A R C H E | П а ч а т а к | № 9 (60) - 2007 |
Пачатак Цалкам Форум |
|
|
|||
Яраслаў Крывой | ||||
Яраслаў Крывой
Ці дапамогуць эўрапейскія санкцыі беларускім прафсаюзам? I. УступУ сьвеце, што кіруецца прынцыпамі дзяржаўнага сувэрэнітэту і неўмяшаньня ва ўнутраныя справы, існуе няшмат эфэктыўных мэтадаў прымусу краін да выкананьня імі міжнародных абавязаньняў, у тым ліку абавязаньняў паважаць асноўныя працоўныя правы. Адным з гэтых нешматлікіх мэтадаў ёсьць увязка ўмоваў гандлю і працоўных стандартаў у рамках Агульнае сыстэмы прэфэрэнцыяў (АСП). АСП ёсьць інструмэнтам падвойнага дзеяньня — з аднаго боку, яна прадугледжвае наданьне дадатковых гандлёвых прэфэрэнцыяў разьвіваным і пераходным краінам, а з другога боку, гэтыя прэфэрэнцыі могуць быць у пэўных выпадках адабраныя, у тым ліку за парушэньні фундамэнтальных працоўных стандартаў. Менавіта апошняя працэдура была ўжытая супраць Беларусі, калі краіна была пазбаўленая ў 2006 г. гандлёвых прэфэрэнцыяў за парушэньне правоў прафсаюзаў.Каб спрагназаваць эфэктыўнасьць увязкі гандлёвых тарыфаў і працоўных стандартаў, надзвычай важна зразумець прычыны, чаму краіны не падтрымліваюць фундамэнтальныя прынцыпы міжнароднага працоўнага права. Як будзе паказана далей у гэтым артыкуле, існуюць тры асноўныя прычыны: эканамічныя, палітычныя і адсутнасьць рэсурсаў. Асноўная эканамічная прычына — гэта страх, што выкананьне стандартаў спрычыніцца да падвышэньня коштаў працы і стрымае плынь замежных інвэстыцыяў. Палітычныя прычыны паўстаюць у тым разе, калі ўлады парушаюць фундамэнтальныя працоўныя стандарты, каб дасягнуць пэўных палітычных мэтаў. Напрыклад, працоўным перашкаджаюць у арганізацыі незалежных прафсаюзаў, каб заблякаваць іх удзел у палітычнай дзейнасьці. Урэшце, парушэньні фундамэнтальных працоўных правоў могуць адбывацца ў краінах, якія не кантралююць сваіх тэрыторыяў і дзе вяршэнства права не існуе ці вельмі слабае. У гэтым артыкуле ўпершыню ўказваецца на важнасьць адрозьненьня паміж эканамічнымі і палітычнымі матывацыямі парушэньняў фундамэнтальных працоўных правоў. Гэтае адрозьненьне дапамагае лепей зразумець, як трэба абыходзіцца з краінамі, што парушаюць гэтыя стандарты. Хоць навукоўцы даводзілі, што Эўрапейскі зьвяз не зьвяртаецца да практыкі выключэньня краінаў з АСП у палітычных мэтах, аднак мой аналіз беларускага і пакістанскага выпадкаў кажа іншае. Ён паказвае, што розныя чыньнікі, як то: геаграфічнае разьмяшчэньне разгляданай краіны, узровень эканамічнага разьвіцьця, гатовасьць краіны да супрацоўніцтва, а таксама геапалітычныя меркаваньні — граюць больш важную ролю, чым «літара закону». Што датычыць эфэктыўнасьці выключэньня з АСП, дык звычайная пагроза санкцыяў можа быць эфэктыўнай пры ўзьдзеяньні на краіны, якія не трымаюцца фундамэнтальных працоўных стандартаў з эканамічных прычынаў. Аднак санкцыі менш эфэктыўныя, калі працоўныя правы не паважаюцца з палітычных прычынаў. Таму сытуацыі ў М’янме (Бірме) і Беларусі ў выніку санкцыяў ня зьменяцца з-за санкцыяў перадусім таму, што абедзьве краіны маюць такіх важных палітычных і эканамічных фундатараў, як Кітай і Расея. Тым ня менш, сам па сабе факт увядзеньня санкцыяў паказвае, што Эўрапейскі зьвяз надае сур’ёзную ўвагу фактам парушэньняў фундамэнтальных працоўных стандартаў, і гэта можа стрымаць іншыя краіны ад правядзеньня палітыкі, якая прывяла б да ўвядзеньня санкцыяў.
A. Aргумэнты ў падтрымку фундамэнтальных працоўных стандартаўЁсьць шмат прычынаў, каб падтрымліваць фундамэнтальныя працоўныя стандарты. Эканамічныя прычыны зьвязаныя з тым, што гэтыя стандарты дапамагаюць прадухіліць несумленную канкурэнцыю, напрыклад, забараняючы прымусовую ці дзіцячую працу. Тавары, вырабленыя ў несумленных умовах працы, могуць быць таньнейшымі і больш канкурэнтаздольнымі, чым тавары, вырабленыя ў «добрых» умовах. Сярод іншых прычынаў пашырэньня і ўмацаваньня фундамэнтальных працоўных стандартаў — пазьбяганьне т. зв. «спаданьня на дно» (race to the bottom). Калі краіны будуць канкураваць паміж сабой, выкарыстоўваючы нізкія працоўныя стандарты, каб прыцягнуць простыя замежныя інвэстыцыі, сьвет можа апынуцца ў стане адсутнасьці гэтых стандартаў наагул, і гэта будзе ня самым жаданым вынікам у сацыяльным пляне. Практычныя дасьледаваньні паказваюць, што палітычныя і эканамічныя свабоды, да якіх належаць свабода аб’яднаньня ды іншыя асноўныя правы, пазытыўна карэлююць з эканамічным ростам. Іншыя дасьледаваньні паказваюць наяўнасьць адносінаў узаемазалежнасьці паміж пасьпяховымі гандлёвымі рэформамі і паляпшэньнямі ў сфэры захаваньня правоў на аб’яднаньне і калектыўныя перамовы.Нягледзячы на гэтыя важкія прычыны для ўкараненьня фундамэнтальных працоўных стандартаў, некаторыя краіны сьвядома і сыстэматычна парушаюць гэтыя стандарты.
B. Эканамічныя прычыны невыкананьня фундамэнтальных працоўных стандартаўГалоўнай эканамічнай прычынай нежаданьня краіны выконваць фундамэнтальныя працоўныя стандарты ёсьць страх, што гэта спрычыніцца да аслабленьня экспарту, падвышэньня кошту працы і стрымае плынь замежных інвэстыцыяў; арганізаваныя работнікі могуць таксама спыніць цэлыя галіны прамысловасьці праз страйкі ці іншыя формы калектыўных дзеяньняў.Урады могуць таксама апынуцца пад простым ціскам з боку транснацыянальных кампаніяў, скіраваным на блякаваньне любых захадаў, якія далі б працоўным большыя правы. Шматнацыянальныя карпарацыі часьцяком лябіруюць зьніжэньне ўзроўню працоўных стандартаў, бо баяцца, што ўвядзеньне больш строгіх нормаў зьнізіць іх прыбыткі альбо аслабіць іх кантроль над працоўнай сілай. Мала таго, уплывовыя міжнародныя арганізацыі, як Сусьветны банк, рэкамэндуюць урадам прыняць гнуткія і спрыяльныя для працадаўцы працоўныя законы, каб палепшыць бізнэс-клімат. Зь іншага боку, эканамісты даводзяць, што прафсаюзы могуць выпраўляць такія хібы рынку, як недасканалая інфармацыя ці асымэтрыя сілы на перамовах. Прафсаюзы валодаюць уласьцівасьцямі «калектыўнага голасу», якія могуць спрычыніцца да паляпшэньня прадукцыйнасьці і падвышэньня заробкаў. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Джозэф Стыгліц даводзіць, што калектыўныя перамовы могуць павялічыць агульную эфэктыўнасьць эканомікі, удасканаліўшы сыстэму разьмеркаваньня багацьця, што ня будзе зроблена альбо чаго будзе занадта дорага дасягнуць праз падатковую сыстэму. У 1996 г. у выніку праведзенага Арганізацыяй па эканамічнай супрацы і разьвіцьці (АЭСР) дасьледаваньня не было знойдзена доказаў таго, што краіны зь нізкімі працоўнымі стандартамі дасягаюць лепшых вынікаў у глябальным экспарце, чым краіны з больш высокімі стандартамі. Названае дасьледаваньне паказала, што эканамічны эфэкт свабоды аб’яднаньня і права на калектыўныя перамовы можа дапамагчы ва ўдасканаленьні вытворчага працэсу, гэтаксама як і падвысіць узровень матывацыі і прадукцыйнасьці працы работнікаў. Свабода аб’яднаньня і калектыўныя перамовы дапамагаюць збалянсаваць празьмерную рынкавую сілу працадаўцаў, а таксама палепшыць супрацоўніцтва паміж работнікамі і кіраўніцтвам дый абмен інфармацыяй. Аднак, папярэджваюць аўтары дасьледаваньня, гэтыя правы могуць стварыць новы перакос на рынку, калі аб’яднаныя работнікі дамогуцца падвышэньня сваіх заробкаў і паляпшэньня ўмоваў працы вышэй за рынкавы ўзровень. Хоць эканамічныя прычыны зьяўляюцца найбольш тыповымі матывамі невыкананьня фундамэнтальных працоўных стандартаў, аднак часам яны адыгрываюць менш важную ролю, чым палітычныя прычыны, як гэта будзе паказана ў наступным разьдзеле.
C. Палітычныя прычыны невыкананьня фундамэнтальных працоўных стандартаўПалітычныя прычыны парушэньня фундамэнтальных працоўных стандартаў маюць месца, калі краіны спрабуюць дасягнуць пэўных палітычных мэтаў. Хоць самым відавочным аб’ектам палітычных рэпрэсіяў ёсьць свабода аб’яднаньня, улады таксама могуць абмяжоўваць у палітычных мэтах і іншыя асноўныя правы. Напрыклад, як у выпадку М’янмы, рэжым выкарыстоўвае прымусовую працу для пабудовы вайсковае інфраструктуры, задушэньня пратэстаў насельніцтва альбо дыскрымінацыі асобнае групы ў грамадзтве ў мэтах зьмяншэньня яе палітычнага ўплыву.Прынцып свабоды аб’яднаньня, які стаў прычынай пазбаўленьня Беларусі прэфэрэнцыяў, — адметны фундамэнтальны прынцып, што заслугоўвае асаблівае ўвагі ў палітычным кантэксьце. Аўтарытарныя рэжымы могуць разглядаць сілу прафсаюзаў як пагрозу для ўласнай палітычнай гегемоніі.Гэта — адзіны пазытыўна сфармуляваны прынцып у пераліку чатырох фундамэнтальных працоўных правоў Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), які ўключае ў сябе выкараненьне прымусовае працы, забарону дзіцячае працы і дыскрымінацыі на працоўным месцы. Іншай адметнасьцю свабоды аб’яднаньня ёсьць тое, што яе рэалізацыя залежыць ад павагі да іншых грамадзянскіх свабодаў. Паводле МАП, свабода меркаваньня і яго выказваньня, свабода сходаў, свабода ад адвольнага арышту і затрыманьня, а таксама права на справядлівае судовае разьбіральніцтва незалежным і бесстаронным судом належаць да свабодаў, неабходных для рэалізацыі правоў прафсаюзаў1. Наўрад ці магчыма ўявіць сабе моцныя і незалежныя прафсаюзы ў недэмакратычнай дзяржаве, дзе не паважаюцца такія асноўныя правы чалавека, як доступ да інфармацыі і свабода сходаў. |
магістар права Гарвардзкага ўнівэрсытэту, кандыдат юрыдычных навук. Друкуецца ў «ARCHE» ўпершыню. Асабістая старонка аўтара: kryvoi.net. Артыкул друкуецца ў скарочаным выглядзе. Яго поўную вэрсію на ангельскай мове можна спампаваць. |
Свабода аб’яднаньня ня толькі дазваляе працоўным арганізавацца і весьці перамовы аб праблемах на сваіх працоўных месцах, але і павялічвае іх сілу ў дачыненьні да наймальнікаў і дзяржавы. Краінам, якім бракуе мэханізмаў рэалізацыі працоўнага права, у тым ліку найменш разьвітым краінам, бясспрэчна, пойдзе на карысьць павелічэньне сілы працоўных, каб яны маглі дамагацца лепшых умоваў працы. Аднак аўтарытарныя рэжымы могуць разглядаць сілу прафсаюзаў як пагрозу для ўласнай палітычнай гегемоніі.
Таму й ня дзіва, што скасаваньне фундамэнтальных працоўных стандартаў, такіх, як свабода аб’яднаньня, мае месца куды часьцей ва ўмовах недэмакратычных палітычных сыстэмаў, чым у дэмакратыях. Страхі аўтарытарных урадаў не зусім беспадстаўныя. Польскі прафсаюз «Салідарнасьць» зрабіў значны ўнёсак у распад былога сацыялістычнага блёку. Прафсаюзы таксама былі вядучай сілай у змаганьні з апартэідам у Паўднёвай Афрыцы. У больш нядаўні час прафсаюзы Зымбабвэ сталі мішэньню для атакаў Робэрта Мугабэ, бо лічыліся асноўнай апазыцыйнай сілай. Кітай зьяўляецца яшчэ адной краінай, дзе незалежныя прафсаюзы душаць з палітычных матываў, а «афіцыйныя» прафсаюзы па-ранейшаму функцыянуюць як квазідзяржаўныя арганізацыі. Моцныя аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць палітычныя рэпрэсіі, каб папярэдзіць патэнцыйныя пратэсты супраць свайго панаваньня. На іншым баку спэктра знаходзяцца ўрады, якія няздольныя забясьпечыць выкананьне сваіх законаў на ўласнай тэрыторыі.
E. Практычнае значэньне розных
Асноўная гіпотэза гэтага артыкула палягае ў тым, што лягчэй паўплываць на тыя краіны, якія не выконваюць фундамэнтальных працоўных стандартаў з эканамічных прычынаў, чым на тыя, якія робяць гэта з палітычных прычынаў. Урады, якімі рухаюць эканамічныя меркаваньні, турбуюцца больш пра грошы і агульныя сацыяльныя наступствы сваёй палітыкі. Аналіз балянсу коштаў-выдаткаў паказаў бы ім, што ў выніку гандлёвых санкцыяў такія ўрады страцілі б больш грошай, чым яны маглі б атрымаць, прывабіўшы замежных інвэстараў нізкімі працоўнымі стандартамі. Таму яны схіляюцца да выкананьня міжнародных абавязаньняў згодна з канвэнцыямі МАП. Аднак калі выгады ад парушэньня фундамэнтальных працоўных стандартаў пераважваюць выгады ад іх выкананьня, яны могуць аддаць перавагу невыкананьню. |
1 ILO. Resolution concerning Trade Union Rights and Their Relation to Civil Liberties. International Labour Conference. Geneva, 1970.
|
Наступная частка артыкула прысьвечаная ўвязцы працоўных правоў і гандлёвых санкцыяў у Агульнай сыстэме прэфэрэнцыяў, створанай Эўрапейскім Зьвязам, пасьля чаго будзе застасаваная акрэсьленая вышэй гіпотэза.
III. АСП Эўразьвязу
|
2 Cleveland, Sarah. Norm Internalization and U.S. Economic Sanctions. 26 Yale J. Int’l L. 1, 3 (2001).
|
Паводле Канвэнцыі МАП аб свабодзе аб’яднаньня і абароне права на арганізацыю, працоўныя і наймальнікі, безь якой-кольвечы розьніцы, павінны мець права ствараць арганізацыі без атрыманьня папярэдняга дазволу, а ўдзел у абранай імі арганізацыі мае рэгулявацца толькі яе статутнымі палажэньнямі. Канвэнцыя вымагае ад дзяржаўных уладаў устрымлівацца ад любога ўмяшаньня ў справы прафсаюзаў, якое прывяло б да абмежаваньня гэтага права альбо стварыла б перашкоды дзеля яго законнай рэалізацыі. Беларускія ўлады парушылі гэтыя прынцыпы, ствараючы перашкоды на шляху рэгістрацыі прафсаюзных арганізацыяў, умешваючыся ў іх справы і дыскрымінуючы чальцоў незалежных прафсаюзаў.
23 сьнежня 2003 г. Эўрапейская камісія вырашыла ініцыяваць расьсьледаваньне парушэньняў правоў прафсаюзаў. Паводле афіцыйнага паведамленьня Камісіі, галоўнай праблемай у Беларусі было парушэньне свабоды аб’яднаньня, гарантаванага Канвэнцыямі МАТ № 87 і № 98. Разьбіральніцтва было распачатае па скарзе шэрагу міжнародных прафсаюзных арганізацыяў. У скарзе згадваліся наступныя парушэньні свабоды аб’яднаньня: стварэньне перашкодаў у рэгістрацыі прафсаюзаў, умяшаньне ў справы прафсаюзаў, запалохваньне прафсаюзных лідэраў, а таксама затрымкі зь пералічэньнем прафсаюзных складак, незаконны ўваход у памяшканьні прафсаюзаў, канфіскацыя і зьнішчэньне маёмасьці і дакумэнтаў прафсаюзаў. У 2004 г. як МАП, гэтак і Эўразьвяз, даслалі ў Беларусь свае камісіі для расьсьледаваньня парушэньняў правоў прафсаюзаў. Кіроўны орган МАП у адпаведнасьці са сваім статутам прызначыў Сьледчую камісію для расьсьледаваньня сытуацыі са свабодай прафсаюзаў у Беларусі, што ёсьць самым моцным захадам, які толькі можа ўжыць МАП у дачыненьні да дзяржавы-ўдзельніцы і які прымаецца толькі ў выключна сур’ёзных выпадках. Вынікі працы Сьледчай камісіі былі падсумаваныя ў дакладзе, прадстаўленым у ліпені 2004 г., які скрытыкаваў палітыку беларускіх уладаў. Пасьля абвяшчэньня пра пачатак шасьцімесяцовага пэрыяду маніторынгу і ацэнкі Рада Эўразьвязу прыняла рэзалюцыю аб часовым пазбаўленьні Беларусі доступу да агульных тарыфных прэфэрэнцыяў. У рэзалюцыі мелася некалькі спасылак на расьсьледаваньне МАП сытуацыі ў Беларусі. У ёй згадваецца даклад Сьледчай камісіі МАП ад ліпеня 2004 г., які зьмяшчае дванаццаць рэкамэндацыяў па канкрэтных кроках дзеля паляпшэньня сытуацыі ў Беларусі4, а таксама на даклад па разьвіцьці сытуацыі Камітэту па свабодзе аб’яднаньня (КСА) ад сакавіка 2006 г., у якім КСА ўказвае на фактычнае пагаршэньне сытуацыі з правамі прафсаюзаў у Беларусі. У рэзалюцыі Эўразьвязу таксама згадваецца даклад Камітэту МАП аб ужываньні стандартаў Міжнароднай канфэрэнцыі працы ад чэрвеня 2006 г., у якім выказваецца «шкадаваньне з нагоды пастаяннае адмовы беларускага ўраду ад выкананьня рэкамэндацыяў і падкрэсьліваецца неабходнасьць тэрміновых дзеяньняў, што дазволілі б заўважыць рэальны і адчувальны прагрэс». З тае прычыны, што сытуацыя з правамі прафсаюзаў у Беларусі не зьмяняецца, рэзалюцыя аб пазбаўленьні краіны прэфэрэнцыяў уступіла ў сілу ў чэрвені 2007 г. |
3 CFTU. ETUC. WCL. Request for Investigation into Violation of Freedom of Association in Belarus under the procedures of the European Union GSP. 27 January, 2003. Паводле icftu.org.
|
Галоўная прычына абмежаваньня беларускімі ўладамі свабоды аб’яднаньня палягае ў тым, што яны намагаюцца папярэдзіць «каляровую рэвалюцыю». Памяць пра польскі прафсаюзны рух «Салідарнасьці» надта сьвежая, каб беларускія ўлады яе ігнаравалі.Ня толькі прафсаюзы зьяўляюцца іх мішэньню — для няўрадавых арганізацыяў і палітычных партыяў у Беларусі таксама надышлі цяжкія часы. Памяць пра прафсаюзны рух «Салідарнасьці» ў Польшчы, што зрабіў значны ўнёсак у каляпс савецкага блёку, надта сьвежая, каб беларускія ўлады яе ігнаравалі. Гэта — галоўная прычына, чаму яны не выконваюць патрабаваньняў Міжнароднай арганізацыі працы і Эўрапейскага зьвязу наконт выкананьня абавязаньняў паважаць свабоду аб’яднаньня.
D. Параўнаньне санкцыяў супраць Беларусі і супраць іншых краінаўВарта параўнаць выпадак пазбаўленьня Беларусі АСП зь іншымі выпадкамі, калі краіны былі пазбаўленыя ці ледзьве не пазбаўленыя гандлёвых прэфэрэнцыяў. У 1997 г. за прымусовую працу была пазбаўленая прэфэрэнцыяў М’янма і ў 2001 г. амаль пазбаўлены Пакістан за шырока распаўсюджанае выкарыстаньне дзіцячае працы5. Самым відавочным падабенствам паміж сытуацыямі ў М’янме, Беларусі і Пакістане зьяўляецца наяўнасьць добра задакумэнтаваных фактаў парушэньняў фундамэнтальных працоўных стандартаў. Прымусовая праца ў выпадку М’янмы, непавага да свабоды аб’яднаньня ў выпадку Беларусі і нявольніцкая ды дзіцячая праца ў выпадку Пакістану сталі прычынамі для міжнародных прафсаюзных арганізацыяў ініцыяваць скаргі супраць уладаў гэтых краінаў. |
4 ILO. Trade Union Rights in Belarus — Report of the ILO Commission of Inquiry. Geneva, 2004. Паводле ilo.org (PDF).
|
Больш падабенстваў паміж Беларусяй і М’янмай, бо абедзьве краіны ўцягнутыя ў агрэсіўны ўціск супраць дэмакратычнага руху, што стала прычынай пагаршэньня сытуацыі з палітычнымі свабодамі; а парушэньні працоўных правоў у гэтых краінах чыняцца самімі ўладамі як частка захадаў па больш шырокамаштабным прыдушэньні дэмакратыі. Больш падабенстваў паміж Беларусяй
і М’янмай, бо абедзьве краіны ўцягнутыя ў агрэсіўны ўціск супраць дэмакратычнага руху.У адрозьненьне ад гэтага, у Пакістане не адбылося рэзкага пагаршэньня сытуацыі з магчымасьцямі ўдзелу ў палітыцы, а парушэньні працоўных правоў — глыбока закарэненая праблема, і яны чыняцца прыватным сэктарам, а ня ўрадам як частка кампаніі палітычнага ўціску. Аднак маштабы парушэньняў фундамэнтальных працоўных стандартаў моцна адрозьніваюцца. У Пакістане тысячы людзей пабоямі і катаваньнямі былі прымушаныя працаваць; мільёны людзей пацярпелі ад сучасных формаў нявольніцтва. У Бірме (М’янме) тысячы людзей катаваньнямі вымушалі працаваць на зьнясільвальных будоўлях. Выяўленыя ў Беларусі парушэньні непараўнальныя з катаваньнямі, фізычнымі траўмамі альбо сыстэматычным гвалтам у дачыненьні да прафсаюзных лідэраў. Асноўная праблема ў Беларусі ў тым, што незалежным прафсаюзам цяжка зарэгістраваць свае арганізацыі, а іх лідэраў часьцяком выціскаюць зь іх працоўных месцаў.
Матывацыя парушэньня працоўных стандартаў ва ўсіх трох выпадках адрозьніваецца. У Пакістане галоўная прычына парушэньняў фундамэнтальных працоўных стандартаў — эканамічная: у тым сэнсе, што ўрад не вылучае рэсурсаў, неабходных для вырашэньня праблемы шырока распаўсюджанага выкарыстаньня дзіцячае і прымусовае працы. Сам факт таго, што ўрад не дае сабе рады выкараніць такую практыку, праўдападобна, лічыцца меншай заганай, чым калі гэты ўрад сам быў бы той арганізацыяй, што актыўна выкарыстоўвала нявольніцкую і дзіцячую працу. Беларусь перасьледавала незалежныя прафсаюзы з чыста палітычных прычынаў у рамках кампаніі ўціску дэмакратыі ў краіне. У выпадку М’янмы мы бачым дзьве асноўныя прычыны для выкарыстаньня прымусовай працы. Адна з прычынаў эканамічная — урад хоча танна пабудаваць трубаправод, прымусіўшы людзей працаваць пад руляй аўтамата. Цалкам магчыма, што ўлады М’янмы ня здолелі б сабраць на тое дастаткова грошай, абклаўшы падаткамі зьбяднелае насельніцтва, і таму зьвярнуліся да выкарыстаньня прымусовай працы. Другая прычына — палітычная: вайсковая хунта спрабуе кансалідаваць свой кантроль над тэрыторыяй М’янмы, у тым ліку ў раёнах, што традыцыйна кантралююцца карэннымі народамі. Адным з магчымых тлумачэньняў больш жорсткага абыходжаньня зь Беларусяй у пытаньні свабоды аб’яднаньня ёсьць тое, што гэтая краіна шмат багацейшая за М’янму ці Пакістан — ВУП на душу насельніцтва ў Беларусі ў пяць разоў большы, чым у М’янме, і больш як удвая большы, чым у Пакістане. ВУП на душу насельніцтва ў Беларусі ў пяць разоў большы, чым у М’янме, і больш як удвая большы, чым у Пакістане.Таму Беларусь лічыцца краінай, якая можа дазволіць сабе свабоду аб’яднаньня. Каб падмацаваць гэтую думку, заўважым, што ў іншых былых савецкіх рэспубліках, як, напрыклад, ва Ўзбэкістане, фактычна няма аніякіх незалежных прафсаюзаў, аднак яны па-ранейшаму маюць магчымасьць карыстацца выгадамі схемаў АСП Эўразьвязу. Магчымае тлумачэньне палягае ў тым, што іншыя былыя савецкія рэспублікі вельмі бедныя ў параўнаньні зь Беларусяй, а таму і не чакаецца, што ў іх будзе высокі ўзровень працоўных стандартаў. Мяркуецца, што Эўразьвяз пільна сочыць за сытуацыяй у Беларусі, бо гэтая краіна разьмешчаная ў геаграфічным цэнтры Эўропы, але яе стандарты ў галіне правоў чалавека і працоўных правоў рэзка кантрастуюць з тымі стандартамі, што пераважаюць у астатняй Эўропе. Верагодна, з гэтай прычыны і няма санкцыяў супраць Узбэкістану ці Туркмэністану, якія, магчыма, не выглядаюць надта адметна ў кантэксьце сваіх цэнтральнаазіяцкіх суседзяў. Нягледзячы на той факт, што незалежныя прафсаюзы ў гэтых краінах амаль не існуюць, Эўразьвяз не пазбавіў іх рэжыму АСП. Іншым важным чыньнікам ёсьць тое, наколькі дорага абыходзіцца Эўрапейскаму зьвязу ўвядзеньне эканамічных санкцыяў. Эканамічнае значэньне Пакістану зь яго прыкладна 170-мільённым насельніцтвам і значным аб’ёмам простых замежных інвэстыцыяў значна большае, чым М’янмы з насельніцтвам 50 мільёнаў чалавек і амаль нулявымі замежнымі інвэстыцыямі альбо Беларусі зь яе 10-мільённым насельніцтвам6. Наўрад ці магчымае ўвядзеньне Эўразьвязам санкцыяў супраць Кітаю, бо гэта абышлося б яму занадта дорага нават з чыста эканамічнага гледзішча. |
5 Падрабязьней пра сытуацыі ў гэтых краінах можна прачытаць у поўнай вэрсіі гэтага артыкула.
|
Заходнія дзяржавы лічаць Пакістан важным хаўрусьнікам у вайне з тэрарызмам пасьля атакаў 11 верасьня. Таму Злучаныя Штаты і Эўразьвяз схільныя заплюшчваць вочы на парушэньні правоў чалавека ў гэтым краі. Апроч таго, гатовасьць Пакістану ўзяць удзел у дыялёгу і мадыфікаваць сваё заканадаўства таксама магла адыграць вырашальную ролю ў рашэньні не працягваць разьбіральніцтва. Зь іншага боку, Беларусь зь яе прарасейскай палітыкай і дэмагагічным прэзыдэнтам ды М’янма пад кіраўніцтвам вайсковай хунты, якая карыстаецца падтрымкай Кітаю, не разглядаюцца Эўразьвязам у якасьці хаўрусьнікаў. Гэта, безумоўна, мела важнае значэньне пры пазбаўленьні гэтых краінаў рэжыму АСП. Зрэшты, гэта ня першы ў гісторыі выпадак, калі геапалітычныя меркаваньні ўплываюць на рэжым АСП.
Важным адрозьненьнем паміж пакістанскім выпадкам, з аднаго боку, і сытуацыяй у Беларусі і М’янме, зь іншага, ёсьць ступень удзелу рэжыму ў парушэньнях правоў працоўных. Беларусь зь яе прарасейскай палітыкай і дэмагагічным прэзыдэнтам ды М’янма, якая карыстаецца падтрымкай Кітаю, не разглядаюцца Эўразьвязам у якасьці хаўрусьнікаў.Пакістанскі ўрад збольшага можна абвінаваціць у пасіўнасьці і патураньні парушэньню працоўных правоў, тады як беларускі і м’янмаўскі ўрады самі чынілі гэтыя парушэньні. Малаверагодна, каб санкцыі аказаліся эфэктыўнымі, прымусіўшы Пакістан выкараніць зьяву выкарыстаньня дзіцячае працы ў прыватным сэктары, бо глыбока ўкарэненыя культурныя традыцыі і адсутнасьць эканамічных рэсурсаў у сельскіх раёнах граюць важнейшую ролю ў гэтай праблеме, чым «злая воля» ўладаў. Аб’ёмы выкарыстаньня дзіцячай працы можна зьменшыць праз спалучэньне замежнай дапамогі, паляпшэньне доступу да адукацыі, а таксама заахвочваньне да супрацы зь міжнароднымі арганізацыямі. Як паказвае гэты аналіз, нягледзячы на меркаваньне пра ўнівэрсальны характар фундамэнтальных працоўных стандартаў, эканамічныя і палітычныя перадумовы адыгрываюць важнейшую ролю, чым «літара закону», калі прымаюцца рашэньні аб пазбаўленьні прэфэрэнцыяў АСП. Рэжым АСП Эўразьвязу па сутнасьці залежыць ад цэлага шэрагу дадатковых чыньнікаў, у тым ліку ад эканамічнае важнасьці пэўнае краіны, геапалітычных меркаваньняў, рэгіянальнага кантэксту, а таксама ўзроўню супрацоўніцтва паміж краінай і тым, хто ўводзіць санкцыі.
V. Эфэктыўнасьць санкцыяўЯк ужо было прадэманстравана, Эўразьвяз у абмежаванай ступені выкарыстоўвае свой рэжым АСП для ўвядзеньня санкцыяў у дачыненьні да краінаў, што парушаюць фундамэнтальныя працоўныя стандарты. Выключэньне краінаў з АСП за парушэньні працоўных стандартаў можа прывесьці да эканамічных стратаў і пашкодзіць рэпутацыі. Санкцыі могуць паслаць магутны сыгнал, што пэўная краіна зьяўляецца патэнцыйна кепскім інвэстыцыйным кірункам.Прыклады М’янмы і Беларусі паказваюць, што наяўнасьць магутных эканамічных спонсараў у недэмакратычных рэжымаў можа зрабіць бессэнсоўнымі любыя эканамічныя санкцыі. Гэта адпавядае вынікам наяўных практычных дасьледаваньняў, паводле якіх у інтарэсах эфэктыўнасьці мэта санкцыяў павінна быць параўнальна памяркоўнай; краіна, супраць якой уводзяцца санкцыі, павінна быць шмат меншай, чым краіна-санкцыянэр, эканамічна слабай і палітычна нестабільнай. Ніводная з гэтых умоваў не адпавядае сытуацыі ў Беларусі ці М’янме, дзе палітычныя рэжымы, праўдападобна, працягваюць трымаць свае грамадзтвы жалезнай хваткай. Гэтыя краіны выклікаюць занепакоенасьць у першую чаргу з-за ўціску палітычных свабодаў, які пераважае па сваім значэньні факты парушэньняў працоўных правоў. Як паказваюць прыклады М’янмы і Беларусі, санкцыі прасьцей увесьці тады, калі іх аб’ектам зьяўляецца дзяржава-ізгой, зь якой краіну-санкцыянэра лучаць вельмі нешматлікія эканамічныя інтарэсы, напрыклад, простыя інвэстыцыі. Тады існуе магчымасьць параўнальна нядорага дасягнуць дзьвюх важных мэтаў — прадэманстраваць падтрымку міжнародных працоўных стандартаў і пакараць непрыязны рэжым. Аднак нават у такім разе гэтага можа быць дастаткова, каб пашкодзіць насельніцтву гэтых краінаў, не паўплываўшы на палітыку ўладаў. Санкцыі таксама прымяншаюць значэньне шматбаковага супрацоўніцтва зь недэмакратычнымі рэжымамі, якога часьцяком няпроста дасягнуць. Напрыклад, у Эўропе працягваецца дыскусія наконт таго, ці было б лепей ізаляваць беларускі рэжым зь ягонымі парушэньнямі правоў чалавека, ці прапанаваць яму супрацоўніцтва, прадэманстраваўшы афіцыйным асобам гэтай краіны лепшыя стандарты. Іншай сумежнай праблемай ёсьць абавязаньні — аднойчы ўведзеныя санкцыі вельмі цяжка скасаваць, бо палітыкі ўнутры краіны будуць патрабаваць ад адміністрацыі стаяць на сваім альбо, наадварот, будуць выступаць супраць жэстаў у падтрымку рэпрэсійнага рэжыму. Агульную занепакоенасьць выклікае тое, што пазбаўленьне гандлёвых выгадаў краін, што парушаюць фундамэнтальныя працоўныя стандарты па палітычных прычынах, можа закрануць тых людзей, у імя чыіх правоў гэтыя санкцыі ўводзяцца. Палітыка ізаляцыі краін, у якіх парушаюцца правы чалавека, і пагаршэньне іх эканамічнага стану, залежнага ад адкрытага гандлю, лёгка можа прывесьці да пагаршэньня сытуацыі з правамі чалавека. Таму пажадана выкарыстоўваць больш мэтавыя санкцыі, накіраваныя супраць канкрэтных асобаў дый кампаніяў, у адрозьненьне ад агульных санкцыяў, якія ўводзяцца супраць усёй краіны. Скептыкі даводзяць, што гандлёвыя санкцыі могуць выклікаць непажаданы эфэкт, тады як гандлёвая лібэралізацыя зьяўляецца лепшай палітычнай альтэрнатывай у барацьбе з такімі парушэньнямі працоўных правоў, як дзіцячая праца. Зрэшты, гандлёвыя санкцыі могуць мець таксама іншыя наступствы, што выходзяць за межы краіны, супраць якой яны ўводзяцца. Напрыклад, яны могуць спрыяць вызначэньню і прасоўваньню міжнароднай супольнасьцю нормаў правоў чалавека, а таксама іх прызнаньню і ўнутры пэўных краін. Санкцыі могуць быць эфэктыўным шляхам дэманстрацыі падтрымкі пэўнага комплексу каштоўнасьцяў, напрыклад, фундамэнтальных працоўных стандартаў. Увядзеньне санкцыяў можа таксама стрымаць іншыя краіны, якія ўжо двойчы падумаюць, перш чым дапускаць парушэньні. Аднабаковыя санкцыі — нават калі яны ўводзяцца з боку эканамічна найбольш разьвітых краін сьвету — сутыкаюцца з нашмат цяжэйшымі праблемамі ва ўсё больш інтэграванай міжнароднай эканоміцы. Сытуацыя са свабодай аб’яднаньня ў Беларусі і з прымусовай працай у М’янме не палепшылася, нягледзячы на санкцыі, уведзеныя ЭЗ. Але хоць існуе няшмат доказаў таго, што санкцыі ЭЗ палепшылі сытуацыю ў М’янме або Беларусі, санкцыі могуць мець важнае значэньне для выпрацоўкі сыстэмы абароны міжнародных працоўных стандартаў. Сам факт перабываньня праблемы працоўных стандартаў у цэнтры міжнароднай увагі, асуджэньня пэўных рэжымаў за іх невыкананьне і маральнай падтрымкі перасьледаваных групаў важныя дзеля прадухіленьня далейшага пагаршэньня сытуацыі з правамі чалавека ў краінах, супраць якіх уведзеныя санкцыі.
VI. ПадагульненьнеУ адрозьненьне ад палітычнага ціску ўвязка пытаньняў гандлю і працоўных стандартаў зьяўляецца адным зь некалькіх спосабаў ужываньня «жорсткага» права, каб прымусіць краіны выконваць свае міжнародныя абавязаньні і паважаць фундамэнтальныя працоўныя стандарты. Выкарыстоўваючы гэтую ўвязку, важна адрозьніваць, чаму краіны праводзяць палітыку, якая парушае фундамэнтальныя працоўныя правы. Калі яны кіраваліся эканамічнай матывацыяй, дык ужо адной пагрозы санкцыяў можа быць дастаткова, каб дзяржавы пачалі выконваць свае абавязаньні альбо прынамсі супрацоўнічаць, дбаючы пра ўласную міжнародную рэпутацыю і прадухіляючы магчымую эканамічную шкоду ад санкцыяў.Калі парушэньні былі матываваныя перш за ўсё палітычнымі меркаваньнямі, як у выпадку зь Беларусьсю, дык эфэктыўнасьць санкцыяў будзе надзвычай малаверагоднай, калі толькі яны ня будуць уведзеныя краінай, што зьяўляецца важным гандлёвым партнэрам краіны-парушальніка альбо спонсарам рэжыму. Малаверагодна, каб санкцыі супраць краінаў-парушальнікаў, якія кіруюцца палітычнымі меркаваньнямі, прывялі да зьмяненьня іх палітыкі, хоць увага з боку міжнароднай супольнасьці можа быць карыснай, каб папярэдзіць далейшае пагаршэньне сытуацыі, а таксама падтрымаць перасьледаваныя групы. Санкцыі могуць мець таксама і іншыя важныя вынікі, якія выходзяць за межы іх беспасярэдняга ўплыву на краіну, супраць якой яны ўводзяцца: стрымліваньне іншых патэнцыйных парушальнікаў дый дэманстрацыя падтрымкі фундамэнтальных працоўных правоў. Гэта трэба ўлічваць, прымаючы рашэньне аб увядзеньні санкцыяў.
З ангельскай пераклаў Сяргей Богдан |
6 Простыя замежныя інвэстыцыі складалі каля 12,4 млрд даляраў ЗША ў Пакістане, каля 2,7 млрд даляраў у Беларусі ды прыблізна 5 млрд даляраў у М’янме (World Investment Report, 2006). |
Пачатак Цалкам Форум | ||||
№ 9 (60) - 2007 |
|
Ліст у рэдакцыю.
Майстраваньне [mk].
Абнаўленьне [czyk]. |