A R C H E П а ч а т а к № 9 (60) - 2007
Пачатак  Цалкам Форум


9 — 2007

 



Горадня пад ударам • аналітыка • крытыка • эсэістыка • рэцэнзіі

 


рэцэнзіі

   

Вокладка «ARCHE» №9
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (7-8’2007)
   ARCHE (6’2007)
   ARCHE (5’2007)
   ARCHE (4’2007)
   ARCHE (3’2007)
   ARCHE (1,2’2007)

   ARCHE (12’2006)
   ARCHE (11’2006)
   ARCHE (10’2006)
   ARCHE (9’2006)
   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Анатоль Сідарэвіч
На пераломе жалеза і песьняў

Максім Танк. Збор твораў у 13 т. Тт. 1—4.
Мінск: Беларуская навука, 2006, 2007.

Калі ня ўвесь, дык амаль увесь Максім Танк. Бадай, гэтак можна вызначыць зьмест задуманага выданьня — Збору твораў паэта ў трынаццаці тамох. І падобнае выданьне ня хутка зьявіцца зноў. Вось чаму яго неабходна было належным чынам прадумаць. Але не прадумалі, хоць узялося за справу акадэмічнае выдавецтва «Беларуская навука», хоць у кожным томе стаіць грыф Інстытуту літаратуры Акадэміі навук. Рэдактары — інстытуцкія і выдавецкія — забыліся пранумараваць радкі, і чытачу (зацікаўленаму аматару, прафэсіяналу) даводзіцца цяпер самому іх падлічваць, каб супастаўляць асноўны тэкст і варыянты ў камэнтарнай частцы. А ў камэнтарнай частцы пасьля загалоўкаў твораў не пастаўленыя ў дужках нумары старонак, на якіх пачынаецца той ці іншы верш. Гэта ўскладняе працу чытача, які, зноў жа, мае жаданьне супастаўляць варыянты. Апроч таго, у выданьнях падобнага роду патрабуецца друкаваць ня толькі зьмест тому, але й альфабэтны даведнік да кожнага зь іх.

Калі ранейшыя зборы твораў Максіма Танка выходзілі пры непасрэдным і актыўным удзеле паэта (няхай сабе і акадэміка літаратуры), выходзілі без удзелу тэкстолягаў і не ў акадэмічным выдавецтве, дык цяпер мы маем прынцыпова іншую сытуацыю. Перад намі, нагадаю, ня выбраныя творы, а Збор твораў у трынаццаці тамох. І складзены гэты Збор ня аўтарам, а акадэмічным інстытутам. Гэты Збор можна і трэба параўноўваць з Поўным зборам твораў Янкі Купалы, з тым, што называецца Поўным зборам твораў Максіма Багдановіча, і са Зборам твораў у дваццаці тамох Якуба Коласа. І першае пытаньне, якое павінна было паўстаць перад інстытуцкімі і выдавецкімі рэдактарамі: а ці трэба пры ўкладаньні кожнага паасобнага тому ісьці за аўтарам? Я маю на ўвазе тое, што вершы, зьмешчаныя ў першых чатырох тамох, друкуюцца паводле зборнікавага прынцыпу: у першым томе — вершы, якія трапілі ў кнігі «На этапах», «Журавінавы цьвет» і «Пад мачтай»; у другім томе — вершы са зборнікаў «Праз вогненны небасхіл», «Каб ведалі», «На камні, жалезе і золаце» і «Ў дарозе». І гэтак далей. Такі падыход да ўкладаньня тамоў апраўданы пры выданьні прыжыцьцёвых збораў твораў. Паводле гэтага прынцыпу ўкладаўся, напрыклад, першы Збор твораў Янкі Купалы, які выходзіў з 1925 г. У першым томе Купала зьмясьціў творы, друкаваныя ў «Жалейцы» і «Гусьляры», у другім томе — вершы са зборніка «Шляхам жыцьця»…

Аднак памыліцца той, хто падумае, што Янка Купала мэханічна пераносіў свае творы са зборнікаў у тамы свайго першага Збору твораў. Памыліцца і той, хто падумае, што і Максім Танк займаўся тым самым, калі складаў свае Зборы твораў у сярэдзіне 1960-х і ў канцы 1970-х гг. Зазначу, што другі зь іх узяты за канон для 13-тамовага.

Напрыклад, зборнік «На этапах», які ўбачыў сьвет у 1936 г., і разьдзел «На этапах», надрукаваны ў першым томе Збору твораў паэта, выдадзеным у 1978 г., адрозьніваюцца адзін ад аднаго ў цэлым і ў дэталях. У цэлым — гэта калі параўнаць колькасьць вершаў у віленскім зборніку 1936 г. і ў разьдзеле «На этапах» у Зборы твораў 1978 г. Адны творы (скажам, фрагмэнты паэмы «Нарач») паэт з разьдзелу выкінуў, затое ўключыў у разьдзел вершы, якія ня трапілі ў першы зборнік. У цэлым — гэта калі параўнаць парадак друкаваньня твораў у зборніку і ў разьдзеле. Ён не супадае. І ня трэба думаць, што Максім Танк прытрымліваўся пры фармаваньні разьдзелаў у Зборы твораў храналягічнага прынцыпу. У дэталях: Максім Танк папраўляў, мяняў свае вершы. У маім улюбёным вершы «Спатканьне» зь незабыўным рэфрэнам «а вочы мокрыя ад сьлёз», або ў вершы «Заснула казка», які ў Зборы твораў стаў проста «Санэтам» і які я таксама люблю, гэтыя праўкі нязначныя і пайшлі на карысьць. Але некаторыя тэксты папраўленыя паэтам да непазнавальнасьці. І не заўсёды праўкі былі выкліканыя эстэтычнымі меркаваньнямі. Вось, прыкладам верш «Школьнік». У зборніку «На этапах» ён меў назву «І песьні і сонца», і ў ім была страфа:

Ня можаш мо сьцяміць, што мовай ня роднай
гавораць табе пра чужое жыцьцё, —
ня шумам бяроз і палосак гаротных,
ня матчынай песьняй, ня песьняй касцоў?

Апынуўшыся ў Савецкай Беларусі, Максім Танк, мусіць, зразумеў, што гэтую страфу трэба зьняць, бо інакш можна трапіць у лік «нацыяналістаў». Гэта ў Заходняй Беларусі за нацыяналізм не судзілі — у Савецкім Саюзе судзілі й за погляды.

У іншым вершы («Мы ідзём, а свой шлях не апелі…»), які ў савецкі час атрымаў назву «Мы яшчэ ўсіх шляхоў не апелі…», зьявіўся Кастрычнік, якога і блізка не было ў першапублікацыі. Мусіў жа паэт уславіць бальшавіцкую рэвалюцыю, каб даказаць сваю ляяльнасьць новай уладзе.

Мы ня можам і ня маем права нічога закідваць Максіму Танку: гэта было яго аўтарскае права. Цяпер, калі паэта няма, калі за ўкладаньне Збору твораў узяўся акадэмічны інстытут, трэба было б, шануючы аўтарскае права Максіма Танка, ягоную волю, падысьці да ўкладаньня Збору твораў менавіта акадэмічна. Як і ў пасьмяротных Зборах твораў Купалы і Коласа, мы павінны былі б адмовіцца ад пазборнікавага прынцыпу друкаваньня тэкстаў у паасобных тамох на карысьць прынцыпу храналягічнага. Тады не было б у першых чатырох тамох разьдзелаў «Вершы, ня ўключаныя ў зборнікі». Такія разьдзелы дапушчальныя толькі ў ненавуковых або ў навукова-папулярных выданьнях (помніцца, ён быў у 12-тамовым Зборы твораў Антона Чэхава, які выпускала выдавецтва «Правда» ў сярэдзіне 1980-х гг.). Але ж новы і самы поўны Збор твораў Максіма Танка ўзяліся выдаваць акадэмічны інстытут і акадэмічнае выдавецтва…

Паводле http://www.svaboda.org

 
Пачатак  Цалкам Форум

№ 9 (60) - 2007

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2007 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2007/11/06