A R C H E П а ч а т а к № 10 (61) - 2007
Пачатак  Цалкам Форум


10 — 2007

 



аналітыка • крытыка • гісторыя • гутарка • літаратура • рэцэнзіі

 


рэцэнзіі

  Аляксей Пяткевіч

Вокладка «ARCHE» №10
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (9’2007)
   ARCHE (7-8’2007)
   ARCHE (6’2007)
   ARCHE (5’2007)
   ARCHE (4’2007)
   ARCHE (3’2007)
   ARCHE (1,2’2007)

   ARCHE (12’2006)
   ARCHE (11’2006)
   ARCHE (10’2006)
   ARCHE (9’2006)
   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Аляксей Пяткевіч
Ці была ў беларусаў
польская сьвядомасьць?

Булгакаў, Валер. Гісторыя беларускага нацыяналізму.
Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006.

Пытаньне гэтае ўзьнікае пры чытаньні цікавай і навукова грунтоўнай кнігі Валеркі Булгакава «Гісторыя беларускага нацыяналізму» (Вільня, 2006). Аўтар сьцьвярджае, што шляхта Беларусі ХІХ ст. трымалася польскай нацыянальнай сьвядомасьці. Калі ўлічыць, што дасьледаваньне ў цэлым далёкае ад гістарыяграфічных трафарэтаў, напісанае самастойна паводле канцэпцыі, з прыкметным палемічным выклікам, то трохі і бянтэжыць згаданае меркаваньне пра польскую сьвядомасьць. Тым больш што гістарычная навука Беларусі савецкіх часоў адназначна даводзіла, па сутнасьці, тое самае: беларуская нацыя фармавалася толькі з часоў паўстаньня 1863—1864 гг., а дагэтуль беларускі нацыянальны рух на нашых землях не разьвіваўся.

Самаўсьведамленьне беларускай шляхты ў 1-й пал. ХІХ ст. было ня польскім, а краёвым, зьвязаным з роднай «Літвой», якую рамантычна апявалі мясцовыя паэты, мастакі, кампазытары. Ліцьвінскі, па сутнасьці, беларускі патрыятызм выявіў сябе ў шырокім культурна-асьветніцкім руху, скіраваным супраць расейскай каляніяльна-імпэрскай палітыкі.

У адрозьненьне ад клясычнага, заходнеэўрапейскага, беларускае Асьветніцтва ня вычарпала сябе ў пачатку ХІХ ст., а дзейнічала на ўсім ягоным працягу, сьцьвярджаючы неабходнасьць паразуменьня і збліжэньня станаў (яднаюцца і ўзаемаўзбагачаюцца кніжныя веды шляхты і маральна здаровая народная культура сялян) дзеля кансалідацыі ўсіх сіл этнасу ў змаганьні з царызмам.

Зрэшты, этнічную самарэалізацыю ліцьвінаў-беларусаў трэба шукаць яшчэ ў XVIII ст. і зьвязваць зь дзейнасьцю ўніяцкай царквы, яе арыентацыяй на беларускую мову ў прапаведніцкім і набажэнскім ужытку, што дазволіла ёй аб’яднаць да канца стагодзьдзя больш за 75 % насельніцтва і стаць моцным асяродкам мясцовага патрыятызму. Адсюль ішла дарога ў паўстаньне 1794 г., якое прынята лічыць польскім паводле ідэі. Але менавіта ў гэтым паўстаньні зараджалася і беларуская нацыянальная ідэалёгія. Спрычыніўся да яе адзін з радыкальных паплечнікаў Тадэвуша Касьцюшкі, які пісаў вершаваныя адозвы на беларускай мове, зьвернутыя да паўстанцаў. У іх асяродзьдзі ўзьнікла і вядомая «Песьня беларускіх жаўнераў» (назва сучасная), у якой гучыць пранікнёная любоў да свае айчыны і гнеў да яе захопнікаў. «Пойдзем жыва да Касьцюшкі, // Рубаць будзем Маскалюшкі… // Няхай Маскаль уступае, // Няхай беларусаў знае». Гэта не народная песьня, хоць яна разьвівалася вусна і мела розныя варыянты. Вершаваная мэтрыка твору сьведчыць пра тое, што ён складаўся паводле літаратурна-кніжных законаў і зьявіўся, такім чынам, у адукаваным, шляхецкім асяродку, дзе ўсьвядомлена прыходзілі да вызваленчых ідэй.

У 1-й пал. ХІХ ст. па-беларуску пісалі Я. Чачот, Ф. Савіч, В. Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля, В. Каратынскі, А. Вярыга-Дарэўскі, І. Легатовіч, Я. Баршчэўскі, Адэля з Устроні, шматлікія аўтары ананімных вершаў і паэм. Так што была даволі вялікая грамада прыхільнікаў роднага слова ў літаратуры. Можна толькі меркаваць, што яны шмат пісалі па-беларуску. В. Булгакаў, праўда, фіксуе не бяз долі іроніі, што У. Сыракомля напісаў усяго тры такія вершы, В. Каратынскі — таксама тры (с. 133). Але ж гэта няслушна. Гэта вершы, якія захаваліся. Колькі яны напісалі — невядома. Вядома ж, што У. Сыракомля хацеў выдаць зборнік беларускіх вершаў свайго аўтарства і Каратынскага, ды шматгадовыя стараньні ў гэтым кірунку не далі плёну. Царызм не пускаў у друк творы на «племенном наречии». Але ня толькі з гэтай прычыны пісалі тады на польскай мове. Яна была для літаратараў-ліцьвінаў справай краёвага гонару, была выклікам рэжыму, дэманстрацыяй незалежнасьці. Так склалася гістарычна. Польскае слова, якое жыло ў ВКЛ стагодзьдзямі поплеч зь беларускім, цяпер набыло высокі апазыцыйны статус, бо зьвязвалася з моцнай на той час польскай вызваленчай барацьбой. Яна ж была — «за нашу і вашу волю». Так што польскай мовай выказвалася краёвая сэпаратысцкая ідэя. І носьбіты яе напэўна ня бачылі ў гэтым замаху на роднае слова.

Краёвы рух, які падымаў на шчыт Літву, яе гераічную мінуўшчыну (згадаем цыкл Я. Чачота «Песьні пра слаўных ліцьвінаў»), апяваў яе народную культуру, сьцьвярджаў яе самакаштоўнасьць, сфармаваўся ў сьценах Віленскага ўнівэрсытэту і выявіўся ў дзейнасьці філяматаў. У 1-й пал. ХІХ ст. гэты рух чыняць магутныя постаці Літвы — людзі культуры: Ігнат Кулакоўскі, Ігнат Даніловіч, Міхал Баброўскі, Яўстах Тышкевіч, Тэадор Нарбут, Рамуальд Падбярэскі, пісьменьнікі Адам Міцкевіч, Юзаф Крашэўскі, Уладзіслаў Сыракомля, мастакі Ян Дамель, Валянцін Ваньковіч, Іван Хруцкі і інш. Усе яны лічылі сябе ліцьвінамі, а не палякамі. А. Міцкевіч, напрыклад, у паэме «Пан Тадэвуш» настойліва выстаўляў сваіх герояў як ліцьвінаў і па назьве, і па духу і ладу жыцьця. А Літву гэтак сама настойліва адмяжоўваў ад Кароны (Польшчы) і Жмудзі, хоць лічыў Літву сястрой Польшчы.

Галоўнае ж, што грамадзкія і творчыя справы краёўцаў былі зарыентаваныя на патрыятычнае слугаваньне бацькаўшчыне. В. Булгакаў з дакорам зазначае, што яны амаль не карысталіся тэрмінам «Беларусь», «беларускі», і нават К. Каліноўскі ў «Мужыцкай праўдзе» ня ўжыў гэтага тэрміну. Але газэта была адрасаваная сялянам, і нейкіх нацыянальных акцэнтаў аўтар тут пазьбягаў, разумеючы, што чалавек вёскі жыве надзённымі практычнымі клопатамі, на якія Каліноўскі і адгукаўся на старонках свайго выданьня. А што да сьвядомасьці К. Каліноўскага, якога аўтар адносіць да польскіх ідэолягаў, то яна дэманструецца ня толькі мовай гэтага друкаванага органа, якую можна было б трактаваць як жэст добрай палітычнай волі, як пэўную каньюнктуру. А як жа ўспрымаць мову перадсьмяротных «Лістоў з-пад шыбеніцы», у апошнім зь якіх даецца наказ ваяваць «за зямлю сваю родную». Гэта беларуская воля — і ў вершы-разьвітаньні, зьвернутым да каханай дзяўчыны («Марыська чарнаброва, галубка мая…»). Тым больш гэтая воля нацыянальнага героя Беларусі выявілася ў вядомым паролі паўстанцаў К. Каліноўскага, дзе апорныя словы — як патрыятычная сьвятыня — «Люблю Беларусь».

Увогуле ж краёўцы-патрыёты часьцей абыходзілі тэрмін «беларускі»: ён значыўся на тытуле расейскіх самадзержцаў. «Літва» для іх этнічнай самаідэнтыфікацыі была бліжэйшай, бо лучыла зь вялікай гісторыяй свае зямлі.

Краёвая ліцьвінская ідэалёгія не была польскай: у ёй высьпявала і рэалізоўвалася як яе карэнная сутнасьць беларуская нацыянальная ідэя. Ліцьвінскі нацыяналізм можна было б лічыць, зважаючы на фактар часу, сынонімам беларускага. Калі б ня тая акалічнасьць, што гэта сьветапогляд пераважна шляхецкай інтэлігенцыі, прычым з рэгіёнаў заходняй і цэнтральнай Беларусі. Да таго ж функцыянаваў ён часьцей у польскамоўнай абалонцы. Але ад гэтага ня траціў свайго нацыянальнага беларускага грунту.

(нар. 30 сакавіка 1931 г. у мястэчку Новы Сьвержань, што на Стаўпеччыне) — гісторык літаратуры, прафэсар Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Аўтар кніжак «Літаратурная Гродзеншчына: Мясціны. Людзі. Кнігі» (Мінск: Выдавецкі Цэнтр «Бацькаўшчына», 1996), «Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік» (Гродна: Гродзенскi дзяржаўны унiверсiтэт iмя Янкi Купалы, 2000), «Маршруты кнiжнага слова: з гiсторыi кнiгi, друку на Гродзеншчыне»
(Варшава: IDEE, 2003) і інш.
Пачатак  Цалкам Форум

№ 10 (61) - 2007

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2007 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2008/01/13
8