A R C H E П а ч а т а к № 10 (61) - 2007
Пачатак  Цалкам Форум


10 — 2007

 



аналітыка • крытыка • гісторыя • гутарка • літаратура • рэцэнзіі

 


аналітыка

  Ірына Віданава

Вокладка «ARCHE» №10
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (9’2007)
   ARCHE (7-8’2007)
   ARCHE (6’2007)
   ARCHE (5’2007)
   ARCHE (4’2007)
   ARCHE (3’2007)
   ARCHE (1,2’2007)

   ARCHE (12’2006)
   ARCHE (11’2006)
   ARCHE (10’2006)
   ARCHE (9’2006)
   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Ірына Віданава
Апантаныя надзеяй: Беларуская моладзь пасьля выбараў 2006 г.
«Эўрапейскі марш» 14 кастрычніка 2007 г. стаўся цудоўнай ілюстрацыяй некалькіх істотных трэндаў, якія назіраліся ў разьвіцьці беларускага моладзевага руху цягам апошняга году. Як і падчас усіх апошніх дэманстрацый, моладзь склала абсалютную большасьць удзельнікаў. Як і ў сакавіку 2006 г., моладзь паводзіла сябе больш рашуча і, насуперак рашэньню арганізатараў маршу ісьці дазволеным уладамі маршрутам, рушыла асобнай калёнай па цэнтральным праспэкце гораду. Спадзяваньне і расчараваньне — бадай самыя папулярныя ў 2007 г. характарыстыкі ў дачыненьні да беларускай моладзі.Такія дзеяньні зрабілі марш больш эфэктным, але практычна не паўплывалі на ягоную хаду і вынікі. Ізноў актыўная моладзь расчаравалася ў апазыцыйных лідэрах, якія, у сваю чаргу, спадзяваліся, што сотні тысячаў, а ня некалькі соцень прадстаўнікоў новага пакаленьня выйдуць на вуліцы ў знак падтрымкі праэўрапейскіх і дэмакратычных ідэяў.

Спадзяваньне і расчараваньне — бадай самыя папулярныя ў 2007 г. характарыстыкі ў дачыненьні да беларускай моладзі. Год таму яе найбольш актыўная частка прадэманстравала адданасьць дэмакратычным каштоўнасьцям, рашучасьць і крэатыўнасьць, што выявіліся ў арганізацыі намётавага мястэчка, кампаніі «За Свабоду», а таксама флэш-мобах, пэрформансах ды іншых акцыях супраціву, якія працягваліся некалькі месяцаў пасьля сакавіцкіх падзеяў. Моладзь напужала рэжым і падштурхнула апазыцыйных лідэраў да больш актыўных дзеяньняў. Пры агульным пазытыўным стаўленьні да Эўропы маладыя беларусы часам бачаць Эўропу як калянізатара.Цягам апошняга году новае пакаленьне знаходзіцца ў цэнтры ўвагі ўладаў, палітыкаў, аналітыкаў і шырокай грамадзкасьці, але і сёньня яго роля ў магчымых дэмакратычных пераменах ацэньваецца вельмі супярэчліва.

І апазыцыя, і рэжым усьведамляюць, якую важную ролю адыгрывае моладзь у барацьбе за сэрцы і розумы беларускай грамадзкасьці ды вызначэньні вэктару разьвіцьця краіны. Моладзь пераважна прытрымліваецца празаходняй, праэўрапейскай арыентацыі, яна больш мабільная, прасьцей адаптуецца і лягчэй успрымае новыя ідэі, пранікненьню якіх, безумоўна, спрыяюць высокія тэхналёгіі, папулярныя сярод беларускіх маладзёнаў ня ў меншай ступені, чым у іх замежных аднагодкаў.

Згодна з апытаньнем, праведзеным Інстытутам «Gallup» у траўні 2007 г., 53 % маладых людзей ва ўзросьце ад 18 да 35 гадоў прагаласавалі б за кандыдатаў, якія прапануюць перамены, і толькі 21 % былі супраць пераменаў. (30 % людзей ва ўзросьце ад 36 да 55 гадоў і 48 % ва ўзросьце 56+ выказаліся за захаваньне status quo.) Вынікі іншых сацыялягічных дасьледаваньняў паказалі, што калі перад маладымі людзьмі ставіцца пытаньне аб уступленьні Беларусі ў саюз з Расеяй альбо далучэньня да Эўразьвязу, то выбар робіцца адназначна на карысьць Эўропы. І гэта пры тым, што паводле вынікаў рэспубліканскага апытаньня студэнтаў, праведзенага Беларускім інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў увесну 2007 г., каля 40 % студэнтаў ніколі не выяжджалі за межы Беларусі.

Пры агульным пазытыўным стаўленьні да Эўропы маладыя людзі часам бачаць Эўропу як калянізатара («Это было бы неплохо. Но смотря на каких условиях. Если нас поработят — то нет» ці «Если в Европу отдать все — то зачем такая Европа») і апасаюцца, што ў старым сьвеце для іх ня знойдзецца месца («Нас там никто не ждет»). Сваю абмежаваную мабільнасьць моладзь схільная тлумачыць вонкавымі прычынамі (візы, доўгія чэргі ў амбасады, кошты і т. п.), а не самаізаляцыяй краіны, выкліканай дзяржаўнай палітыкай.У той самы час сваю абмежаваную мабільнасьць моладзь схільная тлумачыць вонкавымі прычынамі (візы, доўгія чэргі ў амбасады, кошты і т. п.), а не самаізаляцыяй краіны, выкліканай дзяржаўнай палітыкай. Пераважная большасьць моладзі не ўспрымае Беларусь як цёмны пункт на мапе Эўропы, бо ў іх адсутнічае параўнальная мэнтальнасьць, якая фармуецца праз адкрыты доступ да інфармацыі і асабістае знаёмства з замежнымі краінамі і культурамі.

Уздым моладзевага актывізму і зьяўленьне даволі вялікай колькасьці новых твараў падчас сакавіцкіх падзеяў надалі аптымізму некаторым аналітыкам. Новае пакаленьне лідэраў, на іх думку, прадэманстравала нестандартнае мысьленьне, больш высокую хуткасьць прыняцьця рашэньняў і здольнасьць да самаарганізацыі, а таму будзе ў стане стварыць новыя грамадзкія арганізацыі ды ажывіць палітычныя партыі. Адной з асноўных падстаў для аптымізму была арыентацыя моладзі на вынік, а не на працэс барацьбы, што характарызуе традыцыйную апазыцыю. Аднак паводле меркаваньня іншых, татальная ідэалягізацыя і беспрэцэдэнтная хваля рэпрэсіяў супраць моладзевых актывістаў вядуць да фармаваньня апалітычнага і абыякавага пакаленьня маладых прыстасаванцаў, прыхільнікаў Лукашэнкі.

Але і спадзяваньні першых, і асьцярога другіх зьяўляюцца яўным перабольшваньнем. Адным з асноўных повадаў для аптымізму была арыентацыя моладзі на вынік, а не на працэс барацьбы, што характарызуе традыцыйную апазыцыю.Ужо празь некалькі месяцаў пасьля выбараў стала зразумела, што палітычныя і грамадзкія моладзевыя ініцыятывы, якія паўсталі на хвалі сакавіцкіх падзеяў, так і ня здолелі сфармаваць моцных, дзейсных структураў. «Бунт» — адзін з самых яскравых прыкладаў гучнай заяўкі на стварэньне моладзевай альтэрнатывы, якая, аднак так ніколі не перарасла ў сапраўдны рух і зьнікла пасьля некалькіх спробаў арганізаваць пратэставыя акцыі. Актыўнасьць флэш-мобэраў, зь якімі многія зьвязвалі спадзяваньні на вынаходніцтва новых формаў самаарганізацыі і супраціву, таксама заўважна зьнізілася ўжо да лета 2006 г., калі іх найбольш актыўныя ўдзельнікі разьехаліся на вакацыі, і не аднавілася на ранейшым узроўні з пачаткам новага навучальнага сэзону. Мала таго, некаторыя найбольш пазнавальныя моладзевыя брэнды ўвогуле зьніклі з грамадзка-палітычнай арэны, як, напрыклад, «Зубр», які заявіў пра самароспуск у сувязі з новай сытуацыяй у краіне і аб сваім намеры «працягнуць барацьбу з рэжымам у межах агульнанацыянальнага руху».

Большасьць з тых, хто запаліўся надзеяй на перамены, расчаравалася ў магчымасьці хуткай перамогі і вярнулася да свайго звычайнага жыцьця, далёкага ад грамадзка-палітычных баталій. Замест экстрыму і захапленьня гістарычным момантам надышоў пэрыяд рутыннай, менш цікавай працы, якая не давала імгненных вынікаў. Палітычныя і грамадзкія моладзевыя ініцыятывы, якія паўсталі на хвалі сакавіцкіх падзеяў, так і ня здолелі сфармаваць моцных, дзейсных структураў.Дзеля таго, каб стыхійная актыўнасьць перарасла ў сплянаваную дзейнасьць, не хапіла ведаў, досьведу працы ў арганізацыях, уменьня фармуляваць і выконваць канкрэтныя задачы. Арганізаваная грамадзянская супольнасьць таксама ня здолела наладзіць камунікацыю з новымі групамі і забясьпечыць іх неабходнай падтрымкай.

І хоць сакавіцкія падзеі не прывялі да стварэньня новых моладзевых структураў, яны, безумоўна, надалі імпульс некаторым зь вядомых моладзевых арганізацыяў. Новыя актывісты з Плошчы далучыліся да ўжо існых структураў, такіх, як «Малады фронт», якія ў сваю чаргу адаптуюць новыя формы супраціву і самаарганізацыі, напрыклад, флэш-мобы і онлайнавыя супольнасьці. Як і большасьць апазыцыйных арганізацыяў, моладзевыя групы аб’ядноўваюць ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень чалавек. Але 16—20-гадовыя актывісты сваімі рэгулярнымі, невялікімі і ў той самы час публічнымі і рашучымі акцыямі, а таксама салідарнасьцю са сваімі сябрамі, якія перасьледуюцца ўладамі, вымусілі рэжым адступіцца.

У верасьні адбыліся суды па крымінальных справах супраць трох маладафронтаўцаў у Салігорску, Нясьвіжы і Баранавічах. Дзясяткі маладых актывістаў, а таксама прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасьці і дыпляматычных місіяў, якія былі не дапушчаныя на працэс, прыехалі падтрымаць сваіх сяброў каля судовых заляў, нягледзячы на пагрозы арыштаў і перасьледу. «Бунт» так ніколі не перарос у сапраўдны рух і зьнік пасьля некалькіх спробаў арганізаваць пратэставыя акцыі.У выніку Наста Азарка, Іван Шыла і Яраслаў Грышчэня былі пакараныя штрафамі. Некалькі іх сяброў былі затрыманыя каля судоў і пакараныя штрафамі і кароткатэрміновымі турэмнымі зьняволеньнямі. Моладзевыя актывісты атрымалі маральную перамогу над сыстэмай, якая ўсё часьцей выяўляе прыкметы панікі, калі затрымлівае моладзь, што сабралася на прэзэнтацыю кнігі, летнік, сьвяткаваньне гістарычных датаў ці канцэрт беларускай рок-музыкі на Ўкраіне. Спробы татальнага застрашваньня ёсьць праявай бясьсільля і натыкаюцца на яшчэ больш рашучы супраціў ды жаданьне дзейнічаць.

Таму перабольшваньнем выглядае і пераацэнка ўплыву ідэалёгіі ды рэпрэсіўных мэханізмаў на сьвядомасьць моладзевых элітаў. На пытаньне пра матывацыю свайго ўдзелу ў сакавіцкіх падзеях рэспандэнты сэрыі фокус-групаў (моладзь, якая далучылася да акцыяў пратэсту супраць афіцыйных уладаў, але не належала да традыцыйных палітычных партыяў ці грамадзкіх рухаў), праведзеных у жніўні-верасьні 2006 г. сацыялягічнай лябараторыяй NOVAK, называлі абмежаваньне свабоды ў дробязях на побытавым узроўні, стомленасьць ад хлусьні афіцыйнай прапаганды і зьнявагі дэмакратычнай апазыцыі дзяржаўнымі СМІ, хваляваньне за асабістую будучыню і будучыню краіны, а таксама стан беларускай культуры. На аснове фокус-групаў вымаляваўся сацыяльны партрэт Плошчы: 16—25 год, пароўну хлопцаў і дзяўчат, вельмі актыўныя і рызыкоўныя школьнікі апошніх клясаў, студэнты, ІТ-спэцыялісты і маладыя прафэсіяналы.

Словам «хлусьня» характарызавалі дзейнасьць БРСМ удзельнікі іншай сэрыі фокус-групаў, праведзеных NOVAK у сьнежні 2006 г., на якія былі запрошаныя прадстаўнікі самых розных моладзевых групаў (звычайная палітычна неактыўная моладзь, студэнты, працоўная моладзь і грамадзка-палітычныя актывісты). Каб стыхійная актыўнасьць перарасла ў сплянаваную дзейнасьць, не хапіла ведаў, досьведу працы ў арганізацыях, уменьня фармуляваць і выконваць канкрэтныя задачы.Сярод рэспандэнтаў знайшлося некалькі былых сяброў БРСМ, якія сьвядома пакінулі арганізацыю і не хавалі сваіх нэгатыўных эмоцый:

— Так случилось, что я была секретарем БРСМ. Из 30 человек нужно, чтобы вступили 25. Крутись, как хочешь. Начинают давить…

— Недостаток организации в том, что они вынуждают. Когда человека вынуждают, то естественной физиологической реакцией является реакция отторжения.

— Я бы была и за БРСМ, но если бы там выполнялись обещания, которые даются.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, колькасны склад БРСМ пастаянна павялічваецца, і ўвосень 2007 г., у свой пяцігадовы юбілей, арганізацыя налічвала 430 тыс. сяброў. БРСМ сапраўды зьяўляецца самай вядомай арганізацыяй сярод моладзі, што зразумела пры такой плыні дзяржаўнай прапаганды і адначасовым перакрыцьці доступу да электронных СМІ ды студэнцкіх аўдыторыяў для іншых грамадзкіх арганізацыяў, нават тых, якія яшчэ ня страцілі дзяржаўнай рэгістрацыі. Падчас узгаданага вышэй рэспубліканскага сацыялягічнага апытаньня студэнтаў ВНУ 70 % рэспандэнтаў адказалі, што яны ведаюць арганізацыю БРСМ, але толькі 26 % заявілі, што яны зьяўляюцца сябрамі БРСМ. Вымаляваўся сацыяльны партрэт Плошчы: 16—25 год, пароўну хлопцаў і дзяўчат, вельмі актыўныя і рызыкоўныя школьнікі апошніх клясаў, студэнты, ІТ‑спэцыялісты і маладыя прафэсіяналы.Магчыма, што частка рэспандэнтаў пасаромілася прызнацца ў сваім сяброўстве ў БРСМ, частка ня лічыць сябе сябрамі, а нехта можа і ня ведаць, што быў залічаны ў гэтую арганізацыю. Відавочна, што афіцыйная статыстыка вельмі разыходзіцца з рэальным колькасным складам БРСМ. Год таму былы першы сакратар менскага гарадзкога камітэту БРСМ Сяргей Чыграй скардзіўся, што сабраных ягонай арганізацыяй сяброўскіх складак на суму прыблізна 1,5 млн. рублёў хапае толькі на тое, каб набыць кветкі вэтэранам. Але калі памер унёскаў складае ад 500 да 800 рублёў, а менская арганізацыя БРСМ сапраўды налічвае 78 000 сяброў, як заявіў сп. Чыграй, то прыбытак арганізацыі павінны быць як мінімум у тры разы большым.

Нягледзячы на ўсе размовы і спадзяваньні дэмакратычных сілаў на моладзь, а таксама прапаганду і спробы татальнай ідэалягізацыі моладзі з боку дзяржавы, у рэчаіснасьці толькі невялікі адсотак новага пакаленьня актыўна падтрымлівае апазыцыю ці супрацоўнічае з рэжымам. Абсалютная ж большасьць моладзі знаходзіцца паміж гэтымі двума экстрымамі, у своеасаблівай «шэрай зоне» моладзевага актывізму, малавядомай і часта нябачнай для вонкавых назіральнікаў. Згодна з вынікамі таго самага студэнцкага апытаньня, так званая «група актывістаў» (студэнты з высокай ступеньню адказнасьці і ініцыятыўнасьці) складае толькі 10 %. Падобна таму, як пакаленьне нашых бацькоў па‑ранейшаму паўшэптам абмяркоўвае палітычныя пытаньні на кухнях, інтэрнэт стаў пляцоўкай для пераважна ананімных грамадзка-палітычных дэбатаў для пакаленьня 2.0.Больш за палову рэспандэнтаў лічаць студэнтаў сваіх ВНУ пасіўнымі і неініцыятыўнымі. 75 % апытаных студэнтаў ніколі ня ўдзельнічалі ў кампаніях па зборы подпісаў, 56 % ніколі ня бралі ўдзелу ў дэманстрацыях і 50 % ніколі не наведвалі дабрачынных акцыяў.

Пераважная большасьць моладзі застаецца пасіўнай, але пры гэтым яе цяжка назваць апатычнай. Сярод найбольш распаўсюджаных формаў правядзеньня вольнага часу студэнты называлі інтэрнэт-форумы, чаты і ЖЖ. Віртуальная актыўнасьць саступае па папулярнасьці дыскатэкам, клюбам і кіно, але пераважае над наведваньнем тэатраў і музэяў. Большасьць моладзі, якая зьяўляецца самым актыўным карыстальнікам сусьветнага павуціньня, разглядае інтэрнэт у першую чаргу як крыніцу забаўляльную і практычную. Тым ня менш, нават пры мінімальнай цікаўнасьці да грамадзка-палітычнага жыцьця наведнікам байнэту цяжка цалкам пазьбегнуць інфармацыйнай плыні і онлайнавых дыскусіяў, якія разгортваюцца на шматлікіх форумах і блогах, разьмешчаных на такіх папулярных плятформах, як TUT.by ці LiveJournal.

Падобна таму, як пакаленьне нашых бацькоў па-ранейшаму паўшэптам абмяркоўвае палітычныя пытаньні на кухнях, інтэрнэт стаў пляцоўкай для публічных і, у той самы час, пераважна ананімных грамадзка-палітычных дэбатаў для пакаленьня 2.0. Тут можна назіраць за падзеямі і аналізаваць сытуацыю ў краіне, крытыкаваць і даваць парады дзейным лідэрам, спрачацца і не баяцца выказваць сваё меркаваньне, часам хаваючыся за выдуманым нікам і аватарам. Немагчымасьць удзелу апазыцыйных сілаў у палітычнай сыстэме замарозіла натуральны працэс зьмены пакаленьняў у партыйным кіраўніцтве.Тут можна знайсьці аднадумцаў і аб’яднацца зь імі ў кам’юніці па інтарэсах, каб потым, магчыма, сустрэцца ў рэальным жыцьці.

І хоць тое, што адбываецца ў інтэрнэце, можа раздражняць і не падабацца, наяўнасьць бурлівага віртуальнага жыцьця наўрад ці настолькі моцна турбавала б улады. Але 2006 г. паказаў, што сеціва выкарыстоўваецца яшчэ і як даволі эфэктыўны інструмэнт самаарганізацыі. Пераважна на інтэрнэт-пляцоўкі перамясьцілася моладзь з Плошчы, каб працягнуць свае дыскусіі і вынаходзіць новыя формы супраціву. Тысячы ўдзельнікаў шматлікіх онлайнавых супольнасьцяў дзеляцца апошнімі навінамі, у тым ліку пра новыя грамадзка-палітычныя зьявы, якія часта застаюцца па-за ўвагай традыцыйных СМІ. Дзясяткі тысячаў сочаць онлайн за дэманстрацыямі і часта выкарыстоўваюць інфармацыю, разьмешчаную на блогах, каб лепш сплянаваць свой уласны ўдзел у акцыях пратэсту (як абысьці міліцэйскія пасты, пазьбегнуць затрыманьняў ці распаўсюдзіць раздаткавыя матэрыялы). У сакавіку 2007 г. з ініцыятывы і намаганьнямі беларускіх блогераў з дапамогай шэрагу праваабарончых арганізацыяў грамадзкасьцю была сабраная сума, якая патрабавалася дзеля таго, каб пад заклад з турмы выпусьцілі моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава. Гарадзенскія блогі сталі цэнтрамі апэратыўнай мабілізацыі шырокай грамадзкасьці для абароны гістарычных помнікаў. Дзясяткі лякальных грамадзкіх арганізацыяў сёньня маюць свае ўласныя ўэб-сайты, якія становяцца асноўнай крыніцай інфармацыі для мясцовага насельніцтва і ў некаторых выпадках зьяўляюцца больш папулярнымі за афіцыйныя ўэб-старонкі і выданьні рэгіянальных дзяржаўных установаў. Інтэрнэт перастаў быць рэччу ў сабе, паралельнай рэчаіснасьцю, адарванай ад сапраўднага жыцьця. Інтэрнэт ёсьць своеасаблівым мастком паміж віртуальнай і рэальнай актыўнасьцю.

Пакуль толькі вельмі невялікая частка моладзі гатова да актыўнага пратэсту, большасьць выплюхвае сваю незадаволенасьць і нязгоду зь існай сытуацыяй у краіне ў пераважна непалітычных формах. 37,5 % апытаных студэнтаў сказалі, што «быць самім сабой» зьяўляецца для іх галоўнай каштоўнасьцю, 32 % назвалі такой «унутраную гармонію», а 16 % з групы неактыўных студэнтаў на пытаньне «Калі б Вы былі прэзыдэнтам Беларусі, што б Вы зьмянілі ў краіне ў першую чаргу?», адказалі — «Я зьмяніў бы ўсё». Схаванае ад чужых вачэй, бурлівае і яскравае моладзевае жыцьцё сканцэнтравана ў шматлікіх субкультурных тусоўках, пратэставай музыцы і мастацтве, спробах адстаяць свае жыцьцёвыя інтарэсы і дабіцца пераменаў, хоць бы ў дробязях.

Байкерскі рух, вулічныя мастакі, андэрграўндавыя контракультурныя выданьні, фільм жахаў, зьняты віцебскімі падлеткамі, антыядравая кампанія і іншыя экалягічныя ініцыятывы, крышнаіты-рэпэры, якія зьбіраюць некалькі тысячаў слухачоў на альтэрнатыўнай сцэне падчас «Славянскага базару», гарадзенскае інтэрнэт-радыё, інтэрактыўная гульня «Хапун», горацкі штогадовы рок-фэстываль, кампанія «Head Made» маладых маркетолягаў, берасьцейскія сталкеры, турніры вулічных футбольных каманд… Гэта толькі некаторыя прыклады моладзевых ініцыятываў, якія часьцей за ўсё не заўважаюцца, а часам нават асуджаюцца ня толькі ўладамі, але і дэмакратычнымі сіламі. Блог намесьніка старшыні БНФ Алеся Міхалевіча налічвае 750 удзельнікаў і ўваходзіць у топ найбольш папулярных блогаў на грамадзка-палітычную тэматыку ў беларускім інтэрнэце.Пры гэтым улады, расцэньваючы як небясьпечную любую незалежную дзейнасьць, спрабуюць альбо ўзяць моладзевыя ініцыятывы пад свой кантроль, альбо перасьледуюць іх. І гэта адна з прычынаў, з якой дэмакратычныя сілы мусяць усьвядоміць моладзевы актывізм як зьяву больш складаную і шматгранную, чым выключна грамадзка-палітычны супраціў. Акрамя таго, невялікія і разрозьненыя моладзевыя групы разам утвараюць даволі вялікі масіў і такім чынам уплываюць на навакольнае атачэньне. Нарэшце, некаторыя зь іх сваёй дзейнасьцю здолелі дасягнуць канкрэтных вынікаў, як, напрыклад, група байкераў, якая дамаглася ад адміністрацыі БДУ нарэшце пабудаваць стаянку на некалькі дзясяткаў ровараў, ці андэрграўндавы часопіс «Идиот», які за 20 гадоў свайго існаваньня вырасьціў некалькі пакаленьняў віцебскіх актывістаў і крэатыўшчыкаў, ці агульнапазнавальныя стэнсілы «Пагоні» і крылаў «Свабоды» на закінутых менскіх будынках, якія сталі своеасаблівымі сымбалямі дэмакратычнай барацьбы.

Нягледзячы на такую разнастайнасьць і маштаб, апазыцыйныя лідэры па-ранейшаму не ўспрымаюць непалітычныя моладзевыя ініцыятывы ўсур’ёз, што часткова тлумачыцца разрывам у пакаленьнях, як унутры дэмакратычных сілаў, так і паміж структураванай апазыцыяй і новай хваляй актывістаў. Немагчымасьць удзелу апазыцыйных сілаў у палітычнай сыстэме замарозіла натуральны працэс зьмены пакаленьняў у партыйным кіраўніцтве. Стомленае шматгадовай і пакуль безвыніковай барацьбой з рэжымам, старэйшае пакаленьне апазыцыянэраў узору 1996 году не пасьпявае адэкватна рэагаваць на новыя выклікі і выкарыстоўваць новыя магчымасьці, але ў той самы час з насьцярогай ставіцца да больш маладых і актыўных лідэраў, якія паўсталі на хвалі выбарчых кампаніяў 2001 і 2006 гг. Для чалавека, які па-ранейшаму піша свае прамовы ад рукі, нядаўняя публічная заява Аляксандра Мілінкевіча пра намер стварыць асабісты блог безумоўна зьяўляецца прагрэсам. Тым часам блог намесьніка старшыні БНФ і палітыка пакаленьня’01 Алеся Міхалевіча налічвае 750 удзельнікаў і ўваходзіць у топ найбольш папулярных блогаў на грамадзка-палітычную тэматыку ў беларускім інтэрнэце.

Моладзь заўжды крытычна ставіцца да старэйшага пакаленьня і схільная да рэзкіх ацэнак. Тыя, хто выйшлі пратэставаць у сакавіку 2006 г., не хавалі свайго расчараваньня апазыцыйнымі партыямі і палітыкамі, асабліва празь некалькі месяцаў бязьдзеяньня. Яны дакаралі палітычныя партыі ў адсутнасьці вынікаў іх дзейнасьці і прагі да ўлады, арыентацыі на працэс, а не перамогу, залежнасьць ад замежнай дапамогі і наданьне недастатковай увагі ўнутраным рэсурсам. Удзельнікі фокус-групаў казалі таксама пра недзеяздольнасьць апазыцыйных лідэраў і пра тое, што жыцьцёвы цыкль партыяў скончаны. Для многіх палітычная апазыцыя зьяўляецца папросту нецікавай, часткова дзякуючы адмоўнаму іміджу лузэраў, старанна стваранага дзяржаўнай прапагандай. На жаль, настрой моладзевых актывістаў адносна палітычнай апазыцыі не зьмяніўся да лепшага за гэты год.

Мне не спадабалася тое, што было на Акадэміі навук, але спадабалася, як мы хадзілі зь вялікім сьцягам вакол плошчы Бангалор. Але мне здаецца, што акцыі павінны былі быць больш вясёлымі. І меней такіх выступаў, якія былі сёньня ў Мілінкевіча і астатніх. Мне здаецца, гэта была проста вада. Усе і так ведаюць, што такое эўрапейскія каштоўнасьці. Не хапае актыўнасьці, драйва, чагосьці такога (Павал, удзельнік «Эўрапейскага маршу 2007»).

Апазыцыйныя лідэры павінны пачуць галасы і прызнаць наяўнасьць гэтага новага пакаленьня, дапамагчы маладым актывістам знайсьці сваё месца ў дэмакратычнай апазыцыі дзеля таго, каб пераадолець разрыў у пакаленьнях і скіраваць моладзевую энэргію на карысьць хутчэйшага дасягненьня дэмакратычных зьменаў. Тым больш што нягледзячы на ўвесь скептыцызм, моладзь прызнае досьвед і дасягненьні старэйшага пакаленьня дэмакратаў, у першую чаргу ў галіне абароны правоў чалавека, правядзеньні масавых акцыяў і распаўсюдзе альтэрнатыўнай інфармацыі. З уласьцівым маладосьці максымалізмам студэнты, якія ўзялі ўдзел у сацыялягічным апытаньні, казалі пра неабходнасьць удасканаленьня дзейнага заканадаўства, паляпшэньня матэрыяльнага становішча насельніцтва і зьмены эканамічнага курсу. Група «актыўных студэнтаў» заклапочана недастатковай увагай да беларускай культуры, неабходнасьцю перагляду замежнай палітыкі і вяртаньня нацыянальнай сымболікі. Удзельнікі фокус-групаў выказалі сваю гатоўнасьць падзяліцца з дэмакратычнымі лідэрамі сваімі ідэямі і ўзяць удзел у грамадзянскіх кампаніях, скіраваных на разьвязаньне канкрэтных праблемаў. Моладзь хоча пераменаў, але ёй патрэбны лідэр, хто павядзе за сабой і падкажа, якім чынам іх дасягнуць.

выкладала гісторыю ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце і Ліцэі пры БДУ. У 1998 г. стала галоўным рэдактарам адзінага ў Беларусі незалежнага моладзевага часопіса «Студэнцкая думка». Гісторык па адукацыі, у 2006 г. яна таксама атрымала ступень магістра грамадзкай палітыкі са спэцыялізацыяй у мэнэджмэнце некамэрцыйных арганізацыяў і міжнароднай палітыцы ва ўнівэрсытэце Джонса Хопкінса. Падчас навучаньня ў ЗША працавала ў двух вядучых дасьледчыцкіх інстытутах. Зьяўляецца аўтарам некалькіх артыкулаў па моладзевай праблематыцы і адным з суаўтараў нядаўняга сацыялягічнага дасьледаваньня моладзевай думкі ў Беларусі.
Пачатак  Цалкам Форум

№ 10 (61) - 2007

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2007 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2007/11/21