A R C H E | П а ч а т а к | № 10 (61) - 2007 |
Пачатак Цалкам Форум |
|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Эндру Ўілсан | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Эндру Ўілсан
Украінскі шлях да свабоды: крызісы, кампрамісы і новыя выбары
Праз тры гады пасьля «памаранчавай рэвалюцыі» насьпявае адчуваньне «стомленасьцю Ўкраінай». Украіна за гэты час атрымлівала збольшага нэгатыўныя водгукі ў прэсе: яшчэ перад тым, як пачалася рэвалюцыя, абвяшчаўся яе канец, прадказвалася вяртаньне Ўкраіны ў зацяжны палітычны крызіс і яе адыход ад дэмакратычных прынцыпаў, падкрэсьлівалася адсутнасьць палітычных дасягненьняў. «Памаранчавыя» партыі з заходняй і цэнтральнай Украіны знаходзіліся ў стане пастаяннай канфрантацыі з «блакітнымі» партыямі, у першую чаргу з Партыяй рэгіёнаў, што прадстаўляюць усход Украіны.
Парадаксальна, «памаранчавая рэвалюцыя» насамрэч наклала на сябе самаабмежаваньні. У выніку кампрамісу, заключанага, каб супакоіць вулічныя пратэсты пасьля сфабрыкаваных выбараў, у сьнежні 2004 г. адбыўся трэці тур прэзыдэнцкіх выбараў, у якім перамог Віктар Юшчанка. Але той карыстаўся поўнай уладай толькі да парлямэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 г. Паводле канстытуцыйнай рэформы ўлада часткова перайшла да новага парлямэнту. Праз унутраныя канфлікты «памаранчавыя» партыі страцілі магчымасьць сфармаваць свой урад. Юшчанка быў вымушаны прыняць у якасьці прэм’ер-міністра таго самага Януковіча, якога ён перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у 2004 г. Партыя рэгіёнаў Януковіча ад гэтага часу імкнулася любым коштам манапалізаваць уладу, пакуль Юшчанка не прыняў надзвычай сьмелага, як на яго, рашэньня распусьціць новы парлямэнт у красавіку 2007 г., за чатыры гады да сканчэньня яго тэрміну. Такое рашэньне прывяло да прадказальнага крызісу, але ў траўні было ўрэшце заключанае пагадненьне пра новыя парлямэнцкія выбары 30 верасьня 2007 г. Як і ў 2006-м, абодва бакі зноў набралі амаль аднолькавую колькасьць галасоў, з розьніцай усяго ў некалькі адсоткаў, а таму агульная карціна пасьля выбараў залежыць ад паводзінаў малых партыяў. Тры вялікія партыі прайшлі ў парлямэнт у такім самым парадку, як і ў 2006-м (Партыя рэгіёнаў, Блёк Юліі Цімашэнкі, першай «памаранчавай» прэм’ер-міністаркі, якую Юшчанка паслаў у адстаўку ў верасьні 2005 г., і партыя Юшчанкі «Наша Ўкраіна»); але пры гэтым у парлямэнт прайшла адна новая і выбыла адна старая партыя. На чале новай партыі стаіць Уладзімер Літвін, які быў сьпікерам парлямэнту ў 2002—2006 гг., і спадзяецца вярнуць сабе сваё былое працоўнае месца. З парлямэнту выбыла Сацыялістычная партыя, якая першапачаткова была на баку «памаранчавых», але пазьней перайшла ў лягер «Партыі рэгіёнаў», каб памагчы Януковічу стаць прэм’ерам у ліпені 2006 г. Сёлета ёй не хапіла 0,1 % , каб пераадолець прахадны бар’ер у парлямэнт. Выбары не паказалі, аднак, значных пераменаў у раскладцы сілаў. Партыя рэгіёнаў Януковіча зноў атрымала найбольшую колькасьць месцаў у парлямэнце, Цімашэнка — «памаранчавая прынцэса» — скарыстаўшы «памаранчавы» капітал, вырвалася на другое месца, у той час як уласная партыя Юшчанкі «Наша Ўкраіна» перажывае пэрыяд застою.
Пасьля першай спробы прэзыдэнта Юшчанкі распусьціць стары парлямэнт у красавіку, калі падзеі разгортваліся досыць непрадказальна, было невядома, ці будуць новыя выбары мець іншыя вынікі. З аднаго боку, яўка (хоць і нізкая — усяго 57,9 %) перавысіла мінімум, вызначаны законам, і выбары адбыліся. Усе шэсьць галоўных партый узялі ўдзел у выбарах. Зь іншага боку, гэтыя партыі большую частку верасьня рыхтавалі патэнцыйныя юрыдычныя папраўкі ў выбарчы працэс, пакідаючы такім чынам яго канстытуцыйнасьць пад пытаньнем. Ва Ўкраіне Цэнтральная выбарчая камісія і юрыдычная сыстэма аказаліся ўцягнутыя ў сыстэму балянсаваньня партыйных інтарэсаў.Калі ўказ Юшчанкі пра роспуск парлямэнту быў абскарджаны ў Канстытуцыйным судзе, «памаранчавыя партыі» знайшлі выйсьце ў іншай юрыдычнай фікцыі — самароспуску парлямэнту, ствараючы такім чынам небясьпечны прэцэдэнт. Як толькі больш за 150 дэлегатаў парлямэнту адмаўляюцца ад сваіх мандатаў, парлямэнт з 450 дэпутатаў губляе кворум (ён складаецца з адной траціны ад агульнай колькасьці дэпутатаў). Абодва бакі будуць мець болей за 150 месцаў у новым парлямэнце. Кожны можа выкарыстаць схему самароспуску. Акрамя таго, у Партыі рэгіёнаў ёсьць яшчэ запасны плян рэстаўрацыі старога парлямэнту, складзены самімі ж былымі дэлегатамі на іх сустрэчы ў верасьні на той выпадак, калі вынікі галасаваньня будуць для іх непрымальныя. Іншымі словамі, кожны бок можа выкарыстаць любы з вышэй названых мэтадаў, каб сфармаваць кааліцыю на свой густ. Але такі ход быў бы значным крокам назад. Падчас выбараў і так ужо былі парушаныя прынцыпы, закладзеныя ў 2006 г., хоць Украіна ўсё яшчэ лічыцца ўзорам дэмакратычных стандартаў у сваім рэгіёне. Найбольш заўважны рэгрэс на інстытуцыйным узроўні. Ва Ўкраіне Цэнтральная выбарчая камісія і юрыдычная сыстэма аказаліся ўцягнутыя ў сыстэму балянсаваньня партыйных інтарэсаў. Украіна ўсё яшчэ лічыцца ўзорам дэмакратычных стандартаў у сваім рэгіёне.Абодва бакі пралабіявалі сваіх вылучэнцаў у Цэнтральную выбарчую камісію гэтым летам, а таму зьявіліся небеспадстаўныя падазрэньні, што гэтыя вылучэнцы наглядалі за «сваімі» рэгіёнамі. Ёсьць, напрыклад, меркаваньне, што Партыя рэгіёнаў магла «падкінуць» галасоў камуністам і, у выпадку поўнага правалу, сацыялістам: на гэтую думку наводзіў яшчэ і той факт, што большасьць галасоў у падтрымку сацыялістаў у Данецку, вотчыне Партыі рэгіёнаў, надышла ў апошні момант. На сёлетніх выбарах не выклікалі даверу галасаваньне ўдома, галасаваньне за мяжой, а таксама працэс складаньня выбарчых сьпісаў, у якія трапілі «мёртвыя душы». Таксама назіралася адраджэньне «паліттэхналёгіяў». Абодва бакі стварылі партыі-клоны, каб адцягнуць галасы супернікаў. «Камуністычную партыю Ўкраіны» (адноўленую) нібыта падтрымлівалі бізнэсоўцы, блізкія да Блёку Юліі Цімашэнкі. Яна была выкарыстаная для таго, каб пазбавіць «Рэгіёны» Камуністычнай партыі Ўкраіны ў якасьці кааліцыйнага партнэра. Большасьць галасоў у падтрымку сацыялістаў у Данецку, вотчыне Партыі рэгіёнаў, надышла ў апошні момант.Кажуць, што квазінацыяналістычныя партыі «Свабода» і «Свабодныя дэмакраты» былі інсьпіраваныя «Рэгіёнамі» і выкарыстоўваліся супраць «памаранчавых» партый. У той самы час плянавалася, што «Ўкраінскі рэгіянальны актыў» адцягне галасы ад «Рэгіёнаў». І ўсё ж з 2004 г. Украіна пасьпела ператварыцца ў энэргічную — калі не бурлівую — дэмакратыю. Цяпер ужо свабодныя СМІ адсочвалі кожную гісторыю з фальсыфікацыямі на выбарах, а выбарцаў цяпер зрабілася нашмат цяжэй падманваць «паліттэхналёгіямі». У выбарах удзельнічала 21 партыя, але толькі адна зь нязначных партый атрымала больш за 1 %. Нягледзячы на гэта, вынікі галасаваньня для Ўкраіны неадназначныя. Невядома, як сфармуюцца кааліцыі. У парлямэнце 450 месцаў, таму, каб атрымаць большасьць, у кааліцыі трэба мець сама меней 255 дэпутатаў. Страціўшы СПУ, Партыя рэгіёнаў ня можа сфармаваць урад у фармаце «малой кааліцыі» з КПУ. Блёк Літвіна можа яшчэ доўга раздумваць і, як кажуць украінцы, не расставацца са сваёй «залатой акцыяй». Хоць гэты блёк пазыцыянаваў сябе як незалежную «трэцюю сілу», вядома, што ён быў заснаваны разнашэрснай камандай бізнэсовых партнэраў былога прэзыдэнта Кучмы. Галоўны фінансіст партыі — Васіль Хмяльніцкі, сябра Партыі рэгіёнаў. Аднак вядома, што негалосна прэзыдэнцкая адміністрацыя дабівалася таго, каб правесьці ў парлямэнт Літвіна. Першыя вынікі паказваюць, што Блёк атрымаў большасьць сваіх галасоў у заходняй і цэнтральнай Украіне. Можна прагназаваць, Рэгіёны разам з КПУ і Літвіным усё адно атрымаюць толькі 221 месца, таму для Літвіна саюз з «памаранчавымі» партыямі можа мець даўжэйшую пэрспэктыву. Ці, верагодней за ўсё, ён ня будзе сьпяшацца з рашэньнем і пакуль не далучыцца ні да аднаго з бакоў. Цяпер, калі кампанія скончылася, падаецца магчымым і варыянт ураду бізнэсоўцаў. Бізнэсоўцы з абодвух лягераў прагаласавалі ў траўні за новыя выбары з разьлікам на тое, што ўсе разам яны ўвойдуць у новы ўрад. Новую сытуацыю пасьля мог бы стварыць «гістарычны кампраміс» паміж Партыяй рэгіёнаў і «Нашай Украінай», паміж Януковічам і Юшчанкам, паміж украінскім Усходам і Захадам. Некаторыя назіральнікі разглядаюць гэты кампраміс як практычны ход, скіраваны на тое, каб прадухіліць манапалізацыю ўлады адным з бакоў. Іншыя лічаць, што ад кампрамісу могуць выйграць абодва бакі: калі дасягнуць кампрамісу з «Рэгіёнамі» ў пытаньні НАТО, а з «Нашай Украінай» — у дачыненьні да статусаў украінскай і расейскай моў. Тады кожны з бакоў зможа пахваліцца перад сваімі выбарцамі пэўнымі посьпехамі. Цімашэнка, аднак, перакрэсьліла гэтыя разьлікі. Мала таго, яна выйграла менавіта таму, што стаяла на антыалігархічнай плятформе. «Наша Ўкраіна» толькі ўцягнула сябе ў чарговыя выбары, хоць і засталася на тым самым узроўні, што і ў 2006 г., адштурхнуўшы ад сябе прыхільных да «Партыі рэгіёнаў» бізнэсоўцаў і пазыцыянуючы сябе ўжо як «новая памаранчавая партыя». Калі б Юшчанка ня выкарыстаў магчымасьці адраджэньня «памаранчавага» саюзу, выбарцы яму гэтага не даравалі б. Але ў новым «памаранчавым» саюзе «Нашай Украіне» цяпер дастанецца сьціплае месца — яна будзе відавочна малодшым партнэрам. Безь Літвіна абедзьве «памаранчавыя» партыі могуць займець толькі плыткую бальшыню — максымум 229 месцаў у парлямэнце. Мала таго, памяркоўныя бізнэсоўцы з «Партыі рэгіёнаў» удзельнічалі ў летніх перамовах пра кампраміс, таму што спадзяваліся працягваць кантраляваць эканамічныя рычагі ўлады. «Нашай Украіне» будзе цяжка перацягнуць на свой бок апазыцыю. Прэзыдэнт мусіць зрабіць нялёгкі выбар, калі ён думае балятавацца на новы тэрмін у прэзыдэнцкай кампаніі 2009 ці 2010 гг. Такім чынам, з аднаго боку, Эўрапейскі Зьвяз можа павіншаваць Украіну з тым, што выбары, нягледзячы на перашкоды, усё ж адбыліся. Зь іншага боку, у 2007 г. realpolitik часта брала верх над канстытуцыяналізмам і вяршэнствам права, а працяглы палітычны крызіс пакінуў Украіну без эфэктыўнага ўраду. 2008 год станецца вырашальным для ЭЗ і Ўкраіны: у гэты год будуць адноўленыя перамовы пра Пагадненьне аб партнэрстве і супрацоўніцтве (Partnership and Cooperation Agreements) і Рабочы плян Эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва (Action Plan). Таксама адбудзецца чарговы тур цяжкіх перамоваў пра рэформы, неабходныя для ўступленьня ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Таму хочацца спадзявацца, што новы ўрад будзе сфармаваны ўжо гэтай жа восеньню, і на гэта ня будуць змарнаваныя доўгія чатыры месяцы, як у сакавіку 2006 г. Пераклала з ангельскай з ласкавай згоды аўтара Наталка Харытанюк паводле www.ecfr.eu.
|
гісторык, старшы выкладчык Лёнданскага ўнівэрсытэцкага каледжу. Сталы аўтар «ARCHE». Апошнім часам працуе над манаграфіяй, прысьвечанай гісторыі Беларусі, якая мае выйсьці друкам у 2009 г. |
Пачатак Цалкам Форум | ||||
№ 10 (61) - 2007 |
|
Ліст у рэдакцыю.
Майстраваньне [mk].
Абнаўленьне [czyk]. |