A R C H E П а ч а т а к Выдавецтва «ARCHE»
Пачатак  Цалкам Форум



Зьмест

 



Беларусь: ні Эўропа, ні Расея. Меркаваньні беларускіх эліт

 


   

Вокладка
   Часопіс «ARCHE»:

   ARCHE (1,2’2007)

   ARCHE (12’2006)
   ARCHE (11’2006)
   ARCHE (10’2006)
   ARCHE (9’2006)
   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Аб аўтарах

Вольга Абрамава — нар. 1953, палітык. У 1975 скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (БДУ). Кандыдат філязофскіх навук (1988), тэма дысэртацыі — «Гуманізм гвалтоўнай задачы сацыялістычнай рэвалюцыі». Выкладала ў Беларускім тэхналягічным інстытуце і Менскім радыётэхнічным інстытуце. Палітыкай пачала займацца з канца 1980‑х, пратэстуючы супраць наданьня беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай мовы. У Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня зьяўлялася старшынёй Камісіі па міжнародных справах. Была выбрана ў т. зв. палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканьняў.

Сьвятлана Алексіевіч — нар. 1948, пісьменьніца. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Пазьней працавала ў раённай газэце г. Бяроза Берасьцейскай вобласьці, рэспубліканскай «Сельской газете», загадчыцай аддзелу нарысу і публіцыстыкі літаратурна‑мастацкага часопісу «Нёман». Аўтарка кніг У вайны не жаночае аблічча (1985), Апошнія сьведкі (сто недзіцячых аповедаў) (1985), Цынкавыя хлопчыкі (1989), Зачараваныя сьмерцю (1993), Чарнобыльская малітва (хроніка будучыні) (1997). Асабісты сайт: alexievich.info.

Яўген Бабосаў — нар. 1931, сацыёляг, філёзаф. У 1955 скончыў БДУ. З 1959 выкладаў філязофію ў БДУ і Менскім мэдынстытуце. У 1962—1977 намесьнік загадчыка аддзелу навукі і навучальных установаў ЦК КПБ. Дырэктар Інстытуту філязофіі і права Акадэміі навук БССР (1977—1989); дырэктар (1990—1998), з 1998 загадчык аддзелу Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі, адначасова загадчык катэдры Белдзяржунівэрсытэту. Доктар філязофскіх навук (1972). Акадэмік НАН Беларусі (1994). Быў адным з ініцыятараў стварэньня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці (1993), а таксама Сацыялістычнай партыі Беларусі (1994). Узяў удзел у распрацоўцы т. зв. ідэалёгіі беларускай дзяржавы. Яго манаграфія Асновы ідэалёгіі сучаснай дзяржавы выйшла двума выданьнямі.

Анжаліка Борыс — нар. 1973, лідэр польскай меншасьці ў Беларусі. Скончыла сярэднюю школу ў вёсцы Падліпкі Гарадзенскага раёну, пэдагагічны тэхнікум у Замосьці Люблінскага ваяводзтва Польшчы і Варшаўскі ўнівэрсытэт (філіял у Беластоку) па спэцыяльнасьці «Пэдагогіка і псыхалёгія». Выкладала польскую мову ў вёсцы Адэльск Гарадзенскага раёну і ў Школе польскай у Горадні. У Саюзе палякаў Беларусі ад 1995, з 1998 займала там пасаду загадчыцы аддзелу адукацыі. На шостым зьезьдзе Саюзу палякаў Беларусі ў сакавіку 2005 абраная старшынёй. Міністэрства юстыцыі Беларусі прызнала вынікі зьезду нелегітымнымі. Па інфармацыі тыднёвіка «Салідарнасьць», у 2005 56 разоў выклікалася на допыты беларускімі спэцслужбамі.

Ірына Бугрова — палітоляг, вядучы дасьледчык Міжнароднага інстытуту палітычных дасьледаваньняў у Менску (да яго закрыцьця ўладамі). Выкладае паліталёгію ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце (ЭГУ). Кандыдат філязофскіх навук, дацэнт. У сфэру яе навуковых інтарэсаў уваходзіць практычная псыхалёгія, палітычная культура, канфлікталёгія, транзыталёгія, тэхналёгіі выбарчых кампаніяў.

Генадзь Бураўкін — нар. 1936, паэт, грамадзкі дзеяч. У 1959 скончыў аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту БДУ. Працаваў у рэдакцыях газэтаў і часопісаў. З 1978 — старшыня Дзяржаўнага камітэту БССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні. З 1990 — пастаянны прадстаўнік БССР пры ААН. Працаваў у рэдакцыі прафсаюзнай газэты «Беларускі час», пакуль кантроль над ёй не пераняў беларускі рэжым. Сябар Беларускага ПЭН‑цэнтру.

Алесь Бяляцкі — нар. 1962, правабаронца. У 1984 скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Сябар Арганізацыйнага камітэту БНФ «Адраджэньне» (1988), адзін з заснавальнікаў Беларускай каталіцкай грамады (1990). У 1992—1996 — дэпутат Менскага гарадзкога савету. У 1989—1998 працаваў дырэктарам Музэю Максіма Багдановіча ў Менску. У 1996 заснаваў і ўзначаліў праваабарончы цэнтар «Вясна‑96». У лютым 2006 году быў узнагароджаны «Andrei Sakharov Freedom Award 2006». У 2006 быў таксама вылучаны групай нарвэскіх парлямэнтароў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру. У тым жа годзе ў Чэхіі атрымаў з рук Вацлава Гаўла прэстыжную прэмію «Homo homini».

Аляксандар Вайтовіч — нар. 1938, навуковы і палітычны дзеяч. Доктар фізыка‑матэматычных навук, прафэсар, акадэмік НАН Беларусі. У 1960 скончыў фізычны факультэт БДУ. З траўня 1997 — прэзыдэнт НАН Беларусі. 19 сьнежня 2000 абраны старшынём т. зв. савету рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі другога скліканьня. 28 ліпеня 2003 быў адкліканы з гэтай пасады ўказам прэзыдэнта і перайшоў у апазыцыю. Асабісты сайт: voitovich.com/.

Андрэй Вардамацкі — нар. 1956, сацыёляг. Кандыдат філязофскіх навук, доктар сацыялягічных навук. У 1978 скончыў БДУ. Кіраўнік прыватнай дасьледчай лябараторыі аксіямэтрычных дасьледаваньняў «Новак» (новая аксіялёгія), якая валодае ўласнай сацыялягічнай сеткай. На апошніх прэзыдэнцкіх выбарах лябараторыя не атрымала дзяржаўнай акрэдытацыі і была пазбаўленая магчымасьці праводзіць незалежныя сацыялягічныя дасьледаваньні.

Вінцук Вячорка — нар. 1961, пэдагог, вучоны, лідэр Партыі БНФ. У 1983 скончыў філялягічны факультэт БДУ, у 1986 — асьпірантуру пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук. У 1988 стаў адным з заснавальнікаў БНФ «Адраджэньне» (БНФ). З 1990 выкладаў у Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце і Беларускім гуманітарным ліцэі. Займаўся нармалізацыяй сучаснага беларускага правапісу. У 1995 заснаваў і ўзначаліў цэнтар «Супольнасьць». Быў адным з арганізатараў «Менскай вясны‑1996». За арганізацыю пратэстаў супраць яго была пачатая крымінальная справа, якая цягнулася да 1998. У 1999 В. Вячорка выбраны новым старшынём Партыі БНФ. Падчас выбарчай кампаніі 2006 быў намесьнікам кіраўніка штабу Аляксандра Мілінкевіча і адказваў за дачыненьні з даверанымі асобамі й міжнародныя сувязі.

Павал Данейка — нар. 1961, эканаміст, палітычны дзеяч. У 1986 скончыў БДУ па спэцыяльнасьці «макраэканоміка». Працаваў у Інстытуце эканомікі Акадэміі навук Беларусі. Пасьля 1991 узначальваў фінансава‑інвэстыцыйную кампанію «Фіко», кампанію «Сыстэмнае бізнэс‑кансультаваньне». Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня. Член АГП з 1991, член Палітрады АГП. Старшыня наглядальнай рады Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту (Менск). Сфэра навуковых інтарэсаў: макра‑ і мікраэканамічныя ды інстытуцыянальныя аспэкты трансфармацыі, палітэканомія трансфармацыі, фондавы рынак.

Андрэй Дынько — нар. 1974, галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва», перакладчык, публіцыст, аўтар шэрагу апавяданьняў. У 1996 скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт. У 1997—2000 выкладчык Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. У 2002—2004 — віцэ‑прэзыдэнт Беларускага ПЭН‑Цэнтру. У 2003 годзе Вацлаў Гавал перадаў яму прэмію за Грамадзянскія заслугі імя Ганны Эленбоген (стаў першым замежнікам, якому была перададзена гэтая чэская прэмія).

Сьвятлана Калінкіна — нар. 1970, журналістка. З 1996 — першая намесьніца галоўнага рэдактара «Белорусской деловой газеты», з 2002 — галоўны рэдактар «Белорусской деловой газеты», галоўны рэдактар газэты «БДГ. Для служебного пользования». Апошнія колькі гадоў — шэф‑рэдактар найбольш тыражнай апазыцыйнай газэты «Народная воля». Разам з журналістам Паўлам Шараметам напісала і выдала кнігу Выпадковы прэзыдэнт. Ляўрэатка прэміі Буцэрыюса «Маладая прэса Ўсходняй Эўропы».

Сяргей Калякін — нар. 1952, палітык. У 1977 скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «радыёінжынэрыя», у 1992 — БДУ па спэцыяльнасьці «паліталёгія». Працаваў у прамысловасьці. Член КПСС з 1977. З 1983 па 1991 — другі і першы сакратар Савецкага райкаму КПБ г. Менску. Сакратар (з 1993), першы сакратар ЦК ПКБ (з 1994). Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня, член Прэзыдыюму ВС і кіраўнік фракцыі камуністаў. Падчас выбарчай кампаніі 2006 быў кіраўніком штабу Аляксандра Мілінкевіча.

Кася Камоцкая — нар. 1963, рок‑сьпявачка. У 1991 стварыла і ўзначаліла папулярную рок‑групу «Новае неба».

Сяргей Касьцян — нар. 1941, гісторык, палітык. Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут. Працаваў першым сакратаром Мазырскага райкаму ЛКСМБ, загадчыкам аддзелу Мазырскага райкаму КПБ, загадчыкам катэдры Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту. Доктар паліталягічных навук. Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня. Пасьля яго роспуску ўвайшоў у склад т. зв. палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Быў у складзе дэпутацкага аб’яднаньня «За саюз Украіны, Беларусі і Расеі» («ЗУБР»), дэпутацкіх групаў «Адзінства», «Сябры Баўгарыі», «Народны дэпутат». Быў намесьнікам старшыні Камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД. Сакратар ЦК Кампартыі Беларусі, старшыня Беларускага славянскага камітэту.

Вячаслаў Кебіч — нар. 1936, гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут і Менскую вышэйшую партыйную школу. Кандыдат эканамічных навук. Працаваў інжынэрам‑тэхнолягам, намесьнікам галоўнага інжынэра Менскага заводу аўтаматычных лініяў, дырэктарам Менскага станкабудаўнічага заводу, генэральным дырэктарам Менскага вытворчага аб’яднаньня па выпуску працяжных і адразных станкоў імя С. М. Кірава, другім сакратаром Менскага гаркаму КПБ, загадчыкам аддзелу цяжкай прамысловасьці ЦК КПБ, другім сакратаром Менскага абкаму КПБ, старшынём Дзяржаўнага плянавага камітэту БССР, прэзыдэнтам Беларускага гандлёва‑прамысловага саюзу. Выбіраўся членам ЦК КПСС, народным дэпутатам СССР, дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР X, XI, XII і XIII скліканьняў. З 1985 — намесьнік старшыні, у 1990—1994 — старшыня Савету Міністраў Беларусі. Падчас першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (1994) набраў у першым туры 17,33%, у другім — 14,1% галасоў. Увайшоў у склад т. зв. палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага скліканьня, быў членам дэпутацкай групы «Спрыяньне эканамічнаму разьвіцьцю», членам пастаяннай камісіі па прамысловасьці, паліўна‑энэргетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве.

Жанна Літвіна — нар. 1954, журналістка, грамадзкая дзяячка. З 1976 па 1994 прайшла шлях ад асацыяванага рэдактара да галоўнага рэдактара рэдакцыі моладзевых праграмаў Беларускага радыё. Узначальвала радыёстанцыю «Беларуская маладзёжная», пасьля звальненьня зь якой у 1994 годзе стварыла незалежную радыёстанцыю «Радыё 101.2», закрытую ўладамі ў 1996 годзе. З 1994 па 1995 узначальвала беларускі карпункт радыё «Свабода». З 1995 — старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Анатоль Лябедзька — нар. 1961, палітык. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). У 1985 скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Менскага пэдагагічнага інстытуту, у 1996 — юрыдычны факультэт БДУ. У Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь XII скліканьня займаў пасаду намесьніка старшыні Камісіі па справах моладзі, сям’і і жанчын. У Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня зьяўляўся намесьнікам старшыні Камісіі па замежных справах і адным зь лідэраў парлямэнцкай фракцыі «Грамадзянскае дзеяньне». У 1992—1999 — прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі маладых палітыкаў, з красавіка 2000 — старшыня АГП.

Васіль Лявонаў — нар. 1938, гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч. Скончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў загадчыкам сельгасаддзелу ЦК КПБ, першым сакратаром Магілёўскага абкаму КПБ. Займаючы гэтую пасаду, даў згоду на назначэньне Аляксандра Лукашэнкі дырэктарам саўгасу «Гарадзец». Падтрымаў А. Лукашэнку падчас выбараў народных дэпутатаў СССР (1988) у альтэрнатыву старшыню Дзяржпляну БССР Вячаславу Кебічу. Пасьля забароны КПБ у 1991 быў прызначаны гандлёвым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Германіі. 4 жніўня 1994 быў прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі, а 23 жніўня 1994 — пераназначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. 11 лістапада 1997 быў арыштаваны ў сваім працоўным кабінэце. Арышт трансьлявалі на тэлебачаньні. 14 лістапада 1997 А. Лукашэнка, выступаючы ў АПА «Расьсьвет» Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці, публічна абвінаваціў В. Лявонава ў датычнасьці да забойства кіраўніка службы кантролю прэзыдэнта па Магілёўскай вобласьці Яўгена Мікалуцкага. Пасьля выхаду з турмы — старшыня папячыцельскай рады зарэгістраванага ў Расеі беларуска‑расейскага фонду «За новую Беларусь».

Алег Манаеў — нар. 1952, сацыёляг. У 1974 скончыў БДУ. Кандыдат філязофскіх навук (1983), доктар сацыялягічных навук (1991). У 1992—1999 — прафэсар катэдры сацыялёгіі БДУ. З 1992 — дырэктар Незалежнага інстытуту сацыяльна‑эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД), закрытага беларускімі ўладамі вясной 2005 і вымушанага перарэгістравацца ў Літоўскай Рэспубліцы. У 1990 быў адным з арганізатараў Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі (сёньняшняя АГП). У 1992 стаў адным з заснавальнікаў, а затым старшынём праў‑леньня Беларускага фонду Сораса. У сфэру яго навуковых інтарэсаў уваходзяць: праблемы мас‑мэдыяў і дэмакратыі, тэарэтычныя праблемы эфэктыўнасьці СМІ, уплыў СМІ на індывідуальнасьць.

Аляксандар Мілінкевіч — нар. 1947, палітычны й грамадзкі дзеяч. У 1969 скончыў фізыка‑матэматычны факультэт Гарадзенскага пэдынстытуту. У 1969—1972 вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту фізыкі АН Беларусі. Кандыдат фізыка‑матэматычных навук. Стажыраваўся ва ўнівэрсытэце Манпэлье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім унівэрсытэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучаньня ў Эўрапейскім цэнтры дасьледаваньня праблемаў бясьпекі ў Гарміш‑Партэнкірхэне (Нямеччына, 2000). У 1980—1984 загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Альжыр). З 1984 да 2000 — дацэнт катэдры агульнай і тэарэтычнай фізыкі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Я. Купалы. З 1990 да 1996 — намесьнік старшыні гарвыканкаму Горадні. Кіраўнік праграмаў «Фонду спрыяньня лякальнаму разьвіцьцю». У 2001 быў кіраўніком выбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Сямёна Домаша. На Кангрэсе дэмакратычных сілаў Беларусі, які адбыўся 1—2 кастрычніка 2005 у Менску, абраны адзіным кандыдатам ад апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары 2006. Паводле афіцыйных зьвестак, падчас галасаваньня 19 сакавіка 2006 набраў 6% галасоў выбарнікаў.

Анатоль Міхайлаў — нар. 1939, філёзаф, пэдагог. У 1961 скончыў БДУ. У 1966—1974 і з 1980 — у БДУ (з 1987 — загадчык катэдры). У 1974—1980 — супрацоўнік Цэнтру сацыяльнага разьвіцьця й гуманітарных справаў (Нью‑Ёрк—Вена). З 1992 — рэктар ЭГУ, закрытага беларускімі ўладамі ў 2004 і перарэгістраванага ў Літоўскай рэспубліцы. Акадэмік НАН Беларусі. Доктар філязофскіх навук (1986). У сфэру навуковых інтарэсаў уваходзіць гісторыя філязофіі, сучасная заходняя філязофія й мэтадалёгія гуманітарных ведаў.

Аляксей (Алесь) Міхалевіч — нар. 1975, палітык. Намесьнік старшыні Партыі БНФ (з 2003 г.) старшыня Менскай абласной суполкі БНФ. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (аддзяленьне паліталёгіі). Узначальваў Згуртаваньне беларускіх студэнтаў і Моладзевы інфармацыйны цэнтар, закрытыя беларускімі ўладамі. Генэральны дырэктар сумеснага беларуска‑польскага прадпрыемства ТАА «Аркадзія». У 2003 быў абраны дэпутатам Пухавіцкага райсавету.

Тацяна Процька — нар. 1951, праваабаронца. Працавала ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Кандыдат філязофскіх навук (1983). З 1992 па 1994 — старшы рэдактар Белтэлерадыёкампаніі, рэдактар радыёчасопісу «Наша мінуўшчына», палітычны камэнтатар. З 1995 году — старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі Хэльсынскі камітэт».

Андрэй Саньнікаў — нар. 1954, палітык. У 1977 скончыў Менскі пэдагагічны інстытут замежных моваў, у 1989 — Дыпляматычную акадэмію МЗС СССР. Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Беларусь. У 1995—1996 быў намесьнікам міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь; напярэдадні рэфэрэндуму 1996 пайшоў у адстаўку. Каардынатар грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя‑97» у міжнародных справах. Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне правоў чалавека (2005).

Уладзімер Улаховіч — дырэктар Цэнтру міжнародных дасьледаваньняў БДУ. Скончыў БДУ, асьпірантуру ў Акадэміі грамадзкіх навук (Масква). У сфэру яго навуковых інтарэсаў уваходзяць адносіны ЭЗ з краінамі‑суседзямі, міжнародныя арганізацыі, замежная палітыка Беларусі.

Валеры Фралоў — нар. 1947, палітык. Генэрал‑маёр у адстаўцы. Скончыў Харкаўскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча (1970), Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў (1977), Акадэмію Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў СССР (1991), Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь (2000). Даслужыўся да пасадаў начальніка штабу армейскага корпусу Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь (1993—1994), камандзіра 28‑га армейскага корпусу (1994—2000). З 2000 да 2004 — дэпутат т. зв. палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога скліканьня, лідэр апазыцыйна настроенай дэпутацкай групы «Рэспубліка». З 2005 — член Цэнтральнага камітэту Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі («Грамада»). Адмовіўся ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 2006 на карысьць лідэра БСДП (Г) Аляксандра Казуліна, увайшоў у перадвыбарны штаб Казуліна.

Станіслаў Шушкевіч — нар. 1934, радыёэлектронік, палітык. У 1956 скончыў фізыка‑матэматычны факультэт БДУ, у 1959 — асьпірантуру Інстытуту фізыкі АН БССР. Доктар фізыка‑матэматычных навук. Кіраваў катэдрай ядравай фізыкі і электронікі БДУ, займаў пасаду прарэктара па навуковай рабоце. У 1989—1991 — народны дэпутат СССР, член Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы, у 1990—1995 — дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XII скліканьня, у 1990—1991 — першы намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі. 9 верасьня 1991 выбраны старшынём Вярхоўнага Савету Беларусі. 7—8 сьнежня 1991 падчас сустрэчы ў Белавескай пушчы (Віскулі) з прэзыдэнтамі Расеі Барысом Ельцыным і Ўкраіны Леанідам Краўчуком паставіў подпіс пад Белавескімі пагадненьнямі пра ліквідацыю СССР і стварэньне СНД. 26 студзеня 1994 зьняты з пасады старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі. Падчас першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (1994) набраў у першым туры крыху менш за 10% галасоў. З 1998 — старшыня партыі Беларуская сацыял‑дэмакратычная грамада.

Усевалад Янчэўскі — нар. 1976, палітык, журналіст. Быў актывістам прэзыдэнцкай кампаніі (1994) А. Лукашэнкі, членам перадвыбарнага штабу С. Шушкевіча падчас выбараў у Вярхоўны Савет (1995). Уваходзіў у партыю «Славянскі сабор «Белая Русь»». У 1998 скончыў юрыдычны факультэт БДУ, у 2000 — факультэт міжнародных дачыненьняў таго ж унівэрсытэту. Некалькі гадоў у рангу першага сакратара Цэнтральнага камітэту ўзначальваў Беларускі патрыятычны саюз моладзі (БПСМ). У 2005 прызначаны галоўным рэдактарам створанага Адміністрацыяй прэзыдэнта часопісу «Планета».

  Вольга Абрамава
Сьвятлана Алексіевіч
Яўген Бабосаў
Анжаліка Борыс
Ірына Бугрова
Генадзь Бураўкін
Алесь Бяляцкі
Аляксандар Вайтовіч
Андрэй Вардамацкі
Вінцук Вячорка
Павал Данейка
Андрэй Дынько
Сьвятлана Калінкіна
Сяргей Калякін
Кася Камоцкая
Сяргей Касьцян
Вячаслаў Кебіч
Жанна Літвіна
Анатоль Лябедзька
Васіль Лявонаў
Алег Манаеў
Аляксандар Мілінкевіч
Анатоль Міхайлаў
Алесь Міхалевіч
Тацяна Процька
Андрэй Саньнікаў
Уладзімер Улаховіч
Валеры Фралоў
Станіслаў Шушкевіч
Усевалад Янчэўскі
Пачатак  Цалкам Форум

Беларусь: ні Эўропа, ні Расея.

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2007 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2007/04/22