№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Вірджынія Фрэнсіс Стэрэт

Вірджынія Фрэнсіс Стэрэт
Амерыканская ілюстратарка. Нарадзілася ў Чыкага. Пасля смерці бацькі сям’я пераехала ў Місуры, дзе дзяўчынка атрымала некалькі ўзнагародаў на Канзаскім дзяржаўным кірмашы (1913). Гэта натхніла яе і надалей займацца маляваннем. У 1915 годзе сям’я вярнулася ў Чыкага, дзе Вірджынія паступіла ў Мастацкі інстытут і атрымала стыпендыю. Аднак менш чым праз год яна была вымушаная кінуць навучанне праз хваробу маці. Стэрэт адна карміла сям’ю, уладкаваўшыся на працу ў мастацкае рэкламнае агенцтва. У хуткім часе ёй самой быў пастаўлены дыягназ “туберкулёз”.

Першую замову на ілюстраванне кнігі Стэрэт атрымала ў 1919 годзе. Гэта былі “Старыя французскія казкі” графіні дэ Сэгюр. У хуткім часе тое ж выдавецтва, Penn Publishing Company, звярнулася да яе з прапановай праілюстраваць “Тэнглвудскія гісторыі” Натаніэла Готарна.

У 1923 годзе мастачка з сям’ёй пераехала ў паўднёвую Каліфорнію, дзе яе здароўе крыху паправілася, але не надоўга. Туберкулёз перашкаджаў ёй працаваць, і новую серыю малюнкаў для “Тысячы і адной ночы” яна рабіла тры гады. Гэтыя ілюстрацыі лічацца найлепшым яе працамі.

У 1930 годзе Стэрэт пачала серыю ілюстрацый да “Міфаў і легендаў”, аднак скончыць так і не змагла. Памерла мастачка ў 1931, калі ёй было ўсяго 30 гадоў.

Чытайце таксама

Анатоль Франс

Анатоль Франс

Анатоль Франс (сапраўднае імя Франсуа-Анатоль Тыбо) – французскі пісьменнік і літаратурны крытык

Тадэвуш Ружэвіч

Тадэвуш Ружэвіч

Польскі паэт, празаік, драматург і перакладчык.

Шэрвуд Андэрсан

Шэрвуд Андэрсан

Амерыканскі празаік, аўтар раманаў і апавяданняў.

Павел Анціпаў

Павел Анціпаў

Беларускі рускамоўны празаік, аўтар кнігі "Дипломная работа". Жыве ў Мінску

606