№1: Дэбют

№1: Дэбют

Ці можна знайсці большага ПрайдзіСвета, чымся перакладчык, большага пройды і блудзягі, палусвета і авантурніка? Ён ходзіць-бадзяецца з торбаю па свеце, усё шукае нечага, імкнецца зразумець, а тады, як у родную мясціну завітае, то апавядае, што бачыў, што чуў.

Чытаць далей

Андрэй Хадановіч (Андрэй Хадановіч)

1973 -

Андрэй Хадановіч
Андрэй Хадановіч нарадзіўся 13 лютага 1973 году ў Мінску. Скончыў філфак i аспірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (французскую) літаратуру на філалагічным факультэце БДУ, а таксама з’яўляецца кіраўніком Перакладніцкай майстэрні пры Беларускім Калегіюме. Першая кніга А. Хадановіча – «Листи з-під ковдри» (2002) – выйшла ў перакладзе на ўкраінскую мову. Пачынаючы з 2003 году ледзь не штогод выходзяць яго зборнікі паэзіі: «Старыя вершы» (2003), «Лісты з-пад коўдры» (2004), «Землякі, альбо Беларускія лімерыкі» (2005), From Belarus with Love (2005), «Сто лі100ў на tut.by» (2006). У 2008 годзе пабачыў свет зборнік вершаў «Берлібры», у 2010 - зборнік "Несіметрычныя сны". Ягоныя вершы і эсэ перакладзеныя на дзесятак еўрапейскіх моваў. Перакладае з ангельскай (Дж. Дон, Э. А. По, Э. Дыкінсан, Ў. Б. Ейтс, Ў. Х. Одэн, Э. Паўнд, Ў. Стывенс, Л. Коэн), французскай (Ж. дэ Нэрваль, Ш. Бадлер, С. Малармэ, Г. Апалінэр, Сэн-Жон Пэрс ды інш.), польскай (Б. Лесьмян, К. І. Галчыньскі, Ч. Мілаш, З. Герберт), расійскай (Г. Айгі, В. Седакова), украінскай (Ю. Андруховіч, С. Жадан ды інш.) Укладальнік і адзін з перакладнікаў на беларускую кніг Юрыя Андруховіча «Уводзіны ў геаграфію» (выд. 2006), Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага «Сёмае неба» (2006), Чэслава Мілаша «Іншага канца свету не будзе» (2007) і Збігнева Герберта «Рапарт з Гораду ў аблозе» (2007). Адзін з укладальнікаў анталогіі беларускай і ўкраінскай паэзіі «Сувязьразрыў/Зв’язокрозрив» (2006). Укладальнік дзвюхмоўнай анталогіі маладой беларускай паэзіі «Pępek nieba/Пуп неба» (2007).

Пераклады

Чытайце таксама

Жан Както

Жан Както

"Чалавек-аркестр" французскай культуры, выявіўся ў разнастайных галінах мастацкай дзейнасці.

Роберт Энтан Ўілсан

Роберт Энтан Ўілсан

Амерыканскі раманіст, эсэіст, філосаф, псіхолаг, анархіст

Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

Беларускі паэт, літаратурны крытык, адзін з пачынальнікаў беларускага мастацкага перакладу

Джон Мэйсан Ніл

Джон Мэйсан Ніл

Ангельскі гімнограф, англіканскі святар

2663