№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Рэцэнзіі

Гэта нам не задавалі

Літаратурнае аб'яднанне Узвышша: ""Узвышша""

“Узвышша” — літаратурна-мастацкі часопіс (“часопісь літаратуры, мастацтва і крытыкі”), створаны сябрамі аднайменнай літаратурнай суполкі. Лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх выданняў у гісторыі новай беларускай літаратуры... Чытаць цалкам

Дзевяць прычынаў не любіць беларускую літаратуру

Маргарыта Аляшкевіч: "Дзевяць прычынаў не любіць беларускую літаратуру"

Беларуская літаратура ўяўляецца наборам стэрэатыпаў. Мерылася высветліць, адкуль бяруцца стэрэатыпы й як іх пазбавіцца — як той казаў, смачны жабе гарэх, ды зубоў Бог не даў. Таму проста лічу да дзевяці... Чытаць цалкам

Пра ўсё і пра ўсіх
Мастацкі свет Жана-Мары Леклезіё

Вольга Жылевіч: "Мастацкі свет Жана-Мары Леклезіё"

Жан-Мары Гюстаў Леклезіё — незвычайны пісьменнік: ён пазбягае самарэкламы і парыжскіх літаратурных кланаў, не любіць даваць інтэрв’ю, рэдка бывае ў Францыі, аддаючы перавагу Лазурнаму берагу, дзе вырас, востраву Св. Маўрыкія, Японіі альбо Мексіцы... Чытаць цалкам

У чаканні варвараў: рэцэпцыя гісторыі ў Дж. М. Кутзэе і Ю. Станкевіча

Ганна Янкута: "У чаканні варвараў: рэцэпцыя гісторыі ў Дж. М. Кутзэе і Ю. Станкевіча"

Творчасць англамоўнага афрыканскага пісьменніка Дж. М. Кутзэе (J. M. Coetzee, нар. 1940), двойчы лаўрэата Букераўскай прэміі (1983 і 1999), у 2003 годзе — лаўрэата Нобелеўскай прэміі, і беларускага пісьменніка Ю. Станкевіча (нар. 1945) раздзяляюць вельмі адрозныя адна ад адной літаратурныя традыцыі... Чытаць цалкам

У цемры чалавечага сэрца, альбо Непрыкаяныя вандроўнікі Дж.М. Кутзэе

Марына Рагачэўская: "У цемры чалавечага сэрца, альбо Непрыкаяныя вандроўнікі Дж.М. Кутзэе"

У 2003 годзе адбылася падзея, якая скаланула інтэлектуальнае літаратурнае асяроддзе, выклікала не толькі здзіўленне сваёй нечаканасцю, але і павярнула еўрацэнтрычны погляд на поўдзень, адкуль павеяў вецер перамен у раманным свеце: Джозэф Максвэл Кутзэе атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры... Чытаць цалкам

Трыюмф афрыканскай культуры

Сяргей Шупа: "Трыюмф афрыканскай культуры"

16 кастрычніка 1986 году ў Стакгольме а 13-й гадзіне паводле мясцовага часу сакратар Шведскай акадэміі Ларс Юленстэн урачыста абвясціў імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 1986 год. Лаўрэатам стаў нігерыйскі драматург, раманіст, паэт і літаратурны крытык Ўоле Шоінка... Чытаць цалкам

Амерыканская мара Айн Рэнд

Ганна Янкута: "Амерыканская мара Айн Рэнд"

Паводле апытання, праведзенага ў Злучаных Штатах Амерыкі ў 1991 годзе Бібліятэкай Кангрэса і кніжным клубам Book of the Month Club, кнігай, якая найбольш паўплывала на светапогляд і змяніла жыццё, амерыканцы назвалі Біблію. На другім месцы апынуўся раман Айн Рэнд «Атлант расправіў плечы»... Чытаць цалкам

Раман пра ружу ці ружовы раман?

Зміцер Каханьскі: "Раман пра ружу ці ружовы раман?"

У гэтым артыкуле здзейсненая спроба агляду і аналізу аднаго з найбольш папулярных – не толькі сярод недасведчаных паненак і спрактыкаваных, але стомленых праз шэрую будзённасць кабет, – жанраў масавай літаратуры... Чытаць цалкам