№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Пераможцы прэміі

Пераможцы прэміі "ПрайдзіСвет" за 2014: Марына Шода, Юля Цімафеева і Ігар Крэбс

30 верасня, у Сусветны дзень перакладчыка, журы прэміі часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” назвала найлепшых перакладчыкаў мастацкай літаратуры на беларускую мову.  Марына Шода і Ганна Янкута У намінацыі “Проза” за пераклад рамана Паўла Гюле “Вайзэр Давідзік” прэмію атрымала Марына Шода. У намінацыі “Паэзія” была ўзнагароджаная Юля Цімафеева за англамоўныя пераклады з “Кнігі памылак”. За пераклады вершаў Генрыха Гайнэ, надрукаваныя ў часопісе “ПрайдзіСвет”, прэміяй быў уганараваны Ігар Крэбс.                                 Юля Цімафеева                                                                                                          Ігар Крэбс Сёлета ў журы прэмі ўвайшлі Уладзь Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута. Узнагароджанне пераможцаў статуэткамі прайшло ў мінскай кнігарні “Логвінаў”. Акрамя пераможцаў свае пераклады пачыталі фіналісты прэміі: Алеся Башарымава, Міхаіл Баярын, Уладзіслава Гурыновіч і Франц Корзун. Андрэй…

Чытаць цалкам
Шкляны перакладчык: Вольга Гапеева перакладае Нору Гомрынгер

Шкляны перакладчык: Вольга Гапеева перакладае Нору Гомрынгер

30 верасня, у Міжнародны дзень перакладчыка, Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае ўзяць удзел у незвычайным мерапрыемстве-перфомансе “Шкляны перакладчык” — пераклад з удзелам публікі. Пераклады паэзіі Норы Гомрынгер прэзентуе Вольга Гапеева. Падчас перфомансу ўсе ахвочыя змогуць ужывую пабачыць майстэрства і мастацтва літаратурнага перакладу, паглядзець на працу перакладчыка па шліфоўцы тэксту і разам з ім папрацаваць над вырашэннем праблем: публіка зможа чытаць арыгінал і пераклад, які паўстае, сачыць за тым, якія цяжкасці з’яўляюцца ў працэсе працы, і актыўна ўдзельнічаць у іх пераадоленні. Запрашаем вас задаваць пытанні і актыўна ўдзельнічаць! Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) — аўтарка сямі кніг. Стыпендыятка міжнародных літаратурных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Нямеччына, Аўстрыя, Латвія), удзельніца міжнародных літаратурных фестываляў (Літва, Славенія, Нямеччына, Чэхія, Латвія і інш.). Творы Вольгі Гапеевай перакладаліся на ангельскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую,…

Чытаць цалкам
З'явілася вокладка кнігі Артура Конана Дойла

З'явілася вокладка кнігі Артура Конана Дойла "Нататкі пра Шэрлака Холмса"

Вокладка новай кнігі часопіса “ПрайдзіСвет”, на якую перакладчыкі збіраюць грошы, ужо гатовая! Яе намалявала дызайнерка Марыя Мухіна, аўтарка вокладкі першага зборніка пра Шэрлака Холмса і шэрагу іншых вокладак Бібліятэкі часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”. Для афармлення вокладкі быў выкарыстаны фотаздымак Мэры Э. Бутс, якая трапіла ў турму ў брытанскім гарадку Норд-Шылдс за крадзеж 20 снежня 1904 года. У гэтым годзе Артур Конан Дойл дапісваў зборнік апавяданняў “Вяртанне Шэрлака Холмса”.   Вокладка кнігі “Нататкі пра Шэрлака Холмса” працягвае гісторыю пра брытанскіх злачынцаў, якая пачалася на вокладцы зборніка “Прыгоды Шэрлака Холмса”; яе герой — злачынца на імя Джэймс Доўсан. Містэр Доўсан трапіў у турму ў 1902 годзе (акурат тады ў часопісе Strand друкавалася з працягам аповесць "Сабака Баскервіляў"). На дошцы, якую ён трымае ў руках, насамрэч напісанае здзейсненае злачынства (непрыстойнае агаленне).   Для таго каб вокладка…

Чытаць цалкам
Абвешчаны шорт-ліст прэміі

Абвешчаны шорт-ліст прэміі "ПрайдзіСвет". Уручэнне 30 верасня

Журы назвала шорт-ліст прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшую перакладную кнігу 2014 года. Пераможцаў прэміі ў трох намінацыях назавуць 30 верасня ў 19:00 у кнігарні “Логвінаў”.У кароткі спіс прэміі, якая будзе ўручацца ўжо ў шосты раз, увайшлі наступныя перакладчыкі і кнігі: Проза Алеся Башарымава: Тувэ Янсан. Небяспечнае лета. — Мінск: Зміцер Колас; Ульф Нільсан. Найлепшы спявак у свеце. — Мінск: “Кнігазбор” (пераклад са шведскай) Зміцер Колас: Жан Эшноз. 1914. — Мінск: Зміцер Колас (пераклад з французскай) Сяргей Сматрычэнка, Юлія Сматрычэнка: Вацлаў Гавэл. Жыццё ў праўдзе. — Вільня: “Логвінаў” (пераклад з чэшскай) Марына Шода: Павел Гюле. Вайзэр Давідзік. — Вільня: “Логвінаў” (пераклад з польскай) Паэзія Міхаіл Баярын: пераклады з кнігі “Самабыццё”. — Вільня: “Логвінаў” (пераклад з санскрыту) Андрэй Хадановіч: Яцак Качмарскі. Муры. — Гародня-Уроцлаў: “Гарадзенская бібліятэка”, Калегіум Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага (пераклад з польскай) Юля Цімафеева: пераклады з “Кнігі…

Чытаць цалкам
Прэзентацыя казак Гаўфа па-беларуску

Прэзентацыя казак Гаўфа па-беларуску

Казкі Вільгельма Гаўфа пра Маленькага Мука і адсечаную руку — для дзяцей ці для дарослых? У кожнага чытача і перакладчыка на гэта свой адказ. Часопіс “ПрайдзіСвет” і кнігарня “Логвінаў” запрашаюць на прэзентацыю кнігі Гаўфа па-беларуску, на якой перакладчыкі паспрабуюць напужаць чытачоў змрочным нямецкім рамантызмам. Прэзентацыя адбудзецца 17 верасня (чацвер) у 19:00. Удзел у ёй возьмуць перакладчыкі Вільгельма Гаўфа Альгерд Бахарэвіч, Наталля Давыдоўская і Ігар Крэбс, а таксама ўкладальніца Ганна Янкута і мастачка Кацярына Дубовік, якая пакажа арыгіналы ілюстрацый да кнігі. Вядоўца — Альгерд Бахарэвіч. Адрас кнігарні “Логвінаў”: Незалежнасці 37а. Уваход – вольны. Трохі пра кнігу. У кнігу ўвайшлі творы «Караван», «Каліф-бусел», «Выратаванне Фацімы», «Несапраўдны прынц», «Александрыйскі шэйх і яго нявольнікі», «Гісторыя Альмансора» (усе пераклаў Ігар Крэбс), «Карабель прывідаў», «Халоднае сэрца» (абедзве — Альгерд Бахарэвіч), «Адсечаная рука» (Наталля Давыдоўская), «Маленькі Мук» (Аляксей…

Чытаць цалкам
Прэмія часопіса

Прэмія часопіса "ПрайдзіСвет" будзе ўручаная 30 верасня

Рэдакцыя часопіса “ПрайдзіСвет” паведамляе, што прэмія будзе ўручаная 30 верасня, у Міжнародны дзень перакладчыка. Сёлета прэмія за найлепшы пераклад на беларускую мову ў трох намінацыях —  “Проза”, “Паэзія” і “Публікацыя ў часопісе “ПрайдзіСвет” — будзе ўручацца ў шосты раз.   У журы прэміі ўвайшлі: Уладзь Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута. Доўгі спіс прэміі: Проза Алеся Башарымава: Тувэ Янсан. Небяспечнае лета. — Мінск: Зміцер Колас; Ульф Нільсан. Найлепшы спявак у свеце. — Мінск: “Кнігазбор” (пераклад са шведскай) Яўген Бяласін: Генрых Гайнэ. Пра Польшчу. — Мінск: “Галіяфы” (пераклад з нямецкай) Ірына Герасімовіч: Ёнас Люшэр. Вясна барбараў. — Мінск: А. А. Калоша. (пераклад з нямецкай) Лідыя Ёхансан: Юстэйн Гордэр. Сафіін свет. — Мінск: Зміцер Колас (пераклад з нарвежскай) Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода: Анджэй Франашак. Мілаш. Аўтабіяграфія. — Вільня: “Логвінаў” (пераклад з польскай) Надзея Кандрусевіч: Сара Лундберг. Віта…

Чытаць цалкам
Выдадзім другую кнігу пра Шэрлака Холмса разам!

Выдадзім другую кнігу пра Шэрлака Холмса разам!

Дарагія сябры!  Часопіс "ПрайдзіСвет" запускае краўдфандынгавую кампанію, каб выдаць другую кнігу апавяданняў Артура Конана Дойла пра Шэрлака Холмса па-беларуску. Спадзяемся, многія з вас чыталі першую кнігу апавяданняў "Прыгоды Шэрлака Холмса"  ў нашым перакладзе. І цяпер мы просім вас ахвяраваць грошы на наступны зборнік — “Нататкі пра Шэрлака Холмса”.  Дзе камандзе перакладчыкаў-валанцёраў узяць сродкі на падрыхтоўку макету, паперу, працу друкарні, рэдактараў і карэктараў — вось загадка ХХІ стагоддзя, якую не пад сілу вырашыць нават легендарнаму дэтэктыву. Таму вы, чытачы, — сёння нашая адзіная надзея і апора.  Кожны, хто ахвяруе грошы на кнігу, атрымае падарунак. Які — залежыць ад сумы. Напрыклад, за 300 000 рублёў можна будзе займець асобнік кнігі з копіяй аўтографа Артура Конана Дойла. Гісторыі пра Шэрлака Холмса вось ужо другое стагоддзе захапляюць дзяцей і дарослых ва ўсім свеце. Пра гэта сведчаць шматлікія перавыданні…

Чытаць цалкам
Беларуска-ангельскі жарт ад перакладчыкаў

Беларуска-ангельскі жарт ад перакладчыкаў

Перакладчыкі Антон Францішак Брыль і Ганна Янкута паспрабавалі ўявіць, як выглядалі б творы паэтаў Ўільяма Батлера Ейтса і Алфрэда Тэнісана і легенда пра караля Артура, калі б іх аўтары нарадзіліся не на Брытанскіх астравах, а ў Беларусі. А таксама як выглядалі б творы Францішка Багушэвіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Канстанціна Вераніцына, калі б яны былі грамадзянамі Брытанскай імперыі.   Ўільям Батлер Багушэвіч Сіды Не люблю я сідаў, па-ангельску — феяў: Няма мне спакою, што б я дзе ні дзеяў. То яны ў гародзе, то яны ў чароце, А ўжо там, дзе сіды, быць якой гароце. Часам бачу — скачуць гуртам з Нок-на-рэю, Дык пасля два тыдні жыватом хварэю. А калі пачую, як дудзяць у дудкі, — Хаджу цэлы месяц кволы ды нягнуткі. Пан у месце кажа: “Мне б убачыць фею! Іх, маўляў, шукаю, ды знайсці не ўмею”. А ў нас гэтых феяў — як у хлеве гразі. Пэўна ж яны немцы. Гэта ў лепшым разе.беларускай мовай пераспяваў Антон Францішак Брыль   Вінцэнт Тэнісан-Марцінкевіч   Едуны канюшыны “Гэй, наперад!” — і…

Чытаць цалкам
Дом Рэя Брэдберы атрымаў другое жыццё

Дом Рэя Брэдберы атрымаў другое жыццё

Saint Arbor, мэблевая кампанія з Каліфорніі, вырашыла даць другое жыццё дому амерыканскага пісьменніка-фантаста Рэя Брэдберы, які ў студзені дэмантавалі. З фрагментаў будынка была вырабленая 451 падстаўка для кніг; такім чынам мэблевыя майстры зрабілі адсылку да антыўтопіі “451 градус паводле Фарэнгейта”, аднаго з самых вядомых твораў пісьменніка. Падстаўкі для кніг можна набыць у ЗША за 88,5 даляраў. Частка сродкаў ад продажу будзе накіраваная Цэнтру вывучэння творчасці Рэя Брэдберы ў штаце Індыяна. У доме ў Лос-Анджэлесе Брэдберы пражыў больш за 50 гадоў. Пасля смерці пісьменніка будынак набыў вядомы архітэктар Том Мэйн. Ён плануе ўсё знесці, а на гэтым месцы пабудаваць новы дом з басейнам і разбіць сад. Архітэктар вырашыў акуратна разабраць дом Брэдберы па цаглінах, каб пасля іх перапрацаваць для другаснага выкарыстання.

Чытаць цалкам
Па-беларуску выйшлі казкі Гаўфа з дыхтоўнымі ілюстрацыямі

Па-беларуску выйшлі казкі Гаўфа з дыхтоўнымі ілюстрацыямі

У бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кніга — зборнік казак Вільгельма Гаўфа (выдавецтва “Кнігазбор”), ілюстраваны мастачкай Кацярынай Дубовік. На сённяшні дзень гэта самы поўны збор твораў нямецкага казачніка па-беларуску. На гэтым тыдні выданне мусіць з’явіцца ў кнігарнях. У кнігу ўвайшлі самыя знакамітыя казкі Вільгельма Гаўфа — “Каліф-бусел” (пераклаў Ігар Крэбс), “Маленькі Мук” (пераклаў Аляксей Жбанаў), “Карлік Нос” (пераклаў Уладзімір Папковіч), “Халоднае сэрца” (пераклаў Альгерд Бахарэвіч), — а таксама менш вядомыя творы, такія як “Адсечаная рука” (пераклала Наталля Давыдоўская) і іншыя. Усе пераклады зробленыя з нямецкай мовы. Укладальніца зборніка — Ганна Янкута, рэдактаркі — Ганна Янкута і Кацярына Маціеўская. Ілюстрацыі да кнігі можна паглядзець на старонцы мастачкі Кацярыны…

Чытаць цалкам