№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

19 лютага 2019

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і інтэрнэт-часопісам “ПрайдзіСвет” і з’яўляецца 15-м выданнем з серыі часопіса “PostScriptum”.

Роберт ван Гулік — нідэрландскі пісьменнік і ўсходазнаўца, найбольш вядомы дзякуючы цыклу твораў пра суддзю Дзі, які разам са сваімі памочнікамі Ма Чжунам, Цяа Таем, радцам Хунам і былым махляром Таа Ганем расследуе загадкавыя злачынствы ў падуладных яму акругах. Цыкл налічвае шэраг напісаных па-ангельску раманаў, а таксама зборнік “Следства вядзе суддзя Дзі” і асобныя апавяданні, напісаныя як па-ангельску, так і па-нідэрландску. Ствараючы гэты цыкл, Роберт ван Гулік выкарыстоўваў прыёмы, распрацаваныя кітайскай дэтэктыўнай літаратурай, у тым ліку паралельнае расследаванне некалькіх злачынстваў адначасова. У зборнік “Следства вядзе суддзя Дзі” ўваходзіць 8 апавяданняў, адно з якіх можна прачытаць на старонках часопіса “ПрайдзіСвет”.

Вокладку для кнігі намалявала мастачка Стася Сакалоўская. Неўзабаве кнігу можна будзе набыць у кнігарнях Мінска.

У серыі інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” раней выходзілі тры кнігі пра Шэрлака Холмса Артура Конана Дойла, зборнік твораў Эдгара По “Маска Чырвонае Смерці”, “Саламея” Оскара Ўайлда, казкі Вільгельма Гаўфа, “Пітэр Пэн” Джэймса Мэцью Бары і інш.

паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
1179