A R C H E | П а ч а т а к | № 6 (29) – 2003 |
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае |
|
|
|
||||
ВОЛЬФ РУБІНЧЫК | ||||||
|
Вольф Рубінчык
|
(нар. у 1977 у Менску) — палітоляг, перакладчык. Скончыў факультэт палітычных і адміністрацыйных навук Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (1999 г.), асьпірантуру РІВШ БДУ (2002 г.). Апошнія публікацыі — «Беларускія шахматы ў сусьветным павуціньні» (часопіс «Шахматы» №1, 2003 г.), «Критические заметки о “еврейской жизни” в постсоветской Белоруссии» (часопіс «Диаспоры», Масква, №4, 2002 г.).
1 Марголина С. Остаться жить. — Минск: Натако, 1997; Рубенчик А. Правда о Минском гетто. — Тель-Авив: Кругозор, 1999; …На перекрестках судеб: (Из воспоминаний бывших узников гетто и Праведников народов мира). — Минск: Четыре четверти, 2001; Гальбурт А. Воспоминания. — Минск: Энциклопедикс, 2001; Лапидус А. Нас мало осталось, нам много досталось // Вестник (Балтимор, США). 2003. №3. http://vestnik.com/ issues/2003/0205/ win/lapidus.htm і г.д. 2 Кнатько Г. История минского гетто // Генацыд у Другой сусветнай вайне: праблемы даследавання (у памяць ахвяр Трасцянца). Мат-лы Міжнар. навук. канф. 25—27 красавіка 2002 г. — Мінск: Выдав. Цэнтр БДУ, 2003; Трагедия евреев Беларуси в годы немецкой оккупации (1941—1944). — Минск, 1995. (2-е выданне — 1997); Judenfrei! Свободно от евреев! История минского гетто в документах. — Минск, 1999; і інш. 3 Гл.: Купрэева Г. Пакінуты народ. Мінскае гета: схаваная праўда // Беларуская мінуўшчына. 1993. №2. 4 Гл. буклет «Трагедия еврейского народа: Беларусь, 1941—1944 гг.» — Менск: Полымя, 1992. Праўда, цяперашні кіраўнік беларускай Асацыяцыі яўрэяў — былых вязняў гета і нацысцкіх канцлагераў Міхаіл Трэйстэр казаў мне летам 2001 году, што вельмі мала людзей наведвала тую выставу. Дадзеныя аб ахвярах сярод яўрэяў Беларусі ў 1941—1944 гадах у буклеце чамусьці заніжаныя ў 2—2,5 разу: называецца лічба “каля 300 тысяч чалавек яўрэйскай нацыянальнасці” (нават не 450 тыс., як я памылкова адзначыў у «Народнай волі» ад 16.04.2003). |
«Мсціўцы гета» — кніга-сведчанне, справаздача аб барацьбе. «Менскае гета» мае больш навуковы кірунак, яно й названа “навукова-папулярным выданнем”. Натуральна, у кнізе 1989 году Смоляр выкарыстоўвае менш лозунгаў, а робіць больш спасылак на даследаванні аб палітыцы нацыстаў у Беларусі, упісвае змаганне сваіх сутаварышаў у гістарычны кантэкст. Не чужыя «Менскаму гета» сацыялагічныя назіранні, заўвагі аб людской псіхалогіі ў экстрэмальных абставінах. Калі ў першай кнізе рашэнне змагацца прыходзіць нібыта само па сабе, у другой аўтар падае яго як плён цяжкіх роздумаў. Падкрэслівае, што праграма “Рабіць хоць нешта” была першым крокам нават для актывістаў і толькі пакрысе выпрацоўвалася тактыка ўзброенай барацьбы: “Трэба прызнацца, што пераканаць габраяў у правільнасці нашага галоўнага лозунгу “Гета азначае смерць! Разбурайце гетаўскую агароджу!” было зусім няпроста” (с.175). |
5 Гл.: Кузнецов А. Бабий Яр. — Москва: Захаров, 2001. |
«Мсціўцы гета» мелі на мэце паказаць адзін працэс: нацысцкі тэрор выклікаў адэкватны адказ савецкіх грамадзянаў-яўрэяў, якія, змагаючыся поруч з беларусамі, расійцамі, нягледзячы на ўсе перашкоды (напрыклад, цкаванне “аператыўнікаў” яўрэйскай паліцыі, што была створана пры юдэнраце) сыходзілі з гета ў партызанскія атрады, дзе праяўлялі мужнасць і гераізм. Канва аповеду захаваная і ў новым выданні, аднак «Менскае гета» — кніга даволі шматвымерная. Падзеі разглядаюцца ў дынаміцы, факты параўноўваюцца з тым, што пісалася пра іншыя гета, часам аўтар палемізуе з іншымі даследчыкамі. Паводле выдання 1947 году, супраціў пачынаецца з адначасовых ды ўзгодненых дзеянняў “карэнных” савецкіх яўрэяў (Фельдман, Окунь, Чыпчын і інш.) і былых грамадзянаў Польшчы (Смоляр, Кіркаешта…). Вось жа, з рэцэнзаванай кнігі вынікае, што актывісты-“заходнікі” мусілі настойліва пераконваць “усходнікаў” у неабходнасці самаарганізацыі (с.40—41). Кіраўнік менскага гаркаму партыі Славік Пабядзіт (Ісай Казінец) мяняе свае погляды не без удзелу гетаўскіх актывістаў (с.66). Да эвалюцыі лозунгаў менскага падполля спрычыняюцца эмісары з партызанскага атраду (с.69). У параграфе «Канфлікт паміж “заходнікамі” і “ўсходнікамі”» выяўленыя супярэчнасці ўнутры гета, а ў падраздзельчыку «Дзве ўлады ў гета» паказана барацьба за ўладу і танную працоўную сілу паміж генеральным камісарам Кубэ (цывільнай уладай) і оберштурмбанфюрэрам Штраўхам (паліцэйскай уладай) (с.55—56). Падкрэсліваецца фатальная наіўнасць нямецкіх яўрэяў, што збольшага пагарджалі беларускімі, даўжэй давяралі нацыстам («Канец гамбургскага гета», с.110). Не замоўчваюцца памылкі партызан (с.131—132), антысемітызм, што нярэдка сустракаў уцекачоў з гета ў атрадах («І ў лесе — нянавісць да габраяў», с.133—141), прызнаны цяпер і “афіцыйным” беларускім гісторыкам6. Нарэшце, гаворыцца і пра нежаданне партыйнага кіраўніцтва аддаць належнае яўрэйскім змагарам — нават адразу па вайне (с.166, 168—169). Сам Смоляр, аказваецца, быў чальцом нефармальнай суполкі яўрэйскіх партызанаў, што супрацьстаяла, напрыклад, хуліганам-антысемітам на вуліцах Менску (с.168). |
6 Барановский Е. Кремль не доверял пленным и узникам // Вечерний Минск. 2002. 19 верасня. |
У «Менскім гета» апісанні баявых чыноў займаюць меншае месца, чым у «Мсціўцах». Аднак і тут вядзецца пра шматлікія дыверсіі, пра дапамогу, якую аказвалі партызанам дактары з гетаўскай больніцы (с.73), пра тое, што дзякуючы змагарам гета быў утвораны не толькі сямейны атрад №106 (“зорынскі”), але й шэсць іншых партызанскіх фармаванняў (с.162). Асабліва падкрэсліваецца роля падлеткаў, апанаваных жаданнем помсціць ворагу: “Нашымі праваднікамі ў лес былі пераважна дзеці, якія, зрэшты, перасталі ў гета быць дзецьмі” (с.102). Крыху болей аб аўтару «Менскага гета». Хоць і выкладае літаратар Уладзімір Мехаў біяграфію Смоляра ў прадмове да рэцэнзаванай кнігі, аднак сёе-тое засталося за кадрам — нават год нараджэння. Біяграфія ж гэтая прываблівае, сярод іншага, тым, што ў ёй адлюстраваліся ілюзіі і здаровы глузд усходнееўрапейскіх яўрэяў XX стагоддзя, іхняе захапленне ідэямі ўсеагульнай роўнасці і паступовае вяртанне да сваіх каранёў. Нарадзіўся Гірш Смоляр у 1905 годзе ў Замбруве Ломжынскага павету. Робячы гарбаром, ужо гадоў у пятнаццаць удзельнічаў у працы беластоцкага рэўкаму. Друкаваўся з 1921 году. Хадзіў у СССР па навуку, вучыўся ў камуністычным універсітэце нацменаў Захаду, які ўзначальвала знаная менская бундаўка Марыя (Эстэр) Фрумкіна. Быў агентам Камінтэрну ў Польшчы, двойчы арыштоўваўся, адседзеў сем год, з іх чатыры — у камеры-адзіночцы. Сядзеў у віленскім астрозе Лукішкі — побач з Сяргеем Прытыцкім. Сябраваў з Максімам Танкам, Валянцінам Таўлаем. Пасля 1939 году Смоляр, прафесійны рэвалюцыянер, стаў сакратаром Беластоцкага абласнога аддзялення Саюзу пісьменнікаў. У гета меў псеўданім “Сталярэвіч”. Па ўцёках з гета ў лістападзе 1942 году быў камісарам атраду імя Лазо ў Налібоцкай пушчы, які пазней злучыўся з атрадам імя Кутузава — пра што даволі падрабязна напісаў у «Менскім гета». Рэдагаваў таксама стаўпецкую партызанскую газету (з 1943 году). Пасля вайны працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва», спецкарам маскоўскай яўрэйскай газеты «Эйнікайт» («Адзінства» — на ідыш). У 1946 годзе рэпатрыяваўся ў Польшчу, дзе рэдагаваў газету «Фольксштыме» («Голас народу» — ідыш), з’яўляўся старшынёй агульнапольскай яўрэйскай культурніцкай суполкі. Па падзеях 1968 году, у якіх бралі ўдзел яго сыны Яўген і Аляксандр, мусіў перабрацца ў Ізраіль. Даваў прыкурыць польскім антысемітам, напісаў некалькі кніг: акрамя згаданых у дадзенай рэцэнзіі, «Дзе ты, таварыш Сідараў?» (1973), «Савецкія яўрэі за дротам гета» (1985). Былі яшчэ й артыкулы: прыкладам, «Яўрэйскае жыццё ў падсавецкай Заходняй Беларусі (1939—1941 гг.)» у часопісе «Швут» №4 за 1976 год — на іўрыце. Крытыкаваў паводзіны савецкіх кіраўнікоў да вайны, у час вайны і пасля яе — таго ж Панамарэнку. Не дзіўна, што творчасць Смоляра далася ў знакі ідэолагам старой закваскі, якіх У.Мехаў неяк трапна параўнаў з вертухаямі. На першым этапе свайго існавання Менскае аб’яднанне яўрэйскай культуры зрабіла карысную рэч: з дакументамі ў руках выкрыла фальсіфікатараў А.Бажка і В.Пепяляева, што ў 1987 годзе на старонках зборніка «Дары данайцев» абзывалі Смоляра “правакатарам”, бяздоказна закідалі яму “валютныя шашні з акупантамі”7. Аднак і ў 1992 годзе пад эгідай Інстытуту гісторыі беларускай Акадэміі навук выйшла кніга з бруднымі намёкамі на адрас змагара — на што ў «ЛіМе» зрэагавала жонка Смоляра Валянціна Найдус8. Памёр Г.Смоляр — камуніст, што не здрадзіў свайму народу, — у Ізраілі, у Рамле 16 сакавіка 1993 году. Да сваіх апошніх гадоў цікавіўся жыццём тутэйшых яўрэяў, сустракаўся з былымі вязнямі гета ў час іхніх візітаў на Зямлю абяцаную. |
7 Гл.: «…А правда остается» // Авив. Минск, 1992. №1, а таксама: Гай Д. Десятый круг. — Москва: Советский писатель, 1991. Паводле выдання «Мінскае антыфашысцкае падполле» (Менск: Беларусь, 1995), падрыхтаванага беларускімі архівістамі, Смоляр Рыгор Давідавіч — кіраўнік першай “дзясяткі” змагароў у Менскім гета, аднак у «Беларускай энцыклапедыі» ўзору 2002 г. Смоляр ужо не згадваецца — ні як герой, ні як “правакатар”. Тамсама замоўчанае і імя мастака Марка Жытніцкага, які прысвяціў некалькі работ Менскаму гета і рэпатрыяваўся ў Ізраіль у пачатку 1970-х — прыкладна ў той жа час, што і Смоляр. Падаецца, што чужынцам Смоляр застаўся і за межамі Беларусі; былы даследчык гісторыі партыі Леанід Сміловіцкі не пажадаў унесці кнігу Смоляра «The Minsk Ghetto» у спіс крыніцаў свайго даследавання «Катастрофа евреев в Белоруссии: 1941—1944 гг.» (Тэль-Авіў, 2000; гл. мой водгук «Яшчэ раз пра Галакост» на гэтую пасрэдную кнігу ў ARCHE, №4/2000).
8 Найдус-Смоляр В. Ці ж гэта не “сталінская сірата”? // Літаратура і мастацтва. 1993. 22 кастрычніка. |
Імя Смоляра, як аднаго з кіраўнікоў падполля, згадваецца ў вядомай кнізе І.Новікава «Руіны страляюць ва ўпор», што некалькі разоў перавыдавалася ў 1960—1970-я гады. Першай публікацыяй самога Смоляра ў Беларусі быў — калі не лічыць фрагментаў з «Мсціўцаў гета» ў першым нумары малатыражнай яўрэйскай газеты «Авив» — ягоны рапарт у ЦК КП(б)Б пра падзеі 1941—1942 гадоў, напісаны па-расійску ў 1944 годзе, перакладзены на беларускую ў 1990-я гады (Полымя. 1995. №6.). Які з двух Смоляравых аповедаў аб менскім гета стане культавым тэкстам для беларускіх яўрэяў XXI стагоддзя — той, даўні, ці гэты, новы і апошні? Адказ: бадай, ніякі. Пэўная эйфарыя яўрэйскага адраджэння канца 1980-х—пачатку 1990-х змянілася на слаўназнаныя млявасць і абыякавасць. У сярэдзіне 1990-х гадоў, памятаю, спрабавалі актывісты сабраць у менскіх яўрэяў грошы на перавыданне ўспамінаў Смоляра па-расійску — дзе там! Дый у вышэйзгаданым музеі гісторыі і культуры галоўнымі героямі выглядаюць “казённыя” яўрэі нашага часу (напрыклад, архітэктар, лаўрэат Ленінскай прэміі Леанід Левін), а не Смоляр ці ягоны паплечнік Міхаіл Гебелеў, забіты гестапаўцамі ў 1942 годзе. Тым не менш, ёсць нейкая глыбінная праўда ў тым, што гісторыя змагання яўрэяў з нацыстамі выйшла менавіта ў наш час і на беларускай мове, як, дарэчы, і ўспаміны былых партызанаў з Наваградку9. Мо і сапраўды, як сказана ў анатацыі, прыдасца “шырокаму колу чытачоў”. Прынамсі, яўрэі — выхадцы з Беларусі ў ЗША ўжо хочуць мець яе ў сваіх хатах. |
9 Каган Дж., Коген Д. Як мы перажылі Халакост з яўрэйскім партызанскім атрадам у Беларусі. — Менск: СП «Медысонт», 1999. Наклад 100 (сто) асобнікаў.
|
Напрыканцы — пра пару прыкрых памылак, што трапілі ў «Менскае гета». Прозвішча гісторыка, аднаго з кіраўнікоў супраціву ў Нясвіжскім гета — Шолем (Шалом) Халяўскі, а не “Чоляўскі” (с.11). Кіраўніка ж паўстання ў Сабіборы звалі Аляксандр Пячэрскі, а не “Пячорскі” (с.149—150). Дзіўна, што на вокладцы пазначана: “Менск быў адзіным горадам у Савецкім Саюзе, дзе нацысцкія акупацыйныя сілы стварылі габрайскае гета. У астатніх гарадах габраяў знішчалі ўсіх і адразу”, — толькі ў Беларусі было больш як 150 гета. Аднак усё гэта, як кажуць, не псуе агульнага ўражання ад каштоўнай кнігі. Як бы там ні было, «Менскае гета» станецца часткай калектыўнай памяці беларускіх яўрэяў. У 2002 годзе чытачы незалежнай яўрэйскай газеты «Анахну кан» выказаліся за тое, каб у Менску з’явіліся вуліцы Смоляра і Гебелева. Веру, што так і будзе. Відавочна, беларускай сталіцы не зашкодзіў бы і помнік яўрэйскім змагарам... А пакуль, нібы віртуальны манумент, — вось яна, кніга «Менскае гета». |
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае | ||||
№ 6 (29) – 2003 |
|
Рэдаkцыя:
analityka@yahoo.com
Майстраваньне [mk] |