A R C H E | П а ч а т а к | № 6 (29) – 2003 |
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае |
|
|
|
||||
ЭНДРУ ЎІЛСАН | ||||||
|
Толькі мова
|
— выкладчык лёнданскай «Школы славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў». У 2000 годзе выдаў кнігу «The Ukrainians: Unexpected Nation» (Yale University Press), рэцэнзія на якую нядаўна была зьмешчана ў «ARCHE». |
Так, Расейская імпэрыя мела свой цэнтар. Але цяжка сказаць, што гэты цэнтар быў расейскім народам. Расейская імпэрыя найперш была імпэрыяй Раманавых, а не імпэрыяй расейскага народу. Хаця ў самы апошні пэрыяд свайго існаваньня цэнтар выкарыстоўваў элемэнты расейскага нацыяналізму. Што да Савецкага Саюзу, то ён быў вельмі своеасаблівым утварэньнем. Тут можна выкарыстаць творы іншага тэарэтыка, Эрнэста Гелнэра. Згодна зь яго тэарэтычным падыходам да нацыялізму, да мадэрнізацыі існуе традыцыйнае грамадзтва з тыповай структурай: існуе эліта, існуюць меншасьці, якія валодаюць асаблівымі культурнымі адзнакамі. У такім грамадзтве шмат сялян — носьбітаў патрыярхальных ідэнтычнасьцяў — тутэйшых, кажучы па-беларуску. Працэс мадэрнізацыі павольна стварае новую супольнасьць. Савецкі Саюз быў унікальнай спробай “закілзаць” гэтыя працэсы і спыніць мадэрнізацыю паводле Гелнэра, г.зн. замарозіць этнічныя ідэнтычнасьці і стварыць па-за імі новую ідэнтычнасьць. Савецкі Саюз стварыў для беларусаў “эрзацэтнаідэнтычнасьць”. Значыць, можна гаварыць пра элемэнты расейскага каляніялізму ў дачыненьні да Беларусі, перадусім у галіне культуры і эканомікі. Але і ў імпэрыі Раманавых, і ў Савецкім Саюзе немагчыма вытлумачыць пазыцыі беларусаў толькі з пункту гледжаньня каляніялізму. Яго можна выкарыстоўваць, але будзе перабольшаньнем гаварыць, што Беларусь была звычайнай калёніяй.
|
— Больш за тое, Марцін Маля ў «Савецкай трагедыі» заўважыў, што й Савецкі Саюз спрычыніўся да стварэньня беларускай нацыі... — Усё залежыць ад таго, дзе вы пачынаеце гісторыю. Была адна нацыя да 1839 або да 1667 году, і гэта была паўславянская шматнацыянальная нацыя Літвы. Трагедыяй для беларусаў было зьнішчэньне трэгераў яе ідэнтычнасьці. Яе носьбітамі былі перадусім эліты, і перадавалася яна праз каналы сярэднефэадальнай вэрсіі грамадзкай камунікацыі, г.зн. не праз газэты і школы, а праз царкву і іншыя дамадэрныя спосабы сацыяльнай камунікацыі. Усе гэтыя каналы і сацыяльныя слаі былі страчаныя. Другая вэрсія сучаснай беларускай гісторыі пачынаецца падчас другой сусьветнай вайны ex nihilis. Але толькі здаецца, што беларуская гісторыя пачынаецца амаль ex nihilis падчас вайны. — Марцін Маля меў на ўвазе, што дзякуючы сваёй эрзацдзяржаўнасьці ў форме БССР і яе культурным, палітычным і г.д. інстытутам беларусы як цалкам негістарычная, пазбаўленая традыцый дзяржаўнасьці нацыя займелі які-ніякі сымбалічны капітал, ад якога быў невялікі масток да мысьленьня ў катэгорыях сваёй нацыянальнай дзяржавы. — Так, ён меў рацыю. Цяпер цяжка зразумець бальшавікоў, што яны сапраўды думалі, якія наступствы дзеяньня гэтых структур сымбалічнага капіталу яны прадугледжвалі. Безумоўна, яны не чыталі твораў Гелнэра (сьмяецца). Яны былі ідэалістамі і меркавалі, што могуць супыніць і замарозіць пэўныя сацыяльныя працэсы і пэўныя тэндэнцыі, якія яны не хацелі разьвіваць. І самі рана ўсьвядомілі, што стварылі для сябе праблему рэгіянальных кланаў і кліентур. Наступствы гэтых працэсаў праяўляюцца дагэтуль.
|
— Пасьля прыходу Лукашэнкі да ўлады кіраўніцтва краіны ўзяло курс на стварэньне ў Беларусі расейскамоўнай нацыі. Ці можа такая палітыка даць штуршок для ажыўленьня моўнага нацыяналізму беларусаў? — Тут вельмі карысная тэорыя посткаляніялізму. Што такое мова? Ёсьць шмат прыкладаў нацыяў, якія маюць моцную ідэнтычнасьць, але выкарыстоўваюць мову іншага, суседняга народу. Возьмем, напрыклад, ірляндзкую нацыю. Але, па-першае, у Ірляндыі вельмі моцныя другасныя трэгеры ідэнтычнасьці — рэлігія, геаграфічнае палажэньне і г.д. Па-другое, так званая ангельская мова ў Ірляндыі таксама ёсьць трэгерам нацыянальнай ідэнтычнасьці. Ірляндзкая вэрсія ангельскай мовы розьніцца ад брытанскай акцэнтам і лексыкай. Да таго ж ангельская мова выкарыстоўвалася як інструмэнт для стварэньня нацыянальнай літаратуры, назавём хаця б Ейтса і іншых пісьменьнікаў. Ці падобная сытуацыя ў Беларусі? Не. Па-першае, дзеля таго што другасныя трэгеры нацыянальнай ідэнтычнасьці тут нашмат слабейшыя. Па-другое, дзеля таго што мне — можа быць, я мыляюся — расейскамоўная беларуская нацыянальная традыцыя здаецца вельмі слабой. Беларускі русафон, безумоўна, ня ёсьць расейцам, але яму бракуе досыць моцных трэгераў нацыянальнай ідэнтычнасьці. Няма беларускай русафонскай вэрсіі рэлігіі, напрыклад, як няма пачуцьця геаграфічнай адасобленасьці ці разуменьня адзінства гістарычнага лёсу. У апошнія пару гадоў Лукашэнка пачаў вельмі эклектычна выкарыстоўваць элемэнты беларускай традыцыі ў шырокім разуменьні. Але гэта вельмі эклектычна. Нацыя так не ствараецца. Гэта не нацыятварэньне. Што значыць быць беларусам паводле Лукашэнкі? Гэта значыць адчуваць прыналежнасьць да нейкай вельмі шырокай супольнасьці, супэрсупольнасьці — усходняга славянства ці славянства наогул. На тэарэтычным узроўні гэта частка цяперашняй беларускай ідэнтычнасьці.
|
— А колькі цяпер беларускіх ідэнтычнасьцяў існуе ў краіне? Ці няма паміж імі сутыкненьняў? — Такая канкурэнцыя, безумоўна, ёсьць. Але канкрэтныя плыні рэпрэзэнтуюць толькі меншасьці беларусаў, а ня ўсё беларускае грамадзтва. У гэтым пытаньні цягам найбліжэйшага часу я не прадбачу вялікіх зьменаў. Задачы для новых лідэраў Беларусі будуць падобныя: паляпшаць адносіны з Расеяй і нармалізаваць адносіны з Захадам. Што гэта значыць для ўнутранай сытуацыі? У цяперашніх умовах вэрсія нацыянальнай ідэнтычнасьці а-ля БНФ або яе славянасабораўскі варыянт ня могуць перамагчы ў беларускім грамадзтве. Гутарыў Валер Булгакаў |
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае | ||||
№ 6 (29) – 2003 |
|
Рэдаkцыя:
analityka@yahoo.com
Майстраваньне [mk] |