A R C H E   П а ч а т а к № 3 (32) - 2004
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


3-2004
" да Зьместу "

 



аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі

 


літаратура

 

Вокладка ARCHE 3-2004.

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (2'2004)
   ARCHE (1'2004)
   Эўропа на ўсход ад    Эўропы
   Віленская Анталёгія
   Чэскі Альбом
   Pax Americana
   Туманнасьці
   беларускай гісторыі

   Расейскі нумар
   Андрэй Хадановіч
   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6'2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4'2001)
   Скарына
(3'2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1'2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8'2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6'2000)
   Глёбус
   Скарына
(4'2000)
   Габрэі
   Скарына
(2'2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Уладзімер Арлоў
Дарога ў Полацак

      Дарога ў Полацак
      пасьля спатканьня з табою
      падобная на дарогу з Эдэму
      ў яго ліпеньскія ваколіцы.
      Разгорнутая на каленях кніга:
      «Дзень быў блакітны,
      як адварот птушынага крыла…»
      Хіба гэта не пра нас?
      Мімалётны сон,
      шчасьлівы, як кацяня на бервяне
      пад дзедавай арабінай.
      Твае чарэшневыя вусны
      яшчэ блукаюць па бульварах і завулках
      гораду, які завецца маім целам.
      Чырвоны акварыюм «Ікаруса»
      ўвачавідкі поўніцца бурбалкамі кіслароду.
      Суседка ў кароткай спаднічцы
      з тваімі асымэтрычнымі ямачкамі
      на падбародку,
      калі ты сьмяешся
      з майго шапялявага блазнаваньня.
      Азёры сярод спадзістых пагоркаў сьведчаць -
      аўтобус ня зьбіўся з курсу.
      Знаёмы скульптар сьцьвярджае, што тут
      (прашу трымацца паважна)
      зноў завяліся ундзіны,
      вядомыя з гістарычных крыніц
      мінулага стагодзьдзя
      (пра гэта ўжо напісала сталічная газэта).
      Ня выключана, што ў іх -
      ногі маёй суседкі
      з каленямі, як яблыкі-папяроўкі,
      якія я хачу накрыць
      сваёй расхваляванай далоньню,
      каб адчуць сорам перад табою,
      каб востра адчуць тваю ўладу,
      што здаецца мне сёньня
      найвышэйшаю формай свабоды.
      Табе лепей ня ведаць:
      безь цябе я рызыкаваў бы застацца
      толькі магчымасьцю самога сябе,
      ня ўведаўшы,
      як цалуюцца ундзіны
      ў чырвоным «Ікарусе»
      па дарозе з Эдэму ў Полацак,
      па дарозе ад нас да цябе,
      па дарозе з прадоньня бясконцасьці
      ў бездань нябыту,
      сагрэтую чарэшневымі вуснамі,
      якія асьцярожна робяць
      салёны глыток.

←вярнуцца ў Анталёгію

Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 3 (32) - 2004

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю,   Майстраваньне [mk], Абнаўленьне [czyk]
Copyright © 1998-2004 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2004/11/5