A R C H E   П а ч а т а к № 3 (32) - 2004
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


3-2004
" да Зьместу "

 



аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі

 


літаратура

 

Вокладка ARCHE 3-2004.

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (2'2004)
   ARCHE (1'2004)
   Эўропа на ўсход ад    Эўропы
   Віленская Анталёгія
   Чэскі Альбом
   Pax Americana
   Туманнасьці
   беларускай гісторыі

   Расейскі нумар
   Андрэй Хадановіч
   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6'2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4'2001)
   Скарына
(3'2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1'2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8'2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6'2000)
   Глёбус
   Скарына
(4'2000)
   Габрэі
   Скарына
(2'2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Зьмітрок Бядуля
Паходні

      На плітах алтарных залатых вякоў,
      На сочнай глебе сказаў з княжацкіх учынкаў,
      На красках простых сьпеваў простых мужыкоў,
      Над плоймай струнных гукаў гучных адпачынкаў
      Агнеюцца паходні.

      Іх водблескі рунеюць многа соткаў лет,
      Квітнеюць, як лілеі казачнай крыніцы.
      А кожная з паходняў - сонца-сяміцьвет,
      Якое мкнецца ўвышку, зь яркай зараніцай
      Спрачаецца удодні.

      Адвечныя скрыжалі роднае зямлі
      Хаваюць нашы скарбы, носяцца над краем,
      Паказываюць жыва, як дзяды жылі,
      Гавораць нам яскрава, што мы мелі, маем
      Ад песьняроў-прарокаў:

      Баянаў сын-насьледнік - Ігара гусьляр -
      Пакінуў нам на славу песьні залатыя.
      Праз восем праз сталецьцяў з краю ценяў, мар
      Прыйшлі да нас, як госьці, птахі-гусьлі тыя,
      Бы зьзяньне праз аблокі.

      Пад попелам, пад пылам манастырскіх крат
      Знайшлі стары пэргамэнт песьняў пад заховай.
      Народы і плямёны, кожны на свой лад,
      Гардзіліся знаходкай Ігарава Слова,
      Эвангельлем славянаў.

      Пад месяцам, пад сонцам Полацкіх капліц,
      Пад сьпеўнымі званамі залачоных вежаў,
      Пад паляўнічым рогам ў явах таямніц
      Зьявіўся наш Скарына кветкай родных межаў,
      Вясёлкай з-пад туману.

      На мове паспалітай простых пастыроў
      Тлумачыў ён прарокаў сказы-сьвятапісы.
      Жыў твор яго ў народзе, нібы ў жылах кроў,
      Праменіўся над краем сонечнаю рысай,
      Аздобаю нябёснай.

      Пад замкам Гедыміна над ракой Вяльлёй
      Яшчэ адзін тастамант славіў нашу долю:
      То быў Літоўскі Статут. Праўдаю сьвятой,
      Імпэтнаю Пагоняй мкнуўся ён па полі
      І па даліне роснай.

      Яшчэ было паходняў па дарозе шмат,
      Якія нам сьвяцілі ў цемры доўгай ночы:
      Вянок народных песьняў хварбамі багат,
      І хмеліць сэрца, зьзяньнем сьлепіць вочы
      Вянок наш мятарутны.

      Ці помніце вы песьні аб сваіх дзядох?
      Ці бачыце паходні, родныя саколы?
      Ці пойдзеце наперад па сьвятых сьлядох?
      Ці будзеце сьвяціцца ў родным творчым коле?
      Ці будзеце магутны?

      1922

←вярнуцца ў Анталёгію

Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 3 (32) - 2004

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю,   Майстраваньне [mk], Абнаўленьне [czyk]
Copyright © 1998-2004 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2004/11/5