| |
Данута Бічэль
Вершатворца Сімяон Полацкі
Жыў-быў паэт, толькі слову-малітве адданы, рупны настаўнік, манах, міласэрдзем гарэў. Музу япіскап Каліст закаваў у кайданы. Кінуў у замак. Пасьля перакінуў у хлеў.
Меў той япіскап да палачан як бы літасьць, пашкадаваў ён паэту ратуг і дабра. Птушку-душу згаладнелую звабіла сытасьць. Не абмінуў ён спакусы ўцячы да цара.
Жыў там пры царскіх палатах амаль што ў раскошы. Панэгірычных напеваў шчэ Русь не пяе. Ды палачане - муляры і кніганошы, рыбы - віры, птушкі ведаюць гнёзды свае.
Як мог пакінуць свой горад, што досьвітак зорны! Сьвет галубніцы захмарнай у манастыры! Сьціплы асьветніцкі лёс памяняць
на прыдворны! Нават імя родны горад яму падарыў.
Не прыгадала б у Полацку людным аб гэтым - сэрца запоўнена шчырым сумоўем. Але на бескарысьця супынку сустрэла паэта - тварам да неба на старадаўняй піле зоркам іграў сваю песьню, пакуль не паблеклі. Прадзедаў шлях услаўляў малады беларус. Шчэ не купілі за грошы ні людзі, ні ў пекле. Але вакол аж кішэла ад розных спакус.
Здраду бацькоўскаму слову, няславу пісьмёнаў час літасьцівы і з ганьбай з душы не сатрэ. Гэты, зь пілой, адпакутуе за Сімяона… Рукапіс вершаў на бацькавай мове згарэў.
Вусны вякоў не залепіш маўчаньня пячаткай. Рукапіс тлее. Сорам ня тлее ў агні. Продкаў віна ападзе на рамёны нашчадкаў ганьбай і горам. Не забывайма віны!
Хіба Радзіма сама зьберагаць нам павінна у галубніцы пад месяцам годны пасад? А за плячыма ўзыходзіць Францішка
Скарына - вечнага месяцу ў даўнасьць і прышласьць
пагляд.
Зьвязаны зь людзтвам пярэвіткай крэўнасьці
ў лёсе, братняй крывёю і доляй - мы, крывічы. Гонар паэту спаліцца паходняй на стосе перад народам, песьню яго пеючы.
←вярнуцца ў Анталёгію
|