A R C H E   П а ч а т а к № 3 (32) - 2004
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


3-2004
" да Зьместу "

 



аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі

 


літаратура

 

Вокладка ARCHE 3-2004.

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (2'2004)
   ARCHE (1'2004)
   Эўропа на ўсход ад    Эўропы
   Віленская Анталёгія
   Чэскі Альбом
   Pax Americana
   Туманнасьці
   беларускай гісторыі

   Расейскі нумар
   Андрэй Хадановіч
   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6'2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4'2001)
   Скарына
(3'2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1'2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8'2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6'2000)
   Глёбус
   Скарына
(4'2000)
   Габрэі
   Скарына
(2'2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Генадзь Бураўкін
Полацкая баляда

      Я люблю тваю чуйную зімнюю ціш,
      Мой абсыпаны зоркамі горад.
      Хто сказаў, што ты ноччу маўчыш?
      Ты ня сьпіш.
      Ты са мною гаворыш.

      Толькі ўслухацца лепш у марозны спакой,
      Толькі вочы закрыць на хвіліну -
      І пачуеш дыханьне далёкіх вякоў,
      Старадаўнія песьні-быліны.

      І ня проста ўжо рыпнуў запозьнены крок
      І дымком пацягнула ад фабрык -
      Гэта рыпнуў Скарыны друкарскі станок,
      Гэта пахне друкарскаю фарбай.

      Рукавом выцер потны задумлівы твар,
      Стаў пад лютаўскім ветрам ля сходак,
      З хрустам плечы расправіў стамлёны друкар,
      Мой разумны, няўрымсьлівы продак.

      І ня дуб недзе крэкнуў, парушыўшы ціш, -
      Зарыпелі ўладарна батфорты.
      То ад Верхняга замку сьпяшае сюды ж
      Пётра Першы, суровы і горды…

      Хто сказаў, што тут ноччу няма ні душы
      І ўсё гэта - рамантыка, ўрэшце,
      Толькі сьнег зарыпіць, зазьвіняць ледзяшы
      І нікому з магіл не ўваскрэсьці?

      Не, прыслухайся лепш:
      не ільдзінкі зьвіняць -
      Гэта шаблі аб ківеры звоняць,
      Гэта цяжка даецца французам Дзьвіна,
      Заіржалі трывожныя коні…

      І таму я люблю слухаць зорную ціш,
      Твае казкі начныя, мой горад…
      Хто сказаў, што ты ноччу маўчыш?
      Ты ня сьпіш.
      Ты са мною гаворыш…


←вярнуцца ў Анталёгію

Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 3 (32) - 2004

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю,   Майстраваньне [mk], Абнаўленьне [czyk]
Copyright © 1998-2004 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2004/11/5