| |
Рыгор Хвойка
Над Дзьвіной
Над Дзьвіной шумліваю Валам мкнуцца хвалі, Коцяцца на бераг, Дзе расьце трысьцё… Я глядзеў, як вабна Ружавеюць далі, Як прыгожа сонца Залаціць лісьцё…
Я глядзеў на Полацак, Дзе жыцьцё віхурыць, Дзе гудзяць напевы Новых, сьветлых дзён. Камяніцы грозныя, Камяніцы хмурыя… Эх, І многа ж крыўды Выцерпеў ўжо ён…
Быў ён і пад шляхтай, Быў пад масквічамі, І зь Дзьвіной ліліся Сьлёзы палачан… А цяпер квітнее Залатымі днямі І ўжо песьняй новай Вуліцы гучаць…
Бо зямля саветаў Даражэй і бліжай, - Новаю напеўнасьцю Зашумелі дні… Вецер над Дзьвіною Вольны сьпеў калыша, І люстрацца хвалі Ў проблісках зарніц…
Горад! Новы горад! Весела з узвышша Ты сьмяешся гоманам Соцень галасоў! Бо зямля саветаў Даражэй і бліжай, Бо й між камяніцаў Чуцен сьпеў аўсоў.
Ветрына, 1926
←вярнуцца ў Анталёгію
|