A R C H E   П а ч а т а к № 3 (32) - 2004
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


3-2004
" да Зьместу "

 



аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі

 


літаратура

 

Вокладка ARCHE 3-2004.

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (2'2004)
   ARCHE (1'2004)
   Эўропа на ўсход ад    Эўропы
   Віленская Анталёгія
   Чэскі Альбом
   Pax Americana
   Туманнасьці
   беларускай гісторыі

   Расейскі нумар
   Андрэй Хадановіч
   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6'2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4'2001)
   Скарына
(3'2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1'2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8'2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6'2000)
   Глёбус
   Скарына
(4'2000)
   Габрэі
   Скарына
(2'2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Алесь Дудар

Скарына

400-годзьдзю беларускага друку

        Не люблю, калі з роднай краіны
        птушкі рвуцца ў далёкі вырай…
        Я успомніў Францішка Скарыну,
        што у Полацку княжацкім вырас.

        Ўжо няма такіх настрояў,
        як былі калісь даўно, -
        бо сягоньня над новай Дзьвіною
        перакінуўся новы мост.

        Што Дзьвіна!.. Для яе ўсё роўна,
        хто пяе над яе берагамі.
        Не яна мужычую мову
        аправіла ў гнуткі пэргамэнт.

        О, Францішак… Францішак Скарына,
        што над гранкай друкарскаю гнуўся!..
        Ведай, праца твая пакарыла
        новы сьвет для сівой Беларусі!

        Бо сягоньня сьпяваюць баяны,
        бо ужо разгарнуліся крыльлі…
        Перамогі вясельлем п'яныя,
        мы успомнім Францішка Скарыну,

        што радзіўся калісь над Дзьвіною,
        вандраваў над яе берагамі;
        што аправіў мужычую мову
        ў неўміраючы гнуткі пэргамэнт.

        1925

* * *
        Цені блудзяць па твары,
        Сэрца точыць нуда.
        Сёньня лепшы таварыш
        Можа цябе прадаць.

        Сёньня ня верыць нікому:
        Можа, я сам шпіён.
        Сьціснуць рукамі скроні,
        Няхай пагасьне агонь.

        Многія маюць сховы
        У шкліцах чырвоных маніст.
        Скажы па-свойму слова,
        Крыкнуць - ты шавініст.

        Будзіць волатаў косьці,
        Будзіць сафійскі звон.
        Прыйшлі вы да нас у госьці
        І нам надзелі ярмо.

        Полацак, 1925

Полацак

      Цябе гісторыя ў свае скрыжалі
      ўпісала гранямі руін.
      Ні кроплі літасьці, ні іскры жалю
      твае ня ведалі страі.

      Муры Рагнедзіны, сьцяг Рагвалодаў,
      шчыты нарманскіх караблёў…
      Бандыты Захаду, цары Усходу
      тваіх грудзей грамілі бронь!

      Чужынцы зь ніў тваіх зьбіралі зерне,
      каралі гневам і вайной…
      Цябе рэспублікі, цябе імпэрыі
      тапталі кованай пятой.

      І попел хат тваіх твае заветы
      праносіў з болем між вякоў…
      . . . . . . . . . . . . . . . .
      Зямля вялікая, зямля Саветаў
      адна дала табе спакой.

      Дзе ж тыя злосьнікі, што гнулі шыі
      перад Варшавай і Масквой?..
      Усім варожыя, усім чужыя -
      ня будуць каркаць над табой.

      Ня ўзьняць, бяскрылым, ім ў прастор галовы!..
      Ім не блудзіць, ім не грашыць,
      бо словы, цьвёрдыя, як крэмень словы
      цяпер спаткаюць подлы шып.

      Замест Сафійскае - гара Скарыны,
      і над Дзьвіной чырвоны сьцяг.
      Твае пажарышчы, твае руіны
      ў мінулым толькі шалясьцяць.

      І, новай сілаю цяпер сагрэты,
      ня ўбачыш больш варожых сноў.
      Зямля магутная, зямля Саветаў
      і ты - ў сям'і яе сыноў.

      15.VII.1926

←вярнуцца ў Анталёгію

Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 3 (32) - 2004

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю,   Майстраваньне [mk], Абнаўленьне [czyk]
Copyright © 1998-2004 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2004/11/5