| |
Навум Гальпяровіч
Над Дзьвіной
Мокра. Ліст закружыўся асеньні над усьпененай жоўтай Дзьвіной. Нашых продкаў маўклівыя цені ціха крочаць у нас за сьпіной. І, нібыта вякамі спавіты, сыпле іскры у цемрадзь касьцёр, ды сурова ўздымае Сафійка рукі жальбы да сьцішаных зор.
Хто мы тут? На вякі ці часова? Хто на гэтай высокай гары нас навучыць сапраўднае слова пра свой дзень, пра свой лёс гаварыць, што навучыць той сіле адзінай, той, што жывіць праз повязь часоў пачуцьцё нашай вечнай Айчыны прыцягненьнем сваіх каранёў?
Каб праз хмараў вячыстых спляценьне і гадоў хуткаплынны паток не пыталіся гордыя цені нас з маўклівым дакорам: «Вы хто?»
←вярнуцца ў Анталёгію
|