| |
Ірына Багдановіч
Полацкай Сафіі
Ля Полацкай Сафіі прыпынюся. Сустрэне строгім выглядам яна. Я Полацкай Сафіі пакланюся - Прытулку, дзе ўладарыць даўніна.
Калісьці дабрадзействам Усяслава Сафія свой зазнала зорны час. У галубцы выводзіла Прадслава Па літарцы сьвяшчэннапісу вязь.
І летапісец дбайна і натхнёна Тутэйшай мовай, так, як вымаўляў, Пра недарод, князёў паходы, войны На аркушах, прывезеных здаля, Паведамляў і даты занатоўваў Як сьведка слаўных дзён і дзён благіх.
О, колькі б тайнаў нам адкрыла слова, Калі б знайшоўся летапіс такі! Да неба вежы белыя узьняты, Нібы для ўсіх вымольвае яна Палёгкі - там, дзе дух зламалі страты, Відушчасьці - дзе праўда не відна.
Ля Полацкай Сафіі прыпынюся. Павее прахалодай ад ракі. Я гаварыць і дыхаць тут баюся, Бо тут гавораць, дыхаюць вякі. І мур стары, старанна паднаўлёны, Аберагае дух сваіх майстроў, І ачышчае сэрцы ад праклёнаў, І захінае душы ад вятроў…
←вярнуцца ў Анталёгію
|