A R C H E   П а ч а т а к № 3 (32) - 2004
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


3-2004
" да Зьместу "

 



аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі

 


літаратура

 

Вокладка ARCHE 3-2004.

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (2'2004)
   ARCHE (1'2004)
   Эўропа на ўсход ад    Эўропы
   Віленская Анталёгія
   Чэскі Альбом
   Pax Americana
   Туманнасьці
   беларускай гісторыі

   Расейскі нумар
   Андрэй Хадановіч
   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6'2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4'2001)
   Скарына
(3'2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1'2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8'2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6'2000)
   Глёбус
   Скарына
(4'2000)
   Габрэі
   Скарына
(2'2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Пётра Крэчэўскі
Рагнеда
Гістарычная драма Х сталецьця ў 4 актах з пралёгам
(урывак)



      І з я с л а ў
      …Ты расказала б лепей мне
      Пра дзеі дзеда Рагвалода:
      Як храбра біўся ён ў вайне
      І як любім быў у народу…

      Р а г н е д а
      Аб кім, мой сын, напомніў ты,
      Ці ведаеш, сынок, ці знаеш
      Жыцьця страшэннага лісты,
      Ў душы якія раскрываеш?

      І з я с л а ў
      Ня бойся, мамо, знаць хачу
      Я праўду дзеда і мучэньня,
      Скажы мне ўсё - я адплачу
      За зьдзекі помстай - без сумненьня…

Паўза.
Пасьля цяжкага раздум'я…


      Р а г н е д а
      Так слухай, сын мой, споўню я
      Душы тваёй цяпер жаданьне,
      Хай Рагвалодаў дух жыцьця
      Табе дасьць сілы для змаганьня…
      Хай з маладых тваіх грудзей
      Агонь да спраў вялікіх - рвеньне
      Зь любоўю рвецца да людзей,
      Да панявольнікаў - празрэньне.

      І з я с л а ў
      Гатоў я слухаць, сэрца жаль
      Даўно ў душы мне помсту рушыць…

      Р а г н е д а
      Жыцьцё змаганьне, а ня боль,
      Жыць будзе той, хто гора ўкусіць.

Кідае ўзрок свой на сына, а потым удаль:

      Мой бацька, а твой слаўны дзед
      Ад тых ворагаў паходзіць,
      Што доўгі шэраг гучных лет
      Герояў у жыцьцё выводзіць.
      Ў дзяцінстве, кінуўшы сыноў
      Дрымучай Сконіі, дубравы…
      Ўступіў ён ў землю Крывічоў
      На шлях улады, новай славы.
      Народы гэнай стараны
      На гордых чужынцоў паўсталі
      І ў страшны час цяжкой вайны
      Са зброяй ўсюды сустракалі.
      Было дарэмна: лёс ліхі
      Аддаў ў падданства іх герою,
      І хутка дзед твой дарагі
      Стаў правіць Крывічоў зямлёю.

      І з я с л а ў (пытліва)
      Дзед, праўда, мамо, добрым быў,
      Ён не губіў народ дарэмна?
      Хоць зь ім змагаўся, но любіў,
      Даў славу ім, багацьце, пэўна.

      Р а г н е д а
      Любіў ня толькі, паважаў
      Народ магутны і адважны
      І сілы ўсе свае аддаў
      Яму ў будовы час паважны…
      (Успамінаючы)
      Пабудаваўся Полацк, Рагвалод
      Прыхільна і разумна правіў:
      Ён прыцягнуў к сабе народ
      І палюбіць сябе заставіў.
      Пры Рагвалодзе Крывічы
      Гняліся смагай спраў вялікіх,
      Блішчэлі ў пушчах іх мячы,
      Ваюючы зь Літоўцам дзікім.
      Ўcе чужаземныя цары
      Саюзу з Полацкам шукалі,
      Чужых плямён багатыры
      Служыць за чэсьць яму трымалі.

Ізяслаў на каленах у Рагнеды засынае, а яна з сумам глядзіць у мінулае. <…>
      1923, Коўна

←вярнуцца ў Анталёгію

Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 3 (32) - 2004

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю,   Майстраваньне [mk], Абнаўленьне [czyk]
Copyright © 1998-2004 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2004/11/5