| |
Вацлаў Ластоўскі
Песьня аб князю Ўсяславу
Ўсяслаў людзей сваіх судзіў, Парадкаваў князямі, А па начах, як воўк, блудзіў Ад краю ў край лясамі.
Ось ён з-пад Кіева бяжыць, А покуль дзень настане І золак землю азарыць, Надморскі край агляне.
У Полацку званы гудуць На замку у Сафіі, Ён сонейку праскочыць пуць І ўчуе званы тыя.
Нямала й ён перацярпеў, Хоць духа меў дзіўнога… Аб ім калісь грымеў прыпеў Пяўца быліц старога:
«Хоць хітры будзь, хоць борзды будзь, Як сокал ў ясным небе. А волі Божай не мінуць Нікому ні ў якой патрэбе».
1916*
←вярнуцца ў Анталёгію
|
|
* У гэтай анталёгіі адлюстраванае толькі аўтарскае датаваньне вершаў. Калі аўтар сам не датаваў час напісаньня вершаў, яно не пазначаецца. - Рэд.
|