A R C H E   П а ч а т а к № 3 (32) - 2004
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


3-2004
" да Зьместу "

 



аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі

 


літаратура

 

Вокладка ARCHE 3-2004.

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (2'2004)
   ARCHE (1'2004)
   Эўропа на ўсход ад    Эўропы
   Віленская Анталёгія
   Чэскі Альбом
   Pax Americana
   Туманнасьці
   беларускай гісторыі

   Расейскі нумар
   Андрэй Хадановіч
   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6'2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4'2001)
   Скарына
(3'2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1'2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8'2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6'2000)
   Глёбус
   Скарына
(4'2000)
   Габрэі
   Скарына
(2'2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Максім Танк
У Татрах

      С к а р ы н а
      А мы ня зьбіліся з дарогі, праваднік,
      Блукаючы па горным бездарожжы,
      То сярод хмар, то бліскавіц, то зор?

      П р а в а д н і к
      Дарэмна непакоіцеся, пане.
      Паўсотні год, як я па гэтых сьцежках,
      Вядомых толькі мне,
      мядзьведзям ды вятрам,
      Праводжу праз граніцу то купцоў,
      Што хочуць абмінуць Чарштынскі замак,
      Каб водкуп не плаціць ягоным душыгрошам,
      То хлопаў, што ад душагубаў зьбеглі,
      То збуйнікаў, што тут цюпагі шчэрбяць.

      С к а р ы н а
      Я мог бы ехаць шляхам больш вядомым,
      Але на водкуп грошай не хапіла б.
      А збуйнікаў няма чаго баяцца:
      Для іх я - невялікая спажыва.
      Адзін каптан, паношаны, на плечах
      І торба маіх кніг сьвятых, якія
      Мне трэба ўратаваць ад пошасьці, ад мору,
      Што ў Празе люта косіць гараджанаў,
      А больш за ўсё -
      ад служак Фэрдынанда,
      Што пачалі сьцінаць, саджаць у турмы
      Братоў-гусітаў, табарытаў, чужаземцаў…
      Глядзі, каб не спаўзла з каня мая паклажа.

      П р а в а д н і к
      Ты кажаш, кнігі нейкія вязеш?
      Мо ў іх што ёсьць пра нас -
      людзей гаротных?
      Скажы, на сьвеце ёсьць дзе гэтакія кнігі,
      Ў якія запісаны ўсе нашы крыўды
      І сказана, як іх пазбыцца нам?

      С к а р ы н а
      Прызнацца, кніг такіх яшчэ няма.
      Але я ўпэўнены, што зьявяцца яны.
      Заўсёды кніга нараджае кнігу,
      Больш дасканалую, бліжэйшую да праўды.

      П р а в а д н і к
      Чаму ж сам падаешся не на поўдзень,
      Як гэты вырай, што ляціць над намі,
      Але на поўнач, дзе, чуваць, паўгоду
      Зіма лютуе і пануе ноч?

      С к а р ы н а
      Пра сьцюжу і пра ноч - набаяў нехта.
      Там - бацькаўшчына, край майго юнацтва.
      Усе зьвяры свае лагоўі знаюць,
      Не забываюць птушкі гнёзд сваіх,
      Свае віры ўсе рыбы адчуваюць,
      Вульлі свае абараняюць пчолы -
      І людзі так да тых мясьцін сьвятых
      Вялікую любоў і ласку маюць.

      П р а в а д н і к
      Я гэта знаю.
      У Чарштынскіх лёхах
      Сем год адседзеў за любоў даволі,
      За свой круты і непакорны нораў,
      Пакуль зноў уцячы мне не ўдалося
      Да гэтых смрэкаў, скал і вадаспадаў…
      Ну, вось і выйшлі мы на перавал.

      С к а р ы н а
      Дык чым табе аддзячыць за паслугу?

      П р а в а д н і к
      Ты мне сваімі лекамі памог
      Старую рану прыгаіць, за што я
      Табе яшчэ шмат вінен, чалавеча,
      Таму вазьмі з сабой маю цюпагу
      Зь лязом сталёвым
      ды зь дзяржальнам моцным -
      Яе ўсе знаюць у Карпацкім краі.
      Захочаш спаць - загрукай ёю ў дзьверы,
      І кожны гураль дасьць табе начлег;
      Захочаш есьці - пакажы! - накормяць,
      З дарогі зьбіўся - шлях табе пакажуць.
      А стрэнуць збуйцы - ім скажы, што даў я
      Табе, Скарыну-доктару, цюпагу,
      І будзе яна граматай ахоўнай.

      С к а р ы н а
      А як цябе самога зваць?

      П р а в а д н і к
      Як зваць?
      Табе сама мая цюпага скажа.

      1967

←вярнуцца ў Анталёгію

Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 3 (32) - 2004

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю,   Майстраваньне [mk], Абнаўленьне [czyk]
Copyright © 1998-2004 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2004/11/5