A R C H E   П а ч а т а к № 3 (32) - 2004
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


3-2004
" да Зьместу "

 



аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі

 


літаратура

 

Вокладка ARCHE 3-2004.

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (2'2004)
   ARCHE (1'2004)
   Эўропа на ўсход ад    Эўропы
   Віленская Анталёгія
   Чэскі Альбом
   Pax Americana
   Туманнасьці
   беларускай гісторыі

   Расейскі нумар
   Андрэй Хадановіч
   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6'2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4'2001)
   Скарына
(3'2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1'2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8'2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6'2000)
   Глёбус
   Скарына
(4'2000)
   Габрэі
   Скарына
(2'2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Васіль Зуёнак
Такі быў знак…

      Гербы кавалі шляхта і князі,
      Каб дрэва радаслоўнае адзначыць, -
      Тады і слава будзе на мазі,
      І справа будзе абяцаць удачу!

      Пад іх аховай зборышча гуло
      На сойміках ад пыхі засьцянковай,
      На гетману якраз
      акрас было
      У захудалым гербе шляхцюковым.

      Ня трапіў у гербоўнік гэты знак,
      І на шчытах не карбаваўся слынных,
      І роду ён ня знатнага -
      аднак:
      Стаўляў яго першадрукар Скарына.

      Гравюру тонкую выводзіла рука -
      Глядзі, люд паспаліты, і кумекай:
      У промнях сонца - рог маладзіка:
      Як фас і профіль твару чалавека.

      Адны казалі: «Гэта ноч і дзень,
      Сьвятло і цемра…»
      Іншыя: «Францыску
      Карцела перадаць зацьменьня цень
      У год, калі сустрэўся ён з калыскай…»

      Мабыць, і так… Але хутчэй за ўсё
      Быў маладзік хвіліны думнай знакам,
      Што па начах бяссонна мы нясём
      Пад спаконвечным кругам Задыяка.

      А сонца - сымбаль сьветлы пачуцьця
      І прамяністы поўдзень летуценьняў.
      Аблічча двухадзінае жыцьця -
      Развагі холад і агонь натхненьня.

      Прыгледзьцеся - заўсёды на мяжы,
      Дзе сонечныя вусны, месяц зьзяе:
      Найперш падумай, а пасьля скажы, -
      І вучыць ён і перасьцерагае.

      Затое вочы ў сонца - нібы крык,
      Яны ляцяць, як гукі роднай мовы.
      І здаўся ўрэшце месяц-маладзік,
      І адхінуўся, каб лунала слова!

      На той выяве герб - аўтапартрэт:
      Друкар Скарына ў сонечным абліччы
      Дыктуе веку новы запавет,
      Парушыўшы біблейскі строгі звычай.

      Такі быў знак. Ён з Полацкай зямлі
      Пайшоў у сьвет, зламаў маўчаньня крыгі…
      Цябе мы - як надзею - зьбераглі,
      Скарынінскае сонца, наша кніга!

←вярнуцца ў Анталёгію

Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 3 (32) - 2004

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю,   Майстраваньне [mk], Абнаўленьне [czyk]
Copyright © 1998-2004 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2004/11/5