A R C H E   П а ч а т а к № 3 (32) - 2004
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


3-2004
" да Зьместу "

 



аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі

 


літаратура

 

Вокладка ARCHE 3-2004.

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (2'2004)
   ARCHE (1'2004)
   Эўропа на ўсход ад    Эўропы
   Віленская Анталёгія
   Чэскі Альбом
   Pax Americana
   Туманнасьці
   беларускай гісторыі

   Расейскі нумар
   Андрэй Хадановіч
   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6'2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4'2001)
   Скарына
(3'2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1'2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8'2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6'2000)
   Глёбус
   Скарына
(4'2000)
   Габрэі
   Скарына
(2'2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Алесь Звонак

Полаччыне

      Хваля за хваляй, над хвалямі ветры,
      Ласкава срэбрацца воды Дзьвіны…
      Дні залатыя з усьмешкаю ветлай!..
      Дні прадасеньнія, ціхія дні!..

      Хвалі празрыстыя. Жвір на адмелях.
      Сонца ружовы усход і заход…
      Хвалі калісьці крывёй чырванелі.
      Край руйнаваўся з году у год.

      Ворагі злосныя, хцівыя ворагі -
      Царскай Расеі чыноўнічы люд
      Ўсё асьмяялі, што родна і дорага,
      З роднай зрабілі чужую зямлю.

      Кляштары, цэрквы, крыжы златарогія…
      Звон багамольны, набожны тразвон.
      Была Расея царквой ды вастрогамі
      З ўсходу на захад, з паўдня на паўноч.

      Роднае, блізкае з гразьзю зьмяшалі,
      Ўсё дарагое зрабілі чужым.
      Край беларускі ня раз руйнавалі,
      Множылі вогнішчы, турмы, крыжы.

      Было - ды няма, засталіся ўспаміны.
      Было - ды ня будзе. Змоўк рогат завей.
      Мінуўшчыне сёньня спраўляем памінкі…
      Тразвон багамольны змаўкае навек.

      У сіняе сёньня, у сьветлае заўтра
      Нязнанаю радасьцю ўкрыем зямлю.
      Дарэмна падчас яшчэ воража цяўкае
      «Чиновный, былого величия, люд».

      Падчас «господа» яшчэ цешаць надзеі,
      «Руси православной» ім сьніцца пара…
      Дарэмна!.. Сягоньня жыцьцём ружавее
      Вякамі загнаны, заплаканы край.

      У сіняе сёньня, ў лілёвае раньне
      Савецкай радзімы вітаем зару.
      Сягоньня на новых шляхох палачане,
      Сягоньня на новых шляхох Беларусь!

      Полацак, 1926

Цень Эўфрасіньні

      Па руінах разбураных кельляў,
      Там, дзе зеўраюць з трэшчын вякі,
      Я спускаўся ў твае падзямельлі,
      І спалохана ў пальцах трымцелі
      Сьвечак доўгія языкі…

      Пачарнелыя глыбы скляпеньняў,
      Лябірынты бясконцых хадоў
      Праглыналі дрыготкія цені…
      Быў як мудрасьці сымбаль нятленны -
      Сьцёрты надпіс далёкіх гадоў.

      Сустракалі няветліва госьця,
      Не ўставалі з сатлелых грабніц
      Мудрых продкаў пажоўклыя косьці…
      А жылі ж, пракліналі кагосьці,
      Перш чым пасьці закутымі ніц.

      Пахла воскам у прыцемку сінім.
      І здавалася: з дна тайнікоў
      Сьвецяць вочы Вялікай Княгіні…
      Гэта здань твая, Эўфрасіньня,
      Мільганула з глыбінь вякоў!

      1927

←вярнуцца ў Анталёгію

Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 3 (32) - 2004

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю,   Майстраваньне [mk], Абнаўленьне [czyk]
Copyright © 1998-2004 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2004/11/5