A R C H E | П а ч а т а к | № 5 (34) - 2004 |
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае |
|
|
|
|||
ПЁТРА САДОЎСКІ | |||||
Пётра Садоўскі
|
Ч |
Ува ўзгаданай архэўскай публікацыі дыплямаваны матэматык і «палітычны публіцыст» – так прэзэнтуе яго рэдактар артыкулу – ужо ў 2004 годзе зноў рэзюмуе: «Расейскамоўныя па-ранейшаму застаюцца больш прыхільнымі да дэмакратычных каштоўнасьцяў і эўрапейскага выбару, чым беларускамоўныя. Парадаксальна, але беларускамоўныя таксама менш даражаць нацыянальнай незалежнасьцю».
Для доказу сп. Драхакруст спасылаецца «на зьмястоўны выступ» (палітэс!) Вінцука Вячоркі на Зьезьдзе ТБМ у 2003 годзе і палемізуе зь ім, каго лічыць беларускамоўным. Не закранаючы зьместу палемікі, толькі адзначу, што сп. Вячорка рэфэраваў у чыста сацыялінгвістычным дыскурсе, не закранаючы аспэкту выбару дэмакратычных каштоўнасьцяў. Таму ўсе рэфлексы ў гэты бок абсалютна некарэктныя. Гэта першая памылка фармальнай лёгікі. Так можна сьцьвярджаць, што брунэты больш заангажаваныя дэмакратыяй у параўнаньні з бляндынамі, правёўшы экспэрымэнт на бліжэйшых да Захаду гарадзенцах і больш замбаваных расейшчынай віцяблянах. Ёсьць назіраньні, што ў Горадні больш цёмнавалосых, чым у Віцебску. Пісаў жа некалі Ўладзімер Караткевіч – «гарадзенцы-гракі»!
Другая хіба: аўтар ня хоча разумець сэмантыкі ключавога сэнсавага слова экспэрымэнту – выбар. Зразумела, адкуль ён набірае беларускамоўных душ, непрыхільных да эўрапейскіх каштоўнасьцяў, – зь ліку вясковых пэнсіянэраў, што рэгулярна атрымліваюць пэнсію, часта большую, чым калгасныя заробкі. Іхная мова – беларуская дыялектная, але ж яны яе не выбіралі! Яны аўтахтоны ад Бога і гісторыі. Ня могуць яны зрабіць і выбар жыцьцёвых каштоўнасьцяў, бо бачылі і бачаць толькі адзін член бінарнай апазыцыі – савецка-калгасную рэчаіснасьць. Яны ж апраменьваюцца лукашэнкаўскімі СМІ. Той зь вяскоўцаў, хто дагэтуль помніць, дзе была ладная прадзедаўская дзялка ворнай зямлі ды колькі гектараў лесу, і захоўвае сярод пажоўклых фатаграфій у прыскрынку акт куплі той дзялкі, што датуецца канцом 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя, ня мае расейска-савецкай арыентацыі. Гэта ж найпрасьцейшая сацыялёгія! Тут мова і блізка не стаяла.
Што да беларускай мовы гарадзкой інтэлігенцыі, то тут таксама ня трэба хадзіць ні да ксяндза, ні да папа. Хто выбраў сьвядома беларускую мову, дзе за яе на вуліцы могуць паламаць рэбры лукашэнкаўскія міліцыянты, той не касавурыцца ў бок Масквы ды калгаснага ладу. Таіса Бондар, Мікола Мятліцкі, Слава Дашкевіч і яшчэ сёй-той, хто корміцца ад арнамэнтальнай беларушчыны ды шамшурства, – маргіналы, якія былі і будуць у кожнага аўтарытарнага рэжыму.
Колькасна параўноўваць расейскамоўных і беларускамоўных «дэмакратаў» яшчэ некарэктна таму, што расейскамоўных – і прагрэсістаў і рэтраградаў, здатных рабіць выбар, – увогуле больш, чым беларускамоўных. Усе ж ведаем гісторыю моўнага пытаньня ў Беларусі. Тут важна разумець, як павярнуць гэты двухчлен. А то ў сп. Драхакруста лягічны прэдыкат (гэта ў лінгвістычным сэнсе!) павернуты так, што выходзіць: той, хто пераходзіць на беларускую мову, рухаецца ў бок касмапалітызму і рэтраградзтва. Брава!
Я далёкі ад таго, каб вінаваціць сп. Драхакруста ў непрыязнасьці да беларускага. Ён жа зарабляе свой хлеб на беларускай «Свабодзе». Тут уся справа ў фармальнай лёгіцы.
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае | ||||
№ 5 (34) - 2004 |
|
Ліст у рэдакцыю.
Майстраваньне [mk].
Абнаўленьне [czyk]. |