A R C H E П а ч а т а к № 4 (38) - 2005
Пачатак  Цалкам 


4-2005
" да Зьместу "

 



палеміка • аналітыка • крытыка • эсэістыка • літаратура • рэцэнзіі

 


крытыка

  НЕРЫЮС ПРЭКЯВІЧУС

У афармленьні першай старонкі вокладкі выкарыстаны малюнак Паўла Клі «Алегорыя прапаганды» (1939)

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)
   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Нерыюс Прэкявічус
Дыскурс прапаганды газэты «Советская Белоруссия»


Гэты артыкул прысьвечаны аналізу дзяржаўнай газэты «Советская Белоруссия», і ў ім разглядаецца яе зьмест і стыль. Ён пакліканы паказаць, як пры дапамозе моўных сродкаў у гэтым выданьні асьвятляюцца розныя палітычныя працэсы й характарызуецца палітыка беларускіх уладаў.

Я цьвёрда перакананы, што тэксты зазвычай гавораць самі за сябе, таму мае камэнтары прывязаныя да сьцьверджаньняў, якія можна знайсьці ў самой газэце. Каб ажыцьцявіць аналіз, я выбраў артыкулы, апублікаваныя прыблізна цягам аднаго месяца – з 20 траўня да 21 чэрвеня 2005 г. Да таго ж, я выбраў толькі тыя артыкулы, якія былі выстаўленыя ў рубрыцы «Палітыка» самой рэдакцыяй «Советской Белоруссии» (далей «СБ») у інтэрнэт-вэрсіі выданьня. Гэта дало мне 36 артыкулаў для аналізу. Той факт, што ня ўсім артыкулам была нададзена належная ўвага, тлумачыцца, хутчэй, рознай ступеньню іх інфармацыйнай насычанасьці ды каштоўнасьці, чым маімі асабістымі прыхільнасьцямі.

АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ

Напачатку будзе карысна даць агульнае ўяўленьне пра артыкулы. Дзеля гэтага я выкарыстоўваю пяць крытэраў: час, аўтар, матыў публікацыі артыкулу, геаграфічная прывязка і стыль матэрыялу. Гэтыя крытэры я патлумачу падчас іх далейшага разгляду. На падставе такой малой колькасьці матэрыялу немагчыма зрабіць далёкасяжных высноваў, таму мы зьвернем увагу нават на дробныя дэталі.

Калёнка з датамі публікацыяў паказвае, што такія артыкулы друкуюцца нерэгулярна: у некаторыя дні іх няма наагул (у нядзелі і панядзелкі, калі газэта не выходзіць, пара суботаў і чацьвяргоў). У іншыя ж дні іх колькасьць можа дасягаць чатырох штук за нумар. Таму, відавочна, артыкулы ёсьць рэакцыяй на бягучыя падзеі. Я пашкадаваў часу на аналіз пытаньня аўтарства артыкулаў. Калі дапусьціць, што яно сапраўднае, мы ўбачым, што ў «СБ» адзін асноўны міжнародны аглядальнік – Ігар Кольчанка, які напісаў 15 артыкулаў з 36. Ён спэцыялізуецца на эўразьвязаўскай ды іншай міжнароднай праблематыцы. (Гэткая спэцыялізацыя даволі адносная.) Таксама ў «СБ» працуюць яшчэ два сталыя аглядальнікі з падобнымі інтарэсамі – Павал Мацукевіч (чатыры артыкулы ў траўні) ды Ігар Славінскі (чатыры артыкулы ў чэрвені). Анатоль Нязванаў напісаў тры пазытыўныя артыкулы на важныя тэмы ўнутранай беларускай палітыкі (рэгістрацыя партыяў і чэкі). Дзьмітры Крат зрабіў тое самае ў двух артыкулах, абмяркоўваючы курсы абмену валютаў і робячы справаздачу пра візыт кітайскіх афіцыйных асобаў у Беларусь. Іншыя журналісты напісалі па адным артыкуле. У двух матэрыялах аўтарства не было пазначанае.

Выкарыстаны мною тэрмін «прычына публікацыі», а таксама яго вызначэньне выглядаюць, магчыма, у гэтым аглядзе малаўцямнымі. Асноўная ідэя палягае ў тым, што перадумовы напісаньня тэксту можна выявіць, дасьледуючы крыніцы, ужытыя ў тэксьце. У прааналізаваных артыкулах можна вызначыць тры асноўныя групы прычынаў публікацыяў: 1) падзеі; 2) публічныя заявы, перададзеныя інфармацыйнымі агенцыямі ці ўзятыя зь іншых крыніцаў; 3) простыя пазычаньні зь іншых пэрыядычных выданьняў. Даволі цяжка вызначыць першакрыніцы кожнага артыкулу (дзеля гэтага спатрэбіліся б паасобныя дасьледзіны кожнага тэксту), аднак можна пабачыць, што 15 артыкулаў былі водгукамі на публікацыі ў іншых газэтах. Беручы пад увагу лібэральныя стандарты цытаваньня ў СМІ (асабліва ўва Ўсходняй Эўропе) і глыбей разглядаючы артыкулы, якія нібыта былі інсьпіраваныя пэўнымі падзеямі ці публічнымі заявамі, нават у іх можна выявіць значную колькасьць пазычаньняў зь іншых СМІ. Падсумоўваючы сказанае, трэба зазначыць, што журналісты «СБ» часта будуюць свае артыкулы на падставе зьвестак, узятых у сваіх калегаў. Гэта пацьвярджае адносна нізкі ўзровень кваліфікацыі аглядальнікаў – адзін журналіст ня можа мець глыбокіх ведаў пра такую вялікую колькасьць краінаў і валодаць такой вялікай колькасьцю замежных моваў. Дарма што я праверыў цытаты толькі ў некаторых артыкулах, агульная тэндэнцыя падаецца наступнай: заходняя прэса трапляе да чытачоў «СБ» праз расейскія крыніцы. Акрамя таго, журналісты вельмі рэдка карысталіся аналітычнымі матэрыяламі (мабыць, таксама з прычыны нізкага ўзроўню сваёй кваліфікацыі).

СТЫЛЬ І ЛЁГІКА

Стыль артыкулу – трохі складанейшы крытэр. Робячы гэты аналіз, я, у прыватнасьці, цікавіўся двума момантамі: эмацыйнай афарбоўкай артыкулаў і ступеньню вольнай інтэрпрэтацыі фактаў з боку аўтараў тэкстаў.

Прапаганда традыцыйна апэлюе да эмоцыяў чытача. Рацыянальныя аргумэнты прадугледжваюць і стымулююць незалежнасьць думкі, таму яны маюць малую вартасьць для агітатара. На жаль, аналізаваць эмацыйныя аспэкты даволі складана. Нягледзячы на частыя абвінавачаньні СМІ ў тым, што яны аддаюць перавагу асьвятленьню нэгатыўных зьяваў, эмацыйны тон артыкулу можна высьветліць, толькі ўзяўшы пад увагу яго зьмест. Яшчэ адну складанасьць стварае размаітасьць магчымых эмоцыяў, якія наўрад ці паддаюцца пэўнай клясыфікацыі.

З улікам гэтага я паспрабаваў-такі прааналізаваць адабраныя артыкулы пад такім ракурсам. Пачатковы этап аналізу дазволіў вылучыць наступныя дамінантныя стылістычныя прыёмы: 1) нэгатыўныя ці «апакаліптычныя» прагнозы («…это имя в списке жертв не будет последним...»); 2) сарказм («…новая национальная забава киргизов: возьми «белый дом» силой…»); 3) адмоўныя характарыстыкі («Разгул терроризма уравнял всех»); 4) нэўтральна афарбаваныя сьцьверджаньні («…Президент заявил, что в России не должны приватизироваться леса…»); 5) абарончыя аргумэнты («…они как свободно ездили друг к другу в гости, так и будут продолжать ездить…»); 6) дадатныя характарыстыкі («…значительные перемены к лучшему для него особенно очевидны…»); 7) пазытыўныя ці «ўтапічныя» прагнозы («…Беларусь получит доступ к передовым западным технологиям…»).

У большасьці артыкулаў выкарыстоўваліся зьмяшаныя прыёмы, таму, каб атрымаць вынік, мне давялося крыху спрасьціць клясыфікацыю. Нэўтральныя выказваньні, якія складаюць аснову любога звычайнага тэксту, у артыкулах з «СБ» адыходзілі на другі плян пад уплывам іншых стылістычных прыёмаў. Мною былі выяўленыя толькі два артыкулы, якія можна аднесьці да эмацыйна нэўтральных рэпартажаў (прэсавая канфэрэнцыя Ўладзімера Пуціна і абмеркаваньне экалягічных праблемаў). Першы артыкул уяўляе зь сябе адмысловы выпадак ува ўсёй выбарцы – працытаваныя словы расейскага прэзыдэнта былі пададзеныя безь якіх-колечы камэнтароў (хоць тэкставы адбор меў месца). Другі артыкул падаў колькі ўзаемасупярэчлівых поглядаў. Шэсьць артыкулаў, прысьвечаных унутрыпалітычным пытаньням ці пытаньням беларуска-расейскай інтэграцыі, утрымлівалі пазытыўна афарбаваныя паведамленьні ці прагнозы. Васямнаццаць артыкулаў мелі нэгатыўную афарбоўку і, у асноўным, тычыліся падзеяў у ЭЗ і замежнай палітыкі ЗША. У дзевяцёх артыкулах, разам з адмоўна афарбаванымі паведамленьнямі ці нэгатыўнымі прагнозамі, быў выкарыстаны сарказм, у асноўным, у дачыненьні да краінаў СНД, у якіх нядаўна адбылася зьмена рэжыму. Абарончыя аргумэнты часта прысутнічалі падчас разгляду пытаньняў, датычных Беларусі, аднак выкарыстоўваліся ў спалучэньні зь іншымі тыпамі аргумэнтаў.

Другі зьвязаны са стылем аспэкт закранае найважнейшую праблему сродкаў масавай інфармацыі – журналісты часьцей навязваюць свой пункт гледжаньня (напрыклад, «учитывая, как все начиналось, не мудрено») замест таго, каб паведамляць аўдыторыі ўсебаковую інфармацыю. У гэтым артыкуле я называю падобную пазыцыю «дыдактычнай». Вядома, нават калі журналіст карэктна асьвятляе факты, іх падбор можа быць тэндэнцыйны (як і ў бальшыні разгледжаных артыкулаў). Аднак дыдактычныя выказваньні на розныя тэмы часам даходзяць да абсурду.

У якасьці прыкладу разгледзім артыкул пра чалавека, які перадаў у «Вашынгтон Пост» сакрэтную інфармацыю падчас «Уотэргейцкага скандалу». Вось заява беларускага журналіста: «что делают «глубокие глотки» (так, я думаю, отныне нарицательно будут называть сотрудников вездесущих американских спецслужб)…». На якой падставе аўтар вызначае будучае ўжываньне мэтафары «глыбокія глоткі»? Ці будзе яна выкарыстоўвацца ўва сусьветных СМІ, амэрыканскіх і беларускіх? Дакладна сказаць, што пэўная мэтафара будзе выкарыстоўвацца, могуць толькі тыя, хто зьбіраецца яе выкарыстоўваць. Яшчэ адно пытаньне: ці ўсюдыіснасьць амэрыканскіх спэцслужбаў – гэта характарыстыка, якую можна рэальна спраўдзіць, напрыклад, паказваючы, у які момант яны сталі ўсюдыісныя, ці гэта такая сабе этыкетка накшталт «Вялікая Кастрычніцкая»?

Можна сказаць, што гэта ўсяго толькі аўтарская думка, чаго ніхто і не хавае. На жаль, дыдактычныя цьверджаньні маюць схільнасьць намнажацца і ствараць у чытачоў агульную карціну сьвету. Больш за тое, яны падмяняюць рэальныя факты квазілягічнымі ланцужкамі. Вось, напрыклад: «Кстати, то, что Джордж Буш затеял многочисленные и многоходовые перестройки спецслужб, вплоть до создания аналога НКВД СССР 30-х годов – министерства внутренней безопасности, наталкивает на мысль, что «глубокие глотки» могут появиться вскоре даже в спальнях рядовых американцев». Я ня бачу тут ніякай аргумэнтацыі. Гэта – усяго толькі ланцужок асацыяцыяў, у якім бракуе некаторых зьвёнаў: адміністрацыя Джорджа Буша стварыла Дэпартамэнт нацыянальнае бясьпекі з мэтай паляпшэньня каардынацыі дзеяньняў спэцслужбаў – Дэпартамэнт нацыянальнае бясьпекі займаецца пытаньнямі ўнутранае бясьпекі – НКВД займаўся пытаньнямі ўнутранае бясьпекі – НКВД быў рэпрэсіўнай арганізацыяй, якая ўмешвалася ў асабістае жыцьцё людзей – Дэпартамэнт нацыянальнае бясьпекі таксама будзе ўмешвацца ў асабістае жыцьцё людзей.

У Дэпартамэнце нацыянальнае бясьпекі працуюць 180 000 чалавек. У сфэру яго кампэтэнцыі ўваходзіць ахова дзяржаўнай мяжы, іміграцыйныя праблемы, надзвычайныя сытуацыі (ці грамадзянская абарона), бясьпека палітычага кіраўніцтва краіны і абарона яе інфраструктуры, а таксама контравыведка. Апошняя задача ажыцьцяўляецца сумесна зь іншымі органамі (напрыклад, ФБР). Зважаючы на тое, што насельніцтва ЗША складае цяпер больш за 296 мільёнаў, на аднога супрацоўніка Аддзелу нацыянальнае бясьпекі прыпадае 1647 грамадзянаў ЗША. Перапіс насельніцтва 1937 г. у СССР (зьвесткі перапісу 1939 г. ненадзейныя) выявіў 162 мільёны жыхароў краіны. Калі абапірацца на гэтую прапорцыю, вынікае, што НКВД павінен быў налічваць 98 тысяч супрацоўнікаў. Але ў 1941 г. толькі памежнікаў у СССР было 168,2 тысячы! Зацікаўленыя могуць пераправерыць мае падлікі і для Беларусі: згодна зь імі, беларускі адпаведнік Дэпартамэнту нацыянальнае бясьпекі павінен налічваць каля 5940 супрацоўнікаў.

У аналізаванай выбарцы толькі 10 артыкулаў можна вызначыць як інфармацыйныя. У асноўным, гэта артыкулы, прысьвечаныя Беларусі. Рэшта ж адносіцца да дыдактычных. Гэта нядзіўна, паколькі «СБ» зьяўляецца дзяржаўнай газэтай. Нават калі б журналісты імкнуліся аб’ектыўна асьвятляць падзеі, газэта б ім гэтага не дазволіла. Намеры ўжываньня дыдактычнага стылю вар’іруюцца ад асьветніцкіх мэтаў да грубай прапаганды. Пакідаю чытачам «ARCHE» самім вызначыць, у якім пункце гэтае градацыі знаходзіцца «СБ».

СВАЕ І ЧУЖЫЯ

Яшчэ адно цікавае пытаньне: якім краінам прысьвечаны артыкулы? За прааналізаваны пэрыяд геаграфічны фокус «СБ» быў вельмі звужаны. Усяго толькі адзін артыкул быў прысьвечаны глябальным пытаньням (праблема забруджваньня паветра) і тычыўся ратыфікацыі Беларусьсю Кіёцкага пратаколу. Чатыры артыкулы былі прысьвечаныя Іраку. У яшчэ двух артыкулах былі з энтузіязмам апісаныя беларуска-кітайскія стасункі. Большая частка артыкулаў (трынаццаць) тычылася палітыкі краінаў Эўразьвязу (асабліва падкрэсьліваліся ўнутраныя рознагалосьсі і прадракаўся яго распад). Дзесяць артыкулаў (у асноўным, крытычных) тычыліся ЗША. У адзінаццаці гаворка ішла пра краіны СНД1: пяць артыкулаў пра Грузію, чатыры – пра Ўкраіну, чатыры – пра Кіргізію, два – пра Ўзбэкістан (падзеі ўва ўсіх гэтых краінах разглядаліся ў адмоўным рэчышчы), тры – пра Расею (выключна пазытыўныя). Дарма што ў шмат якіх артыкулах узгадвалася Беларусь, толькі тры зь іх тычыліся выключна беларускіх праблемаў, а ў сямі беларускія падзеі былі асноўнай тэмай.

  палітоляг, супрацоўнік Стакгольмскага ўнівэрсытэту Sцdertцrn. Яго апошні аналіз у «ARCHE» называўся «Як Лукашэнка апраўдвае рэфэрэндум і свой рэжым» (5/2004).
   
Мэта артыкулаў, скіраваных супраць Эўрапейскага Зьвязу, – зьніжэньне прывабнасьці яго пашырэньня. У асноўным артыкулы тычацца эканамічных і палітычных праблемаў ЭЗ. З гэтай мэтай пэўную долю праніклівасьці знаходзяць нават у заявах нацыяналістаў-ксэнафобаў.

Я плохо отношусь к националисту Ле Пену, но он был чертовски убедителен (проницателен или наблюдателен), когда пугал апокалиптической фигурой «польского сантехника Петра», который должен согласно евроконституции отобрать у честных французов последний евро на утренний круассан.

Некаторыя артыкулы падкрэсьліваюць, што ў іншых краінаў амаль няма шанцаў далучыцца да Эўразьвязу ў бліжэйшай будучыні («Референдум – это, конечно, ответ очередным претендентам на членскую карточку, той же Турции или Украине»). Таксама аўтары «СБ» заяўляюць, што новым чальцам ЭЗ ня варта чакаць вялікае колькасьці эканамічных пераваг («Никто ни с кем делиться просто так не будет»). Гэтым краінам навешваюцца разнастайныя ярлыкі – «новобранцы», «бедные родственники», «орава», «младоевропейцы», «придирчивы и навязчивы», «откупорщики заокеанских бутылок», «наглые выскочки» і да т. п. Правалы ў ратыфікацыі эўрапейскай канстытуцыі разглядаюцца як доказ адсутнасьці народнай падтрымкі эўрапейскіх урадаў («Тем более позы политиков не являются консолидированным мнением всего населения»). Нарэшце, шмат у якіх артыкулах адлюстраваная думка пра тое, што ЭЗ павінен адцягнуць увагу ад Беларусі. Гэтае жаданьне, што тыпова для «СБ», выражаецца як ужо наяўны факт: «Пока единой внешней политики ЕС, по крайней мере настолько единой, насколько декларируется, нет. Это касается и позиции в отношении Беларуси».

Падобная пазыцыя выкарыстоўваецца і пры асьвятленьні пытаньняў датычна ЗША. Журналісты «СБ» выкарыстоўваюць вайну ў Іраку і любую іншую падзею, каб прадэманстраваць, што ў ЗША няма маральнага права крытыкаваць беларускія ўлады («…разоблачить «культ личности» главного апологета прав человека по всему миру…»). Антыпатыя да ЗША ў беларускай дзяржаўнай газэце даходзіць да ўзроўню тэорыяў змовы: «Не то чтобы в этот момент случился некий значительный перелом во внешней политике США. Есть ощущение, что американцы действуют по давно задуманному плану, а атака на небоскребы лишь скорректировала их действия в сторону большей агрессивности». На самай справе, верагоднасьць войнаў у Аўганістане ды Іраку была вельмі нізкай да гэтых тэрактаў. Ізноў-такі, усе сродкі прыдатныя, каб давесьці сваю правату, нават справаздачы «Amnesty International».

Зь іншага боку, кантакты з Кітаем апісваюцца ў ружовых фарбах – «…Китай был и остается важнейшим стратегическим партнером Беларуси; …Беларусь оказалась в числе немногих избранных…». Падобны энтузіязм даходзіць да крайнасьцяў – «Беларусь – надежный партнер и союзник КНР». (Калі гэтыя краіны падпісалі дамову пра саюзныя адносіны?) Адно з магчымых тлумачэньняў – беларускія ўлады адчуваюць сябе ў міжнароднай ізаляцыі. Гучныя заявы і гучныя пратэсты часьцяком выдаюць слабое месца прамоўцы. Таму, калі журналіст заяўляе, што большасьць сусьветных дзяржаваў («абсолютное большинство держав, которые принято называть мировыми центрами силы») зьяўляюцца стратэгічнымі партнэрамі Беларусі, чытачу варта быць уважлівым. Бо, як высьвятляецца, абсалютная большасьць сусьветных цэнтраў сілы – гэта Расея, Кітай ды Індыя2. Больш за тое, ЗША – адзіная звышдзяржава ў сьвеце3 – падтрымлівае зь Беларусьсю адносіны, якія складана назваць нармальнымі, і «эта обособленность… говорит об искусственности и исключительной односторонности американской позиции, формирование которой отнюдь не зависит от белорусской стороны». Адным росчыркам пяра ЗША ператвараюцца ў тупалобага ізгоя міжнароднай палітыкі, у той час як Беларусь выступае ў ролі «…полноправного и авторитетного члена мирового сообщества, но и как надежного, последовательного партнера…». Падобнае прыняцьце жаданага за сапраўднае тлумачыць інтарэсы Беларусі ў адносінах з Кітаем.

ПРАПАГАНДА ПОСЬПЕХАЎ І ГАРМОНІІ

  1 Некаторыя з артыкулаў мы не залічылі ў гэтую рубрыку, бо ў адным і тым жа артыкуле гаворка магла ісьці пра ўзаемаадносіны адразу некалькіх краінаў або закраналася адразу некалькі пытаньняў.
   
Як я ўжо адзначаў, беларускія падзеі падаюцца пераважна ў пазытыўным сьвятле і збольшага дыдактычна. Здаецца, журналісты крытычна выказваюцца наконт пэўных міжнародных падзеяў (што патэнцыйна можа сапсаваць адносіны Беларусі зь іншымі краінамі), у той час як унутраныя падзеі ім даводзіцца асьвятляць у строгай адпаведнасьці з указаньнямі кіраўніцтва краіны.

У двух артыкулах абмяркоўвалася новаўведзенае патрабаваньне да палітычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў рэгістраваць юрыдычныя адрасы сваіх рэгіянальных філіяў у нежылым фондзе. Публікацыі не тлумачылі, чаму неабходныя гэтыя зьмены. Іх тэрміновы характар нівэлюецца абяцаньнем вызваліць ад гэтай працэдуры некаторыя арганізацыі («…которые задействованы в социальной, молодежной сфере, ветеранским организациям, объединениям инвалидов…»). Падкрэсьліваецца, што гэта стала магчымым дзякуючы дальнабачнасьці прэзыдэнта («Но здесь последнее слово за Президентом»). Іншымі словамі, юрыдычна гэтыя арганізацыі ня маюць такога права, але прэзыдэнт можа праявіць высакароднасьць. Да таго ж, юрыдычныя патрабаваньні ахутваюцца аўрай маралізатарства («И никакого избирательного подхода здесь никто не применял. Требование закона для всех едино»), а палітычныя партыі паказваюцца добраахвотнымі калябарантамі з рэжымам («Все они с пониманием подошли к этой проблеме»). Увесь гэты малюнак выклікае пытаньне – дзеля чаго трэба было пісаць гэтыя два артыкулы, калі ўсё настолькі добра? Няма сумневу, новае заканадаўства ставіць у лепшае становішча тыя грамадзкія арганізацыі, якія маюць больш рэсурсаў (адным зь якіх зьяўляюцца сувязі з уладамі).

Артыкул пра чэкі «Маёмасьць» і «Жытло» напісаны ў падобным ключы – Савет міністраў і парлямэнт апісваюцца ў якасьці роўных партнэраў («…пытаются найти здесь компромиссное решение уже несколько лет…»), якія абараняюць інтарэсы грамадзянаў («Отстаивая позицию своих избирателей, депутаты…»; «…не стоит упрекать Правительство в том, что оно, мол, не заботится…»). Артыкул здаецца бессэнсоўным – навошта паведамляць пра тое, чаго няма – пакуль чытач ня дойдзе да апошняга абзацу: «некоторые владельцы чеков сознательно не вкладывают их в дело, ожидая получить за них компенсацию». Аказваецца, артыкул заклікае нарэшце ўкласьці гэтыя чэкі.

Артыкул, прысьвечаны эканамічным пытаньням, паведамляе пра падзеньне курсу эўра і даляра ЗША, тым самым выяўляючы сваю галоўную мэту – заклік захоўваць ашчаджэньні ў беларускіх рублях, які зноў-такі пададзены ў канцы артыкулу («Рубль ведет себя стабильно, и сбережения по-прежнему предпочтительнее и выгоднее хранить в белорусских дензнаках»).

Калі зірнуць на афіцыйныя валютныя курсы за пэрыяд ад 20.06.2004 да 20.06.2005, можна заўважыць, што, нягледзячы на эканамічныя праблемы ЗША і ЭЗ, зьвязаныя з глябалізацыяй, ростам патрэбы ў нафце ў разьвіваных рынкавых эканоміках, ды іншыя праблемы (якія на руку Беларусі), валютны курс беларускага рубля зьнізіўся з 2589 да 2609 рублёў за 1 эўра, і падвысіўся з 2155 да 2149 рублёў за 1 даляр ЗША.

Зірнуўшы на доўгатэрміновыя тэндэнцыі, вымалюецца іншая карціна. На падставе дадзеных МВФ, можна разьлічыць, што ў пэрыяд 1998–2004 гг. спажывецкія цэны ў Беларусі вырасьлі на 6737 адсоткаў. Для параўнаньня, сярэдні ўзровень інфляцыі ў іншых краінах СНД за 1998–2004 гг. склаў 281 адсотак. Дадзеныя пра валютныя курсы4 наступныя: у пэрыяд 1998–2004 гг. беларускі рубель упаў з 30,74 да 2170 рублёў за 1 даляр ЗША. На аснове гэтых дадзеных можна зрабіць выснову, што валютны курс быў, па сутнасьці, прывязаны да ўзроўню інфляцыі (кошт даляра ЗША што да рубля падвысіўся на 6959 адсоткаў). Рэтраспэктыўная ацэнка валютнага курсу эўра (экю) больш складаная, але тэндэнцыі маюць быць тыя ж самыя.

  2 Згодна з аргумэнтацыяй журналіста, Вялікабрытанія і Францыя не зьяўляюцца вялікімі дзяржавамі, ня кажучы ўжо пра Нямеччыну, Японію ды Італію.

3 Хто ж уваходзіць у лік «іншых»?
   
Таму для тых беларусаў, хто робіць доўгатэрміновы выбар, у якой валюце захоўваць ашчаджэньні, рубель наўрад ці будзе такім бясьпечным, як рэклямуецца ў артыкуле. Для тых жа, хто зьбіраецца рабіць кароткатэрміновыя ашчаджэньні, існуе значна больш просты аргумэнт на карысьць нацыянальнай валюты – абмен грошай зьвязаны з камісійнымі зборамі і рызыкай хістаньня валютнага курсу.

Нарэшце, друкуецца засяроджаны на беларускіх рэаліях артыкул пра перавагі ратыфікацыі Кіёцкага пратаколу, які можна ахарактарызаваць як спрэс антыэкалягічны. Экалягічныя пытаньні разглядаюцца толькі як частка палітыкі ці эканомікі. Журналіст цытуе сумнавядомыя словы радніка Ўладзімера Пуціна Андрэя Іларыёнава пра Кіёцкі пратакол як «экономический Освенцим» і заяўляе: «Дышать чистым воздухом хорошо, но еще лучше делать это на сытый желудок...». Складаецца ўражаньне, што супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяродзьдзя не зьяўляецца сфэрай, у якой Беларусь хацела б атрымаць прызнаньне «…полноправного и авторитетного члена мирового сообщества… надежного, последовательного партнера…». Удумлівы чытач можа заўважыць, калі гэта ўвогуле не агульная тэндэнцыя, што беларускія ўлады гатовыя супрацоўнічаць у любой галіне, дзе ад беларускага боку не патрабуецца аніякіх высілкаў.

АЧАРНЯЙ І ЎТОЙВАЙ

Крытыка нядаўніх палітычных зьменаў у краінах СНД мае найбольшы прапагандысцкі запал. Возьмем як прыклад артыкул пра зьмены ва Ўкраіне пасьля памаранчавае рэвалюцыі, які, па ўсёй верагоднасьці, акажацца арыгінальным матэрыялам Джона Дызарда, надрукаваным 10 чэрвеня ў «The Financial Times». Больш-менш дакладны пераклад гэтага артыкулу на расейскую мову быў зьмешчаны парталам ИноСМИ.Ru 14 чэрвеня14. Паколькі «СБ» выкарыстоўвала апошнюю крыніцу, я буду цытаваць як ИноСМИ.Ru, так і «The Financial Times». Што характэрна, у беларускай вэрсіі бракуе двух важных сказаў:

Замест таго, каб дамагчыся фактычнай незалежнасьці Ўкраіны ад Расеі, улады, наадварот, дазволілі ёй застацца эканамічнай калёніяй.

і

Украіна імпартуе асноўную частку нафты з Расеі, што надае ўсходняму суседу гэткі ўзровень уплыву, пра які ўрадавыя ведамствы ЗША могуць толькі марыць.

Найбольшую частку выкінутага тэксту складае апісаньне запаволенага разьвіцьця нафтавае прамысловасьці ва Ўкраіне, што, магчыма, зьвязана з інтарэсамі вузкіх украінскіх бізнэс-колаў ды іх сувязямі з уладамі. Таму, на мой погляд, асноўная ідэя арыгінальнага артыкулу і яго расейскамоўнага перакладу была ў тым, што заходнія краіны чакалі ад новых украінскіх уладаў памяншэньня эканамічнай залежнасьці ад Расеі ды стварэньня належных умоваў для заходных інвэстыцыяў, але дзеля эгаізму ўкраінскага бізнэсу і ўладаў гэтага не адбываецца.

Эгаістычныя інтарэсы бізнэсу і ўладаў палягаюць, адпаведна, у наступным: «выгнаць усе заходнія кампаніі з краіны» і «прафінансаваць такі ўзровень пэнсіяў, які б забясьпечыў перамогу на наступных выбарах» («fund a vote-winning pension payment»)… ці… «финансирование популистских пенсий». Гэтыя мэты, верагодна, большасьці чытачоў «СБ» не падаліся б ненатуральнымі, таму першую зь іх папросту выкінулі з тэксту, а другую падалі ў расейскамоўнай вэрсіі ИноСМИ.Ru, у якой выкарыстоўваецца больш адмоўнае азначэньне – «папулісцкія» (хацелася б ведаць, як тады называць Лукашэнкавы абяцанкі падняць заробкі, стыпэндыі і пэнсіі…).

Якое ўражаньне ўзьнікае ў чытача пасьля азнаямленьня з «абрэзанай» вэрсіяй артыкулу ў «СБ»? Ва Ўкраіне ўсё дрэнна і робіцца яшчэ горш, бо новыя ўлады разьядае карупцыя. Вось найбольш уражвальнае тлумачэньне таго, чаму ва Ўкраіне няма парадку:

Такие кризисы разрешаются по мере поступления вполне благополучно и безболезненно при условии, что власть сплочена и каждый сверчок знает свой шесток.

АНТЫРЭВАЛЮЦЫЙНЫ ПАТАС

Напэўна, найбольш яскравым выпадкам перадузятасьці на старонках «СБ» зьяўляецца артыкул Аляксея Барташа, надрукаваны 1 чэрвеня. Фармальна ён абагульняе вынікі журналісцкага расьсьледаваньня Вэнсэна Жавэра, апублікаванага ў «Le Nouvel Observateur» 25 траўня. Расейскі пераклад гэтага матэрыялу зьявіўся на ИноСМИ.Ru 27 траўня15. Мае веды францускай мовы пакідаюць жадаць лепшага, таму я скарыстаюся з расейскамоўнага перакладу тэксту.

Артыкул у «СБ» прысьвечаны шматлікім тэмам, таму мае сэнс засяродзіцца на некалькіх характэрных прыкладах.

Прычына напісаньня артыкулу – страх, што палітычныя зьмены ва Ўкраіне і, да некаторай ступені, у Грузіі ды ў Кіргізіі паўплываюць на цяперашні беларускі рэжым, у іншым выпадку ўсе шалёныя нападкі і праклёны ў бок гэтых краінаў ня мелі б сэнсу. Мэта артыкулу – падкрэсьліць моц уладаў («В Минске дешевые трюки… не пройдут») і дыскрэдытаваць апазыцыю.

Аўтар матэрыялу малюе адзін з найбольш тэндэнцыйных партрэтаў інтэлігенцыі, якія толькі можна знайсьці ў ідэалягічных пасквілях: «тяготеет к безопасным, но острым ощущениям», «никчемный Алесь», «ругается потому интеллигент матом охотнее и звонче иного грузчика»5, «прячет в воротник голову до ушей», «боящийся, как говорится, дверного скрипа», «завидев где-нибудь баррикаду… скоренько запрется в квартире», «мастера интриги и утонченного холуяжа», «крапивное семя».

  4 Беручы пад увагу дэнамінацыю беларускага рубля ў 2000.
   
Аўтар выкарыстоўвае стары прапагандысцкі прыём, прэзэнтуючы апанэнтаў улады як людзей, якія шчыра памыляюцца ў сваіх поглядах. Гэты прыём прадугледжвае, што ўсе іншадумцы – гэта альбо зламысьнікі, альбо тыя, хто шчыра памыляюцца, і адначасова выводзіць аўтара-прапагандыста за рамкі любой крытыкі. Іншымі словамі, замест таго, каб засумнявацца ва ўладзе пасьля таго, як паважаныя людзі сталі да яе ў апазыцыю, аўтар артыкулу заклікае чытача засумнявацца, перш за ўсё, у прыстойнасьці гэтых паважаных людзей.

Асабліва прамовістыя этнічныя стэрэатыпы: «Разобрались по-восточному. Свистнули, гикнули, из дальних кишлаков прискакали родичи, набили сотню морд…»; «…одни тбилисцы кушали лобио и запивали «Кахетинским»…»; «знойная Кето». Былыя палітычныя лідэры «этычна» ахарактарызоўваюцца як «нувориши», «жирные коты», «тихий дедушка».

Зьмены ва Ўкраіне, Грузіі і ў Кыргызстане акрэсьліваюцца як па сутнасьці крымінальныя: «борьба кланов», «мафиозные разборки», «передел собственности».

Паводле аўтара, за намаганьнямі зьмяніць уладу стаіць сквапнасьць і пачуцьцё помсты: «…их восточный ветер выбросил в 1991 году из больших кабинетов, их отогнал доской от корыта Александр Григорьевич за разные некрасивые делишки»6. Гэткім дзіўным чынам аглядальнік спрабуе адсячы ад апазыцыі антыкамуністычна настроеную частку беларускага насельніцтва7. Журналіст выкарыстоўвае цэлы арсэнал таўраў. Адначасова выкарыстоўваюцца асацыяцыі з царызмам і нацызмам («попу Гапону далеко до этого хитрого «технолога», его можно сравнивать разве что с теми, кто поджигал рейхстаг»). Аўтар «СБ» паведамляе, што на трэнінгах, як паводзіць сябе ў выпадку арышту, рыхтуюць бязьлітасных штурмавікоў («Именно так готовятся безжалостные и наверняка готовые на бесчинства штурмовики»).

  5 Апошняе, верагодна, зьяўляецца манапольным правам аўтара «СБ».
   
Цытуючы выказваньні Вэнсэна Жавэра пра будучыню пасьля палітычных зьменаў, аглядальнік «СБ» прапускае пазытыўныя фразы («Сербский пример, скорее, обнадеживает») і ўстаўляе свае ўласныя інтэрпрэтацыі («Легко представить: днем – беседы о либеральных ценностях, ночью – оргии. Облико морале! Сексуальный опыт – в массы!»). Некаторыя з гэтых інтэрпрэтацыяў папросту абсурдныя, напрыклад, што за адхіленьне ад улады Ўладзімера Пуціна недзяржаўным арганізацыям абяцаюць заплаціць мільёны (расейскіх рублёў? беларускіх рублёў? даляраў ЗША?).

Шматкроць сустракаюцца простыя пропускі словаў. Напрыклад, у сказе «Успех основан, прежде всего, на демарше без насилия» (правільны пераклад з францускай не «на демарше без насилия», а на «на прынцыпах негвалтоўнасьці». – Рэд.) аўтар выкідвае два апошнія словы, што значна зьмяняе сэнс выказваньня8. Скажаюцца цэлыя фрагмэнты арыгінальнага тэксту. У ніжэй прыведзеным абзацы выкарыстаны наступныя ўмоўныя абазначэньні: прапушчаныя словы з расейскамоўнага перакладу на ИноСМИ.Ru, які добра адлюстроўвае арыгінал, пададзены тлустым шрыфтам, асабістая творчасьць беларускага журналіста вылучана падкрэсьленьнем, а рэшта словаў – простае пазычаньне аўтара «СБ» з парталу ИноСМИ.Ru.:

  6 Зьвярніце ўвагу, што прэзыдэнта называюць па бацьку з мэтай стварэньня эфэкту блізіні.

7 Трэба мець на ўвазе, што афіцыйнае стаўленьне прэзыдэнта да савецкага пэрыяду пераважна дадатнае.
   

Первый из них: коммивояжеры демократии – являются ли они обыкновенными агентами Вашингтона, как то хотят представить в Кремле и в других местах? Ответ: нет. Если говорить начистоту – это правда! Это правда, они работают на американские (а иногда и европейские) организации и не скрывают этого. Правда также и то, что они разделяют ценности дяди Сэма – демократия и доллар – и желают их прочно внедрить в бывшем СССР. Наконец, очевидно, что Белый Дом Джорджа Буша видит в них векторы своей «soft power», пешек в геостратегической шахматной партии, которую он разыгрывает с Россией в регионе, желая ослабить, а то и развалить своего извечного геополитического соперника. Понимают это в Москве? Последние заявления В. В. Путина говорят – да, понимают... Но ставят ли они интересы США выше интересов тех стран, в которых работают? Ничто не позволяет так говорить. И о какой Америке идет речь? Об Америке неоконсерваторов «Freedom House» или об Америке финансиста-гуманиста Джорджа Сороса, который тратит миллионы долларов на борьбу с Джорджем Бушем?

Як можна заўважыць, сэнс арыгіналу цалкам перакручаны. Там, дзе Вэнсэн Жавэр выказвае няверу ў абвінавачваньні супраць кансультантаў палітычных кампаніяў, Аляксей Барташ «выпраўляе» сказ, каб зрабіць абвінавачваньні праўдападобнымі. Прапускаючы заўвагу пра агульныя каштоўнасьці, якія яны падзяляюць з урадам ЗША, аўтар «СБ» робіць з кансультантаў поўных эгаістаў. Урэшце, пропуск фразы пра адрозьненьне паміж фундацыямі ЗША звальвае іх усіх у адну вялікую, агідную і варожую кучу9. Вобраз ворага павялічваецца дзякуючы дададзенай фразе пра амэрыканскія «пляны» зруйнаваць Расею, якая прэзэнтуецца як больш-менш роўны партнэр у тэксьце арыгіналу.

  8 Як могуць дзейнічаць «штурмавікі» без выкарыстаньня гвалту?
   

Вось яшчэ адзін прыклад:

Но свергнуть хозяина Кремля – затея нелегкая. Кажется, что он держит твердой рукой свои спецслужбы и большую часть армии. Он открыто поддержал кровавые репрессии действия Каримова в Узбекистане (см. ниже) и дал таким образом понять, что не испугается стрелять по толпе, если сочтет нужным дать погромщикам твердый отпор. Наконец российский Президент нашел два способа сорвать деятельность активистов «активистов». Он создал свою собственную молодежную организацию. Это копия движений «Отпор», «Кмара!» и других – то же двухсложное название «Наши», те же майки, те же улыбки. Но программа националистическая государственная, выступления жесткие. И это еще не все. ФСБ суетится, шпионит, манипулирует, хоть и с опозданием, взялось за работу: агенты внедряются во все группы протеста и создают другие, очевидно поддельные, чтобы спутать карты. Надо думать, что в Москве международным демократическим «демократическим» агентам будет нелегко, старого медведя не научишь революции. Москва, когда припечет, слезам не верит...

Большасьць ідэяў францускага аўтара перакручаныя да непазнавальнасьці: «крывавыя рэпрэсіі» пераўтвараюцца ў эўфэмічныя «дзеяньні», «стрэлы па натоўпе» – у «даць адлуп», «нацыяналістычная» – у «дзяржаўную», «мітусіцца, віжуе, маніпулюе» – у «бярэцца за працу», зялёны актывіст пераўтвараецца ў пагрозьлівага апанэнта.

Падсумоўваючы, арыгінальны артыкул (ці, больш дакладна, яго расейскамоўны пераклад) быў парэзаны на часткі. Затым гэтыя кавалкі былі апрацаваныя і скарыстаныя для падтрымкі аргумэнтацыі «СБ». Апрача таго, што створаны опус вельмі нагадвае плягіят і кампрамэтуе францускага журналіста, які, відаць, нічога ня ведае пра «пераклад» ягонага твору ў Беларусі, ён зьяўляецца ўзорам найдзічэйшае прапаганды.

Пераклаў з ангельскай Андрусь Клікуноў

Дата Аўтар Прычына публікацыі Геаграфічны фокус Стыль
20.05 Павал Мацукевіч публічная прамова кіраўніцтва ЗША ЗША, Грузія дыдактычна-саркастычны
20.05 Ігар Кольчанка падзеі ЗША, Ірак дыдактычна-нэгатыўны
24.05 Ігар Кольчанка падзеі, артыкулы ў нямецкай прэсе Нямеччына дыдактычна-нэгатыўны
24.05 (Ананім) падзеі Ірак інфармацыйна-нэгатыўны
24.05 (Ананім) артыкулы ў расейскай прэсе Расея, былы СССР інфармацыйна-нэўтральны
25.05 Ігар Кольчанка падзеі ЗША, Блізкі Ўсход дыдактычна-нэгатыўны
25.05 Павал Мацукевіч артыкулы ва ўкраінскай прэсе Украіна дыдактычна-нэгатыўны
26.05 Павал Мацукевіч падзеі, артыкулы ў заходняй прэсе ЭЗ дыдактычна-саркастычны
27.05 Павал Мацукевіч афіцыйныя заходнія справаздачы ЗША дыдактычна-нэгатыўны
31.05 Ігар Кольчанка падзеі ЭЗ (Францыя) дыдактычна-нэгатыўны
31.05 Інэса Плескачэўская падзеі Беларусь-Кітай інфармацыйна-пазытыўны
01.06 Ігар Кольчанка падзеі, артыкулы ў заходняй прэсе ЭЗ (Францыя) дыдактычна-нэгатыўны
01.06 Аляксей Барташ артыкулы ў заходняй прэсе ЗША, ЭЗ, СНД дыдактычна-саркастычны
02.06 Анатоль Нязванаў публічныя заявы Беларусь інфармацыйна-пазытыўны
02.06 Віка Бялых артыкулы ў заходняй прэсе ЗША дыдактычна-нэгатыўны
02.06 Ігар Кольчанка падзеі Кіргізія, Узбэкістан дыдактычна-саркастычны
02.06 Ігар Кольчанка падзеі, артыкулы ў заходняй прэсе ЭЗ (Нідэрлянды) дыдактычна-саркастычны
07.06 Ігар Кольчанка публічныя заявы ЗША, Узбэкістан дыдактычна-саркастычны
07.06 Ігар Кольчанка публічныя заявы ЭЗ (Вялікабрытанія), Швайцарыя дыдактычна-нэгатыўны
08.06 Ігар Славінскі артыкулы ў заходняй прэсе ЗША дыдактычна-нэгатыўны
08.06 Дзьмітры Крат публічныя заявы, падзеі Беларусь, ЭЗ, ЗША інфармацыйна-пазытыўны
10.06 Ігар Славінскі падзеі, заявы экспэртаў Беларусь, сьвет дыдактычна-нэўтральны
10.06 Ігар Кольчанка падзеі, афіцыйныя прамовы ЭЗ дыдактычна-саркастычны
11.06 Анатоль Нязванаў падзеі Беларусь інфармацыйна-пазытыўны
11.06 Аляксандар Фадзееў публічныя заявы, артыкулы ў прэсе Беларусь-Польшча, ЗША дыдактычна-нэгатыўны
11.06 Анатоль Нязванаў публічныя заявы Беларусь інфармацыйна-пазытыўны
11.06 Ігар Кольчанка публічныя заявы, падзеі Беларусь-Грузія інфармацыйна-зьмяшаны
14.06 Дзьмітры Крат публічныя заявы, падзеі Беларусь-Кітай дыдактычна-пазытыўны
14.06 Ігар Кольчанка артыкулы ў заходняй прэсе, падзеі ЭЗ інфармацыйна-нэгатыўны
15.06 Ніна Раманава артыкулы ў прэсе краін СНД, падзеі ЭЗ дыдактычна-нэгатыўны
17.06 Ігар Кольчанка падзеі, артыкулы ЭЗ дыдактычна-нэгатыўны
17.06 (Джон Дызард) артыкулы ў брытанскай прэсе Украіна інфармацыйна-нэгатыўны
17.06 Ігар Славінскі публічныя заявы, падзеі Кіргізія, Грузія дыдактычна-саркастычны
18.06 Ігар Славінскі падзеі Кіргізія дыдактычна-саркастычны
18.06 Ігар Кольчанка падзеі, афіцыйныя заявы ЭЗ дыдактычна-нэгатыўны
21.06 Ігар Кольчанка падзеі, артыкулы ў заходняй прэсе Ірак дыдактычна-нэгатыўны

  9 Дарэчы, францускі аўтар памылкова клясыфікуе «Freedom House» як нэакансэрватыўную арганізацыю. Вось некалькі з найбольш выбітных нэакансэрватыўных стратэгічных цэнтраў у ЗША: «Heritage Foundation», «Federalist Society», «American Enterprise Institute», «CATO Institute».
   
Пачатак  Цалкам 

№ 4 (38) - 2005

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2006 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2006/01/07