A R C H E П а ч а т а к № 4 (38) - 2005
Пачатак  Цалкам 


4-2005
" да Зьместу "

 



палеміка • аналітыка • крытыка • эсэістыка • літаратура • рэцэнзіі

 


літаратура

  АЛЯКСЕЙ ЗНАТКЕВІЧ

У афармленьні першай старонкі вокладкі выкарыстаны малюнак Паўла Клі «Алегорыя прапаганды» (1939)

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)
   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Аляксей Знаткевіч

* * *
      (Мы засталіся з дэбілам сам-насам)

      Мы засталіся з дэбілам сам-насам
      Яго бацькі сышлі на работу ці яшчэ куды
      Здаецца, ён быў за мяне малодшы

      Лета пасьля Чарнобылю – цёплае і сьветлае
      З чужога гораду хацелася да сяброў
      Ды глядзець у сваім доме
      Футбольны чэмпіянат сьвету ў Мэксыцы
      У дванаццаць гадоў няшмат думаеш пра радыяцыю

      На канапе баксэрскія пальчаткі
      Я нацягнуў правую, яму даў левую

      Хвілін пяць мы гойсалі па пакоі
      Ён мяне дастаць ня мог, а я патрапляў яму па твары
      Адчуваючы сумесь асалоды й агіды
      Потым стаміўся

      Увечары старэйшы брат дэбіла падазрона спытаўся:
      «Чаго ён глядзіць на цябе, нібы баіцца?»
      Пэўна толькі тады мне стала сорамна

      Адказаў, што ня ведаю



* * *

      (Драбінкі травы й тытуню на стале)

      Драбінкі травы й тытуню
      Нехта рассыпаў на стале
      У начным бары самотна
      Як 32 сьнежня



* * *

      (Кветка на вільготны крыж)

      Часта я праходзіў паўз крыж на зямлі
      Цёмны мэтал на сьветлым бруку
      Часам там ляжалі кветкі

      На гэтым месцы хлопец спаліў сябе
      Калі чужынскія танкі запаўзьлі ў горад

      Ня ведаю, быў ён герой ці вар’ят
      Я так не зрабіў бы
      Таму пакладу кветку
      На халодны вільготны крыж
  перакладчык (Ірвіна Уэлша, Чарлза Букоўскага), журналіст Беларускай рэдакцыі радыё «Свабода». У сваіх вершах ён адтварае востра перажытыя жыцьцёвыя сытуацыі, не баючыся непрыемных прызнаньняў. Ягоныя апошнія вершы былі зьмешчаныя ў № 2 за 2002 год («Нашы дзеткі»).
   
Пачатак  Цалкам 

№ 4 (38) - 2005

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2006 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2006/01/07