A R C H E П а ч а т а к № 6 (40) - 2005
Пачатак  Цалкам 


6-2005
" да Зьместу "

 



аналітыка • крытыка • палеміка • гісторыя • літаратура • рэцэнзіі

 


палеміка

  ДАНІЛА ЖУКОЎСКІ

Вокладка «Arche» №6, 2005

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Даніла Жукоўскі
Прымус захапляцца


Хай злуюцца на мяне, але пачну з таго ж самага: з уласнае ініцыятывы не стаў бы адказваць на злосны ліст Сітніцы і Дранька-Майсюка ў «Народнай Волі», бо не лічу сваю ацэнку кнігі сп. Б. Пятровіча «Шчасце быць» адзіна правільнай і універсальнай. З вялікім задавальненнем прачытаў бы станоўчую рэцэнзію на гэтую кнігу, і было б не так крыўдна за выдаткаваныя на яе вывучэнне гадзіны.

Але гняўлівыя аўтары ліста пра кнігу не гавораць амаль нічога. Яны прыгадваюць пра абавязак любіць беларускую літаратуру і шанаваць беларускіх літаратараў.

Здаецца, што якраз-ткі з шанаваннем сп. Пятровіча ў маім допісе ўсё добра. Згаданыя і ягоны патрыятызм, і колішняя цудоўная калонка ў «ЛіМе», і высокая пасада ў Саюзе пісьменнікаў, і паспяховы часопіс «Дзеяслоў». Шмат месца прысвечана стылёвай разнастайнасці і дасканаласці прозы сп. Пятровіча. Так што дарма прыпісваць тое, чаго няма: аніхто не лучыць з вышэйпамянёным пісьменнікам нейкае паразы. Ён напісаў дакладна тое, што хацеў напісаць. Ён выдаў свае творы ў перыёдыках, а цяпер – і асобнаю кнігаю. Чаго яшчэ жадаць аўтару, калі кніга ў дадатак атрымала станоўчыя водгукі?

Адзін з іх паслужыў мне адпраўным пунктам. У змешчаным у «ARCHE» допісе я выказаў нязгоду са сп. Івашчанкам, сваю скруху, што тэхнічна прасунутыя тэксты сп. Пятровіча не вызначаюцца нагэтулькі ж высокім узроўнем змястоўнасці, перакананне, што рэцэнзент хапіў лішку, надаючы творчасці рэдактара «Дзеяслова» нейкія месіянскія функцыі, абвяшчаючы ягоныя падыходы панацэяю для беларускай літаратуры.

Я лічу, што сп. Пятровіч заслужыў, каб ягоным творам давалі шчырыя ацэнкі. Хай мае закіды падаюцца жорсткімі, але прыхаваная нязгода і асцярожныя намёкі неадпаведныя месцу гэтага пісьменніка ў беларускай літаратуры. Расейцы кажуць: кому много дано, с того много и спросится.

Замест патрабавальнасці ў «Народнай Волі» нагадваюць пра абавязак любіць. Чарговы раз кажу: абавязак любіць літаратуру калі і існуе, не мае нічога супольнага з замоўчваннем нязгоды з канкрэтным аўтарам. І, калі вярнуцца да сп. Пятровіча, не на ягоных творах аўтары ліста вучыліся майстэрству ліслівай маўклівасці і тэндэнцыйнай недакладнасці. Перачытайце, паважаныя, шчэ раз – вам жа яны падабаюцца.

Трэба нарэшце зразумець, што адмоўнае стаўленне да нейкіх твораў можа грунтавацца менавіта на гэтых творах, а не на іхнай прыналежнасці да беларускае літаратуры. Пісанне па-беларуску сёння сапраўды нясе ў сабе пэўную грамадскую пазіцыю, але патрэбы чытача не вычэрпваюцца толькі задавальненнем тугі па беларускім слове – у адваротным выпадку дастаткова было б мець адну кнігу на ўсіх і ўсё адно якое літаратурнае якасці.

Той, хто беларускую літаратуру не любіць, даўно ад яе адвярнуўся. Чытанне беларускае літаратуры, рэагаванне на яе таксама нешта важыць. Але раз за разам шчырыя спробы звярнуць увагу літаратараў на асобныя занядбанні, залішнюю замкнёнасць і самазадаволенасць абрываюцца камандным воклічам: «Любі! Ты абавязаны». Няварта прыніжаць чытача прымусам захапляцца.

  крытык літаратуры. Апошняя публікацыя ў «ARCHE» – аналіз «Пісьменьнік і пустэча» (4/2005). На думку Леаніда Дранька-Майсюка і Рыгора Сітніцы, выказаную ў палеміцы «Пісьменьнік і перамога» («Народная Воля». 2005. 20 кастрычніка), Даніла Жукоўскі – «эстэтычна глухі пачатковец ад крытыкі», а само яго «імя нічога істотнага нам не гаворыць, таму яго ня згадваем».
   
Пачатак  Цалкам 

№ 6 (40) - 2005

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2006 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2006/02/24