A R C H E | П а ч а т а к | № 4 (44) - 2006 |
Пачатак Цалкам Форум |
|
|
|
||
ПАВАЛ УСАЎ | ||||
Паміж прэзыдэнтам і мэсіем Перадвыбарны дыскурс Лукашэнкі
Шан Ян У эпоху інфармацыйных тэхналёгіяў, калі процьма інфармацыі, думак, меркаваньняў, ацэнак, што прэтэндуюць праўду, укідваецца ў грамадзтва, людзям усё цяжэй і цяжэй разабрацца ў тым, хто маніць, а хто кажа праўду. Калі ў дэмакратычных грамадзтвах яшчэ застаецца шанец дзякуючы палітычнаму і інфармацыйнаму плюралізму наблізіцца да аб’ектыўных ацэнак палітычнай рэчаіснасьці, то ў недэмакратычных грамадзтвах такая магчымасьць мінімізавана да скрайнасьцяў, асабліва што да палітычнай сфэры. Недэмакратычныя лідэры не прымаюць крытыкі, вальнадумства і аўтаномных дзеяньняў, таму робіцца ўсё магчымае, каб падначаліць грамадзтва і асобнага індывіда адзінай мэце – працы на ўладу і падпарадкаваньню ёй. Інфармацыю можна таксама назваць мэханізмам рэпрэсіяў, што разбурае сьвядомасьць чалавека і стварае новае аблічча навакольнай рэчаіснасьці і ўкараняе яго ў грамадзтва. Калі гэта адбываецца штодзённа, калі адсутнічае магчымасьць атрымаць іншую інфармацыю, асоба, не жадаючы таго, паступова «засвойвае» новую рэчаіснасьць.У Беларусі выбудавалася таталітарная інфармацыйная мадэль, якая падначаліла сабе сродкі масавай інфармацыі. Усё, што не ўбудоўваецца ў афіцыйнае бачаньне падзеяў, выводзіцца па-за межы інфармацыйных плыняў і застаецца невядомым бальшыні грамадзянаў. І калі час ад часу ўрыўкі інфармацыі пра сапраўдны стан рэчаў у краіне даходзяць да асобных людзей, то яны на фоне афіцыйных паведамленьняў здаюцца настолькі ненатуральнымі, што вельмі рэдка ўспрымаюцца як праўда. У беларускім грамадзтве ўжо даўна сьцёрліся межы паміж праўдай і маной, паміж сапраўдным і ўяўным. Разабрацца простаму чалавеку, занятаму працай, сям’ёй, ня проста, і таму ён выбірае не ўдавацца ў падрабязнасьці, а чытаць і слухаць тое, пра што часьцей гавораць. Сёньня інфармацыйная прастора краіны запоўнена вобразамі і прамовамі аднаго чалавека, прэзыдэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Ягоныя прамовы слухаюць, яму вераць, за ім ідуць. З прычыны традыцыйнасьці нашага грамадзтва яго лічаць неаспрэчным аўтарытэтам, які ня можа памыляцца. Такое аблічча ён стварыў сабе сам, і ў гэтым дапамаглі яму беларускія СМІ. Тым ня менш, прэтэндуючы на ролю правадыра нацыі, ён сам заганяе сябе ў лягічныя казусы, якія гавораць супраць яго. Лукашэнка ня можа доўга падтрымліваць тую сацыяльную і палітычную рэчаіснасьць, якую ён стварыў для сябе. Але разам з тым вакол яго людзі, якія проста не жадаюць заўважаць усіх недагаворак, памылак і супярэчнасьцяў, яны вераць у яго, чым ускосна падтрымліваюць ілюзорнасьць беларускай рэчаіснасьці. Прэзыдэнцкія выступы падчас выбарчай кампаніі ўяўляюць сабой асаблівую цікавасьць для палітычнага аналізу, бо ў іх раскрываецца сутнасьць той палітычнай сыстэмы, якая сфармавалася ў Беларусі за апошнія 12 гадоў. Аб’ектам аналізу будуць тры маштабныя выступы А. Лукашэнкі: інтэрвію беларускім каналам «Дзяржава для людзей», даклад на трэцім усебеларускім сходзе «Дзяржава для народу» і заключнае слова на гэтым сходзе. Хаця друкаваныя крыніцы ўжо грунтоўна падчышчаныя і адрэдагаваныя, тым ня менш, схаваць агульныя неадпаведнасьці не атрымалася. Напрыклад, у заключным слове да «сходу» прэзыдэнт сказаў: «Более того, если бы это был одушевленный предмет – наше собрание, сказал бы, что я отдаю дань уважения этому форуму и буду его чтить всю жизнь…» Паводле лёгікі, раз «сход» ня быў «одушевленным предметом», то паважаць яго прэзыдэнт не зьбіраецца. Вылучым для сыстэмнага аналізу некалькі асобных блёкаў: эканоміка, палітычная сытуацыя, месца Беларусі ў геапалітычнай прасторы і вобраз прэзыдэнта. Зыходнай кропкай дасьледаваньня будуць словы прэзыдэнта «я никогда не говорю неправду». Празь іх прызму будуць разглядацца вышэйпамянёныя блёкі. Эканоміка. Эканамічнаму становішчу ў краіне А. Р. Лукашэнка надаў вялікую ўвагу, бо лічыць яго рухавіком усяго грамадзтва, было сказана шмат словаў, якія падкрэсьліваюць яго эфэктыўнасьць. Тым ня менш, тая сытуацыя, якая склалася на сёньня ў краіне, не зусім добрая. «Я не хочу сказать, что у нас хуже, чем у кого-то. У нас лучше, чем у кого-то, но и у нас еще очень плохо». (Ня будзем высьвятляць, хто ж гэты «кого-то», мо гэта азіяцкая краіна, цяпер гэта неістотна.) Асноўная праблема ў тым, што беларуская эканоміка існуе коштам некалькіх прадпрыемстваў: «Львиную долю в валовой внутренний продукт внесло сравнительно небольшое число наших ведущих предприятий… Производственные фонды в топливно-энергетическом комплексе изношены более чем на 60 %. Для их модернизации требуется выделить миллиарды долларов. Самым важным вопросом остается вопрос заработной платы, средний размер которой составляет 250 долларов». Прэзыдэнт прызнаў, што хтосьці мае 100, 150, 50 даляраў. «У нас осталось совсем немного людей, я считаю их просто бездельниками, которые не могут заработать заработную плату хотя бы в 70–100 долларов». Нягледзячы на такі паказьнік сярэдняга заробку, узровень жыцьця ў краіне застаецца невысокі, асноўнай прычынай гэтага зьяўляецца нерэнтабэльная эканоміка і рост цэнаў. «У нас еще очень затратная экономика. Очень. У нас затраты на производство товара на 30, а в отдельных случаях на 50 %, а то и в два раза выше, чем на Западе». Напэўна, таму асноўнымі гандлёвымі партнэрамі, дзе збываецца беларуская прадукцыя, зьяўляюцца краіны Лацінскай Амэрыкі, Азіі, Бліжняга Ўсходу і Афрыкі. Як вынік – рост цэнаў, у якім, як высьвятляецца, вінен ня ўрад, а асобныя працоўныя калектывы. Аналізуючы цэнавую палітыку, Лукашэнка выпрацоўвае новую эканамічную тэорыю:
Выше цена – больше доходов. А кто повышает цены? Трудовые коллективы. Если тракторный завод повышает цену на трактор, так что дорожает? Дорожает хлеб и молоко, дорожает мясо. Потому что потребитель вынужден выкладывать большую сумму на приобретение трактора и закладывать эти расходы в цену готовой продукции. Тогда чего же обижаться работникам того или иного коллектива на то, что в магазинах растут цены на продукты питания? Вы же сами стимулируете рост этих цен.
У гэтай сытуацыі ўзьнікае пытаньне, а на каго крыўдаваць настаўнікам, лекарам ды інш. Ня склаліся спрыяльныя ўмовы і ў прадпрымальнікаў: «Надо прямо признать, что заниматься предпринимательством у нас пока не так просто. Главное, на что жалуются предприниматели, – это отсутствие постоянных правил игры». Як адзначыў прэзыдэнт, асноўнымі формамі неэканамічнага ціску на прадпрымальнікаў ёсьць: штомесячныя праверкі з боку кантралюючых органаў, санстанцыяў і пажарных. Лукашэнка пацьвердзіў, што і сытуацыя ў вёсцы пакідае жадаць лепшага: «На селе только за последние пять лет численность работников уменьшилась более чем на четверть». Акрамя таго, узмоцненая барацьба з карупцыяй, як выявілася, не прывяла да доўгачаканых вынікаў. Кажучы пра сфэру будаўніцтва, Лукашэнка адзначыў:«И, как я чувствую, она коррумпирована». Ня дзіва, што пры такіх тэндэнцыях у эканоміцы пачаліся перамовы з расейскімі алігархамі Вагітам Алякперавым і Міхаілам Гуцарыевым, якія прапануюць: «Мы дадим вам 25 процентов собственности, только вы возьмите это, мы вам инвестируем туда, мы построим вам это. А я говорю Правительству: «Посчитайте, выгодно ли нам это или нет» (вылучана аўт.). Вельмі цяжка ўявіць, што менавіта жадаюць пабудаваць і прадаць расейскія алігархі. Панятак «это» вельмі шырокі, але ў той жа час вельмі зразумелы вуху простага савецкага абываталя, які быў заўсёды гатовы памерці ў «барацьбе за «это». Ужо даўно прыкмечана, што прамовы Лукашэнкі гучаць у стылі старога савецкага рэалізму, шмат лічбаў, фактаў, мэтаў і задачаў і расплывістых выразаў накшталт «это». Асабліва часта такія фразы гучаць, калі гутарка ідзе аб палітыцы. У недэмакратычных сыстэмах палітыка і ўлада становяцца самакаштоўнасьцю, ядром якой зьяўляецца фігура кіраўніка. Як правіла, уся сыстэма базуецца і падначалена волі і жаданьню аднаго чалавека. І чым мацнейшы ўплыў сыстэмы і кіраўніка, тым больш узрастае неабходнасьць мабілізацыі грамадзтва вакол кіраўніка. Як толькі страчваецца вера ў правадыра, руйнуецца ўся сыстэма. Таму ўлада імкнецца пераканаць грамадзтва, што ў іншых умовах яно ня выжыве, чым выракае яго на самазьнішчэньне. Палітычны дыскурс усіх выступаў Лукашэнкі выбудаваны такім чынам, што пасьля яскравай карціны, якая паказвае вялікія дасягненьні ўлады, нікчэмнасьць і прадажнасьць яе апанэнтаў, чытач устае перад адзіным і неаспрэчным фактам, які агучыў сам А. Л.: «…продемонстрировать в эту предвыборную кампанию людям, что нормальный у них президент. Не нужен им другой президент». У сьвядомасьці большасьці беларусаў слова прэзыдэнт асацыюецца толькі і выключна з Лукашэнкам. Падобна, што гэта слова стала ўжо ў нашым грамадзтве імем уласным і ўбудоўваецца ў наступную формулу: Лукашэнка – прэзыдэнт, прэзыдэнт – Лукашэнка. У гэтым сьвятле вывешаныя ў гарадох плякаты пра выбары выразна ўпісваюцца ў гэтую формулу «Выбары Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь», падтэкст «перавыбары Аляксандра Лукашэнкі». «Паміж прэзыдэнтам і мэсіем». Аўтарытарныя рэжымы базуюць працэсы, зьвязаныя з кіраваньнем грамадзтвам, на іррацыянальных кампанэнтах: веры, боязі, любові, нянавісьці. У сваіх палітычных закліках аўтарытарныя правадыры зьвяртаюцца да эмоцыяў, а не да розуму, умела прапагандуючы неабходнае бачаньне сьвету. Важна адзначыць, што грамадзкая легітымізацыя, то бок падтрымка грамадзкай думкі ў такіх умовах ужо ня мае значэньня, бо правіцель становіцца памазаньнікам божым і выразьнікам волі самога Бога, а не народу. Сама ж грамадзкая думка служыць фармальнай абалонкай, яна павінна пераканаць само грамадзтва ў тым, што яно падтрымлівае кіраўніка краіны. Асноўны націск робіцца на ролю і значэньне лідэра ў гістарычным і палітычным разьвіцьці грамадзтва, што ёсьць базісам для ўсталяваньня культу асобы ў дзяржаве. Варта адзначыць, што акрамя СМІ і ідэалягічнай дзяржаўнай машыны сам Лукашэнка, сьвядома ці несьвядома, падкрэсьлівае сваю значнасьць для беларускага народу, а таксама сваю богаабранасьць. Жаданьне наблізіцца да боства сьвядома ці не, але існуе ў ягоных выказваньнях. «Но нас Господь, наверное, уполномочил сделать это большое дело» альбо «Вот говорят, Лукашенко диктатор. Это от чего? Потому что Лукашенко часто «загружает» на себя те проблемы, которыми должны заниматься другие люди». У іншым месцы: «Он (прэзыдэнт. – П. В.) борется с теми невзгодами, несчастьями, которые так или иначе объективно могут обрушиться на нашу страну. Вот, пожалуйста, стихия… Я борюсь против этих стихий, чтобы сохранить наших людей». Зь лёгікі гэтых выказваньняў можна зрабіць выснову, што грамадзтва нашае бездапаможнае і кволае, і загіне яно, калі ў яго ня будзе абаронцы. Ён жа, Лукашэнка, асудзіў сябе на мукі дзеля свайго народу, бо яму апроч Беларусі нічога ня трэба. Асабістае жыцьцё, сям’я, простыя чалавечыя слабасьці – гэта не для яго. Ён мэсія і правадыр. І дарма што ён спрабуе адмежавацца ад велічных званьняў, кожны раз Лукашэнка падкрэсьлівае ўласную ахвяру, якая была прынесена на алтар сваёй краіны і народу. «Бедная была бы та женщина, пусть даже супермодель в мире, которая бы жила с Президентом Беларуси. Потому что у меня кроме страны и этой изнурительной, дикой работы, практически ничего не было. Никакой я не семьянин, потому что положил свою жизнь на это». Бацька свайго народу. Вось галоўны вобраз, які маляваўся ўсе гэтыя гады для насельніцтва краіны. Хто адкідае гэты вобраз – залічваецца ў шэрагі ерэтыкаў. Вобраз «бацькі» стаў рэлігійна-сьвятарным і перайшоў з плашчыні палітычнай у плашчыню духоўную. Абываталі Беларусі, пазбаўленыя за гады савецкай улады духоўнага вобразу, апроч вобразу правадыра, у асобе Лукашэнкі вярнулі сабе аб’ект для пакланеньня. Для іх ягоныя словы абсалютныя і стаяць па-за любой крытыкай. Самыя грунтоўныя довады супраць успрымаюцца з агрэсіяй і разглядаюцца як хлусьня. Розум заснуў – прывітаньне невуцтву! СМІ сыстэматычна падтрымліваюць гэты культ. Як адзначыў адзін з афіцыйных жрацоў культу асобы У. Вялічка: «Президент не ленится появляться на телеэкране, регулярно подзаряжая доверившийся ему электорат. Моя мама, например, не может успокоиться и заснуть, пока не увидит Лукашенко. Так что в наше время президент – это еще и психотерапевт»¹. |
палітоляг. Апошні аналіз у «ARCHE» меў назоў «Ці можа дзяржава існаваць безь людзей» (1–2/2006). |
Дазволім, з мэтай больш яскрава паказаць «сілу духу» прэзыдэнта, прывесьці сабе цытату з Эвангельля ад Марка гл. 2. «Зараз жа сабралася шмат, ажно ўжо й ля дзьвярэй не было месца; і Ён казаў ім слова. І прышлі да Яго, несучы хворага на паралюш, каторага чатырох несьлі. Як Ісус абачыў веру іхную, Ён сказаў паралюшнаму: «Дзіцё, дараваны табе грахі твае». ...І ўстаў, і, ўзяўшы ложак, выйшаў перад усімі…» Параўнаем словы Эвангельля з наступнымі выказваньнямі спадара Лукашэнкі: «И когда я приезжал в какой-нибудь город, тысячи приходили и слушали Лукашенко. Я помню, как люди наперекор власти шли и слушали Лукашенко. Я помню, когда шло голосование, и мне мои доверенные лица докладывали, как ветераны войны, годами не поднимавшиеся с постели, как старик цеплялся за спинку кровати и тянулся: «Я говорит, пойду за Лукашенко голосовать, поднимите меня!» (вылучана аўт.). Варта, напэўна, правесьці яшчэ адну паралель, што ў сьвятых кнігах слова Бог, Сын Божы і інш. пішуцца зь вялікай літары. Колькі гадоў таму ў беларускім лексыконе зьявілася слова Прэзыдэнт, якое пішацца зь вялікай літары, калі вядзецца пра Лукашэнку. Як і любая аўтарытарная асоба, дзякуючы канцэнтрацыі ўсіх інфармацыйных рэсурсаў Лукашэнка стварае вобраз ўсёбачнага і ўсёведнага чалавека. Як і Гасподзь Бог, прэзыдэнт мае паўнамоцтвы выяўляць і караць вінаватых. Ён даруе грахі тым, хто раскаяўся, як, напрыклад, Жураўкова, і бязьлітасна карае адступнікаў. Гордыя і вольныя грамадзяне яму непатрэбныя. Грамадзтва павінна баяцца і трымцець. Натуральна, што пры такім чыстым і бязгрэшным вобразе прэзыдэнта любыя памылкі і няўдачы звальваюцца на атачэньне, а посьпехі прыпісваюцца выключна яму. Усё, што было створана падчас кіраваньня Лукашэнкі, створана насуперак сілам зла і дзякуючы прэзыдэнту. Прычым бязь лішняй сьціпласьці заяўляецца: я стварыў, я пабудаваў, я зрабіў. Такім чынам, прэзыдэнт стаў ключавой фігурай у той сыстэме, якая выбудавалася ў Беларусі за апошнія 12 гадоў. Як неаднакроць ён падкрэсьліваў, усе сфэры жыцьцядзейнасьці грамадзтва і дзяржавы функцыянуюць дзякуючы прэзыдэнту, а гэта значыць, што падобная сыстэма загіне і зьнікне пасьля сыходу Лукашэнкі. За некалькі гадоў Беларусь можа апынуцца там, дзе яна была на пачатку 1990-х. «Народ і дзяржава». У выступах прэзыдэнта краіны шмат выказваньняў, якія характарызуюць цывілізацыйныя аспэкты фармаваньня і разьвіцьця беларускага народу і дзяржавы. Парадаксальнасьць і неадпаведнасьць многіх зь іх сьведчыць ня толькі пра дэзарыентацыю прэзыдэнта ў пытаньнях гісторыі і філязофіі, гэта хутчэй паказьнік таго, што ў цывілізацыйным пляне народ наш не аформіўся як адзіны, самасьвядомы сацыяльны арганізм. Таму і выказваньні Лукашэнкі пра Скарыну, Быкава ўспрымаюцца большасьцю як належныя. Кім жа ўва ўяўленьні Лукашэнкі ёсьць насельніцтва краіны? «Мы же люди советские, «совковые», – кажа прэзыдэнт. Праўду кажа! Узровень палітычнай сьвядомасьці, індывідуальнай свабоды застаецца нязьменным з часоў СССР. Неакрэсьленай і несфармаванай застаецца гістарычная памяць насельніцтва. Усе айчынныя ідэалягічныя тэорыі цьвердзяць, што гісторыя беларускай незалежнасьці пачалася з утварэньня БССР і разьвілася ў складзе СССР. Прычынай жа культурнай спадчынай зьяўляецца расейская мова і расейская культура. Асновай духоўнага разьвіцьця «саўковай» нацыі павінна стаць расейская мова, і Лукашэнка падкрэсьліў, што аніякага дзьвюхмоўя ня будзе. «Мы все создавали русский язык (дазволю паставіць пад сумнеў ролю Лукашэнкі ў стварэньні расейскай мовы. – П. В.). Поэтому когда у нас стал вопрос о двуязычии, это никакое не двуязычие. Это наш русский язык». Спэцыфіка пабудовы і фармаваньня сучаснага беларускага народу і дзяржавы палягае не ў культываваньні нацыянальных ідэі і гісторыі, а ў вяртаньні савецкіх традыцыяў і формаў разьвіцьця грамадзтва. Старыя мэханізмы савецкага мінулага былі скампіляваныя і ў звыродлівай форме перанесеныя на беларускі апарат дзяржаўнай улады і мэханізмы кіраваньня. Без аніякіх засьцярог можна казаць пра фармаваньне нэататалітарнай палітычнай сыстэмы. Існаваньне такой сыстэмы апраўдваецца Лукашэнкам і падаецца неабходным для правільнага разьвіцьця грамадзтва. Акрамя таго, само грамадзтва гэтага прагне. «Государство по-прежнему должно держать руку на пульсе жизни общества во всех областях». Інтарэсам дзяржавы падначалены, найперш, грамадзкія сфэры, такія, як СМІ і спорт. Палітызацыя спорту становіцца вынікам жаданьня беларускай дзяржавы легалізаваць сябе на міжнароднай арэне. «Это большая политика – спорт, честная политика». Важным элемэнтам ува ўсталяваньні жорсткага кантролю дзяржавы за грамадзтвам і апраўданьнем рэпрэсіяў ёсьць змова. Зь іншага боку, дзеяньні ўлады ставяць гвалт вышэй за закон, бо карныя дзеяньні дзеюцца «во имя народа и для народа». «Недавно Комитет госбезопасности, Служба безопасности разоблачили 72 организации – целую систему в нашей стране». Таталітарнай дзяржаве патрэбныя ворагі, бяз гэтага яна ня можа існаваць. Бяз ворагаў яна пачынае зьядаць сама сябе. Пакуль існуюць «аб’ектыўныя» ўнутраныя і вонкавыя ворагі – гэта апазыцыя і заходнія «гаспадары». Пра апазыцыю Лукашэнка абвясьціў: «Они вообще в нашем обществе ничего не представляют, они являются противниками нашего народа и нашего общества». Такім чынам, зыходзячы з заяваў кіраўніка краіны, у дзяржаве ўзяты курс на ліквідацыю любых формаў палітычнага пратэсту і крытыкі. На зьмену апазыцыі павінны прыйсьці верныя і канструктыўныя арганізацыі, з выразна выбудаванай дзяржаўнай ідэалёгіяй, якія дапамогуць дзяржаве кантраляваць сьвядомасьць грамадзянаў. «Партии, движения или общественные объединения должны работать на конструктивной основе, в рамках Конституции и Закона и на страну, и на народ». Палітызацыя адукацыі, культуры ставіць на мэце масавую, прымусовую мабілізацыю насельніцтва вакол фігуры лідэра. Па-за агульнай грамадой думка асобнага чалавека нічога ня будзе значыць, а гэта прывядзе да сьціраньня асобы. «Мы» і «яны». У канктэкст нэататалітарнай сыстэмы і аўтарытарнай псыхалёгіі выразна ўбудоўваецца прынцып сацыяльнага водападзелу «мы» і «яны». Прычым панятак «мы» ў выступах Лукашэнкі набывае форму «МЫ», пра якую пісаў Я. Замяцін. «МЫ» – гэта асаблівы псыхалягічны і сацыяльны стан чалавека і грамадзтва наагул, у якім сьціраецца «Я» і няма месца для «яны», «хто ня з намі, той супраць нас». Можна меркаваць, што ў бальшыні выпадкаў выкарыстаны Лукашэнкам у сваіх выступах займеньнік «МЫ» замяняе «Я». З гэтай прычыны абагульненьне многіх зьяваў і наданьне ім формы «МЫ» часам ускладняе разуменьне таго, пра каго кажа Лукашэнка: пра сябе, пра дзяржаўную ўладу і бюракратычны апарат альбо пра беларускае грамадзтва наагул. Напрыклад, на пытаньне А. Зімоўскага: «Есть штамп: Кремль – вам поддержку, вы им собственность государственную. Или еще один: вы уже все отдали, потом выясняется, что не так отдали…» – Лукашэнка адказвае: «…Мы ничего не отдали, и отдавать не намерены. Я за спиной у вас, у своего народа ничего не делал такого…». Зь іншага боку, асоба Лукашэнкі тым самым убірае ў сябе ўвесь народ, ён і толькі ён мае права казаць ад імя ўсіх. Ягонае «Я» пазбаўленае асабовасьці, ён больш не належыць сабе, у ім кажа воля народу. ЁН – гэта МЫ, МЫ – гэта ЁН. Крытыкуючы апазыцыю, Лукашэнка кажа: «Но разве это нормальные люди, разве это нормальная оппозиция? Ну, мы же умные тоже уже люди, мы же не совсем уже «молодые», как это было раньше. Мы же понимаем, чего они хотят. Поэтому мы им «подарков» преподносить не намерены». З прыведзеных вышэй прыкладаў можна зрабіць выснову, што прэзыдэнт не разьмяжоўвае сябе і ўладу. Думаецца, што мэнтальнае і рэальнае зрастаньне катэгорыі «ўлады» і ўласнага «Я» ўжо адбылося. Выбудавалася формула «Я – гэта ўлада, улада – гэта Я». Таму дзеяньні ўлады – гэта мае дзеяньні і наадварот. «Мы» – з аднаго боку спрашчэньне рэчаіснасьці, зь іншага – працяг працэсу сацыяльнай ідэнтыфікацыі грамадзтва з прэзыдэнтам. «Мы сохранили страну. Сегодня мы спокойно видим на прилавках молоко, мясо, масло, жиры и так далее». «МЫ» – безаблічная і абстрактная зьява. Няма ні беларусаў, ні супольнасьці грамадзянаў, ні асобы. Ёсьць толькі «МЫ», што жыве аднымі думкамі, меркаваньнямі, якія ня могуць быць адкінутыя. Мы павінны будаваць сваё жыцьцё так, як «МЫ» гэтага жадаем. Выконваючы тое, што кажа прэзыдэнт: «Жизнь будет идти своим чередом: мы будем сеять хлеб, растить детей, мы будем убирать этот хлеб, кормить своих детей и сами будем нормально жить». Такая філязофія «МЫ», тыя ж, хто не разумее гэтай філязофіі, безальтэрнатыўна адносяцца да іншых, да тых, каго прэзыдэнт называе «яны». Панятак «яны» ўбірае ў сябе ўсе нэгатыўныя зьявы сацыяльнага жыцьця, сацыяльнае зло. «ЯНЫ» – гэта апазыцыя, што супрацьстаіць «МЫ» і нармальнаму жыцьцю. Прывядзём толькі некалькі выказваньняў. «Они что, рассчитывают, что народ белорусский за них проголосует, когда они пакостят этому народу? Ну извините, полные отморозки!.. Вот они и говорят. Если бы они этого не говорили, им бы не дали денег. Поэтому за то, что они говорят, им платят». Катэгорыя «ЯНЫ» не патрабуе канкрэтызацыі, і так зразумела – гэта чужыя, ворагі, не свае людзі і не істотна, хто яны насамрэч. Тут дзейнічае формула «яны ворагі, таму што яны ворагі», нашто даводзіць адваротнае. А ворагаў трэба зьнішчаць. Яны – гэта дурні, адмарозкі, здраднікі, хлусы, сацыяльныя адшчапенцы. Тыя, іншыя ёсьць вобразам хаосу і гібелі. Барацьба з апазыцыяй – гэта сьвятая барацьба, гэта барацьба з сусьветным злом. Сама Беларусь зьмешчана ў цэнтар смуроднай клаакі і ўяўляе сабой чысты вобраз. «Я проехал весь мир, я видел Европу – все сжато, все задымлено, все грязно, люди трутся один о другого, толкают… Тяжело там жить людям. И в центре этого хаоса, здесь, посмотрите, Браславские озера, Витебщина, Брестский регион – душа радуется». У цэлым усе выступы Лукашэнкі поўныя дакладных і канкрэтных установак і для грамадзянаў (як і за каго галасаваць) і для прадстаўнікоў улады (як і што рабіць, каб людзі прагасавалі). Адна зь іх была відавочнай і тычылася збору подпісаў. «Они (апазыцыя. – П. В.) кричат: Лукашенко мешает собирать подписи. Мы, наоборот, им помогать будем собирать эти подписи, чтобы они вышли на президентские выборы». Цікава, навошта і каму ўлады дапамагалі зьбіраць подпісы? У словах прэзыдэнта выразна прамалёўваецца той сьвет, у якім ён хоча, каб жыла краіна. Іншага выбару для яе ня будзе. Сучасныя афарызмы прэзыдэнта Лукашэнкі: «Это колоссальнейшая нагрузка на главу государства», «Слушайте, кому надо такое государство, где человек должен быть каким-то рабом?», «Вы не представляете, что у меня внутри, когда ко мне обращаются и начинают больше одного раза благодарить», «Через Украину, Прибалтику и Польшу идут сотни миллионов денег», «Популяция животных в два раза увеличилась за последние пять лет. Мы их лишних тоже держать не можем. Уничтожат же природу, им же питаться надо». |
¹ Беларуская думка. 2001. № 11. С. 5. |