A R C H E | П а ч а т а к | № 5 (45) - 2006 |
Пачатак Цалкам Форум |
|
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Працяг. Пачатак у № 4.
ІІІВажнаю крыніцаю для гісторыка БСГ зьяўляюцца яе праклямацыі: звароты, улёткі, адозвы і г. д. Яны адлюстроўваюць і разьвіваюць праграмныя дакумэнты партыі і дапамагаюць паўней зразумець яе тактыку.У сваёй працы «ППС у стасунку да беларускага рэвалюцыйнага руху ў 1902–1906 гадах» д-р Юры Туронак піша, што «ў 1905 г. БСГ выдала больш за 20 адозваў». На сёньня мне вядомыя 18 улётак. У заплянаванай кнізе «БСГ у дакумэнтах і матэрыялах» публікуюцца 14 зь іх1:
2) «Што такое канстытуцыя»; 3) «Першы мужыцкі зьезд»; 4) «Да ўсіх работнікаў і работніц дваровых, да ўсіх дзеравенскіх людзей на туташняй зямлі Беларускай»; 5) «Да ўсіх работнікаў i работніц Вілейскай бальніцы»; 6) «Далоў цараву «думу»!»; 7) «Да салдатаў!»; 8) «Braty chryscjanie!»; 9) «Carawa «Duma»; 10) «Беларускі Красьцьянскі Саюз»; 11) «Czym car ratujecca»; 12) «За свабоду!»; 13) «Таварышы работнікі!»; 14) «Czyrwony znak». Асобнаю ўлёткаю выпушчаны таксама «Нарыс праграму Беларускай Сацыялістычнай Грамады», які будзе зьмешчаны ў першым разьдзеле кнігі. Апрача таго, у пералік наўмысна ня ўключаныя ўлёткі зь вершамі Цёткі, бо гэтыя творы паэткі даволі лёгка знайсьці. Колькасьць і наклад улётак зь вершамі Цёткі да гэтага часу ня высьветлены, і гэта наўрад ці ўдасца высьветліць. Паводле сьведчаньняў А. Бурбіса ды Ф. Стацкевіча, а таксама публікацыі ў «Белорусском движении» Ф. Турука, улёткамі былі выдадзены тры вершы Цёткі: «Хрэст на свабоду», «Мора (Рэвалюцыя народная)» і «Пад штандарам». 1. «Хрэст на свабоду» (кастрычнік 1905-га). Як піша А. Луцкевіч, «Хрэст на свабоду» друкаваўся ў дзясятках тысячаў экзэмпляраў, ды ня толькі Б. Р. Грамадой, але і эльэсдэкамі ды пэпээсамі». Праўдзівасьць гэтае інфармацыі пацьвярджаецца іншымі аўтарамі і аб’ектыўнымі матэрыяламі. В. Коўтун паведамляе, што ў друкарні ЛСДП гэтая ўлётка друкавалася ананімна лацінкаю і кірыліцаю накладам 3 000 асобнікаў2. І сапраўды, у НАРБ (Ф. 325. Воп. 1. Адз. захав. 26) маецца асобнік улёткі «Хрэст на свабоду» з пазнакаю «LSDP», але без паказу накладу. 2. «Мора (Рэвалюцыя народная)». Верш напісаны ў дні Ўсерасейскага кастрычніцкага палітычнага страйку. Выдадзены лацінкаю і кірыліцаю. Як сьведчыць Ф. Стацкевіч, улётка друкавалася ў Віленскай друкарні ППС. 3. «Пад штандарам». Інфармацыю пра тое, што гэты верш быў надрукаваны Другім краёвым камітэтам БСГ кірыліцаю, падае А. Луцкевіч3. Як паведамляе В. Коўтун, верш быў надрукаваны камітэтам БСГ у Вільні і лацінкаю. Пра абставіны напісаньня гэтага вершу і ягонага друкаваньня паведамляе Ф. Стацкевіч у сваіх успамінах «Зь мінуўшчыны беларускага руху». Калі гаворка ідзе пра ўлёткі БСГ, трэба мець на ўвазе, што кожная зь іх, як правіла, выдавалася кірыліцаю і лацінкаю. Акрамя таго, некаторыя ўлёткі выходзілі і на іншых мовах. Так, праграма БСГ, як сьведчыць Антон Луцкевіч, выдадзена на беларускай, габрэйскай, польскай і расейскай мовах (два апошнія выданьні яшчэ ня выяўленыя). У 1905 г. грамадаўцы друкавалі свае выданьні ў друкарні ППС у Вільні. Як успамінае А. Луцкевіч, карысталіся яны і паслугамі друкарні РСДРП. У пэпээсаўскай друкарні на Бакшце працаваў Ф. Стацкевіч. Увесну 1905 г. ён быў накіраваны партыяй на вучобу ў Кракаў. Там працаваў як наборшчык ва ўнівэрсытэцкай друкарні. Вярнуўшыся з Польшчы, па дамоўленасьці паміж БСГ і ППС паступіў на працу ў пэпээсаўскую друкарню. Як піша Ф. Стацкевіч, «за маю помач Грамада атрымлівала права выдаваць свае адозвы і іншыя друкі». 1 сакавіка 1906 г. партыйны друкар пераехаў у Менск і тут заснаваў падпольную друкарню на вул. Гандлёвай. Зь пералічаных тут праклямацыяў БСГ, акрамя ўлётак зь вершамі Цёткі, апублікаваныя былі: «Нарыс праграмы Беларускай Сацыялістычнай Грамады», «Цараво жніво», «Што такое канстытуцыя», «Першы мужыцкі зьезд», «Да ўсіх работнікаў і работніц дваровых, да усіх дзеравенскіх людзей на туташняй зямлі Беларускай», «Да салдатаў!», «Braty chryscjanie!», «Carawa «Duma» – у кнізе «Сацыялістычны рух на Беларусі ў праклямацыях 1905 году»; «Да ўсіх работнікаў i работніц Вілейскай бальніцы», «Далоў цараву «думу»!», «Чым цар ратуецца», «За свабоду!», «Таварышы работнікі!» – у кнізе выбраных твораў Цёткі (2001). У 1930-х гг. А. Луцкевіч паведамляў, якія ўлёткі захоўваюцца ў архіве Польскай сацыялістычнай партыі (пазьней – архіў Польскай аб’яднанай рабочай партыі) і якія – у бібліятэцы імя Эўстахі і Эміліі Ўрублеўскіх (цяпер Цэнтральная бібліятэка Літоўскай акадэміі навук)4. Усе ўлёткі 1905 г., што захоўваліся ў бібліятэцы Ўрублеўскіх, цяпер вядомыя і апублікаваныя або, як «Беларускі Красцьянскі Саюз», публікуюцца тут. Публікуецца тут і ўлётка «Czyrwony znak», пра якую маецца згадка ў кнізе «Белорусское движение». Як відаць, твор гэты – песьня. Застаецца высьветліць, ці ня ёсьць ён перакладам і хто яго аўтар або магчымы перакладчык. Трэба памятаць, што ў 1944 г. НКВД перавезла ў Менск значную частку фондаў Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча. У НАРБ цяпер захоўваюцца чатыры праклямацыі БСГ – «Першы мужыцкі зъезд» (Ф. 325. Воп. 1. Адз. захав. 26. Арк. 4), «Беларускі Красцьянскі Саюз» (Арк. 5–6), «Czym car ratujecca» (Арк. 1), «Czyrwony znak» (Арк. 8), – а таксама праклямацыя «Царская гаспадарка», якую друкаваў Круг беларускай народнай прасьветы і якую распаўсюджвалі БРГ і БСГ. Дасюль гаворка ішла пра друкі БСГ 1905 г. Аднак выпуск літаратуры пачаўся ў 1902 г. Гэта была, як піша ў артыкуле «З гісторыі беларускага выдавецкага руху ў 1902–1905 гадах» Ю. Туронак, польскамоўная адозва БРП «Да інтэлігенцыі». Выдавецкая праца партыі вялася і ў 1904 г., і ў 1906–1907 гг. Антон Луцкевіч згадваў, што таму несумленнаму чалавеку, які прысабечыў партыйныя дакумэнты, былі аддадзеныя на перахоў «усе грамадаўскія друкі за час існаваньня партыi (па 10 экзэмпляраў)». Ня выключана, што некаторыя зь іх зьніклі навечна. Затое мажліва, што захаваліся антываенныя ўлёткі з чатырма і двума подпісамі, якія, паводле А. Луцкевіча, знаходзіліся ў архіве ППС. У працы «ППC у стасунку да беларускага рэвалюцыйнага руху ў 1902–1906 гадах» д-р Ю. Туронак паведаміў, што ў былым архіве польскіх сацыялістаў маюцца адозва «Таварышы» на беларускай, латыскай, літоўскай і польскай мовах з подпісамі ППС, БРГ, а таксама літоўскай і латвійскай сацыял-дэмакратычных партыяў (сакавік 1904 г.) і адозва «Брацьця Мужыкі» (лета 1904 г.) на польскай і беларускай мовах, падпісаная ППС і БРГ. З улікам паведамленьняў А. Луцкевіча і Ю. Туронка, а таксама зьвестак, што ўтрымліваюцца ва ўспамінах і артыкулах Зігмаса Ангарэціса, Міхася Біча, Аляксандра Бурбіса, Хведара Імшэніка, Антона Луцкевіча, Фэлікса Стацкевіча, Юр’я Туронка і Аляксандра Шлюбскага, якія (апрача артыкулаў М. Біча і Х. Імшэніка) цалкам або часткова будуць зьмешчаныя ў кнізе «БСГ у дакумэнтах і матэрыялах», нам вядомыя назвы або зьмест 15 улётак БРГ і БСГ 1904, 1906 і 1907 гг. Акрамя праклямацыяў «Таварышы!» і «Брацьця Мужыкі», астатнія пакуль што не ўдалося выявіць у архівах. Вось іх пералік.
IVТрэці разьдзел укладзенае кнігі павінны скласьці артыкулы, якія мелі калі не дырэктыўны, дык праграмны характар. Гэта выключна працы А. Луцкевіча: «Наш шлях», «Плян работы», «Пуцяводная ідэя», «Кудой ісьці?» і «Адвечная пропасьць».Артыкул «Наш шлях» друкаваўся ў трэцім сшытку «Маладое Беларусі» (1913), у «Беларускім календары на 1914 год» і кнізе А. Луцкевіча «Да гісторыі баларускага руху». У перакладзе на ангельскую ён зьмешчаны ў кнізе «Byelorussіan Statehood: Reader and Bіblіography», якую выдалі Вітаўт і Зора Кіпелі (Нью-Ёрк: Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва, 1988). Канкрэтызацыяй праграмы дзеяньняў БСГ у галіне культурна-асьветнай быў «Плян работы», складзены ў 1913-м ці на пачатку 1914 г. Гэты тэкст публікаваўся ў «Беларускім гістарычным часопісе» (1998. № 2) і ў кнізе «Да гісторыі беларускага руху». Можна думаць, што «Плян работы» быў рэфэратам А. Луцкевіча на адной з штогадовых сустрэчаў дзеячаў беларускага руху, якія пад прэтэкстам Купальля ладзіліся ў Вільні5.
|
1 У назвах лацінічных дакумэнтаў захоўваецца правапіс арыгіналу. 2 Гл.: Цётка. Выбраныя творы. Мінск, 2001. С. 312. 3 Луцкевіч А. Да гісторыі беларускага руху: Выбраныя творы. Менск, 2003. С. 172. 4 Луцкевіч А. Да гісторыі беларускага руху… С. 171–172.
|
Як ведама, перад першаю сусьветнаю вайной у беларускім руху пачала афармляцца правая плынь, прадстаўленая нацыяналістамі, да якіх належаў Вацлаў Ластоўскі, і хрысьціянскай дэмакратыяй, якая пачала гуртавацца вакол заснаванае ў 1913 г. газэты «Bieіarus». Левыя (перш за ўсё А. Луцкевіч) вялі зь імі палеміку. Першым артыкулам у гэтым шэрагу і была «Пуцяводная ідэя», апублікаваная ў «Нашай Ніве» 20 сакавіка 1914 г. Пішучы, што «ад шырокага дэмакратычнага беларускага руху аддзяляюцца маленькія ручайкі», Луцкевіч падкрэсьлівае, што гэтыя «ручайкі» «ўжо не захопліваюць усяго жыцьця нашага працоўнага народу», што не названыя ім па імені нацыяналісты, «ганяючыся за чыста нацыянальнымі ідэаламі, ня бачаць сьлёз і гора працоўнага народу, ня чуюць таго крыку, што рвецца з набалелых грудзей гаротніка: «хлеба!..».
Як вынікае з наступнага артыкулу – «Кудой ісьці?»6, – на Купальле 1914 г. адбылася канфэрэнцыя беларускіх дзеячаў у Вільні, якая не абышлася бяз вуснае палемікі з правымі. Луцкевіч зноў адстойвае прыярытэт сацыяльнага і піша: «Цi можа тварыць тая многамільённая грамада беларускіх сялян, каторая акуратна з дня ды на дзень недаядае? Ці могуць разьвівацца сьветлыя думкі ў галаве людзей, што пасьля непасільнай работы на ральлі ад сьвету да ночы маюць адно жаданьне: паесьці ды заснуць?» Ведама, барацьба за вызваленьне павінна ўключаць змаганьне і за сацыяльныя, за грамадзянскія свабоды, але «...для адраджэньня народу трэба ня толькi здабываць для яго волю – грамадзянскiя правы: гэтага мала. Трэба, каб народ мог з тых правоў карыстаць, не губляючы сiл адно толькi дзеля куска хлеба. Трэба зрабiць яму лягчэйшыя змаганьнi за хлеб». Праграма вядомая, яна выкладзеная ў артыкуле «Наш шлях»: ствараць каапэратывы, спажывецкія, крэдытныя таварыствы, вучыць сялянаў новым спосабам вядзеньня гаспадаркі і г. д. «Трэба галоднага накарміць, цёмнага асьвяціць. Трэба, каб беларус-гаротнік стаў вольным чалавекам. Толькі тады ўвесь беларускі народ – усе тыя восем мільёнаў – здолеюць жыць шырэйшым жыцьцём, разьвіваць розум і g пагодлівы вечар, сьвежы і зор- душу і захаваныя ў іх здольнасьці. Толькі тады пачне разьвівацца папраўдзе нацыянальная – усенародная – культура, тая культура, што мае вагу i для культуры сусьветнай». І апошні зь перадваенных палемічных артыкулаў – «Адвечная пропасьць» (Наша Ніва, 1914, 17 ліпеня). Цэнзура прапускае словы А. Луцкевіча пра «змаганьне i нянавiсьць мiж рабочым i гаспадаром яго», пра «змаганьне працы з капiталам», пра ідэал пралетарыяту (працоўнай беднаты ў тэрміналёгіі БСГ) «завясьцi новы лад на сьвеце, пры каторым кожын, хто працуе, даставаў бы ўвесь прыбытак, якi ад яго працы будзе». А побач з барацьбой пралетарыяту, піша аўтар, «iдзе другое змаганьне: змаганьне за зямлю». І таму «...беларускі рух ня можа абмяжоўвацца адно толькі пытаньнямі аб нацыянальных правох, аб правох роднай мовы, роднай культуры: зь ім неразрыўна лучыцца справа сялянская і справа работніцкая». Мусіць, ня трэба даводзіць, што такія ідэі мог выказваць толькі сацыял-дэмакрат, марксіст. Але менавіта гэтыя ідэі БСГ цягам дзясяткаў гадоў замоўчваліся бальшавіцкаю і нацыяналістычнаю гістарыяграфіяй7.
|
5 Да гісторыі беларускага руху… С. 162. 6 Наша Ніва. 1914. 26 чэрвеня.
|
А. Луцкевіч быў артадаксальным марксістам. Для яго сацыялістычная рэвалюцыя – «вынік закончанае гаспадарчае эвалюцыі»8. Ён ня верыць у бальшавіцкі сацыяльны экспэрымэнт, дапускае, што гэты экспэрымэнт праваліцца, але тым ня менш вітае новую эканамічную палітыку і ў сувязі з гэтым выкладае ў артыкуле «Места і вёска»9 сутнасьць зямельнай праграмы БСГ. Гэты артыкул публікуецца тут як дадатак. Яго добра было б супаставіць з Луцкевічавым артыкулам «Program agrarny», што публікаваўся ў № 46 «Gazety Wileńskiej» за 13 (26) красавiка 1906 г. Гэта, як пісаў аўтар, «ёсьць адзiнае шырэйшае выясьненьне зямельнае праграмы Беларускае Сацыялiстычнае Грамады (у стацьцi яна названа лiтарамi «BSH»), прынятае на Другiм партыйным Зьезьдзе ў канцы 1905 году»10. Гэтага артыкулу я пакуль што ня маю.
ДАДАТКІ11№ 1БЕЛАРУСКИ КРЕСТЬЯНСКИ СОЮЗ Мужыки гинуць ад безправiя, беднаты и цемноты; для таго, каб вывесци з гетой доли трэба перемениць увесь парадак у гасударстви, без гэтаго дабра для мужыкоу не будзе. Цяпер усе: и шляхта, и купцы, и работники заявляюць, яких им трэба гасударственных парадкоу. Пара и мужыком громко и смело начаць гаварыць аб сваих патрэбах, аб тым, як пярамяниць государственный парадок, каб памоч мужыцкой бядзе. Мы радзим, каб аб гетым пастанауляць прыговоры на сельских и волосных сходах и собраннях, як тут будзе паказана. Абсудзице усе, што у гетым приговоры патрэбуетса и кали на то будзе ваш саглас, то пастанавице таки прыговор и у сябе. Ужо много сельских обществ зрабили такiе прыговоры. Трэба, каб заговорыли усе мужыки. Годзе ужо маучаць; пара нам ужо прыпомниць, што мы такiе же людзи як и усе, што мы так само маем голос. Комитет Беларускаго Крестьянскаго Союза.
ПРЫГОВОР
Мы, тут падписаушыеся, крестьяне (такого то сельскаго общества, волости, уезда и губернiи) собраушись такого-то числа на сход или собранiе и абсудзиушы сваю цяжкую долю, пастановили што пры цяперашним гасударственным парадку не може быць нiякой направы у нашей доли. Каб направиць дзело трэба, каб государством правили не чыноуники, а выборные ад усяго народа, которые ведаюць нашы патрэбы и патраплюць нам памоч. Тая государственная дума, што дау манифест, гэтому не поможе. Выборы да яе робяцса не па справедливосци. Усякiи чыноуники будуць пярешкадзаць выборам и ни адзин добры человек не пападзе у гэту думу. Уся сила у гэтой думи астанецса у руках чыноуникоу и ад гэтакой думы карысци для народу нiякой не будзе. Парадзиушыся меж собой мы усе як адзин пастанавили. 1) Тая государственная дума, што абецана манифестом 17 окцября, нам не патрэбна и своих выборных у такую думу мы выбираць не будзем. 2) Будзем счытаць сваими непрыяцелями тых, хто пайдуць у гэту думу. 3) На сам перэд патрэбно нам Учредительное Собранiе (Констытуцыйны Сход) выбраное всеобщими, прамыми, для усих роуными выбарами пры закрытой падачы голосоу. Гэто значыць, што выборных ад народу павинен выбираць весь народ, мужыки и кабеты, багатые и бедные ад двадцаци гадоу на роуных правах. Выборы павинны быць прамые, каб кожны челавек падавау свой голос ад себя, а не праз выборщыкоу. Выборы павинны быць закрытой падачэй голосоу, каб нихто не ведау, за каго я падаю свой голос, каб не баялися людзе даваць свой голос за таго, каго яны хочуць. Палицiя, земскiе и волостное начальство не павинны мешацса у выбары, а трэба нам выбираць свои комитеты па волосцях, каб выборы правадзилися па справедливости без ашуканства. 4) На учредительном Собранiю мы постановим: а) Закрапиць наусягды свабоду слова, сходоу, совесци, друку, союзов, непрыкосновенности личносци и жилищ обецаные манифестом 17 окцябра, катораго цяпер правительство не хоче спауняць. б) У Учредительном Србранiю мы пастановим, што правительство у гасударстви будзе з выбраных ад народу представителёу, каторым даецса писаць и пастанауляць законы, назначать налоги, глядзець и правераць, каб грошы з гасударственнаго казначейства шли на то, на што пастанавиу народ, каб их не крали чыноуники. Министры и усе чыноуники павинны даваць адчот народным выборным аб тым, што яны робяць. А проч народных выборных нiякая другая уласць не може адмениць тых законоу, што напишуць и пастановяць народные выборные. в) Для таго, каб народ не гинул з голоду ад недастатка зямли и каб не было гэтакой несправедливосци як цяпер, што у аднаго надта шмат зямли, а у другого и сусим нема, мы праз своих выборных пастановим, каб уся зямля, казенная, удзельная, монастырская, царковная, косцельная, усе фольварки и маёнтки, лесы, рэки и возера перашли до усяго народа, до усей нацiи. А землёю будзе пользовацса той, хто сам з своею сямьёю будзе працаваць каля яе. г) Яким парадком уси земли пяройдуць у руки народа, гэта павинны прыдумаць па справедливосци народные выборные кожнаго краю. И для таго нам патрэба поуное самоупрауленне (автономiя) беларускаго краю з краевой думой (сеймом) у Вильни, выбраной таким способом, як раней показано. 5) Трэба адмяниць усе саслоуя, каб не было ни шляхты, не мещан, ни мужыкоу, а каб усе были только граждане и для усих быу роуны закон. 6) Волосное прауленне трэба пярэмениць; на волосных сходах павинен мець голос усякiй, хто жыве у волости. Волость павинна мець право для своей патрэбы налагаць падатки на усих, хто жыве у волости, на багатых больш, на беднейшых меней. Усе людзи у волости павинны выбирараць «должностных лиц» и сами постанауляць свои справы, а земских начальникоу сусим не трэба, бо яны тольки шкодзяць народу. 7) Трэба пастанавиць адзин падаток падаходны, значытса чым кто багатшы, тым большы павинен плациць падаток, чым беднейшы, меньшы, а усе «косвенные» налоги и акцызы на спички, на сахар, на газу трэба скасаваць, бо пры них выходзиць, што сам беднейшы человек плациць найбольшы падаток. А «выкупных плацежей за землю ужо болей сусим плациць не будзем, бо па нашему щоту дауно ужо выплацили. 8) Усе дзеци, хлопцы и дзеучата павинны учыцса на казенны щот. У нас у Беларуси у народных школах учыць павинны па беларуску, так як мы гаворым, каб дзеци усе добра могли зразумець и научыцса. 9) Трэба, каб сейчас же выпусцили з цюрмы усих тых, што сидзяць за народну свободу, за земельные безпарадки и за такiе самые требованiя, як мы цяпер пишем и сейчас адмяниць смертную кару сусим и наусягды. Каб дабицса таких законоу, як мы тут пастанавили, мы уже тут падписаушыеся прыступаем к Беларускому крестьянскому союзу, каторы належиць до Всеросейского крестянскаго союза. Мы пастановляем, што уси разом мы будзем дабивацса своих прау, а цяпер мы выбираем своими уполнамоченными таких-то. Прымечание: Прысылаць копiю прыговора па почци. Адрас: Москва, Рождественка, дом Хлудовой. Техническое общество, в отдел сельско-хозяйственной техники.
CZYRWONY ZNAK
Krou naszu ljuć dauno uże katy,
Hej że uraz, hej że uraz hukniemo: Nasz znak lapocze pad chmarami; Niesie jon sudu hrom, lepszych dzion Nadzieju naszu adnu! Jak krou pad niebam czyrwanieje - Z krywawoj pracy wyras jon! Z krywawoj pracy wyras jon! Chocz złydni choczuć, noczki dzieci, Parwanu nitku znou zwiazać, U truchu usio licho satruchleje, Dabro że budzie wiek trywać! Dabro że budzie wiek trywać! Hej że uraz, hej że uraz hukniemo: i t. d. Stary paradok pachiliusia, Upadzie - hetaż nam żyćcio! Supolna budzie tady praca, Supolno budzie i żniwo! Supolno budzie i żniwo! Hej że uraz, hej że uraz hukniemo: i t. d. Braty, chaj kożny paspieszaje - Adnoż nam dumać i rabić! Chto reczku bystru zatrymaje?! Skul siłu hetaku dabyć?! Skul siłu hetaku dabyć?!
Антон ЛУЦКЕВІЧ
Нядаўна ў аднэй з беларускіх газет была надрукована дужа цікавая стацьця, якая адзначае вельмі важны ідэалягічны працэс, што адбываецца ў радавых рэспубліках. Справа ў тым, што тамака – на грунце ўтварэньня сыстэмы радаў, якія кіруюць усенькім жыцьцём на мясцох, адбываецца аб’яднаньне мястовага пралетарыяту з сялянскімі працоўнымі масамі. Працэс гэты і адбіваецца – на ідэалёгіі сацыялістычных партыяў, якія у быўшай Расейскай дзяржаве дзяліліся на два варожыя сабе абозы: марксістаўскі (с.-д.), апіраўшыся выключна на пралетарыяце местаў, і народніцкі (эсэраўскі), які шукаў апоры пераважна ў сялянскіх масах. І кожын з гэтых вечна калаціўшыхся між сабой кірункаў імкнуўся падчыніць вёску – месту, ці, наадварот, места – вёсцы. Цяпер жа, на грунце пераходу ўлады ў радавых рэспубліках у рукі работнікаў і сялянства, ужо няма гутаркі аб падчыненьні адных адным, а выяўляецца каапэрацыя, супрацоўніцтва гэтых, на пагляд, такіх розных стыхіяў, – і гэтак чэзьне падстава дзеля падзелу б. расейскіх (ці «ўсерасейскіх») сацыялістычных кірункаў. Тое, што да вайны і апошняе расейскае рэвалюцыі і адны і другія называлі «гарэзіяй», цяпер аказываецца зусім натуральным і нікога ня дзівіць. У сувязі з гэтым цікава адзначыць, што першымі спаміж сацыялістаў колішняе Расеі, якія асьмеліліся абаперці сваю праграму на такім аб’яднаньні мястовага пралетарыяту і працоўнага сялянства, былі беларускія сацыялісты. Болей таго: былі беларусы-марксісты, тая група, што залажыла ў пачатку дзевяцісотых гадоў (1903 г.) першую беларускую палітычную партыю пад назовам «Беларуская Рэвалюцыйная Грамада», зьмяніўшую ў 1905 годзе на партыйным зьезьдзе ў Менску сваё імя на «Беларускую Сацыялістычную Грамаду»12.
|
7 Пра блізкасьць бальшавіцкай і нацыяналістычнай гістарыяграфіі гл.: Сідарэвіч А. Пасьляслоўе // Крыніца. 2000. № 11–12. 8 Луцкевіч А. Вялікі экспэрымэнтатар // Наша Ніва. 2005. 21 студзеня. 9 Гл.: Змаганьне. 1923. 18 лістапада. 10 Луцкевіч А. Да гісторыі беларускага руху… С. 172. 11 Друкуюцца з захаваньнем правапісу і пунктуаціі арыгіналу.
|
Разважаньні «грамадаўцаў», выклікаўшыя тады абурэньне як расейскіх с.-д., так і с.-р., былі прыблізна гэткія. Стоючы на грунце Марксавае ідэалёгіі, «грамадаўцы» імкнуліся да рэалізацыі тых лёзунгаў, што аддалі б у рукі працоўных масаў усе прылады да працы, якія, знаходзячыся ў сучасных капіталістычных гаспадарствах у руках уласьніцкіх, аддаюць Працу ў няволю Капіталу. За такую прыладу да працы, за такі «варштат» «грамадаўцы» ўважалі і зямлю і дзеля гэтага імкнуліся да нацыяналізацыі ўсіх зямельных абшараў зь перадачай іх у індывідуальнае карыстаньне сялян-зямляробаў на правох, зусім блізкіх да ўласнасьці: выключаўся толькі гандаль зямлёй, зямля не павінна была зьяўляцца «таварам», ды гэтак выключалася і новая «пачатная» канцэнтрацыя зямлі ў руках адзінак. Замест эсэраўскае «працоўнае» нормы (эсэры сулілі сялянам гэтулькі зямлі, сколькі гаспадар сам можа вырабіць) праектавалася стварэньне дробных фэрм, арганізаваных наводле «вытворчае» нормы – значыць, такое, пры якой сяляне-хлебаробы маглі бы даваць хлеб на рынак, забясьпечываць хлебам места ў замену за вырабы фабрык. Бачучы ў эвалюцыі зямельных адносін імкненьне не да канцэнтрацыі, а да раздрабненьня зямлі, «грамадаўцы» ў такой зямельнай рэформе бачылі гаспадарчы поступ, які, паводле Маркса, зьяўляецца апраўданьнем сацыялістычных імкненьняў ува ўсіх галінах вытворчасьці. І вось, клічучы мястовы пралетарыят да падтрыманьня магутнага, стыхійнага імкненьня сялянства да зямлі, «грамадаўцы» гэтым маніліся пабудаваць той «залаты мост», які злучыў бы работнікаў і сялян-хлебаробаў на аснове ўзаемнага падтрыманьня гэтых двух вытворчых клясаў, на пагляд, такіх розных, але аб’яднаных супольнай мэтай барацьбы: мэтай пераходу ў рукі працуючых як фабрык, так і зямлі.
Паўтараем, гэта была «гарэзія» як з пункту гледжання расейскіх с.-д., так і з пункту гледжаньня с.-р. Эсдэкі бачылі тут падтрыманьне сярод сялянства варожага пралетарыяту «ўласьніцкага» пачуцьця і супярэчнасьць з тэорыяй «канцэнтрацыі», абавязковай ня толькі для прамысловасьці, але і для зямлі13. Эсэры йзноў думалі, што можна зразу «завясьці сацыялізм» на зямлі дарогай прымусу (гэты прымус, як мы бачылі ў радавых рэспубліках, зусім не дае вынікаў!), разьвіваючы аджыўшы ўжо даўно свой век перажытак вялікарускае «абшчыны». Тое, што цяпер робіцца ў радавых рэспубліках, паказуе, што Беларуская Сацыялістычная Грамада не прапаведывала «гарэзіі», а была мо больш дальнавідна, чым другія... Падрыхтоўка да друку і камэнтары Анатоля Сідарэвіча |
12 БРГ памяняла сваю назву да 10 лістапада 1904 г.
13 У ХХІV разьдзеле І тому «Капіталу» |
Пачатак Цалкам Форум | ||||
№ 5 (45) - 2006 |
|
Ліст у рэдакцыю.
Майстраваньне [mk].
Абнаўленьне [czyk]. |