A R C H E | П а ч а т а к | № 1-2 (53) - 2007 |
Пачатак Цалкам Форум |
|
|
|
||
ЗЬМІЦЕР САЎКА | ||||
Вярблюд на трасянцы* Улады ўзяліся рэгуляваць тое, чым яны й ня думаюць карыстацца ПЕРШ ЯК ПАЧАЦЬЗа найлепшы вынік публікаваньня наступнага тэксту была б канчатковая адмова ад любых зьменаў у афіцыйным правапісе да моманту вяртаньня беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай.Замест прадмовы да рэцэнзіі на новую рэдакцыю «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» Яшчэ на золку свайго прэзыдэнцтва А. Лукашэнка ясна вызначыў пэрспэктыву разьвіцьця беларускае мовы - нябыт. І сам максымальна прыклаўся (і прыкладаецца) да рэалізацыі гэтага пляну, мо спадзеючыся на ляўры апошняга далакопа. На гэтым фоне любы факт найаўгусьцейшае ўвагі да беларусазнаўчае тэматыкі ўспрымаецца нацыянальна арыентаванаю публікаю як замах на беларушчыну. Не ратуюць нават кароткатэрміновыя камуфляваньні пад таварыша Сапегу. Таму паведамленьне пра ўнясеньне зьменаў у афіцыйны стандарт беларускага правапісу зацікаўленая частка грамадзтва інтэрпрэтавала як чарговыя падкопы ўладаў. Прыкладам, далёкі ад палітычных віхураў ляўрэат Дзяржпрэміі БССР пісьменьнік Віктар Казько прызнаецца:
Когда я узнал о намерении что-то поменять в орфографии и пунктуации белорусского языка, испытал непреходящее чувство боли, тревоги и возмущения... Сегодня власти берутся менять то, что уже ушло из государственного оборота и уходит даже из обыденного. Меняют люди, не владеющие первым, по сути, государственным языком... Как бы нам не пришлось после всех этих реформ возрождать белорусское слово... На мой взгляд, идет планомерное наступление на все белорусское1.
«Даёшь новое правописание!» за 9 гадоў і 2 тыдні!
|
(нар. 1965 у Менску) — беларускі мовазнавец, адзін з аўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс» (2005). * Трасянка — стрэсенае сена з саломай, якое ідзе на корм жывёле (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Т. 5. Кн. 1. С. 515). 1 Труд. 2006. 30 жніўня—7 верасьня.
|
2000 год У друку зьявіліся новыя водгукі на праект. Пра ўражаньні дацэнта Гомельскага ўнівэрсытэту Зьмітра Паўлаўца ўжо красамоўна гаворыць назоў ягонае рэцэнзіі — «Паспех — курам на смех: Патрэбны грунтоўны арфаграфічны звод»3. Прафэсар Гарадзенскага ўнівэрсытэту Павал Сьцяцко ў сваёй разгорнутай рэцэнзіі «Сучасныя моўныя рэальнасці і праект новай рэдакцыі «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»4, ацэньваючы разьдзел «Правапіс марфем», прыходзіць да высновы: «Тут нямала штучнага, што замацоўвае разнамоўную трасянку». Аднак найперш рэцэнзэнт сканцэнтраваўся на разьдзеле «Асабовыя ўласныя імёны і прозвішчы» аўтарства Тацяны Рамзы (на той момант — старшага навуковага супрацоўніка Інстытуту мовазнаўства). Але ад ягонае крытыкі адмахнуліся: маўляў, рэцэнзія зводзілася да граматычных момантаў праекту, амаль пакінуўшы без увагі ўласна правапісны бок дакумэнту. Часткова гэта так, аднак, забягаючы наперад, адзначым, што, відаць, нездарма ў апошнім варыянце ўжо Міністэрскага праекту, які й ёсьць аб’ектам нашага далейшага разгляду, разьдзел, які выклікаў найбольш крытычных стрэлаў з боку праф. Сьцяцка, зьнік.
2001 год 15 сакавіка А. Падлужны выступіў з дакладам, прысьвечаным праекту, на паседжаньні Прэзыдыюму Акадэміі навук, пра што паведаміла радыё «Рацыя»:
Аляксандар Падлужны распавёў пра розьніцу ў напісаньні слоў «бухгалтар» і «бюстгальтэр» у афіцыйным правапісе... Акадэмік, аднак, памыліўся, бо нават у цяперашнім правапісе ў абодвух словах у фіналі насамрэч пішацца «а«.
Пра ўзровень дыскусіі з нагоды дакладу сьведчыць наступная карцінка:
Акадэмік Сушчэня пацікавіўся ў Аляксандра Падлужнага — якім правапісам выдадзены трохтомны «Руска-беларускі слоўнік» пад рэдакцыяю Кандрата Крапівы. А іншы ягоны калега запытаўся ў дырэктара Інстытуту мовазнаўства — як мае быць правільна па-беларуску: «экалёгія» або «экалогія». Пытаньні беларускіх акадэмікаў сьведчылі пра неабазнанасьць іх ня толькі ў правапісе, але й у беларускай мове наагул. Далей паседжаньне працягвалася па-расейску5. |
2 ЛіМ. 1999. 19 лістапада. 3 ЛіМ. 2000. 18 лютага. 4 Роднае слова. 2000. №3.
|
2002 год Пасьля абмеркаваньня на катэдрах Міністэрства сабрала водгукі і, як вынік перапрацаваньня праекту з улікам заўвагаў і прапановаў, зьявілася «ружовая кніжачка». 22 сьнежня праект быў ухвалены Прэзыдыюмам Акадэміі навук.
2003 год 14 сакавіка з нагоды выхаду новае рэдакцыі праекту Саюз пісьменьнікаў Беларусі склікаў «круглы стол» з удзелам літаратараў і мовазнаўцаў. «Круглы стол» у цэлым крытычна паставіўся да шэрагу выкладзеных прапановаў і рэкамэндаваў дакумэнту не прымаць. «Ружовая кніжачка» трапляе ў Адміністрацыю прэзыдэнта. Дзеля «прасоўваньня паперы» А. Падлужны парупіўся пра тое, каб з гэтага часу асобныя правілы праекту пачалі праводзіцца ў мове газэты «Звязда», рэдактары, стыльрэдактарская й карэктарская службы атрымалі сьціслы пераказ артаграфічных «навінаў» і загад начальства надалей трымацца азначаных правілаў. Гэтае рашэньне парушыла пастанову Савету Міністраў № 556 ад 17 жніўня 1993 г. «Аб удакладненні правапісу беларускай мовы» за подпісам Міхаіла Мясьніковіча (тады — першага намесьніка старшыні СМ).
Да ўвядзення ў дзеянне новага зводу правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі строга прытрымлівацца (вылучэньне нашае — З. С.) Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджаных Акадэміяй навук БССР і Міністэрствам асветы БССР (Выдавецтва Акадэміі навук БССР, Мінск, 1959.).
Ужо ў 2006 г. парушальнікам пастановы стала й «Настаўніцкая газета».
2004 год На сьвет зьяўляецца трэцяя, апошняя рэдакцыя праекту Падлужнага — «жоўтая кніжачка», якая нібыта легла на галоўны стол краіны. Аднак зьяўленьне новага варыянту не паспрыяла яго афіцыйнаму прыняцьцю. У гэты час намесьнік дырэктара Інстытуту мовазнаўства Аляксандар Лукашанец прызнаецца:
Пасля таго, як праект «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» быў адобраны на пасяджэнні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ён быў накіраваны ў адпаведныя дзяржаўныя інстанцыі для ўзгаднення. Аднак гэты працэс ідзе вельмі марудна. Зараз робяцца захады, каб паскорыць вырашэнне гэтага пытання6. |
5 Віктар Мухін. Новы правапіс: між «бюстгальтарам» і «ніёбіем» // Радыё «Рацыя». 2001. 15 сакавіка.
|
2005 год Пераканаўшыся ў тым, што ні наўпроставыя дзеяньні, ні правядзеньне праз Прэзыдыюм АН не набліжаюць зацьверджаньня праекту, А. Падлужны ў суправаджэньні А. Лукашанца наведвае Міністэрства адукацыі й атрымлівае падтрыманьне з боку міністра Аляксандра Радзькова. Гэта быў выніковы крок: нават з адыходам Аляксандра Падлужнага, калі пачало здавацца, што ягоны праект так і застанецца пыліцца ў высокіх сэйфах, бюракратычная машына марудна, але пэўна вяла задуманае за заканчэньня...
2006 год
Студзень Міністэрства адукацыі стварае яшчэ адну працоўную групу — каб чарговы раз падправіць праект Падлужнага. Гэтак нараджаецца новы праект (назавем яго Міністэрскім), які з кожнай новай рэдакцыяй усё больш і больш аддаляецца ад свайго прататыпу. Паводле А. Радзькова, у працы камісіі «принимали участие представители общественности и сотрудники «Настаўніцкай газеты», ... молодые ученые, а также учителя белорусского языка и методисты»7, аднак, паводле канфідэнцыйных зьвестак, фактычна над праектам працавалі двое прадстаўнікоў Інстытуту мовазнаўства (іх прозьвішчы нам вядомыя), прыцягненыя да справы асабіста А. Лукашанцам. Што да сяброў камісіі, то бальшыня зь іх у часе паседжаньняў (а паседжаньні працягваліся да лета) заставаліся пасіўнымі назіральнікамі. |
6 Мова без дамовы // Салідарнасць. 2004. 14 траўня.
|
Ачолілі камісію Аляксандар Лукашанец (нар. 1954) і Віктар Іўчанкаў (нар. 1962) — прафэсар журфаку БДУ й адначасова дарадца міністра адукацыі ў сувязях са СМІ й грамадзкасьцю, а таксама ягоны сябар. Відаць, таму апошні і стаў трэцім, самым магутным прамотарам Міністэрскага праекту. Ня выключана, што дзякуючы далучэньню да работы менавіта В. Іўчанкава дакумэнт пачаў атрымліваць рысы, якія так рэзка супрацьпаставілі Міністэрскі праект праекту Падлужнага. Гэтыя разьбежнасьці В. Іўчанкаў у сваіх інтэрвію толькі падкрэсьліваў, у адрозьненьне ад А. Лукашанца, які ў кожным публічным выступе цьвердзіў, што Міністэрскі праект практычна нічым ня розьніцца ад праекту Падлужнага.
Дарэчы, і факт, і час стварэньня працоўнае групы сталі вядомыя грамадзкасьці толькі з інтэрвію Іўчанкава на хвалях 1-й праграмы радыё 11 верасьня (перадача «Зямля, што дадзена нам лёсам»); датуль гэтая інфармацыя не афішавалася, а склад камісіі й на сёньня застаецца не абвешчаным публічна.
25 жніўня Міністар Радзькоў, як звыкла — напярэдадні навучальнага году, наведаў з дакладам галаву дзяржавы і, сярод іншага, закрануў пытаньне пра патрэбу прыняцьця новай рэдакцыі правілаў артаграфіі ды пунктуацыі беларускае мовы. У адказ А. Лукашэнка даручыў чыноўніку цягам двух тыдняў падаць праект на разгляд. У сваім паведамленьні пра гэтую рутынную рэакцыю БелТА не пашкадавала важнага разьдзіманьня шчок (пісаць жа пра нешта трэба!) і хоцькі-няхоцькі стварыла сэнсацыю... Цягам верасьня нам давялося размаўляць зь сябрамі камісіі, якія не імкнуліся афішаваць свайго ўдзелу ў ёй. Пакіньма й мы іх інкогніта, толькі адзначым, што адзін цьвердзіў: рашэньне ўжо прынятае, Лукашэнка ўжо падпісаў, таму застаецца толькі выконваць, другі, наадварот, казаў: справа рэформы — пытаньне доўгіх месяцаў.
Канец жніўня — верасень Прагучаў дружны залп дзяржаўных СМІ з інфармацыяй пра будучыя зьмены ў беларускім правапісе, на які гэтак жа дружна адгукнуліся незалежныя мэдыі, у тым ліку НТВ, расейская служба ВВС, нават далёкія ад падобнае лірыкі «Итоги». Назіральнікі (у тым ліку й аўтар гэтага матэрыялу) ці не ў адзін голас цьвердзілі: улады пайшлі чарговым наступам, магчыма, каб забараніць клясычны правапіс (давесьці да лягічнага канца справу, распачатую працэсам супраць «Нашае Нівы»). Асабліва зграла на гэтую вэрсію прызнаньне А. Лукашанца ў інтэрвію той жа «НН»:
Ня ведаю, ці забароняць «тарашкевіцу»... Калі б гэта залежала ад мяне, то я б забараніў8. |
7 Інтэрвію для БелаПАН. 2006. 29 жніўня.
|
З катэгарычных, часам блытаных камэнтароў В. Іўчанкава (напр., «буква о пишется в белорусском языке только под ударением... теперь из этого правила исключений не останется», «в редакции 1959 года что ни правило — то отсылка к какому-то параграфу», «людзі ня ведаюць, як пісаць: штогод ці штогад«) стала зразумела, што да падпісаньня прапаноўваецца не праект Падлужнага, а нешта іншае. Заклапочанае рэжымам сакрэтнасьці вакол праекту Таварыства беларускае школы афіцыйна зьвярнулася да А. Радзькова з просьбаю даць магчымасьць пазнаёміцца з праектам. Міністар не адказаў.
Народжаны эклектычным
|
8 Наша Ніва. 2006. 1 верасьня.
|
А ўжо праз год, на Рэспубліканскай навуковай канфэрэнцыі «Праблемы беларускага правапісу» 19—20 лістапада 1992 г., прызнаў:
Безумоўна, увядзенне мяккага знака ўмацавала б асіміляцыйную мяккасць, дзякуючы правільнасці чытання10.
У часе працы Правапіснае камісіі маўклівы заўсёднік паседжаньняў Падлужны пазнаёміўся з ідэямі «рэфарматараў». Цэлы шэраг гэтых ідэяў пазьней трапіў на разгляд ужо афіцыйнай Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненьні правапісу беларускай літаратурнай мовы (1993—1994 гг., старшыня народны паэт Ніл Гілевіч), у склад якой з тэбээмаўскае камісіі трапілі толькі А. Падлужны, Г. Цыхун і А. Яскевіч. Некаторыя з тых прапановаў Аляксандар Ёсіфавіч правёў у сваім праекце, колькі зь іх засталося і ў Міністэрскім праекце. Аднак цьверджаньне А. Лукашанца, што праект Падлужнага грунтуецца на рашэньнях Дзяржаўнае камісіі11, не адпавядае рэчаіснасьці. Тым больш непераканаўчаю выглядае наступная заява дырэктара Інстытуту мовазнаўства:
«В 1993 году была создана государственная комиссия, которая еще тогда подготовила проект новой редакции правил орфографии и пунктуации...», — сказал А. Лукашанец12.
Прапановы Дзяржаўнае камісіі13 ніяк нельга назваць праектам, бо гэта ўсяго толькі 4 старонкі кніжнага тэксту, палова зь якіх уяўляе зь сябе... анкету, прысьвечаную правапісу мяккага знака. Што да зьместу гэтых прапановаў, то ён значна бліжэйшы да рэкамэндацыяў Правапіснае камісіі ТБМ, чымся да праекту Падлужнага, а тым больш Міністэрскага праекту (гл. табліцу).
|
9 Мн.: Народная асвета, 1991. Накл. 12 000. 10 Здзіслаў Сіцько. Праблемы і тэндэнцыі // Наша слова. 1992. 16 сьнежня. 11 Радыё «Свабода». 2006. 28 жніўня. 12 Агенцыя «Интерфакс». 2006. 29 жніўня. 13 Ад Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненню правапісу беларускай літаратурнай мовы // Звязда. 1994. 26 студзеня.
|
|
Умоўныя абазначэньні
+ прапанова прынятая. — прапанова не прынятая. ∩ прапанова прынятая часткова. ? прапанова разглядалася, але рашэньне не прынятае. 0 пытаньне не разглядалася. ∆ прапаноўваецца «трэцяе» рашэньне.
Расейская сініца
|
Сёлета ў паступленчай кампаніі здавалі тэст па беларускай мове больш за 75 тысячаў абітурыентаў. Пераканацца, ці нашыя змрочныя прагнозы спраўдзіліся, можна будзе ўжо летам 2007-га.
Хто заплаціць за банкет?
|
14 Комсомольская правда в Белоруссии. 2006. 29 жніўня. 15 Звязда. 2006. 2 верасьня. 16 ЛіМ. 2004. 12 сакавіка.
|
ПЕРШ ЯК ПЕРАЙСЬЦІ ДА АСНОЎНАГА...Рэцэнзію мы вырашылі падаць афіцыйным правапісам, бязь «лішніх мяккіх знакаў», пазьбягаючы «ўсялякіх нязвыкласьцяў», — каб быць пачутымі тымі, хто не ўспрымае «тарашкевіцы» й адмаўляецца браць пад увагу ўсё, створанае «няправільным» правапісам. З. Ф. САЎКА. ПРАВІЛЫ ЛЕВАПІСУ,
|
17 1994: Звязда. 13 верасьня; ЛіМ. 16 верасьня; Настаўніцкая газета. 17 верасьня |
Пачатак Цалкам Форум | ||||
№ 1-2 (53) - 2007 |
|
Ліст у рэдакцыю.
Майстраваньне [mk].
Абнаўленьне [czyk]. |