A R C H E П а ч а т а к № 3 (54) - 2007
Пачатак  Цалкам Форум


32007
" да Зьместу "

 



выбары 2007 • крытыка • аналітыка • гісторыя • літаратура • мова

 


 

  ЭНДРУ ЎІЛСАН

Вокладка «ARCHE» №3
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (1,2’2007)

   ARCHE (12’2006)
   ARCHE (11’2006)
   ARCHE (10’2006)
   ARCHE (9’2006)
   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Эндру Ўілсан
Беларусь паміж «каляровай рэвалюцыяй» і «контрарэвалюцыйнай тэхналёгіяй»

Гэты матэрыял — не навуковы аналіз, а толькі спроба выкласьці пэўныя тэзісы для абмеркаваньня. Шэраг навукоўцаў падкрэсьліваюць «эфэкт навучаньня», «эфэкт вірусу дэмакратыі» або нават «модульны перанос» каляровых рэвалюцый1; іншыя пачалі зьвяртаць увагу на факт, што аўтарытарныя рэжымы таксама вучацца на чужых памылках2. Маёй задачай зьяўляецца разгледзець падзеі ў Беларусі праз прызму двух вышэйзгаданых і двух дадатковых фактараў — «паліттэхналёгій» і выкарыстаньня Расеяй «мяккага ўплыву». Асноўны пасыл палягае ў тым, што другі фактар (аўтарытарнае навучаньне) прадухіліў першы (магчымасьці лякальнай каляровай рэвалюцыі) пры пэўнай дапамозе трэцяга (палітычныя тэхналёгіі). Апроч таго, палітычная прастора ў Беларусі па-ранейшаму занадта абмежаваная для ўжываньня чацьвёртага фактару. Расейскі «мяккі ўплыў», як ні дзіўна, больш эфэктыўна працуе ў адносна адкрытых грамадзтвах, такіх, як Латвія ці Ўкраіна.

I. КАЛЯРОВАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ

Рэжым у Беларусі ў 2006 г. меў шмат стартавых пераваг, якіх ва ўкраінскага рэжыму ў 2004 г. не было.

1. Шырокая папулярнасьць. Няхай не 82,6 %, але ўсё ж Лукашэнкаў рэйтынг пастаянна складаў каля 50 %. Перабольшваньне маштабу перамогі або выдаваньне адноснай большасьці за абсалютную — гэта сур’ёзныя формы выбарчых фальсыфікацый, але яны ніколі не выклікалі такіх моцных пратэстаў, як крадзеж перамогі ў апанэнтаў. Апазыцыя так і ня здолела заявіць, што яе кандыдат на самай справе перамог.

2. Адрозна ад Украіны Мілінкевіч ня быў папулярным экс-прэм’ер-міністрам накшталт Юшчанкі. Ён ня меў у сваім атачэньні аналягу Цімашэнкі. Апазыцыя была больш згуртаванай, чым прадказвалі многія скептыкі, але рознагалосьсі паміж Мілінкевічам і Казуліным былі сур’ёзныя.

3. Абмежаваныя фінансы апазыцыі. Украіна ў 2004 г. мела праслойку бізнэсоўцаў, якія сталі квазі-незалежнымі ад уладаў яшчэ ў пачатку 2000-х гг. і, упершыню падтрымаўшы Юшчанку ў 2002 г., засталіся вернымі яму, нягледзячы на ўчынены на іхны бізнэс ціск. У Беларусі няма аналягаў Давыда Жваніі, Яўгена Чырваненкі і Пятра Парашэнкі і не было аналягу Юшчанкавага ўраду ў 1999—2001 гг., які прывёў такіх людзей у палітыку (Жванія), або справы Гангадзэ, якая прымусіла б іншых уцячы з карабля (Парашэнка). Украіна ў 2004 г. таксама мела шмат «нявызначаных» алігархаў накшталт Віктара Пінчука, заклапочаных сваім іміджам на Захадзе. Ходзяць чуткі, што некаторыя беларускія бізнэсоўцы носяцца з ідэяй падтрымаць апазыцыю, але факт, што яны так і засталіся чуткамі, сьведчыць пра сілу дзяржаўнага кантролю над беларускім бізнэсам. У Беларусі няма алігархаў.

4. У Беларусі не было ўнутранага эфэкту дэманстрацыі3, падобнага да магутнай кампаніі «Нашай Украіны» па выбарах у Вярхоўную Раду ў 2002 г. і акцыі «Ўкраіна бяз Кучмы», праведзенай у 2001-м. Палітычны цыкль у Беларусі ў 2006 г. больш нагадваў Украіну 2000—2001 гг., калі апазыцыя была дэмаралізаваная асабістым абяцаньнем Кучмы навесьці «як мага больш суровы парадак» пасьля яго перавыбраньня ў 1999 г. і аказалася няздольнай да эфэктыўнай мабілізацыі, калі выбухнула справа Гангадзэ. Лукашэнка відавочна непакоіўся, што сакавіцкія дэманстрацыі могуць паспрыяць уздыму актыўнасьці пасьля выбараў, таму яны і былі жорстка задушаныя.

5. Згуртаванасьць эліт. Для Беларусі менш характэрныя рэгіянальныя і кланавыя падзелы, якія робяць магчымым «плюралізм па змоўчаньні» ў дзяржавах накшталт Украіны ці Малдовы4. Нягледзячы на гэта, застаецца адкрытым пытаньне, ці не аслабяць некаторыя з Лукашэнкавых мэтадаў — такія, як выбарачныя пакараньні (Рыбакоў, Жураўкова), ператасоўка эліт5 і празьмерная стаўка на КДБ, — рэжыму ў доўгатэрміновай пэрспэктыве. Слабасьць беларускай «нацыянальнай ідэі» — гэта фактар, які ўскладняе ў доўгатэрміновым пляне кансалідацыю эліт6, а таксама апазыцыі.

  палітоляг, прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту. Вывучае дынаміку нацыяналізмаў і нацыянальных ідэнтычнасьцяў на постсавецкай прасторы.

1 Гл.: Herd, Graeme P. Colorful Revolutions and the CIS: «Manufactured» versus «Managed» Democracy? // Problems of Post-Communism. Vol. 52. № 2. P. 3—18; яго ж. The ’Orange Revolution’: Implications for Stability in the CIS // Conflict Studies Research Centre, Central & Eastern Europe Series. 05/01, January 2005.; Tucker, Joshua A. Enough! Electoral Fraud, Collective Action Problems and the ’2nd Wave’ of Post-Communist Democratic Revolutions; Beissinger, Mark R. Structure and Example in Modular Political Phenomena: The Diffusion of the Bulldozer/Rose/Orange/Tulip Revolutions; McFaul, Michael. Transitions from Post-Communism // Journal of Democracy. Vol. 16. 2002. № 3. P. 5—19; Silitski, Vitali. Has the Age of Revolutions Ended? // tol.cz. 2005. January 13; Bekkerman, Gerald J. The End of the Last Dictatorship in Europe: Four Keys to a Successful Color Revolution in Belarus.

2 Diamond, Larry. Authoritarian Learning: Lessons from the Colored Revolutions // The Brown Journal of World Affairs. Vol. XII. № 1. Summer/Fall 2005; Silitski, Vitali. Preempting Democracy: The Case of Belarus // Journal of Democracy. Vol. 16. 2005. № 4. P. 83—97; яго ж. Still Soviet? Why Dictatorship Persists in Belarus // Harvard International Review. Vol. XXVIII. 2006. № 1. P. 46—53; яго ж. Contagion Deterred: Preemptive Authoritarianism in the Former Soviet Union (The Case of Belarus) // CDDRL Working Papers. № 66. June 2006.

3 Эфэкт дэманстрацыі — зьмены ў паводзінах людзей, спрычыненыя назіраньнем за дзеяньнямі іншых. У паліталёгіі гэтым тэрмінам пазначаецца каталітычны ўплыў падзеяў у адным месцы на разьвіцьцё сытуацыі ў іншым. — Заўв. рэд.

   
6. Магчымасьці замежнага (заходняга) умяшаньня былі выключна абмежаваныя, як у пляне падтрымкі належнай хады выбарчага працэсу і/ці апазыцыі, так і ў выглядзе якога б там ні было рэмэйку чатырохдзённага «ваяжу» Квасьнеўскага і Адамкуса на «Аранжавую рэвалюцыю». У рэчаіснасьці, улічваючы выбар рэжыму на карысьць «драматургіі» кампаніі (глядзі разьдзел 3 ніжэй), любое няўдольнае замежнае ўмяшаньне толькі пагоршыла б справы і яшчэ больш ускладніла б становішча апазыцыі.

З гэтымі перавагамі Лукашэнка меў неблагія шанцы атрымаць рэальную адносную большасьць галасоў у 2006 г. Але ён паставіў перад сабой дзьве зусім іншыя задачы. Па-першае, ён відавочна меў моцнае жаданьне перамагчы з большым «лікам», чым 75,7 % галасоў на выбарах у 2001 г., — і ўжо тым больш перавысіць 71,2 %, пададзеныя за Пуціна на яго перавыбарах у 2004-м.

Па-другое, паколькі ўзаемаадносіны Лукашэнкі з Расеяй на працягу 2001—2004 гг. былі часам канфліктныя — пасьля таго, як Пуцін заняў месца Ельцына ў Крамлі, а Лукашэнка адмовіўся выканаць абяцаньні адкрыць беларускую эканоміку для расейскага капіталу пасьля свайго пераабраньня ў 2001-м, — Лукашэнка з 2004 г. пасьпяхова ўвайшоў у імідж змагара з «аранжавай заразай». Расея, у сваю чаргу, з таго самага часу паціху распрацоўвала як «жорсткія», так і «мяккія» формы сваіх уласных «контрарэвалюцыйных тэхналёгій». Беларусь была рада паслужыць выпрабавальнай пляцоўкай для іх стваральнікаў.

II. КОНТРАРЭВАЛЮЦЫЙНЫЯ ТЭХНАЛЁГІІ

Такім чынам, паказальна, што Лукашэнка засяродзіўся на тым, што прынята называць «контрарэвалюцыйнымі тэхналёгіямі». Гэтак сама паказальна, што мясцовая «тэхналёгія» была накіраваная на нэўтралізацыю тых ключавых фактараў, якія паспрыялі посьпеху «Аранжавай рэвалюцыі» ў 2004 г. Апазыцыю не падпусьцілі да выбарчых камісій, роля замежных назіральнікаў была зьведзеная да мінімуму, сапраўдныя экзыт-полы былі замененыя фальшывымі, якія паўтаралі афіцыйныя вынікі, рэальны моладзевы рух забаронены, значэньне самога дня выбараў было зьменшана дзякуючы чатыром дням датэрміновага галасаваньня, новае заканадаўства і драконаўскія пагрозы былі задуманыя для запалохваньня патэнцыйных дэманстрантаў, асабліва менш рашучых, масавы ўдзел якіх спатрэбіўся б у крытычны момант.

III. ПАЛІТЫЧНЫЯ ТЭХНАЛЁГІІ

Так званыя контрарэвалюцыйныя тэхналёгіі часткова зьяўляюцца сурагатам больш традыцыйных формаў «палітычных тэхналёгій», ужываных пачынаючы з 1991 г., з той розьніцай, што палітычныя тэхналёгіі накіраваныя хутчэй на маніпуляваньне дэмакратыяй, чым на прадухіленьне яе эфэктыўнага функцыянаваньня7. Адзін з тыпаў палітычных тэхналёгій — штучныя партыйныя «праекты» — ня меў вялікага значэньня ў Беларусі ў 2006 г., бо самі партыі тут маюць невялікае значэньне. Галоўным выняткам быў Сяргей Гайдукевіч, лідэр ЛДПБ, які малпуе ролю Жырыноўскага — публічнага блазна, што адцягвае галасы электаральнага «балота».

  4 Way, Lucan. Pluralism by Default and the Sources of Political Liberalization in Weak States.

5 Matsuzato, Kimitaka. A populist island in an ocean of clan politics: the Lukashenko regime as an exception among CIS countries // Europe-Asia Studies. Vol. 56. 2004. № 2. P. 235—261.

6 Way, Lucan and Levitsky Steven. The dynamics of autocratic coercive capacity after the Cold War // Communist and Post-Communist Studies. 2006. № 3. P. 387—410.

   
Пытаньні былі і да Казуліна, хоць было незразумела, чый ён праект — Расеі, Лукашэнкі ці нават беспасярэдне КДБ. Ягоныя дзеяньні 25 сакавіка 2006 г. паказалі, што, магчыма, ён быў правакатарам; факт, што цяпер ён сядзіць у астрогу, паказвае на падтрымку ягонай кампаніі Расеяй. Некаторыя схільныя меркаваць, што ён быў праектам, за якім стаяў беларускі «эміграцыйны» капітал, хоць апошні і абмежаваны колькасна (глядзі пункт I.3 вышэй). Факт нагэтулькі суровага прысуду Казуліну сьведчыць, што ўсе спэкуляцыі аб ягонай ролі маглі быць несправядлівыя8. У любым разе, многія з абвінавачаньняў, магчыма, адлюстроўваюць стойкі культурны канфлікт паміж больш «нацыянальнай» апазыцыяй (Мілінкевіч) і маладзейшым, расейскамоўным, больш касмапалітычным крылом (Казулін).

Другі тып палітычных тэхналёгій уключае ў сябе не стварэньне штучных аб’ектаў, а маніпуляцыю штучнымі настроямі — драматургію выбарчых кампаній. Ён адыгрываў намнога больш важную ролю ў Беларусі ў 2006-м. Беларускія стратэгі перанялі януковіцкую драматургію ва Ўкраіне ў 2004 г., якая была знарочыста антыамэрыканскай. Нават Сяргей Маркаў прызнаўся: «Я параіў ім [камандзе Януковіча] ужываць антыпольскую рыторыку»9. Лукашэнкавы «тэхнолягі» дадалі антыпольскі элемэнт і пасьпяхова дэманізавалі Мілінкевіча як марыянэтку Ватыкану (які, магчыма, заручыўся падтрымкай новага папы-немца), варшаўскай «крэсовай» палітыкі, а таксама ЗША. Мілінкевічава папулярнасьць у сталіцах замежных дзяржаў была, такім чынам, двувострай зброяй.

Такім чынам, палітычныя тэхналёгіі (фактар 3) абапіраліся на контрарэвалюцыйныя тэхналёгіі (фактар 2). Захоўваючы кантроль над драматургіяй і выстаўляючы дэманстрантаў агентамі замежнага ўплыву, сацыяльнымі маргіналамі і пагрозай для стабільнасьці, рэжым не дазволіў апазыцыі дабіцца падтрымкі шырэйшых колаў грамадзтва.

Глеб Паўлоўскі быў частым госьцем у Менску напярэдадні выбараў, але было няясна, у кансультацыях наконт якога тыпу тэхналёгіі заключалася яго работа — другога, трэцяга ці іх абодвух. Расея, аднак, была зацікаўленая ў Беларусі як у навочным прыкладзе эфэкту дэманстрацыі, перасьцярогі патэнцыйнай апазыцыі ў Расеі — хоць падзеі ў Маскве ў 2008 г. будуць і не дакладным паўторам падзеяў у Менску ў 2006-м, але больш нагадваць пра іх, чымся пра Кіеў канца 2004-га.

IV. МЯККІ ЎПЛЫЎ

Нягледзячы на ўсю сваю балбатню падчас «Аранжавай рэвалюцыі», расейскія паліттэхнолягі, якія лічылі сябе майстрамі сваёй справы, былі прыніжаныя і абражаныя ўласным пройгрышам украінскай апазыцыі ў 2004 г., які да таго ж выявіў іх кандовасьць. У прыватнасьці, прызначаны ў 2005 г. начальнікам «упраўленьня па міжрэгіянальных і культурных сувязях» пры адміністрацыі Пуціна Мадэст Колераў, былы калега Паўлоўскага, прыклаў шмат намаганьняў для «кланаваньня» паліттэхналёгій, узьнікненьня «нашых», прыязных да Расеі, НУА, «нашага», прыязнага да Расеі, Інтэрнэту і нават «нашых», прыязных да Расеі, партый і палітыкаў.

Аднак цяжкасьці, зь якімі сутыкаюцца ў Беларусі сапраўдныя НУА і Інтэрнэт, даводзіцца пераадольваць і іхным фальшывым аналягам. Колераў, напрыклад, дасягнуў намнога большых посьпехаў у суседняй «антырасейскай» Латвіі, спрабуючы працаваць сярод такіх арганізацый, як Партыя народнай згоды і нават «Правэкс-банк», бо палітычныя ўмовы там значна больш адкрытыя10.

  7 Гл.: Wilson, Andrew. Virtual Politics: Faking Democracy in the Post-Soviet World. New Haven and London: Yale University Press, 2005.

8 Усаў, Павал. Расія, сацыял-дэмакратыя і «праект Казулін» // ARCHE. 2006. № 7—8.

9 The Moscow Times. 2004. 30 лістапада.

   

ВЫСНОВЫ

У іншых краінах спалучэньне названых чатырох фактараў будзе іншае. Але мы зразумеем сытуацыю лепш, калі будзем разглядаць усе чатыры фактары адразу, а ня толькі адзін зь іх ці нават два. Расея будзе ўжываць «мяккі ўплыў» там, дзе грубы ўплыў не працуе. Беларускі рэжым, пайшоўшы на буйнамаштабныя рэпрэсіўныя меры, прадэманстраваў сваю слабасьць у доўгатэрміновай пэрспэктыве. Іншыя аналізы ўказваюць на паступовае станаўленьне ў Беларусі «крэольскага нацыяналізму». Несумненна, рэжым мае патрэбу ў нейкім больш пазытыўным кансалідацыйным фактары такога тыпу, калі гаворка вядзецца пра выжываньне самога Лукашэнкі або пра спробу Лукашэнкі пераабрацца на чацьверты тэрмін.
  10 Гл. справаздачу, складзеную блізкімі да Паўлоўскага коламі, даступную ў расейскай мове.
Пачатак  Цалкам Форум

№ 3 (54) - 2007

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2007 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2007/05/19