A R C H E | П а ч а т а к | № 9 (60) - 2007 |
Пачатак Цалкам Форум |
|
|
|||
Да артыкула «Крывіцкі лексыкон» Ю. Пацюпы
Паважаны спадару!
У «ARCHE» 3/2007 ёсьць артыкул спадара Юрага Пацюпы. Шмат слоў незразумелых, але я знайшоў 14 слоў, што ў нашым рэгіёне ўжывалі. І вось слова гібаць (hibać) у значэньні «гнуць» рэдка ўжываюць. Болей стасавалі слова «гібаць» да мэталу: цьвік згібаўся, нож згібаны. Я выпісаў усе словы, мне знаныя, каб параўнаць да тога, што «гнуць» і «гібаць» трохі інакш ужывалі ў размове. Журнал «ARCHE» цікавы сваімі артыкуламі, шмат філязофіі. Наогул хочацца чытаць «ARCHE». Жадаю добрага ўсьпеху ў Вашай выдавецкай справе.
З павагай Кастусь Верабей
11 чэрвеня 2007 г. З.Ш.А.
Словы ў варыяцыях гібаць (hibać)Абгібаць — гібаць навокал.Агібаць — загібваць. Адгібаць — выпрастаць загіб. Дагібаць — бліжэй прыгібаць. Выгібаць — гібаць, каб мела загіб. Выгіб — мейсца, дзе ёсьць загіб. Загібаць — просты цьвік загібаць. Згібаць — пагібаць. Нагібаць — многа разоў згібаць. Надгібаць — трохі згібаць. Паабгібваць — загібаць вокал. Паадгібваць — усё згібанае выпрастаць. Падгібаць — згібаць падніз. Пагібаць — згібаць моцна. Панагібаць — многа нагібаць. Пазагібваць — усё загібаць. Пазгібваць — непатрэбна згібаць. Перагібаць — згібаць на іншы бок. Прыгібаць — дагібаць (да сьцяны). Разгібаць — адгібаць згібанае. Угібаць — гібаць у сярэдзіну (беручыся зваліць з ног). Згіб — згібанае. Гібка — гібаецца.
|
Пачатак Цалкам Форум | ||||
№ 9 (60) - 2007 |
|
Ліст у рэдакцыю.
Майстраваньне [mk].
Абнаўленьне [czyk]. |