A R C H E П а ч а т а к № 11 (62) - 2007
Пачатак  Цалкам Форум


11 — 2007

 



аналітыка • крытыка • палеміка • гісторыя • эсэістыка • літаратура

 


аналітыка

  Юры Чавусаў

Вокладка «ARCHE» №11
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (10’2007)
   ARCHE (9’2007)
   ARCHE (7-8’2007)
   ARCHE (6’2007)
   ARCHE (5’2007)
   ARCHE (4’2007)
   ARCHE (3’2007)
   ARCHE (1,2’2007)

   ARCHE (12’2006)
   ARCHE (11’2006)
   ARCHE (10’2006)
   ARCHE (9’2006)
   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

У афармленьні першай старонкі вокладкі выкарыстаныя здымкі:

1) «Заходнебеларускі селянін чытае савецкую газэту». Слонім, 1939 г.

2) «Рэдакцыя беларускай газэты пасьля паліцэйскага ператрусу». 1920‑я гг. З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіву‑музэю літаратуры і мастацтва.

3) Пілсудзкі точыць зубы «на рабочыя дзяржавы» (улётка Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі). Канец 1920‑х — пачатак 1930‑х гг.

4) «Гарніст маладой Беларусі». Малюнак, зьмешчаны ў № 3 віленскай «пэрыядычнай часопісі беларускай моладзі» «Маладое жыцьцё» ў кастрычніку 1922 г. (перад выбарамі ў польскі парлямэнт).

Дызайн Ягора Шумскага.

Юры Чавусаў
Сцэнары парлямэнцкіх выбараў-2008
Да заканчэньня паўнамоцтваў парлямэнту трэцяга скліканьня застаецца амаль год, але ўжо цяпер назапашваюцца прагнозы наконт таго, якім чынам будзе адбывацца чарговы выбарчы спэктакль на беларускай палітычнай сцэне. Якія мэты павінны паўстаць у кантэксьце выбарчай кампаніі перад уладай і перад апазыцыяй, якая верагоднасьць карэктоўкі звычайнага выбарчага працэсу праз прызначэньне датэрміновых выбараў альбо праз увядзеньне нейкіх элемэнтаў прапарцыйнае выбарчае сыстэмы? Досьвед мінулых палітычных кампаніяў у Беларусі дэманструе, Сфэра палітычнага дзеяньня ў Беларусі звужаецца да стасункаў, зьвязаных з правядзеньнем выбараў і ўдзелам у іх.што існуе магчымасьць зьмены парадку правядзеньня выбараў, але толькі на карысьць і ў інтарэсах улады, у кампэтэнцыі якой знаходзіцца ініцыяваньне такіх зьменаў.

Сама сфэра палітычнага дзеяньня ўнутры краіны ўсё болей звужаецца да стасункаў, зьвязаных з правядзеньнем выбараў і ўдзелам у іх. Час выбараў робіцца тым пунктам, зь якім суадносяцца астатнія дзеяньні дэмакратычных сілаў і які азначае для ўладаў момант непажаданай палітычнай адказнасьці, зьвязаны з пагрозай дэстабілізацыі і разбурэньня існай палітычнай сыстэмы. Выключаная з палітычнага працэсу на нацыянальным, а цяпер ужо і на мясцовым узроўні апазыцыя ня мае магчымасьцяў рабіць палітыку іншым чынам, акрамя як праз удзел у выбарчым фарсе па вызначаным уладамі сцэнары. Пры такіх абставінах памылкова разважаць пра ўдзел беларускай апазыцыі ў выбарах, ужываючы катэгорыі электаральнае паразы альбо перамогі. Але толькі падчас выбараў апанэнты зь лягераў уладаў і лягеру апазыцыі могуць патрапіць у беспасярэдняе палітычнае сутыкненьне ў публічным полі, толькі падчас выбараў зьяўляецца «сапраўдная палітыка».

Зьмены сацыяльнага разьвіцьця і гарачыя тэмы грамадзкага жыцьця для апазыцыі вымяраюцца магчымасьцю скарыстаць іх у выбарчай кампаніі. Два з паловай гады таму мы былі сьведкамі таго, Памылкова разважаць пра ўдзел беларускай апазыцыі ў выбарчых кампаніях, ужываючы катэгорыі электаральнае паразы альбо перамогі.як нават непапулярнае перайменаваньне праспэктаў і вуліцаў у цэнтры сталіцы было ўспрынятае апазыцыйнай кааліцыяй ня як нагода для пратэсту, а толькі як чарговы аргумэнт, зь якім можна было б падкупіць сэрца выбаршчыка. Тыя ж апазыцыйныя сілы, што ў выбарчым спэктаклі не бяруць удзелу, ператварыліся ў напаўсэктанцкія групоўкі, альбо ў мікра-кліентэлы вакол аўтарытэтнага лідэра, чыя значнасьць узрастае толькі падчас гандлю зь іншымі палітычнымі суб’ектамі.

Для кіруючага рэжыму выбары дэманструюць рацыянальны і абумоўлены ўмовамі часу характар падтрымкі беларускай дыктатуры і яе повязь з тутэйшым насельніцтвам. Зь іншага боку, акрамя як падчас выбараў улады не ствараюць сытуацыі хоць бы тэарэтычна дапушчальнага прыходу да ўлады прыхільнікаў іншага палітычнага курсу. Пакуль выбары застаюцца тым «акном магчымасьцяў», калі дапускаецца фармальнае прызнаньне наяўнасьці легальнай альтэрнатывы дзеючаму рэжыму. Таму для ўладаў выбары азначаюць перш за ўсё пэрыяд патэнцыйнай небясьпекі.

Ужо летась альтэрнатыўны характар выбарчага працэсу, гэты рэлікт нядоўгай беларускай дэмакратыі, Апазыцыйныя сілы, што ў выбарчым спэктаклі не бяруць удзелу, ператварыліся ў напаўсэктанцкія групоўкі альбо ў мікра-кліентэлы вакол лідэра, чыя значнасьць узрастае толькі падчас гандлю зь іншымі палітычнымі суб’ектамі.ператварыўся ў залішнюю раскошу. Леташняй зімой падчас кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў 25-га скліканьня галасаваньне пераважна мела безальтэрнатыўны характар. На кожны дэпутацкі мандат у бюлетэні для галасаваньня прэтэндаваў у сярэдні толькі адзін кандыдат. І гэткая сытуацыя бадай не пашкодзіла ўспрыманьню выбараў як дэмакратычнай працэдуры і рацыянальнасьці ўдзелу ў іх. Тое, што раней было магчымае толькі на выбарах у сельскія саветы, цяпер было дапушчальнае і падчас выбараў раённых, гарадзкіх ды абласных саветаў. Як падаецца, і надалей выбарчая працэдура будзе дэвальвавацца.

Згодна з Канстытуцыяй чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня павінны быць прызначаныя не пазьней чым за чатыры месяцы і адбыцца не пазьней чым за 30 дзён да заканчэньня паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў трэцяга скліканьня. Паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў трэцяга скліканьня заканчваюцца 16 лістапада 2008 г., гэта значыць, што выбары павінны адбыцца да 16 кастрычніка 2008 г., а ўказ прэзыдэнта пра прызначэньне выбараў мусіць быць падпісаны не пазьней, чым 16 ліпеня 2008 г. Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў прапанавала прэзыдэнту прызначыць выбары на 12 кастрычніка 2008 г. Натуральна, пры гэтым было адзначана, што канчатковае рашэньне пра дату прызначэньня выбараў усё ж такі застаецца за кіраўніком дзяржавы.

Для ўладаў важна, каб падчас выбараў увогуле не разгарнулася дыскусія па залабадзённых і важных для грамадзтва праблемах сацыяльнага і эканамічнага парадку. Выбары-2008 для ўладаў не будуць мабілізацыйнай кампаніяй, і мэты «разагрэву» грамадзтва будуць супрацьлеглыя таму, што назіралася ў 2004 і 2006 гг. Выбарчая працэдура будзе дэвальвавацца і надалей.У 2004 г. улады былі вымушаныя пайсьці на палітызацыю кампаніі з-за неабходнасьці праціснуць ідэю неабмежаванасьці тэрмінаў панаваньня Лукашэнкі, што прыўнесла ў агітацыйныя спрэчкі элемэнт абмежаванай палітычнай дыскусіі, няхай сабе і без удзелу апазыцыі. Выглядае, што цяпер улады будуць імкнуцца не дапусьціць, каб парлямэнцкія выбары атрымалі хоць які розгалас у грамадзтве. Знойдуцца іншыя, больш бясьпечныя мэханізмы для выпусканьня пары сацыяльнага напружаньня, накшталт уяўнай лібэралізацыі або скасаваньня найбольш адыёзных праўных нормаў (напрыклад, прапіскі), новага вітка барацьбы зь бюракратызмам і карупцыяй, шумнай пікіроўкі з расейскімі карпарацыямі-імпэрыялістамі. Па-ранейшаму можна выкарыстоўваць харызму лідэра, хоць сацыёлягі і заяўляюць пра пераход падтрымкі Лукашэнкі на рацыянальную глебу. (Але варта ўлічваць, што чыстыя вэбэраўскія тыпы легітымнасьці не існуюць, у рэальным жыцьці яе падмурак заўжды зьмяшаны.). Для ўладаў будзе выгадна, калі выбары застануцца незаўважнымі для беларускага народу.

Скасаваньне ільготаў і скарачэньне іншых відаў сацыяльнай падтрымкі, масавыя звальненьні, падаражаньне паслугаў ЖКГ, вяртаньне ўжо напаўзабытых праблемаў з харчовым забесьпячэньнем, Выбары мусяць быць незаўважнымі для беларускага народу.фінансавая напружанасьць у банкаўскай сфэры, памяншэньне памераў датацыяў сельскай гаспадарцы, неабходнасьць распродажу дзяржаўнай маёмасьці — усе гэтыя выклікі, што стаяць перад уладамі, павінны замоўчвацца ў афіцыйнай выбарчай кампаніі. Адказу на іх улады ня маюць, і тыя будуць імкнуцца прынесьці грамадзкай думцы рытуальную ахвяру праз ратацыю дэпутацкага корпусу. Публічна ж ня мусяць быць агучаныя тыя сацыяльныя праблемы нацыянальнага ўзроўню, адказнасьць за якія наўпрост зьвязаная з правалам замежнапалітычнага і ўнутранага эканамічнага курса, пэрсанальна навязанага кіраўніком дзяржавы. Выбары мусяць быць засяроджаныя на мясцовых праблемах, але ні ў якім разе не на праблемах сацыяльна-эканамічнага характару.

Як падаецца, краевугольным элемэнтам непалітычнага фармату выбараў будзе ліквідацыя камунікацыі апазыцыі з насельніцтвам. Апазыцыйных кандыдатаў не дапусьцяць нават да этапу агітацыі, уключна з папярэдняй агітацыяй праз збор подпісаў пад вылучэньне. Гэта патрабуе карэктоўкі выбарчага працэсу, і тут перад дзяржаўнай адміністрацыяй паўстае некалькі магчымых опцыяў.

Датэрміновыя выбары і роспуск парлямэнту

Хоць з праўнага гледзішча выбарчая кампанія займае тэрмін тры месяцы, для апазыцыі палітычнае значэньне кампаніі заключаецца ў этапе актыўнай агітацыйнай працы яе кандыдатаў. Адсутнасьць апазыцыі на выбарчай сцэне (як было падчас мясцовых выбараў-2007) увогуле пазбаўляе выбары палітычнага значэньня. Выбары як зьяву грамадзкага жыцьця можна абмяжоўваць іх агітацыйнай фазай, калі насельніцтва пачынае заўважаць выбарчую кампанію. І чым вышэйшы ўзровень выбараў, тым раней пачынаецца гэтая фаза. Так, для прэзыдэнцкай кампаніі яе актыўная палітычная фаза можа пачацца нават да фактычнага абвяшчэньня выбараў, як гэта было з папярэднімі прэзыдэнцкімі выбарамі, якія дэ факта пачаліся з вызначэньня адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Урад Сідорскага зьяўляецца найбольш доўгатрывалым урадам у гісторыі незалежнай Беларусі.Пры мясцовых выбарах актыўная палітычная фаза ў найлепшым выпадку пачынаецца фактычна толькі з этапу пачатку датэрміновага галасаваньня, калі пачынаецца ўвогуле. Як падаецца, для парлямэнцкіх выбараў гэтая актыўная фаза будзе палягаць пасярэдзіне тэрміну кампаніі і ў прынцыпе будзе супадаць з заканадаўча абмежаваным этапам агітацыі за кандыдатаў: Фактычная агітацыя за вылучаных і зарэгістраваных кандыдатаў адбываецца толькі ў апошні месяц, і палітычнае значэньне кампаніі абмежаванае толькі гэтым часам. Нягледзячы на распачатую падрыхтоўку кандыдатаў і пачатак арганізацыі назіраньня за выбарамі, камунікацыя дэмакратычных сілаў з насельніцтвам з прыцэлам на выбары не распачатая, і таму гэткая прычына прысьпешыць выбарчую кампанію для ўладаў адсутнічае.

Тэхнічная магчымасьць абвяшчэньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў ёсьць, аднак законным чынам яна можа быць рэалізаваная толькі ў выпадку датэрміновага роспуску Палаты прадстаўнікоў трэцяга скліканьня, што запатрабуе пэўнага палітычнага напружаньня і непазьбежна надасьць працэсу прыкметы палітычнага крызісу. Улады маюць і сцэнар адстаўкі ўраду Сідорскага і адхіленьня парлямэнтам прапанаванай прэзыдэнтам кандыдатуры новага прэм’ера — але наўрад ці дзеючы дэпутацкі склад здольны выканаць падобную ролю. Больш верагодным уяўляецца самароспуск парлямэнту, але для гэтага патрэбная нейкая прычына, якая мусіць мець характар надзвычайнай падзеі.

Згаданыя вышэй гаспадарчыя складанасьці вымушаюць рэжым шукаць эканамічнага паратунку праз кантакты з Захадам, у першую чаргу праз здабыцьцё вялізарных крэдытаў, іншыя эканамічныя выгады. На ўсім сьвеце ўрадавыя крызы вырашаюцца праз роспуск парлямэнту і прызначэньне датэрміновых выбараў — чаму ж правальная замежнаэканамічная палітыка дзеючага беларускага ўраду павінна быць выняткам? Таму для эўрапейскага гледача роспуск парлямэнту і адстаўка ўраду могуць быць пазыцыянаваныя як набліжэньне да эўрапейскіх прынцыпаў парлямэнтарызму і ўзаемадачыненьняў паміж галінамі ўлады.

Урад Сідорскага ўжо цяпер зьяўляецца найбольш доўгатрывалым урадам у гісторыі незалежнай Беларусі (калі не лічыць ураду Вячаслава Кебіча, але той пачынаў сваю кадэнцыю яшчэ за саветамі). Урадавы крызіс можа быць інсцэніраваны на замову адміністрацыі прэзыдэнта ў мэтах распружаньня сацыяльнай незадаволенасьці.

Увядзеньне прапарцыйнай сыстэмы

Зладзіць выбары ў фармаце непалітычнае кампаніі можна праз увядзеньне прапарцыйнай выбарчай сыстэмы. Такая рэформа не азначала б пераходу да рэальнай палітычнай канкурэнцыі, а служыла б адчужэньню выбарцаў ад кандыдатаў у парлямэнтары, памяншэньню ўплыву ў парлямэнце галіновых і тэрытарыяльных лабісцкіх груповак.

Зьмяшаная альбо прапарцыйная сыстэма ў большай ступені, чым мажарытарная, надаецца для акрэсьленага вышэй сцэнару «непалітычнай кампаніі»: а) такую сыстэму прасьцей (праз цэнтралізаванае зацьвярджэньне сьпісаў кандыдатаў) кантраляваць ад пранікненьня ў парлямэнт несанкцыянаваных лабістаў і агентаў мясцовай альбо галіновай намэнклятуры; Партыі зьяўляюцца фактычна апошняй інстытуцыяліза­ванай пагрозай рэжыму ў сёньняшняй палітычнай сыстэме.б) у ёй тэхнічна магчымае абсалютнае недапушчэньне апазыцыі нават да стадыі агітацыі (праз стварэньне дадатковых бар’ераў і цэнзаў для ўдзелу ў выбарах, праз абмежаваньне палітычнае рэклямы і стварэньне абмежаваньняў для фінансаваньня партыйнай агітацыі); в) галасаваньне па сьпісах амаль цалкам ізалюе выбарцаў ад абмеркаваньня будзённых сацыяльна-палітычных праблемаў іх мясцовасьці.

У сувязі з гэтым назіральнікі ўказваюць на стварэньне прыўладнай грамадзкай арганізацыі «Белая Русь», якую называюць зародкам будучай партыі ўлады. Аднак актыўна распачатая ўлетку кампанія ўвосень збавіла абароты — прынамсі заплянаваны агульнанацыянальны сход гэтай арганізацыі цяпер адсоўваецца на больш позьні час, у кастрычніку правесьці яго не ўдалося. (Не падобна, каб рэжым так паблажліва ставіўся да графіку выкананьня сваіх стратэгічных ініцыятываў.) Нагадаем, што ў 2006 г. атрымаў маштабны розгалас праект паглынаньня ПКБ з боку пралукашэнкаўскай КПБ. Аднак з гэтага нічога ня выйшла, і рысаў «партыі ўлады» КПБ гэта не надало, хоць аглядальнікі і тады бачылі прыкметы набліжэньня да прапарцыйнай сыстэмы. Прыпыненьне дзейнасьці апазыцыйнае Партыі камуністаў беларускай на шэсьць месяцаў альбо ліквідацыя дзьвюх малаўплывовых, але «брэндавых» палітычных партыяў (Жаночай партыі «Надзея» і Экалягічнай партыі «БЭЗ») у апошні час таксама тлумачылася зачысткай партыйнае прасторы перад пераходам да галасаваньня па сьпісах. Падчас першых выбараў па сьпісах такія фантомы з гучнымі назвамі пры нязначнай колькасьці партыяў у краіне (на дадзены момант — пятнаццаць) здольныя прывабіць занадта вялікую колькасьць галасоў.

Зьнішчэньне партыяў можна зьвязваць і з тым, што яны зьяўляюцца фактычна апошняй інстытуцыялізаванай пагрозай рэжыму ў сёньняшняй палітычнай сыстэме. І рэжым настроены зьнішчаць гэты рэлікт дэмакратыі пры любых абставінах, нават калі не плянуецца галасаваньня па сьпісах. Варыянт увядзеньня прапарцыйнай сыстэмы разглядаецца сярод магчымых.Аднак гэта не тлумачыць таго, чаму ліквідуюцца ў першую чаргу тыя партыі, якія ня маюць нічога, акрамя гучнага брэнду.

Таксама сярод суб’ектыўных прыкметаў увагі да прапарцыйнае сыстэмы можна заўважыць знаходжаньне сябры Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Алега Сьліжэўскага ў якасьці доўгатэрміновага назіральніка за выбарамі ў Казахстане, дзе адбываўся падобны пераход ад мажарытарнай сыстэмы да «кіраваных» выбараў па прапарцыйнай сыстэме зь відавочным дамінаваньнем адной партыі. Гэты чыноўнік таксама кіруе аддзелам міністэрства юстыцыі, які кантралюе дзейнасьць палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў.

Выглядае, пакуль рашэньне пра ўвядзеньне прапарцыйнай сыстэмы не прынятае. Асьвятленьне гэтай тэмы ў дзяржаўных мэдыях, згаданыя крокі па рэгуляваньні партыйнай прасторы пазначаюць толькі тое, што такі варыянт разглядаецца сярод магчымых. Праўда, з выказваньня Лукашэнкі можна зрабіць выснову, што праект прапарцыйнай сыстэмы хутчэй не адхілены, а адпраўлены на дапрацоўку:

Вообще, я не сторонник вашей этой системы парламентских выборов. У нас полностью мажоритарная система: депутат должен избираться от народа, в округе, конкретный человек из этого округа. И он должен ездить туда к людям, встречаться. Он должен перед ними отвечать. Поэтому мы оставили мажоритарную систему. Мы пропорциональную систему по партийным спискам не вводили...¹

  палітоляг, юрыст. Ягоныя тэксты пра разьвіцьцё грамадзкіх і палітычных ініцыятываў у Беларусі зьмешчаныя ў зборніку «Belarusian society’2007: Hopes, illusions, perspectives», выдадзеным сёлета Ўсходнеэўрапейскім дэмакратычным цэнтрам. Артыкул заснаваны на тэзісах, агучаных падчас дыскусіі пра наступныя парлямэнцкія выбары на канфэрэнцыі Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў «Да новага бачаньня Беларусі» (Кіеў, 10—12 верасьня 2007 г). Аўтарская назва тэксту — «Пагрозы і магчымасьці парлямэнцкіх выбараў-2008: дэстабілізацыя сыстэмы і сродкі захаваньня рэжыму».
   

Мажарытарная выбарчая сыстэма не замацаваная канстытуцыйна, таму для яе ўвядзеньня дастаткова прыняцьця парлямэнтам новай рэдакцыі Выбарчага кодэксу. У адрозьненьне ад датэрміновага правядзеньня выбараў, прыкметаў палітычнага крызісу тут ня будзе — будзе толькі ўдасканаленьне і дэмакратызацыя выбарчай сыстэмы.

Захады некаторых палітычных сілаў ужо цяпер можна расцаніць як падрыхтоўку да выбараў па партыйных сьпісах. Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі гучна абвясьціла пра пашырэньне сваіх шэрагаў і прыняцьцё ў партыю знакамітасьцяў (пакуль справа абмежавалася комікам Я. Крыжаноўскім). Сацыял-дэмакраты Казуліна таксама абвясьцілі пра кампанію заахвочваньня сяброўства ў партыі.

Месца дэмакратычных сілаў у інсцэніроўцы выбараў

Дзеля паўнейшага аналізу магчымых канфігурацыяў палітычнага сутыкненьня ўлады і апазыцыі падчас будучай выбарчай кампаніі разгледзім выбарчую стратэгію апазыцыйных палітычных сілаў. На жаль, іх стратэгія ў сьвятле выбараў застаецца нявызначанай, дакладней, пакуль знаходзіцца ў стадыі фармуляваньня, калі існуе некалькі канкурэнтных падыходаў.

Рэальныя мэты Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) напярэдадні выбараў палягаюць найперш у выйгрышы рэсурсаў і заняцьці найбольш спрыяльнай пазыцыі напярэдадні кампаніі па выбарах прэзыдэнта 201—-2011 гг. Як палітычны суб’ект кааліцыя АДС пакуль ня выпрацавала іншых стратэгічных мэтаў у выбарчай кампаніі.

Заключанае пагадненьне аб удзеле ў выбарах прадугледжвае вылучэньне па адным кандыдату на кожную са 110 акругаў. Іх папярэдні сьпіс фармулюецца. Зь іншага боку, шэраг партыяў АДС адмовіліся далучыцца да пагадненьня, у тым ліку гэта зрабіў Мілінкевіч і ягоны незарэгістраваны «Рух «За Свабоду» разам з асацыяванымі суб’ектамі. Мэты ўдзелу кааліцыі дэмакратычных сілаў у выбарах пакуль не агучаныя публічна.Мяркуецца зладзіць кампанію за правядзеньне свабодных выбараў, у тым ліку з выкарыстаньнем мэтадаў масавых акцыяў і інфармаваньня насельніцтва.Такім чынам, распрацоўваецца толькі тактыка ўдзелу (фармуляваньне сьпісу прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат, арганізацыя маніторынгу выбараў, стварэньне кіраўнічага органа ў выглядзе Камітэту начальнікаў штабоў), аднак мэты ўдзелу кааліцыі ў выбарах пакуль не агучаныя публічна.

Сярод тых сілаў, якія ня так адназначна выказваюцца наконт мэтазгоднасьці ўдзелу ў выбарах, вылучаецца пазыцыя Аляксандра Мілінкевіча і ягонага руху. Сам гэты палітычны суб’ект у выбарах як кампаніі па вылучэньні кандыдатаў у парлямэнт ня ўдзельнічае. Але ён разглядае яго як нагоду для разгортваньня некалькіх кампаніяў (часткова ўзгодненых з АДС, як кампанія «За свабодныя выбары»), мэтай якіх будзе захаваньне палітычнага статусу і вядомасьці Мілінкевіча і забесьпячэньне ягоных пазыцыяў напярэдадні будучага цыклю выбараў у прэзыдэнты ў 2010—2011 гадох. Напэўна, задача дацягнуць існаваньне Мілінкевіча да прэзыдэнцкіх выбараў у якасьці дзеяздольнага кандыдата ня можа быць выкананая, як і яго вылучэньне другім разам як адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі. Гэтыя захады хутчэй пакліканыя забясьпечваць уплыў групоўкі Мілінкевіча ў працэсе вызначэньня пэрсоны такога кандыдата і самога фармату ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах.

Апазыцыя значна Мэты апазыцыі пакуль палягаюць унутры самой апазыцыйнай супольнасьці і не арыентаваныя на ўплыў на грамадзтва.горш падрыхтаваная да выбараў з тэхнічнага і рэсурсавага пункту гледжаньня, чым было раней, і ня мае спадзяваньняў на адкрыты і празрысты выбарчы працэс і атрыманьне мандатаў. Канфлікт паміж АДС і Мілінкевічам і сама працэдура адхіленьня Мілінкевіча ад кааліцыйнае працы дорага каштаваў дэмакратам. На жаль, мэты апазыцыі пакуль палягаюць унутры самой апазыцыйнай супольнасьці і не арыентаваныя на ўплыў на грамадзтва.

Высновы

Для апазыцыі выбары, страціўшы свой сэнс як сродак прыходу да ўлады, зрабіліся адзіным апраўданьнем свайго існаваньня. Тыя палітычныя групоўкі, якія ў выбарах не бяруць удзелу, такога апраўданьня для свайго існаваньня ня маюць. Пасьлядоўнасьць пазыцыі КХП-БНФ ня можа не выклікаць павагі. Але гэтая партыя служыць на беларускім палітычным краявідзе красамоўным прыкладам таго, ува што можа пераўтварыцца палітычная сіла, якая адмаўляецца ад якога-любя ўдзелу ў выбарчых кампаніях. Аргумэнты на карысьць байкоту не вытрымліваюць крытыкі і пераважна зводзяцца да псыхалягічных («колькі ўжо можна прайграваць? — лепей не гуляць па іх правілах!»). Да таго ж байкот ужо не зьяўляецца надзейнай зброяй супраць зьнешняй легітымацыі рэжыму. Усякія спробы байкатаваньня выбараў выключаюць суб’екта з палітычнага жыцьця. Не апошні аргумэнт партыйнай апазыцыі супраць выкарыстаньня тэхналёгіі байкоту мае прагматычны характар: пры адсутнасьці ўнутранай падтрымкі для палітычных структураў атрымаць рэсурсы ад замежных донараў можна толькі пры ўмове актыўнага палітычнага дзеяньня, якім байкот быць не можа.

Ключавое пытаньне для ацэнкі магчымага ўдзелу апазыцыйных сілаў у выбарах — пытаньне палітызацыі будучай кампаніі. Апазыцыяй мусіць быць выпрацаваны палітычны парадак дня, які дазволіў бы надаць гэтым парлямэнцкім выбарам палітычнае гучаньне. Трэба паставіць у грамадзтве пытаньні, на якія ўлада ня хоча даваць адказу. Сацыяльна-эканамічным пытаньням (ільготы, газ, міжнародныя санкцыі) мусіць быць нададзена выразнае палітычнае гучаньне.

Існыя памкненьні палітычных суб’ектаў улады і апазыцыі не супярэчаць адзін аднаму і могуць быць задаволеныя ў рамках адной выбарчай кампаніі. Адбываецца гэта з-за таго, што апазыцыя публічна ўжо ня ставіць перад сабою мэты прыходу да ўлады, але і няздольная пакуль сфармуляваць ніякай іншай мэты.

Хацелася б таксама адзначыць ролю «палітычнай экспэртызы» з нагоды парлямэнцкіх выбараў. У пэсымістычных прагнозах і рэалістычна-несуцяшальных сцэнарах чарговай паразы дэмакратычных сілаў за галасы «электарату» ёсьць рацыянальнае зерне, але практычнае карысьці ў іх — нуль. Нельга сьцьвярджаць адсутнасьць у краіне выбарчага працэсу і пры гэтым апэраваць катэгорыямі «электарат» альбо «перамога на выбарах». Трэба чакаць нечаканасьцяў і нічому не зьдзіўляцца.

¹ Стэнаграма прэс-канфэрэнцыі А. Лукашэнкі расейскім журналістам, 12.10.2007 / Пресс-служба Президента Республики Беларусь.
Пачатак  Цалкам Форум

№ 11 (62) - 2007

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2008 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2008/01/20