У афармленьні першай старонкі вокладкі выкарыстаныя здымкі:
1) «Заходнебеларускі селянін чытае савецкую газэту». Слонім, 1939 г.
2) «Рэдакцыя беларускай газэты пасьля паліцэйскага ператрусу». 1920‑я гг. З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіву‑музэю літаратуры і мастацтва.
3) Пілсудзкі точыць зубы «на рабочыя дзяржавы» (улётка Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі). Канец 1920‑х — пачатак 1930‑х гг.
4) «Гарніст маладой Беларусі». Малюнак, зьмешчаны ў № 3 віленскай «пэрыядычнай часопісі беларускай моладзі» «Маладое жыцьцё» ў кастрычніку 1922 г. (перад выбарамі ў польскі парлямэнт).