A R C H E П а ч а т а к № 12 (63) - 2007
Пачатак  Цалкам Форум


12 — 2007

 



аналітыка • крытыка • палеміка • эсэістыка • гісторыя • літаратура

 


літаратура

  Радаслаў Калета

Вокладка «ARCHE» №12
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (11’2007)
   ARCHE (10’2007)
   ARCHE (9’2007)
   ARCHE (7-8’2007)
   ARCHE (6’2007)
   ARCHE (5’2007)
   ARCHE (4’2007)
   ARCHE (3’2007)
   ARCHE (1,2’2007)

   ARCHE (12’2006)
   ARCHE (11’2006)
   ARCHE (10’2006)
   ARCHE (9’2006)
   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Радаслаў Калета

ІЛЮЗІЯНІСТЫ

ён гадамі прывязвае
яе да сябе
эмацыйным
шантажаваньнем
пятлю стабільнасьці
ён зашморгвае на ейнай гладкае
шыі
А яна хоць псыхоляг
(«псыхалягіня»)
глядзіць на ўсё гэта
й ня бачыць

У іх залатой клепсыдры
струменіць пясок
на якім яны ўзводзяць
свой помнік

КАНЕЦ СТАРОЙ КАЗКІ

і прыехаў
прынц
на прыўкрасным белым
кані
такі жаданы
й чаканы
з надуманымі гарбузамі
(«я сябе берагу!»)
паненкі
што няпрынца
на некані
не хацела

і жылі яны пажывалі
пакуль
конь баявы не падох
ад фальшу
тады пачалося
жыцьцё

РЭЎНАСЬЦЬ

Ты кажаш нібыта
хацела душу аддаць
рай збудаваць
словам учынкам рухам
Ты кажаш нібыта
келіх экстазу ў далонях
трымала салодкі
мёд шчасьця
Вачыма ты туліш
свайго суразмоўцы вобраз
песьціш яго слуханьнем
доўгіх ягоных тырадаў
Вы танчыце абдымаючы
адно аднаму
распалёныя вусны
вэрбальным сэксам
Я адсунуты ўбок
зноў гіну трымаю
тваю руку
стаю адыходжу ў цішy

НІЧОГА БЛАГОГА

Не рабілі нічога благога
трымаліся за рукі

Не рабілі нічога благога
ўзіраліся адно аднаму ў вочы

Не рабілі нічога благога
крыху пазабавіліся

Не рабілі нічога благога

Глядзелі тэлеканал
якога няма

КАХАНЬНЕ НАЙЛЕПШАЕ

А каханьне найлепшае
калі яно трымае іспыт
увесь час абмокнутае
ў келіх пакуты
Калі мокрае нібы курыца
ў кроплях дажджу
расталае

А каханьне найлепшае
калі яно ў дарозе
ідзе па вуліцы Спробы
нідзе не зразаючы

А каханьне найлепшае
калі крочым адно да аднога
ў процілежных
кірунках
у празе абдоймаў
ў нязмозе спаткацца

А каханьне найлепшае
калі падае на зямлю
прыгнечанае цяжарам
крыжа
пакуль ня ўстане
наноў
з падвоенай сілай

А каханьне найлепшае
калі мы ня ведаем
куды нам бегчы
губляючыся на сьцяжынках
сьляпой асьцярожнасьці

А каханьне найлепшае
калі яно ў агні гартуецца

А каханьне найлепшае
калі яно ня ёсьць найлепшым
каханьнем

ПРА АДНАГО ТАКОГА

Пасярод батлейкі
стаіць малы Андрэйка
вось ён
з абсурдам поруч
заціснуў галоўную ролю
ў далонь

сарванае горла
і ціша
заплеценая ў чы-
рвань сьлязы
якая гучна
цурчыць

ён у неба глядзіць
чакае
дажджу, каб пазбыцца
сьлязы чырвонай
альбо голасу: «другі акт»
ці «антракт»
ці «заслона»

але мусіць на небе ня ведаюць
гэткай тэрміналёгіі

ПРАТЭРМІНАВАНЫ ЭРОТЫК

ці ты ёсьць
ці ты няма
лета летам
зімой зіма

* * *

пісаць такім чынам
каб з-за кожнага вершу
было чуваць Моцарта

каб кожнае слова
нотай грымела
ў Дасканалым творы

Пераклала з польскай Марыя Мартысевіч

вывучае філялёгію ў Варшаўскім унівэрсытэце.
Сёлета гэта яго другая публікацыя ў «ARCHE».
Пачатак  Цалкам Форум

№ 12 (63) - 2007

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2008 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2008/04/20