A R C H E П а ч а т а к № 12 (63) - 2007
Пачатак  Цалкам Форум


12 — 2007

 



аналітыка • крытыка • палеміка • эсэістыка • гісторыя • допісы

 


допісы

  Мікола Капаховіч

Вокладка «ARCHE» №12
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (11’2007)
   ARCHE (10’2007)
   ARCHE (9’2007)
   ARCHE (7-8’2007)
   ARCHE (6’2007)
   ARCHE (5’2007)
   ARCHE (4’2007)
   ARCHE (3’2007)
   ARCHE (1,2’2007)

   ARCHE (12’2006)
   ARCHE (11’2006)
   ARCHE (10’2006)
   ARCHE (9’2006)
   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Мікола Капаховіч
Заўвагі да меркаваньняў беларускай эліты*
Зь вялікім задавальненьнем прачытаў кніжку «Беларусь: ні Эўропа, ні Расея. Меркаваньні беларускіх эліт» выдавецтва «ARCHE», дзе асабістыя меркаваньні па дзевяці пытаньнях выказалі трыццаць вядомых чалавек. Адны меркаваньні вельмі ясныя, другія нейкія заблытаныя, з трэцімі меркаваньнямі можна ў чымсьці пагадзіцца, у чымсьці не пагаджацца. Але ёсьць меркаваньні і выразы, якія наогул супярэчаць лёгіцы і нацыянальным інтарэсам нашай краіны. Вось менавіта гэта і вымусіла мяне выказаць заўвагі да выказваньняў гэтых дзеячоў.

Пытаньні да Я. Бабосава

Адказваючы на пытаньне № 8, вы кажаце:

Сучасны ўрад Польшчы — правага кірунку. Ён праводзіць недружалюбную палітыку ў дачыненьні да Беларусі.

Калі гэта так, дык чаму за кошт т. зв. чаўночнага гандлю вялікая частка нашага насельніцтва апранаецца ў Польшчы без усялякай дыскрымінацыі з боку польскіх уладаў? Як вядома, там шмат якія тавары таньнейшыя, чым у нас. Па-другое, штосьці ніхто зь беларусаў ня скардзіўся, каб іх выганялі з Польшчы. Беларусы ў Польшчы адчуваюць сябе як дома. А вось грамадзянаў Польшчы ў нашай краіне перасьледуюць, як тых апошніх злачынцаў, хоць на самай справе яны не парушаюць нашых законаў. Чаму ў нас грамадзяне Беларусі польскай нацыянальнасьці перасьледуюцца? Можа, таму, што паважаюць сябе як людзі?

Цытую ваш адказ на пытаньне № 9:

Нэгатыўнае стаўленьне да сучаснага кіраўніцтва Беларусі пераносіцца, на жаль, на народ Беларусі.

Можа, у такім разе дзеля дабрабыту дзесяцімільённага насельніцтва і яго прэстыжу ў сьвеце аднаму кіраўніку варта было б адмовіцца ад сваёй галоўнай пажыцьцёвай пасады? І тады ўсё стала б на свае месцы. Выступіце з канкрэтнай прапановай як аўтарытэтны патрыёт Беларусі.

Цытую ваш апошні сказ:

Як толькі мы пачнем некаму падпарадкоўвацца, перад некім поўзаць, нас проста затопчуць.

Сапраўды, прыклад: старшыня Вярхоўнай Рады 13-га скліканьня Сямён Шарэцкі паддаўся на лісьлівыя салодкія абяцанкі Чарнамырдзіна-Строева-Селязьнёва. І дзе сёньня той С. Шарэцкі, ніхто ня ведае — затапталі.

Пытаньні да А. Вардамацкага

У адказе на пытаньне № 2 вы кажаце:

Насельніцтва Рэспублікі Беларусь — адно з самых адукаваных, я б сказаў — самае адукаванае на тэрыторыі колішняга Савецкага Саюзу пасьля Масквы і Ленінграду.

Калі наш народ самы адукаваны, дык чаму гэты самы адукаваны народ сваім кіраўніком выбраў не якога-небудзь доктара навук ці акадэміка, а звычайнага шараговага кіраўніка далёка не найлепшага саўгасу? Хіба самы адукаваны народ мог пайсьці на гвалтаваньне сваёй роднай мовы, дадзенай яму Богам? Хіба самаму адукаванаму народу магла прыйсьці да галавы думка аб зьнявечаньні сваёй гістарычнай памяці, культуры, нацыянальнай сымболікі і г. д.??? Чаму нават самыя адсталыя і сапраўды малаадукаваныя народы на першае месца ставяць сваю палітычную, эканамічную, культурную і г. д. незалежнасьць?

Пытаньні да С. Калякіна

Цытую ваш адказ на пытаньне № 3:

Беларусы зьяўляюцца адной з самых адукаваных нацыяў і адной з нацыяў, у якіх існуе кваліфікаваная працоўная сіла.

Калі гэта так, дык чаму ў гэтай кваліфікаванай працоўнай сілы самы нізкі вытворчы ўзровень працы і самае высокаэнэргаёмістае абсталяваньне ў Эўропе? Чаму гэты высокакваліфікаваны народ няздольны зарабляць хоць бы столькі, колькі зарабляюць палякі, я ўжо не кажу пра немцаў? Сапраўдныя прафэсіяналы сябе паважаюць і ніколі ня будуць поўзаць на каленях перад сваімі працадаўцамі.

У нашай краіне працоўныя сваю кваліфікаванасьць не паважаюць.

Пытаньні да С. Касьцяна

У адказе на пытаньне № 2 вы кажаце:

Мы краіна, якая можа размаўляць на роўных зь любой эўрапейскай краінай. Бо і наша гісторыя, і сучасная адукаванасьць нашых грамадзянаў даюць нам права сказаць, што мы ў шматлікіх пазыцыях на цэлую галаву вышэйшыя за ўсякіх эўрапейцаў.

Але чаму ў такім разе ў эўрапейцаў няма аніякай цікавасьці да нас? Звычайна да разумных цягнуцца, цікавяцца, а тут, наадварот, адварочваюцца ад нас. Калі сапраўды мы на цэлую галаву вышэйшыя за іх, дык чаму беларускія тавары не канкурэнтаздольныя ў Эўропе? Чаму, наадварот, мы купляем там у іх розны нават пазношаны шырспажыў ды патрыманыя аўтамабілі? Чаму, напрыклад, Нобэлеўскія прэміі атрымліваюць не грамадзяне Беларусі, а эўрапейцы, мы ж вышэйшыя за іх? Чаму беларус няздольны нават павучыцца гаварыць на сваёй роднай мове?

Адказваючы на пытаньне № 7, вы кажаце:

Але ёсьць і частка палітычных дзеячаў (у Расеі, але ня рускіх!), якія выступаюць ад імя Расеі і выступаюць супраць гэтага саюзу.

Што вы маеце на ўвазе, калі кажаце словы «ў Расеі, але ня рускіх»? Патлумачце, калі ласка, канкрэтна.

Вы так адказваеце на пытаньне № 8:

Прыбалтыка атрымала вялікі росквіт у складзе Савецкага Саюзу. А цяпер гэтыя так званыя «незалежныя краіны» сталі калёніямі Злучаных Штатаў Амэрыкі. Палітыкі, якія ўзначальваюць гэтыя рэспублікі, не зьяўляюцца палітыкамі нацыянальнымі. Адамкус —гэта фашыст, які прыехаў з ЗША.

Вы называеце росквітам акупацыю Прыбалтыкі ў 1940—1991 гг.? Гэты росквіт прыбалтыйскім краінам каштаваў зьнішчэньнем і высяленьнем у Сібір трэцяй часткі яе насельніцтва.

Пытаньні да В. Кебіча

Цытую ваш адказ на пытаньне № 3:

…Уключэньне Беларусі ў склад Эўрасаюзу ці эўрапейскага аб’яднаньня, з пункту гледжаньня палітычнага, — гэта набліжэньне межаў Эўрасаюзу, у тым ліку і НАТО, да Расеі.

А прычым тут для нас Расея? Якая нам справа да яе межаў?

У адказе на пытаньне № 7 вы кажаце:

Палітычная плынь: любым спосабам ня страціць Беларусь, мець зь ёй добрыя стасункі. Таму што гэта — адзіны калідор на Захад, які застаўся ў Расеі.

Вы лічыце, што быць калідорам ці чымсьці яшчэ для суседзяў — гэта добра? Уявіце для сябе такую рэальнасьць, што вашыя суседзі, каб не хадзіць адзін да аднаго ў госьці праз пад’езды, выламалі дзіркі ў сьценах вашай кватэры і стасуюцца паміж сабою праз вашу кватэрку, ператварыўшы яе ў калідор. Ня думаю, што вы будзеце ад гэтага ў захапленьні.

Пытаньні да У. Янчэўскага

Цытую ваш адказ на пытаньне № 5:

У значнай ступені нацыю пачаў фармаваць Лукашэнка. Лукашэнка — гэта чалавек, які вылучыў рэспубліку, народ, ён іх адмежаваў.

А хіба да 1994 г. беларускай нацыі не існавала? Пасьля 1995 г. пачалі мэтанакіравана закрывацца беларускія школы, у краіне няма ніводнай цалкам беларускамоўнай ВНУ. І вы гэта называеце фармаваньнем нацыі?

Цытую ваш наступны адказ:

Я заўсёды пратэстую, калі нашу дзяржаву называюць дыктатурай. Гэта некарэктна, абсурдна і нават, я б сказаў, кашчунна. Нельга падаваць руку чалавеку, які так гаворыць. У сапраўдных дыктатараў былі ахвяры — сотні, тысячы, мільёны.

Сёньняшнія дыктатуры зьмянілі свой стыль вынішчэньня народу. Калі Сталін расстрэльваў, дык яго наступнікі мацуюць дыктатуру амаль што бяскроўна. Забараняюць мову народу, а няма мовы, няма і народу.

З павагай, жыхар м. Пружаны Мікола Капаховіч.
29.11.2007

крытык літаратуры, сталы аўтар «ARCHE». Аўтарская назва тэксту — «Памяць, спавітая ўяўленьнем».
Пачатак  Цалкам Форум

№ 12 (63) - 2007

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2008 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2008/04/20