A R C H E | П а ч а т а к | № 12 (63) - 2007 |
Пачатак Цалкам Форум |
|
|
|||
Ітан Надэльман | ||||
Ітан Надэльман
Найлепшы шлях у барацьбе з наркаманіяй: забароны ці легалізацыя?
Замест таго, каб ставіцца да гандлю наркотыкамі як да арганізаванага рынку, а наркаманаў — лячыць як хворых, заканадаўцы з усяго сьвету пакуль толькі спрыяюць наркабізнэсу і красаваньню цэлых наркадзяржаваў. Між тым ёсьць рацыянальны спосаб кантролю за ўжываньнем наркотыкаў — больш рэалістычны, менш рытарычны, здольны пакласьці канец «вайне з наркаманіяй».
«У глябальнай вайне з наркаманіяй
Не, няможна. |
(нар. 1957 у Нью-Ёрку) — заснавальнік і выканаўчы дырэктар «Альянсу антынаркатычнай палітыкі» («Drug Policy Alliance»), няўрадавай арганізацыі, што базуецца ў Нью-Ёрку і робіць свой пасільны ўнёсак у барацьбу з гэтым сусьветным ліхам. Доктар Гарвардзкага ўнівэрсытэту. У 1987—1994 гг. выкладаў палітыку і грамадзкія адносіны ў Прынстанскім унівэрсытэце. Аўтар шматлікіх артыкулаў на тэму антынаркатычнай палітыкі ў амэрыканскіх часопісах «Science», «Foreign Affairs», «American Heritage» і «National Review». Аўтарская назва артыкула — «Добра падумай» («Think Again»). |
Канчатковы вынік такой стратэгіі — сьмерць Заўвагі Віктара Чарняка да артыкула Ітана Надэльмана Восеньню 2007 г. у журнале «Foreign Affairs» зьявіўся артыкул прафэсара Ітана Надэльмана, у якім ён прапануе рацыянальны спосаб кантролю за спажываньнем наркотыкаў і пераадоленьнем крымінальнага наркабізнэсу. У сваім артыкуле прафэсар Надэльман дэманструе неэфэктыўнасьць змаганьня з сацыяльным фэномэнам спажываньня, распаўсюду і вырабу наркотыкаў і іх сурагатаў шляхам ілегалізацыі і крымінальнага перасьледу вытворцаў, распаўсюднікаў і спажыўцоў. Аргумэнтамі для гэтага аўтару служаць: нэгатыўны досьвед апошняга дзесяцігодзьдзя ААН і Злучаных Штатаў у барацьбе з гэтым ліхам; не зьмяншэньне, але рост попыту на наркатычныя вырабы і добрая арганізаванасьць крымінальнага наркабізнэсу; маргінальнае становішча ў грамадзтве людзей, залежных ад наркотыкаў; шырокае распаўсюджваньне СНІДу і іншых інфэкцыйных захворваньняў сярод наркатычна залежных людзей шляхам негігіенічнага ўжытку шпрыцаў. На думку прафэсара Надэльмана, адзіны рацыянальны выхад для грамадзтва — гэта легалізацыя наркатычных вырабаў, прынамсі найбольш лёгкіх, як марыхуана, што дазволіць дзяржаве трымаць пад кантролем іх рынак і тым самым ліквідуе чорны рынак і павязаную зь ім злачыннасьць. У сваю чаргу праблема наркотыкаў стане праблемай здароўя, зьменшыцца колькасьць памерлых ад перадазіровак і няякаснага тавару, зьменшыцца распаўсюджваньне інфэкцыйных хваробаў і выдаткі падаткаплатнікаў на барацьбу з наркотыкамі і іх наступствамі. Давайце сапраўды падумаем над тым, што прапануе прафэсар Надэльман. У чым большая шкода: ад ужываньня наркотыкаў ці ад іх забароны? Па-першае, я лічу, што трэба ставіць пытаньне не пра выбар найменшага зла, але пра выяўленьне і пераадоленьне зла. На маю думку, пазыцыя прафэсара Надэльмана ў цэлым адпавядае поглядам сучасных «libertarians» (прыхільнікаў дактрыны пра свабоду волі), для якіх правы і свабода індывідуўму ставяцца на першы плян. Індывідуўм ня можа ў палітычным і сацыяльным жыцьці грамадзтва быць абмежаваным у свабодзе асабістага выбару, эканоміка поўнасьцю рэгулюецца прынцыпамі свабоднага рынку. (Адным зь вядомых сучасных прадстаўнікоў дадзенай палітычна-філязофскай плыні зьяўляецца прафэсар Робэрт Нозік (Robert Nozick) зь ягонай «theory of entitlement» і «idea of minimal State».) Таму няма нічога дзіўнага, калі для аўтара сыстэматычнае ўжываньне наркотыкаў ня ёсьць амаральным, не вынішчае ў чалавеку асабістай вартасьці, і таму найбольшая шкода для яго прадстаўляецца ад ілегалізацыі наркотыкаў. Мэта, якую хацеў бы дасягнуць прафэсар Надэльман, была б гарманізацыя грамадзтва: пераадоленьне злачынства, мэдычная дапамога і рэабілітацыя нарказалежных, эканомія грашовых выдаткаў падаткаплатнікаў. Але аўтар не бярэ пад крытычную ўвагу эфэкты ад легалізацыі наркотыкаў. Дасягненьне азначаных мэтаў выклікае вялікія сумневы. Крымінальныя структуры складуць канкурэнцыю новым манапалістычным вытворцам на рынку наркотыкаў таму, што манаполіі павінны будуць плаціць высокія падаткі і ў выніку трымаць высокія цэны. Даступнасьць наркотыкаў прывядзе да іх больш шырокага ўжываньня і павысіць выдаткі спажыўцоў на наркатычныя вырабы і, як наступства, крымінальнасьць. Няма сумневу, што легалізацыя марыхуаны і іншых лёгкіх наркотыкаў паслужыць толькі іх злоўжываньню і паступоваму пераходу на мацнейшыя наркотыкі. Немагчымасьць абмежаваньня тых, хто знаходзіцца ў крытычным стане, ад тых, хто з розных прычынаў толькі пачынае спажываньне наркотыкаў, і тым самым вызначэньня тых, каму выдзяляць бясплатныя наркатычныя вырабы, а каму не, прывядзе да высокіх выдаткаў на новыя мэдычныя структуры, што будуць гэтым займацца. Разам з гэтым павысяцца выдаткі на лекаваньне ўзрослай колькасьці нарказалежных, якія ня змогуць паўнавартасна прадаўжаць жыцьцё ў грамадзтве. Пытаньне: ці можна прапанаваць нарказалежнаму бясплатны наркотык, каб толькі часова палепшыць ягоны стан? Мяркую, што не, бо канчатковы вынік такой стратэгіі — сьмерць. Праграмы па абмене шпрыцаў альбо іх нізкага кошту можна ажыцьцяўляць і пры ўмове ілегалізацыі наркотыкаў. Ні ў якім разе асобы, залежныя ад наркатычных вырабаў, не павінны трактавацца ў спосаб, што прыніжаў бы іх вартасьць. Праблема спажываньня наркатычных вырабаў сярод шырокага кола людзей, асабліва моладзі, кідае сьвятло на шырокі спэктар праблем, якія існуюць у сучасным грамадзтве (асабліва маю на ўвазе краіны Захаду): праблема прызнаньня і рэалізацыі асобы ў грамадзтве, нявызначанасьць мэты існаваньня чалавека, яго маральных якасьцяў і прынцыпаў. Лічу, што інтэлігенцыя і дзяржава ў першую чаргу павінна зьвярнуць увагу на тое, як рэфармаваць грамадзтва, адукацыйную і выхаваўчую сыстэмы для таго, каб выхаваць маральную асобу («virtues person»), прапагандаваць пачуцьцё салідарнасьці і супольнага дабра (common good), абараніць сям’ю ад рознага кшталту дэградацыйнага і разбуральнага ўплыву. Цікавым прадстаўляюцца дэбаты паміж такімі філязофска-палітычнымі плынямі, як лібэральныя эгалітарысты («liberal egalitarians», яскравымі прадстаўнікамі зьяўляюцца Джон Роўлз, Рональд Дворкін) і камунітарысты («communitarians», яскравымі прадстаўнікамі зьяўляюцца Аласдар Макінтайр, Майкл Ўолцэр і Чарлз Тэйлар). Камунітарысты крытыкуюць лібэральных эгалітарыстаў за тое, што апошнія ня могуць дастасаваць да сваіх сацыяльных тэорый справядлівасьці важнасьць прыналежнасьці да канкрэтнага грамадзтва з пэўнай традыцыяй, культурай і рацыянальным масьленьнем. Такім чынам яны не даюць дастаткова аргумэнтацыі, якім чынам выхаваць маральную асобу з пачуцьцём салідарнасьці. Лічу, што дадзеная аргумэнтацыя камунітарыстаў вельмі слушная, і прапаную паглядзець на праблему наркотыкаў, застасаваўшы некаторыя маральныя погляды хрысьціянства (у першую чаргу каталіцкай і праваслаўнай цэркваў). Згодна з хрысьціянскай маральлю, існаваньне і дзейнасьць асобы ў сьвеце заключаецца ў рэалізацыі яе патэнцыялаў і талентаў з мэтай станаўленьня самім сабой у гісторыі грамадзтва і сусьвету і як канчатковы пункт — вяртаньня да Творцы. Яна можа рэалізавацца толькі з дапамогай Божай ласкі, якая ні ў якім разе не трансфармуе натуры чалавека. Вартасьць асобы прадстаўляецца ўнікальнасьцю рацыянальных і маральных задаткаў, што даюць ёй магчымасьць інтэлектуальнага пазнаньня і самарэгуляцыі. З дапамогай натуральнага закону асоба адкрывае для сябе маральныя цноты і прынцыпы, што павінны рэалізоўвацца ў грамадзтве праз свабодны і адказны выбар у дасягненьні асабістага і супольнага дабра. Ужываньне ж наркотыкаў паніжае годнасьць чалавека тым, што робіць яго залежным ад геданістычных пачуцьцяў. Наркотыкі выклікаюць эфэкт адрыву ад рэальнасьці. Наркатычная залежнасьць разбурае псыхічную, духоўную і рацыянальную функцыю чалавека, узалежнівае яго існаваньне і таму амаральная. У дадзенай пэрспэктыве легалізацыя наркатычных вырабаў створыць павязаную з гэтым новую субкультуру, якую папа Ян Павал ІІ назваў «культурай сьмерці». Наркотыкі стануць маральна нэўтральным выбарам. Асабліва небясьпечны дадзены крок будзе для маладой і несфармаванай асобы, а таксама для тых, хто з розных прычынаў няздольны да асабістых адказных паводзінаў і выбару на падставе інтэлектуальных ведаў і маральнага досьведу. Лічу, што такія мэтады, як папярэджаньне, лекаваньне і стрымліваньне, запрапанаваныя ў мануале «Царква, наркотыкі і наркатычная залежнасьць»¹, павінны быць яшчэ раз добра асэнсаваныя і дастасаваныя да тактыкі змаганьня супраць далейшага росту наркатычнага рынку. |
ВІКТАР ЧАРНЯК нарадзіўся на Гарадзеншчыне, пасьля заканчэньня бакаляўрыяту ды магістратуры піша дактарат на факультэце сацыяльных навук ва ўнівэрсытэце Фамы Аквінскага ў Рыме. Друкуецца ў «ARCHE» ўпершыню. |
Такім чынам, вялікія страты і перашкоды, якія церпіць грамадзтва ў барацьбе з крымінальным рынкам наркотыкаў, не даюць нам падставы для іх легалізацыі, бо гэты крок прывядзе да непрадбачаных і беспаваротных нэгатыўных наступстваў.
Вядома, што барацьба са злом, выкліканым наркотыкамі, ня скончыцца, пакуль будзе існаваць чалавецтва, але іх ілегалізацыя захавае аснову маральных прынцыпаў і якасьцяў, згодна зь якімі кожны чалавек можа фармаваць асабісты і адказны выбар: ці стаць на шлях самаліквідацыі, ужываючы наркотыкі, ці стаць на крымінальны шлях іх вытворчасьці і распаўсюду, ці шукаць паўнавартаснай рэалізацыі як асобы шляхам адказнага і свабоднага выбару ў дасягненьні асабістага і супольнага дабра. |
¹ Папскі Савет па ахове здароўя, 2001. |
Пачатак Цалкам Форум | ||||
№ 12 (63) - 2007 |
|
Ліст у рэдакцыю.
Майстраваньне [mk].
Абнаўленьне [czyk]. |