A R C H E | П а ч а т а к | № 12 (63) - 2007 |
Пачатак Цалкам Форум |
|
|
|||||||||||||||||||||||
Павел Усаў | ||||||||||||||||||||||||
Павел Усаў
Дэмакратычнае вяртанне да мінулага Выбары і грамадзянскае заняволенне ў Расеі I. Новая палітычная расейская мадэльМала хто сумняваўся ў элегантнай перамозе на думскіх выбарах кааліцыі «Адзіная Расея — Пуцін». Вынік выбараў не толькі ў тым, што перамагла ўлада і прайграла дэмакратыя, а ў тым, што ў Расеі аформілася новая палітычная мадэль. А «прызначэнне» Дз. Мядзведзева на пасаду наступнага прэзідэнта сьведчыць аб тым, што ў гэтай краіне пачалася эпоха «некаранаваных імператараў».Думскія выбары ператварыліся ў механізм узмацнення гэтай новай палітычнай мадэлі і гарантыю яе стабільнага функцыянавання і легітымнасці. Калі прэзідэнцкія выбары павінны забяспечыць легітымнасць пераемнасці пасады «кіраўніка дзяржавы», то думскім выбарам адведзена роля ўкаранення гэтай мадэлі ў грамадстве і яе абарона ад грамадскага ціску. Дзяржаўная Дума ў падобных умовах не можа прадстаўляць супрацьвагу выканаўчай улады. Збольшага існаванне Думы і захаванне выбарчага працэсу ў Расеі неабходна для стварэння ілюзій прысутнасці дэмакратыі (і забеспячэння дыялогу з Захадам). У палітычнай сістэме Расеі ўстойліва спалучаюцца дэмакратычныя і аўтарытарныя элементы. З аднаго боку, існуе інстытут палітычных выбараў, палітычныя партыі (апазіцыя) і грамадскія аб’яднанні, захаваліся асобныя незалежныя СМІ. З другога боку — кантроль цэнтральнай улады над грамадствам узмацняецца, што апошняе збольшага прымае з пакорай. Дэмакратычныя інстытуты, такія, як выбары і парламент, служаць механізмам забеспячэння ўстойлівасці аўтарытарнай сістэмы і эфектыўнасці яе ўздзеяння на грамдства. Гэты працэс атрымаў назву «кіраванай дэмакратыі». Існуе мноства меркаванняў наконт таго, чым ёсць «кіраваная дэмакратыя» ў Расеі. Так, расейскі палітычны аглядальнік У. Траццякоў піша:
«Кіраваная дэмакратыя» — гэта ані дыктатура, ані дэспатыя. Гэта аўтарытарна-протадэмакратычны тып улады, які існуе ў форме прэзідэнцкай рэспублікі і ў тым выглядзе наменклатурна-бюракратычнай, слабафедэральнай, месцамі квазідэмакратычнай і моцна карумпіраванай дзяржавы. Добра гэта, ці дрэнна? Гэта лепш, чым дэспатыя (дыктатура) і нават чым аўтарытарызм, але горш, чым простая дэмакратыя. Кіраваная дэмакратыя — гэта дэмакратыя (выбары, альтэрнатыўнасць, свабода слова і друку, змена лідэраў рэжыму), але яна карэктуецца кіруючым класам (дакладней, той яе часткай, якая мае ўладу).
Пры кіраванай дэмакратыі дапускаецца абмежаваны ўдзел грамадства ў палітычных працэсах. Сутнасць абмежавання заключаецца ў тым, што вынік галасавання будзе ў акрэсленай ступені прадвызначаны, а сам «выбар» будзе зведзены да тых опцый, якія загадзя былі навязаныя ўладамі. Па-другое, апазіцыя, якая ўключана ў выбарчую кампанію, сваім удзелам робіць яе легітымнай у вачах грамадства. У той жа самы час пры дапамозе выбараў апазіцыйныя партыі «дэмакратычна» выводзяцца з палітычнай сістэмы, бо народ за іх не прагаласаваў. Грунтоўныя змены, якія датычылі расейскіх выбараў, былі ўнесеныя ўжо ў 2001 г. Згодна з законам «Аб палітычных партыях» адзіным відам выбарчых аб’яднанняў у органы дзяржаўнай улады сталі палітычныя партыі, якія маюць адпавядаць шэрагу патрабаванняў, у тым ліку і мінімальнай колькасці сяброў. Паводле інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі РФ на 20 жніўня 2006 г., было зарэгістравана 35 палітычных партыяў. У 2005—2006 гг. Федэральная рэгістрацыйная служба правяла перарэгістрацыю палітычных партыяў. Паводле стану на 26 кастрычніка 2006 г., перарэгістрацыю прайшлі толькі 19 партыяў. Усяго за невыкананне норм закону «Аб палітычных партыях», згодна з якім у партыі павінна быць не менш як 50 тыс. сяброў і мінімум 45 рэгіянальных аддзяленняў па 500 чалавек, было ліквідавана 16 арганізацыяў. Яны былі пазбаўленыя права ўдзелу ў выбарах і былі абавязаныя альбо самараспусціцца, альбо пераўтварыцца ў грамадскае аб’яднанне. Паводле стану на 2007 г., згодна з афіцыйнай інфармацыяй, ажыццяўляюць сваю дзейнасць толькі 15 палітычных партыяў.
1. Дэмакратычная Расея. Некаторыя з «самараспушчаных» партыяў наўпрост уліваюцца ў кіруючую партыю «Адзіная Расея». Так яшчэ пры канцы 2006 г. «Аб’яднаная прамысловая партыя» (партыя алігархаў) прыняла рашэнне аб самароспуску і ўсім складам увайшла ў «Адзіную Расею». Старшыня «Аб’яднанай прамысловай партыі» Алена Паніна на сённяшні дзень з’яўляецца дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі. Згодна з законам «Аб асноўных гарантыях выбарчых правоў і права на ўдзел у рэфэрэндуме грамадзян Расейскай Федэрацыі», прынятым у 2002 г., у выбарчы блок могуць уваходзіць не болей за тры ўдзельнікі, з якіх прынамсі адзін павінен быць палітычнай партыяй. А незадоўга да пачатку кампаніі 2003 г. у выбарчае заканадаўства былі ўнесеныя зьмены, якія яшчэ больш абмежавалі кола грамадскіх аб’яднанняў, якія могуць уваходзіць у выбарчыя блокі: пасьля 1 студзеня 2004 г. у выбарчыя блокі могуць уваходзіць толькі палітычныя партыі. Выбары 2003 г. у Дзяржаўную думу Расеі праявілі тэндэнцыю «зыходу» апазіцыі з публічнай, палітычнай сцэны:
Апазіцыйныя дэмакратычныя партыі («Яблык», «СПС», «Дэмакратычная Расея») не змаглі пераадолець 5 % бар’еру. Яшчэ большым ударам для апазіцыйных партыяў стала павелічэнне выбарчага бар’еру з 5 % да 7 %. Зьмены і папраўкі ў заканадаўстве спрыялі выцясненню з палітычнага і выбарчага поля асноўных дэмакратычных партыяў, такіх, як «Саюз правых сіл», «Яблык». Яны ператварыліся ў «вулічныя» партыі, страціўшы мажлівасць аказваць уплыў на палітычнае жыццё краіны легітымным шляхам.
ІІ. «Адзіная Расея» —
Паступова Расея ператвараецца ў краіну, дзе дамінуючай з’яўляецца адна партыя — партыя ўлады. |
палітоляг, сталы аўтар «ARCHE». |
Пачатак Цалкам Форум | ||||
№ 12 (63) - 2007 |
|
Ліст у рэдакцыю.
Майстраваньне [mk].
Абнаўленьне [czyk]. |