A R C H E | П а ч а т а к | № 12 (63) - 2007 |
Пачатак Цалкам Форум |
|
|
|||
Венесуэла: рэвалюцыя Уга Чавеса¹ Уводзіны3 снежня 2006 г. дзейны прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес быў упэўнена пераабраны на другі шасцігадовы тэрмін. У выбарах узялі ўдзел 74 % грамадзян, 63 % з якіх прагаласавалі за Чавеса. Напярэдадні выбараў расколатая палітычная апазіцыя часова аб’ядналася і высунула кандыдатам былога губернатара штата Сулія Мануэля Разалеса, адзінага палітыка, які меў шанцы перамагчы Уга Чавеса.Пасля пераканаўчай перамогі Чавес паскорыў свае рэформы, якія ён называе баліварыянскай рэвалюцыяй2. 31 студзеня 2007 г. Нацыянальны сход ухваліў апошні з шэрагу законаў пра дадатковыя паўнамоцтвы (ley habilitantes), які на паўтара года надзяляе прэзідэнта шырокімі заканадаўчымі кампетэнцыямі. Цягам наступных шасці гадоў мае адбыцца пераход да «сацыялізму XXI стагоддзя», новай мадэлі дзяржаўнага ладу. Прэзідэнт Чавес дагэтуль не раскрыў сэнсу сваіх планаў, але падобна, што «сацыялізм новага стагоддзя» азначае далейшае ўмацаванне выканаўчай улады, нацыяналізацыю ключавых сектараў эканомікі, палітызацыю дзяржаўных органаў і ўмацаванне кантролю за інфармацыйнымі плынямі. Усё сведчыць пра тое, што Венесуэла непазбежна коціцца да аўтакратыі. З 1998 г., калі Чавес быў абраны прэзідэнтам, яго рэвалюцыйныя планы ўсё больш палярызавалі краіну. Пасля склікання Канстытуцыйнай асамблеі, прыняцця новай канстытуцыі ў 1999 г. і пераабрання Чавеса ў ліпені 2000 г. адбыўся шэраг канстытуцыйных і неканстытуцыйных спробаў пазбавіць яго прэзідэнцкай пасады. На працягу першых пяці гадоў свайго прэзідэнцтва Чавес знаходзіўся збольшага ў абароне і, нягледзячы на трывала высокі рэйтынг, займаў больш-менш прымірэнчую пазіцыю. Сітуацыя карэнным чынам змянілася пасля перамогі прэзідэнта на рэферэндуме ў пытанні даверу да прэзідэнта ў 2004 г., калі высокія цэны на нафту і раз’яднанасць апазіцыі дазволілі яму распачаць рашучы наступ. Пад прыкрыццём стварэння новага тыпу «простай», ці «ўсеагульнай», дэмакратыі Чавес метадычна аслабляў сістэму стрымак і супрацьвагаў. Прызначэнні ў судовую сістэму і Нацыянальную выбарчую раду сталі адбывацца пад палітычным ціскам, а ў эфектыўнасці нагляду кантрольна-рэвізійнай палаты за станам дзяржаўных фінансаў і омбудсмана за захаваннем правоў чалавека з’явіліся сумневы. Узмацненне прэзідэнцкай улады выяўляецца і ў аслабленні мясцовага самакіравання, кантролі міністэрства інфармацыі за тым, як у СМІ асвятляецца дзейнасць уладаў, і прызначэнні дзейных і адстаўных вайскоўцаў на ключавыя цывільныя пасады, у тым ліку міністра ўнутраных спраў і юстыцыі3. Прэзідэнт наўпрост падпарадкаваў сабе новаствораны Нацыянальны рэзерв, падраздзяленні мясцовай самаабароны і неафіцыйныя ўзброеныя фармаванні, адначасова стварыўшы дадатковыя ваенізаваныя структуры, якія патэнцыйна могуць быць выкарыстаныя для падаўлення палітычнай апазіцыі. Тым не менш, прэзідэнт Венесуэлы мае шэраг нявырашаных праблемаў. Ягоны ўрад дагэтуль не выканаў шмат з таго, што ён паабяцаў восем гадоў таму, хоць Чавес і пераклаў адказнасць за гэта на сваіх падначаленых і замежных ворагаў, у прыватнасці — на ЗША. Пры дапамозе нядаўна абвешчанага стварэння Аб’яднанай сацыялістычнай партыі Венесуэлы кіраўнік дзяржавы плануе пакласці канец расколу, які назіраецца ў лагеры яго прыхільнікаў у пытанні прыярытэтаў баліварыянскай рэвалюцыі. Нягледзячы на звышупэўненую перамогу Чавеса на прэзідэнцкіх выбарах, апошнія апытанні сведчаць, што ў краіне расце незадавальненне ростам злачыннасці ды карупцыі, а таксама неэфектыўнасцю ўраду. Сярод іншых праблемаў венесуэльскай улады — усё большае ўцягванне насельніцтва ў наркабізнэс ды парушэнне правоў чалавека. Перамогу на выбарах і высокі рэйтынг Чавесу забяспечылі шчодрыя сацыяльныя праграмы і эканамічныя ініцыятывы, якія, аднак, цяжка будзе стала працягваць без дзяржаўных субсідый. Як і ранейшыя кіраўнікі краіны, Чавес нарошчвае дзяржаўныя выдаткі, што вядзе да ўзрастання і без таго значнага бюджэтнага дэфіцыту. З тае прычыны, што ўрад дырыжуе венесуэльскай эканомікай, перспектывы яе росту ў вялікай ступені вызначаюць яго выдаткі і валютныя паступленні нацыянальнай нафтавай кампаніі «Petróleos de Venezuela S. A.» (PDVSA). Лёс рэвалюцыі ў наступныя шэсць год вырашаць чатыры асноўныя фактары, а менавіта: здольнасць Чавеса стварыць жыццяздольную сацыялістычную мадэль і пры гэтым згуртаваць сваіх паплечнікаў, не парушаючы базавых дэмакратычных нормаў; даходы ад экспарту нафты; здольнасці апазіцыі аб’яднацца і высунуць моцную альтэрнатыву Чавесу і, нарэшце, ад таго, ці здолее прэзідэнт Венесуэлы падтрымліваць у краіне вобраз ЗША як моцнага, але даволі пасіўнага ворага, якому належыць даваць адпор. У кожным з гэтых чатырох фактараў закладзены сур’ёзны канфліктны патэнцыял. Аднак галоўным пытаннем стаецца, ці будуць змены ў краіне асацыявацца выключна з асобай Уга Чавеса. Калі аўтарытарныя тэндэнцыі ў краіне ўзмацняцца, а ўнутраныя апазіцыя і міжнародная супольнасць не знойдуць на гэта эфектыўнага дэмакратычнага адказу, краіну чакае цьмяная будучыня.
Феномен ЧавесаРэжым Пунта Фіха (1958—1992) і кар’ерны ўзлёт ЧавесаВайсковая дыктатура Маркаса Пэрэса (1948—1958) скончылася падпісаннем пагаднення ў Пунта Фіха4, заключанага партыямі «Дэмакратычнае дзеянне» (Acción Democrática), «Камітэтам незалежнага выбарчага палітычнага згуртавання» (Comité de Organización Política Electoral Independente) і «Саюзам рэспубліканскай дэмакратыі» (Unión Republicana Democática)5, якія ўзялі на сябе абавязанні паважаць прынцыпы дэмакратыі і закласці сістэму ратацыі ўлады і справядлівага прадстаўніцтва сацыяльных групаў ва ўрадзе. |
1 Аналітычны даклад «Крайсіс груп» (Crisis Group) — незалежнай няўрадавай арганізацыі, якая займаецца перадухіленнем і вырашэннем гвалтоўных канфліктаў праз правядзенне палявых даследаванняў і кансультаванне зацікаўленых бакоў. 2 Рэвалюцыя атрымала імя героя барацьбы за незалежнасць Лацінскай Амерыкі Сімона Балівара, што мусіць адлюстроўваць яе нацыяналістычны і антыімперыялістычны характар. Менавіта гэтыя рысы рэвалюцыі падкрэслівае Уга Чавес, супрацьстаўляючы Венесуэлу ЗША, тым часам як сам Балівар захапляўся амерыканскай рэвалюцыяй і грамадствам ЗША. 3 На пачатку новага прэзідэнцкага тэрміна Чавесава міністэрства змяніла назву з міністэрства ўнутраных спраў і юстыцыі на міністэрства народнай улады ва ўнутрыдзяржаўных стасунках і юстыцыі.
|
Палітычная сістэма на аснове дамовы ў Пунта Фіха была замацаваная ў канстытуцыі 1961 г., якая канчаткова аформіла дэмакратычную форму кіравання. У 1960—1970-я гг. Венесуэла пазбегла лёсу большасці краін паўднёвай часткі кантыненту, дзе адбыліся вайсковыя перавароты. У сферу кампетэнцыі выканаўчай улады ўвайшла абарона, фінансы і замежныя справы. Яна таксама атрымала манаполію на фармаванне кадравага складу дзяржаўных устаноў і дарадчых грамадскіх камітэтаў.
Лаяльнасць арміі была здабыта пры дапамозе закладзенай у канстытуцыі яе значнай аўтаноміі і бескампраміснай пазіцыі палітычных партыяў да марксісцкага паўстанцкага руху, які набраў моц у краіне ў 1960-я гг.6. Паводле канстытуцыі, вайскоўцы не мелі права мяшацца ў палітычнае жыццё, скасоўваўся генеральны штаб, а само войска драбілася на асобныя роды. Канстытуцыйныя абмежаванні ўплыву арміі кампенсаваліся за кошт яго прафесіяналізацыі, пераўзбраення7, падвышэння вайсковых пенсіяў і значнай самастойнасці вайскоўцаў у прыняцці рашэнняў (урад, аднак, строга кантраляваў працэс прызначэння вышэйшых афіцэраў)8. На пачатку 1960-х гг. дзяржава ўпершыню пачынае сур’ёзна мяшацца ў эканоміку. Тады ж фармуецца тып сацыяльнай палітыкі, пабудаваны на пераразмеркаванні даходаў ад экспарту нафты, які атрымаў у народзе назву «засейвання нафты» (sembrar el petróleo). Нягледзячы на тое, што вялікія выдаткі на сацыяльныя праграмы і разбудову інфраструктуры сталі характэрнай рысай прэзідэнцтва Чавеса, яны не былі ягонай вынаходкай. Паводле канстытуцыі 1961 г., на дзяржаву быў ускладзены абавязак забяспечваць эканамічны рост пры дапамозе пратэкцыянісцкіх захадаў, якія спрыялі б стварэнню эканамічных кангламератаў9. Канстытуцыя таксама ў агульных рысах акрэслівала амбітную сацыяльную палітыку дзяржавы, якая прадугледжвала забеспячэнне ўсіх грамадзян жытлом, усеагульную сістэму аховы здароўя ды адукацыі і ільготы для працоўных10. У выніку ўзрастання цэнаў на нафту ўрад атрымаў сродкі, каб працягваць маштабныя праекты разбудовы інфраструктуры краіны, распачатых за прэзідэнтам Рафаэлем Кальдэрам, у тым ліку ўзвядзенне гідраэлектрастанцыяў і аўтабанаў. Інвестыцыі пацяклі і ў дзяржаўныя прадпрыемствы, асабліва ў нафтавы сектар, нацыяналізаваны ў 1975—1976 гг. У гэты час былі створаны дэцэнтралізаваныя ўрадавыя ведамствы адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння. Да таго ж дзяржаўныя субсідыі атрымлівалі жыллёвы, энергетычны, камунальны, транспартны і сельскагаспадарчы сектары. Шчодрыя дзяржаўныя датацыі дазвалялі партыям пашыраць кліентэлы і нарошчваць кантроль над шмат якімі сферамі грамадскага жыцця, ствараючы ручныя НУА і прафсаюзы11. З тае прычыны, што кандыдаты на публічную службы адбіраліся партыйнымі босамі, узнікла патрон-кліенцкая сістэма. «Дэмакратычнае дзеянне» і «Камітэт незалежнага выбарчага палітычнага згуртавання» кансалідвалі ў краіне двухпартыйную сістэму. Сістэма Пунта Фіха мелі дзве заганы, якія абумовілі яе распад. Па-першае, творцы Пунта Фіха не прадбачылі падзення цэнаў на нафту. Па-другое, наданне партыям амаль неабмежаванага ўплыву на палітычнае і эканамічнае жыццё краіны прывяло да таго, што яны пачалі абслугоўваць інтарэсы сваіх лідэраў, а не выбарцаў. У сацыяльнай палітыцы акцэнт быў зроблены на забеспячэнне насельніцтва базавым наборам танных паслугаў. Пры гэтым захады, неабходныя для структурнага развіцця эканамічнай сістэмы, якія выклікалі б падвышэнне ўзроўню жыцця ды прадукцыйнасці працы і абмежавалі сацыяльную няроўнасць, прынятыя не былі12. На пачатку 1980-х гг., калі на эканамічны крызіс у Лацінскай Амерыцы наклалася падзенне цэнаў на нафту, даходы венесуэльскага бюджэту значна скараціліся. У змененых варунках урад быў вымушаны ўрэзаць сацыяльныя праграмы. Слабы кантроль за даходамі ад экспарту, пакрыццё растучых дзяржаўных выдаткаў за кошт замежных крэдытаў і расцярушванне бюджэтных сродкаў на блага прадуманыя інфраструктурныя праекты спрычыніліся да маштабнага эканамічнага крызісу. Кіраўнічыя партыі не знайшлі іншага выйсця акрамя як правесці шокавую тэрапію для эканомікі, стабільнасць якой заўсёды забяспечвала нафтавая «падушка». Перавыбары Карласа Андрэса Пэрэса (1989—1993) прывялі да эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай анархіі. Венесуэльцы захоўвалі добрыя ўспаміны пра ягоны першым прэзідэнцкі тэрмін (1974—1979), калі трымаліся высокія цэны на нафту і дзяржава не шкадавала датацый, і таму паверылі абяцанкам Пэрэса ўчыніць «вялікі эканамічны прарыў». Аднак цягам другога тэрміну ён праводзіў макраэканамічную палітыку «Вашынгтонскага кансэнсусу»: рэзка скараціў дзяржаўныя выдаткі, лібералізаваў гандаль, адмовіўся ад рэгулявання курсу валютаў і крэдытных ставак, панізіў падатак на продажы і абмежаваў рэгуляванне цэнаў, у тым ліку й на бензін13. Рэакцыяй на рэформы стаў гвалт. Ва ўсіх буйных местах адбыліся хваляванні, закрануўшы ў тым ліку й Каракас. 27 лютага 1989 г. для аднаўлення парадку ў сталіцы ўлады выкарысталі войска. Гібель соцень людзей падчас падаўлення выступаў, якая ўвайшла ў гісторыю Венесуэлы пад назвай «Каракасо» (Caracazo)14, наклалі глыбокі адбітак на Уга Чавеса, які ў той час быў прадстаўніком сярэдняга афіцэрскага корпусу. У перыяд ад 1980 да 1990 гг. узровень галечы ў гарадах падвысіўся з 18 % да 33 %. У 1988 г. амаль 40 % насельніцтва знаходзілася за рысай беднасці. Няпоўная занятасць павялічылася з 39,7 % у 1989 г. да 49,3 % у 1994 г. У 1989 г. інфляцыя дасягнула 84,5 %. Эканамічны крызіс суправаджаўся абвінавачаннямі прэзідэнта Пэрэса ў карупцыі, на падставе чаго ў 1992 г. яму быў вынесены імпічмэнт. Рэакцыяй простых венесуэльцаў на крызіс стала катэгарычнае непрыняцце палітычных партыяў, на якія ўскладалася віна за эканамічны заняпад15. Левыя рухі, выключаныя з палітычнага жыцця краіны больш чым на 30 гадоў, забяспечылі ідэалагічнае і арганізацыйнае афармленне сацыяльнага пратэсту. Распачатая ў 1984 г. палітычная рэформа прадугледжвала простыя выбары губэрнатараў і мэраў, што стварыла глебу для паўстання альтэрнатыўных палітыкаў і палітычных рухаў. У 1989 г., адначасова з абраннем Андрэса Веласкеса губернатарам штата Балівар, на палітычную сцэну выйшла партыя «Радыкальная справа» (La Causa Radical)16, якая выступала супраць нэаліберальных рэформаў і рэжыму, закладзенага ў Пунта Фіха. Пераабранне былога прэзідэнта Рафаэля Кальдэра (1994—1999) пасля імпічмэнта Карласу Пэрэса падарвала рэжым Пунта Фіха. Знік давер да палітычных партыяў. Людзі сталі падтрымліваць папулісцкія рухі і харызматычных лідэраў, якія ўлоўлівалі іх патрэбы. Кальдэра выйшаў з «Камітэту незалежнага выбарчага палітычнага згуртавання» і пайшоў на выбары ў якасці кандыдата ад «Нацыянальнага згуртавання» (Convergencia Nacional), кааліцыі, якая выступала супраць неаліберальных рэформаў17. Тым не менш, наспелая канстытуцыйная рэформа праведзеная не была, як не адбылося й падвышэння ўзроўню жыцця, і венесуэльцы пачалі прыглядацца да больш радыкальных альтэрнатываў. Адной з іх была «Баліварыянскі рэвалюцыйны рух 200» («БРР-200»)18 і яе лідэр падпалкоўнік Уга Чавес. Чавес ачоліў няўдалы вайсковы пераварот 4 лютага 1992 г., у выніку якога былі забітыя дваццаць і параненыя дзесяткі людзей. Падчас здачы ўладам Чавес выгаласіў прамову («гэтым разам»), якая зрабіла яго знакамітым19. Усе афіцэры, якія ўдзельнічалі ў перавароце, былі кінутыя ў турму20. Сацыялагічныя апытанні паказвалі, што для таго, каб пакласці канец крызісу, венесуэльцы былі гатовыя падтрымаць жорсткія захады, нават вайсковы путч21. Пасля таго, як 26 сакавіка 1994 г. прэзідэнт Кальдэра вызваліў Чавеса з турмы, апошні пачаў актыўна працаваць над кансалідацыяй і палітычнай прафесіяналізацыяй «БРР-200». Яму дапамагалі былыя афіцэры і вядомыя леварадыкальныя інтэлектуалы і палітыкі, шмат хто з якіх раней партызаніў, як, напрыклад, прафэсар Цэнтральнага ўніверсітэта Венесуэлы Хорхэ Джардані (Jorge Giordani)22 і Луіс Мікілена. Апошні быў камуністычным паўстанцам і дапамог Чавесу адшліфаваць свой палітычны імідж. Мікілена займаў пасаду міністра ўнутраных спраў і юстыцыі ў першым урадзе Чавеса. На базе «БРР-200» быў створаны «Рух за пятую рэспубліку» (Movimiento Quinta República), на чале якога Чавес прыйшоў да ўлады, стварыўшы разам з іншымі левымі групамі накшталт «Радзіма для ўсіх» (Patria Para Todos, РДУ, адпачкаванне «Радыкальнай справы»), кааліцыю «Патрыятычны полюс» (Polo Patriótico).
Канстытуцыя 1999 годаПершай канкрэтнай праявай баліварыянскай рэвалюцыі стала Канстытуцыя 1999 г., якая абвесціла стварэнне Пятай венесуэльскай рэспублікі. Канстытуцыйны сход, 125 з 131 дэлегата падтрымлівалі Чавеса, ухваліў новую канстытуцыю ў рэкордны тэрмін (ад 8 жніўня да 14 лістапада 1999 г.). Канстытуцыя набыла моц у сакавіку 2000 г. пасля таго, як у снежні 1999 г. за яе прагаласавала 71,78 % грамадзянаў. Яўка склала 44,4 %.Новая канстытуцыя змяніла назву краіны, якая стала называцца «Баліварыянская рэспубліка Венесуэла», непасрэдна адсылаючы да змагара за незалежнасць Сімона Балівара і ягоных маральных вартасцяў свабоды, справядлівасці і міру23. Канстытуцыя заклала прынцып «дэмакратыі непасрэднага ўдзелу» (participatory democracy), а яе фундаментальным прынцыпам стаў народны суверэнітэт. Паводле арт. 5, «дзяржаўныя органы зыходзяць з прынцыпу народнага суверэнітэту і падпарадкоўваюцца яму»24. Такі падыход супярэчыў практыкам рэжыму Пунта Фіха, калі партыйны кантроль і палітычныя пагадненні замянялі непасрэдны ўдзел насельніцтва ў палітыцы. Чавес сцвярджаў, што новая сістэма не мае «заганаў» прадстаўнічай дэмакратыі і ўсталёўвала непасрэдную сувязь паміж прэзідэнтам і народам25. Першым крокам да ўвасаблення народнага суверэнітэту стала замена двухпалатнага парламенту на аднапалатны Нацыянальны сход. Канстытуцыя прадугледжвала шырокі набор магчымасцяў для ўдзелу людзей у палітыцы. Паводле яе, рэферэндум можа быць прызначаны для вырашэння пытанняў нацыянальнага маштабу26, для адклікання любога выбранага прадстаўніка ўлады27, ухвалення законапраектаў28 і скасавання законаў29. Павышэнне ролі рэферэндумаў было здзейснена з мэтай узмацніць простую сувязь паміж уладай і народам. Канстытуцыяй гарантуюцца правы чалавека, прычым за стандарт прынятыя міжнародныя нормы. Мала таго, абараняюцца й правы карэннага насельніцтва. Дзяржава вызначаецца як «мультыэтнічная і шматкультурная», пры гэтым вызнаюцца правы ўсіх этнічных групаў на захаванне культурнай спадчыны, адукацыю і медыцынскае абслугоўванне. У канстытуцыі замацаваная роўнасць палоў, а хатняя праца прызнаная відам працоўнай дзейнасці30. Мэтай інстытуцыянальных рэформаў было забеспячэнне простага ўдзелу народу ў палітыцы. Традыцыйны падзел галінаў улады замяніла ўвядзенне грамадзянскай улады (Poder Ciudadano) — генеральнага пракурора, омбудсмана і кіраўніка кантрольна-рэвізійнай палаты, а таксама выбарчай улады, увасобленай у Нацыянальнай выбарчай радзе. Гэтыя ўлады маюць абараняць людзей і несці адказнасць непасрэдна перад народам, іх чальцоў абіраюць камітэты, складзеныя з прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэпутатаў Нацыянальнага сходу. Ствараліся яны з мэтай пазбегнуць кліенцкіх сетак пры прызначэнні чыноўнікаў (галоўнай заганы рэжыму Пунта Фіха) і адначасова прышчапіць новым інстытутам рэвалюцыйныя ідэалы. Канстытуцыя не прадугледжвала большай дэцэнтралізацыі, чым выбарнасць губернатараў і мэраў. Наадварот, у ёй можна бачыць ухіл да цэнтралізацыі. Нягледзячы на тое, што арт. 4 закладае «федэральны дэцэнтралізаваны» характар дзяржавы, арт. 162 надае права Нацыянальнаму сходу прызначаць выбары ў федэральныя заканадаўчыя органы і ўносіць любыя змены ў федэральную фіскальную сістэму. Новая канстытуцыя надзяліла прэзідэнта значна шырэйшымі паўнамоцтвамі, што перш за ўсё ўвасобілася ў павелічэнні прэзідэнцкага тэрміну з пяці да шасці год31 і наданні магчымасці дзейнаму прэзідэнту пераабірацца на другі тэрмін. Найбольшай навінкай новай канстытуцыі было надзяленне заканадаўчымі паўнамоцтвамі прэзідэнта (leyes habilitantes). У адрозненне ад Канстытуцыі 1961 г., якая абмяжоўвала ўжыванне гэтых заканадаўчых паўнамоцтваў эканамічнай і фінанасавай сферамі, новы Асноўны закон дазваляе прэзідэнту прымаць заканадаўчыя акты ў сферы правоў грамадзян і ў шматлікіх сацыяльных пытаннях. Гэты тып законаў патрабуе ўхвалення 3/5 дэпутатаў Нацыянальнага сходу, аднак ані закон пра дадатковыя паўнамоцтвы, ані прэзідэнцкія дэкрэты не падлягаюць праверцы на канстытуцыйнасць Вярхоўным трыбуналам юстыцыі. Яшчэ адной выключна важнай зменай стала зняцце абмежаванняў на ўдзел арміі ў палітыцы. Паводле новай канстытуцыі, армія займае сваю асаблівую ролю (арт. 326) як у падтрыманні грамадскага парадку, гэтак і ў агульным развіцці краіны. Армія падпарадкоўваецца адзінаму камандаванню, пры гэтым скасоўваецца кантроль за прызначэннем вышэйшых афіцэраў з боку Нацыянальнага сходу32. На сённяшні дзень толькі прэзідэнт як галоўнакамандуючы прызначае афіцэраў рангам вышэй за палкоўніка ці камандзіра карабля. Вышэйшыя афіцэры падлягаюць пакаранню толькі ў тым разе, калі Вярхоўны трыбунал юстыцыі прызнае высунутыя супраць іх абвінавачанні абгрунтаванымі. Нават нягледзячы на рэвалюцыйны запал і ўвядзенне паняткаў роўнасці ў эканамічную палітыку і пераразмеркавання багацця, новая канстытуцыя ані заклала радыкальную, новую эканамічную мадэль, ані адышла далёка ад эканамічных прынцыпаў ранейшай рэдакцыі асноўнага закону. Роля дзяржавы як гаранта сацыяльнага дабрабыту ўсё адно вымагае сур’ёзнай інтэрвенцыі ў сацыяльна-эканамічную сферу. Рынкавая эканоміка і назапашванне капіталу застаюцца асновай эканамічнай мадэлі, аднак дзяржава пакідае за сабой права рэгуляваць прыватную ўласнасць у імя нацыянальных інтарэсаў. Дзяржава таксама захоўвае за сабой права нацыяналізаваць стратэгічныя галіны эканомікі і кантраляваць «Petrуleos de Venezuela» і нафтаздабычу.
У абаронеПасля ўступлення ў сілу новай канстытуцыі ў сакавіку і перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у снежні 2000 г., Чавесу давялося бараніцца33 як ад канстытуцыйных, гэтак і ад неканстытуцыйных спробаў пазбавіць яго ўлады. У 2001 г. апазіцыя аб’ядналася пад сцягам «Дэмакратычнага каардынацыйнага камітэту грамадскага дзеяння» (Coordinadora Democrática de Acción Cívica). Згуртавацца яе прымусіў закон, ухвалены ў лістападзе 2001 г. Нацыянальным сходам, дзе ўрадавая кааліцыя кантралявала 101 са 165 месцаў. Прыняты закон дазваляў прэзідэнту выдаць 49 дэкрэтаў у эканамічных і сацыяльных пытаннях. Меркаваныя парушэнні правоў чалавека падчас разгону дэманстрантаў, абмежаванне свабоды СМІ і ўсё больш шчыльнымі стасункі Чавеса з Фідэлем Кастрам — усё гэта выклікала асцярогу, што ў Венесуэле пачне выбудоўвацца сацыялістычная дзяржава на прыклад Кубы. «Дэмакратычны каардынацыйны камітэт грамадскага дзеяння» (ДК) аб’яднаў інтарэсы карпарацыяў, прафсаюзаў, згуртаваных у «Цэнтральны саюз рабочых Венесуэлы»34, СМІ, «Арганізаваны вайсковы фронт» (Frente Institucional Militar)35, апазіцыйныя партыі і Гандлёва-прамысловую федэрацыю (Fedecamaras). Узначаліў рух Пэдра Кармона36.Паміж снежнем 2001 і красавіком 2002 гг. масавыя выступы і акцыі пратэсту сталі штодзённасцю. Апазіцыя збірала спачатку дзесяткі, пасля сотні тысячаў людзей. Улады праводзілі не менш шматлюдныя акцыі ў сваю падтрымку, прывозячы прыхільнікаў Чавеса з сельскай мясцовасці37. Пачасціліся акты гвалту і рэзкія ўзаемныя выпады38. Аніводны з бакоў не ішоў на саступкі. Чавес настойваў на неабходнасці выданння 49 дэкрэтаў і пагражаў выключыць з партыі тых, хто вядзе перамовы з апазіцыяй. Апазіцыя патрабавала толькі яго адстаўкі. Кіраўніцтва PDVSA, ключавога прадпрыемства венесуэльскай эканомікі і галоўнай крыніцы напаўнення бюджэту, стала на бок апазіцыі. Чавес прызначыў Гастона Пара Лусарда (Gaston Parra Luzardo), былога віцэ-прэзідэнта Цэнтральнага банка, яе дырэктарам і замяніў чальцоў рады дырэктараў кампаніі адданымі сабе людзьмі. Кіраўніцтва PDVSA адмоўна ўспрыняла дзеянні прызідэнта. 25 лютага 2002 г. больш за 30 менеджэраў кампаніі падпісаліся пад петыцыяй «Выратуем PDVSA», у якой асудзілі прызначэнні Чавеса і засцераглі яго ад распальвання палітычнай барацьбы ў сценах кампаніі. Бітва за «Petróleos de Venezuela» прывяла да заклікаў распачаць 6 красавіка 2002 г. нацыянальны страйк. Чавес быў упэўнены, што маштабнага страйку не будзе і, выступаючы ў жывым эфіры тэлебачання, публічна зняў з пасадаў сямёх апазіцыйна настроеных урадоўцаў. Страйк адбыўся з 9 па 11 красавіка і шырока асвятляўся ў СМІ. Абнадзееныя вялікай колькасцю пратэстоўцаў39, арганізатары павялі людзей да прэзідэнцкага палаца, каб патрабаваць змены рэжыма. Сутыкненні паміж пратэстоўцамі, прыхільнікамі Чавеса і Нацыянальнай гвардыяй, якая абараняла палац, скончыліся стралянінай, падчас якой загінулі 19 і былі параненыя 46 чалавек з ліку мірнага насельніцтва40. Звесткі пра ўзброеных байцоў з абодвух бакоў і пра расстаўленых у ключавых пунктах снайпераў і гвардзейцаў, якім нібыта быў аддадзены загад страляць па натоўпе, яшчэ больш паглыбілі раскол у арміі. Гвалт выявіў лініі расколу, які пачаў праяўляцца ўжо пасля лютага 2002 г., калі група афіцэраў адкрыта заклікала Чавеса сысці. Лідары апазіцыі абвесцілі, што роля армія ў змене рэжыма будзе вырашальнай41. Падзеі 11 красавіка раскалолі вышэйшае камандаванне, у выніку чаго яго частка прызнала прэзідэнта нелегітымным і запатрабавала яго адстаўкі42. Звязаныя з апазіцыяй афіцэры прынялі на сябе аператыўнае камандаванне асобнымі вайсковымі падраздзяленнямі, захапілі Чавеса ў палон і прымушалі яго сысці ў адстаўку43. Кармона прыняў прысягу ў якасці прэзідэнта. Ён распусціў Нацыянальны сход, заклікаў правесці канстытуцыйную рэформу і скасаваў 49 дэкрэтаў Чавеса. Аднак неўзабаве выявілася, што Чавес мае сур’ёзную падтрымку ў войску, прычым не толькі сярод ніжэйшых чыноў — за ім стаялі вышэйшыя афіцэры, якія камандавалі баявымі часцямі44. Папулярнасць Чавеса стала відавочнай пасля таго, як 13 сакавіка ад 10 тыс. да 15 тыс. людзей сабраліся вакол вайсковай базы «Fuerte Tiuna», патрабуючы ўбачыць яго. Паміж 12 і 14 сакавіка сутыкненні абвастрыліся. Яго ахвярамі сталі 73 чалавекі. 12 і 13 красавіка парушэнне канстытуцыйнага парадку ў Венесуэле асудзілі Група Рыё45 і Сталая Рада Арганізацыі амерыканскіх дзяржаваў, што яшчэ больш ускладніла становішча Кармоны. Пераварот пацярпеў крах у выніку грамадскіх пратэстаў, ціску міжнароднай супольнасці, непрыняцця пэўнымі рабочымі і сацыяльнымі сектарамі, з якімі не былі праведзеныя кансультацыі, і нарастаючага незадавальнення ў арміі. 14 красавіка Чавес вярнуў сабе ўладу. Легітымнасць апазіцыі аслабла, а ЗША, прызнаўшы рэжым Кармоны, набылі для Чавеса ролю публічнага ворага нумар адзін. Будучы яўна шакаваны путчам, Чавес паспрабаваў зняць грамадскае напружанне і заняў больш-менш прымірэнчую пазіцыю. Ён звольніў 43 генералаў і вышэйшых афіцэраў, непасрэдна звязаных з падзеямі 11 красавіка, і часова адхіліў ад выканання абавязкаў каля сотні афіцэраў46, хоць мог прыняць і больш жорсткія захады. На ўрачыстым прыёме з нагоды прысваення чарговых вайсковых званьняў 43 афіцэраў 2 чэрвеня 2002 г. прэзідэнт пацвердзіў сваю адданасць іерархічнай, грунтаванай на заслугах сістэмы прысваення чарговых вайсковых званняў, чым хацеў вярнуць прыхільнасць нейтральных вайсковых колаў. Прыхільныя да ўраду дэпутаты Нацыянальнага сходу выразілі гатоўнасць абмеркаваць 49 дэкрэтаў, якія выклікалі пратэсты, а наноў сфармаваны эканамічны ўрад распачаў перамовы з тэкстыльным і аўтамабільным сектарамі. Апазіцыя не прыняла жэсту прымірэння ад Чавеса. ДК працягваў блакады і маршы цягам усяго 2002 г.47. 22 кастрычніка 13 афіцэраў захапілі Пляц Альтаміра (Plaza de Altamira) у Каракасе, і запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта, што стала сігналам для радыкальнай часткі апазіцыі. Аднавіліся сутычкі паміж праўрадавымі і апазіцыйнымі актывістамі. 12 лістапада адбылася збройная сутычка паміж падраздзяленнямі паліцыі Каракаса, адна з якіх пратэставала супраць тагачасных умоваў працы, а другая захоўвала вернасць апазіцыйна настроенаму мэру сталіцы Альфрэда Пенья (Alfredo Peńa). Новая апазіцыя засяродзілася на правядзенні агульнанацыянальных страйкаў, каб паставіць рэжым на калені эканамічна і тым самым вымусіць Чавеса сысці. Апазіцыйная прэса падкладала саломы ў агонь, шырачы лозунгі накшталт «Даеш выбары!» і «Каляды без Чавеса». Акрамя таго, была спроба арганізаваць рэферэндум у пытанні даверу да прэзідэнта. «Цэнтральны саюз рабочых Венесуэлы» пры падтрымцы кіраўніцтва нацыянальнай нафтавай кампаніі заклікаў да агульнанацыянальнага страйку 2 снежня 2002 г. 2 снежня яе нядаўна прызначаны дырэктар Радрыгес прызнаў, што здабыча нафты запавольваецца, а ДК заявіў, што карыстаецца падтрымкай 75 % персаналу кампаніі. Страйк падтрымалі транспарцёры нафты і экіпажы танкераў, а некаторыя супрацоўнікі «Petróleos de Venezuela» пачалі сабатаваць дзейнасць кампаніі. У студзені 2003 г. здабыча нафты ўпала са звычайных 3 млн да 630 тыс. барэляў за дзень, у выніку чаго бюджэт недалічыўся каля 9 млрд даляраў. ЦСРВ і «Gente del Petróleo», група кіраўнікоў «Petróleos de Venezuela», упэўненыя, што страйк скончыцца немінучым падзеннем ураду, заклікалі да грамадскага супраціву і масавай мабілізацыі48. Прамысловы і фінансавы сектары адразу далучыліся да страйку, хутка да іх дадаліся працаўнікі сферы гандлю. Даходы ад агульнага і раздробавага гандлю панізіліся на 17 % у снежні і на 34,6 % у студзені 2003 г. У снежні, у выніку масавага лакаўту, аб’ёмы вытворчасці ўпалі на 70 %. У студзені зачынілася большасць прыватных і шэраг дзяржаўных адукацыйных устаноў і большасць прыватных лякарняў, дзе медычную дапамогу аказвала толькі служба хуткай дапамогі. У адказ Чавес заняў ваяўнічую пазіцыю, прыгразіўшы 28 лістапада 2002 г., што «ўзброеная рэвалюцыя — гэта не метафара. Яна значыць стрэльбы, танкі, самалёты і тысячы людзей, гатовых яе абараняць». Пасля падзеяў 12 лістапада Чавес увёў у Каракас 2500 байцоў Нацыянальнай гвардыі і загадаў войску пераняць абавязкі гарадской паліцыі. Чавес перайшоў у контрнаступ пры дапамозе вайсковых падраздзяленняў. Яго галоўнай мэтай стала забеспячэнне прадуктамі першай неабходнасці і тым самым захаванне падтрымкі жыхароў трушчобаў Каракаса, яго самага адданага электарату. Яна была выканана пры дапамозе Плану нацыянальнага забеспячэння (national supply plan), ажыццёўленага пры дапамозе вайсковых сілаў. Чавес загадаў выдзеліць 600 млн даляраў, выручаных з імпарту нафты, каб забяспечыць наяўнасць бензіна на бензазапраўках. Улада мабілізавала сваіх прыхільнікаў, каб блакаваць маршы апазіцыі і ахоўваць радовішчы нафты. Адначасова армія і міністэрства энергетыкі і горнай прамысловасці вярнулі пад свой кантроль транспартныя артэрыі і ключавыя прадпрыемствы па здабычы і перапрацоўцы нафты. Напрыканцы студзеня акцыі апазіцыі збіралі ўсё менш людзей, што прывяло да афіцыйнага прыпынення страйку 3 лютага. Ад працяглага страйку, які выклікаў значнае пагаршэнне эканамічнага стану краіны, больш за ўсё пацярпела сама апазіцыя. Калі Чавес задзейнічаў усе дзяржаўныя рэсурсы, час пачаў працаваць на ўрад. Беспрацоўе скочыла ад 15,66 % у лістападзе 2002 г. да 20,3 % у студзені 2003 г. У першым квартале 2003 г. ВУП скараціўся на 27 %, што вельмі моцна адбілася на дабрабыце сярэдняга бізнеса, значная частка якога падтрымала страйк. Цягам першых месяцаў 2003 г. урад вярнуў пад свой кантроль нацыянальную нафтавую кампанію і правёў яе рэструктурызацыю, звольніўшы 18 000 супрацоўнікаў. Быў распачаты праект шчыльнейшай інтэграцыі кампаніі ў афіцыйную сацыяльна-эканамічную палітыку. У сакавіку вытворчасць нафты склала ўжо 2,3 млн барэляў. Няўдача страйку «Petróleos de Venezuela» прымусіла апазіцыю змяніць тактыку. У выніку сацыяльнай дэстабілізацыі з красавіка 2002 г. да сакавіка 2003 г. загінула больш як 40 і было паранена каля 750 чалавек49. У кровапраліцці былі вінныя абодва бакі, таму 18 лютага 2003 г. улада і апазіцыя ўклалі дамову. Апазіцыя падпісала «Дэкларацыю адмовы ад гвалту, за мір і дэмакратыю ў Венесуэле», у якой брала на сябе абавязак змагацца за ўладу выключна палітычнымі сродкамі. Улада, са свайго боку, пагадзілася на правядзенне рэферэндуму ў пытанні даверу да прэзідэнта. Чавес блакаваў ранейшыя спробы правесці такі рэферэндум у 2002 і напачатку 2003 гг. Гэтым разам бакі дасягнулі кампрамісу. Рэферэндум быў прызначаны на 14 жніўня 2004 г. |
4 Пунта Фіха (Punto Fijo) — горад на паўночным усходзе Венесуэлы, на паўднёва
5 Нягледзячы на тое, што камуністы ўваходзілі ў «Хунта Патрыотыка» і разам з іншымі партыямі скінулі вайсковую дыктатуру Маркаса Пэрэса, камуністычная партыя была выключаная з пагаднення ў Пунта Фіха. «Дэмакратычнае дзеянне» была сацыял
6 Нягледзячы на шырокую падтрымку ў войску жорсткіх захадаў супраць марксісцкіх паўстанцаў у 1960-я гг., некаторыя вайсковыя фармаванні ўзялі ўдзел у гэтак званых «Carupanazo» і «Porteсazo», лявацкіх путчах, учыненых у 1962 г.
7 Паміж 1967 і 1977 гадамі вайсковы бюджэт амаль падвоіўся. Аднак прэзідэнт працягваў кантраляваць войска пры дапамозе права ўхвалення прызначэнняў афіцэраў, рангам вышэйшых за палкоўніка.
8 Кангрэс таксама валодаў правам аспрэчваць і касаваць вайсковыя прызначэнні, аднак амаль ім не карыстаўся.
9 Артыкул 95 Канстытуцыі 1961 г. закладаў аснову для дзяржаўнай інтэрвенцыі ў эканоміку: «Дзяржава спрыяе эканамічнаму развіццю і дыверсіфікацыі вытворчасці для таго, каб ствараць новыя крыніцы багацця, павялічваць даходы грамадзян і ўмацоўваць эканамічную незалежнасць краіны».
10 Паводле канстытуцыі, урад мусіў забяспечыць кожную сям’ю жытлом (арт. 73), доступам да ўсеагульнай сістэмы аховы здароўя (арт. 76) і адукацыі (арт. 78), а таксама прыняць неабходныя захады на тое, каб кожны грамадзянін меў годны ўзровень жыцця (арт. 84), мог атрымліваць дапамогу па беспрацоўі (арт. 88) і годны мінімальны заробак (арт. 87) і г. д.
11 «Дэмакратычнае дзеянне» заснавала найбуйнейшы прафсаюз краіны — «Цэнтральны саюз рабочых Венесуэлы». Партыі спрабавалі кантраляваць узнікаючую грамадзянскую супольнасць праз улучэнне грамадскіх аб’яднанняў у свой склад, пранікненне ў НУА чальцоў партыяў і стварэнне альтэрнатыўных НУА.
12 Насельніцтва краіны павялічылася з 10 721 702 чалавек у 1971 г. да 18 105 265 чалавек у 1990 г., што зрабіла ўсеагульнае сацыяльнае забеспячэнне немагчымым.
13 Рэформы, прапанаваныя Карласам Андрэсам Пэрэсам, адпавядалі кансерватыўнаму, неаліберальнаму падыходу да структурнага рэфармавання, які прапаноўваў Міжнародны валютны фонд.
14 Паводле афіцыйных крыніцаў, каля 300 чалавек былі забітыя і 1000 параненыя. Паводле неафіцыйных дадзеных, пацверджаных смяротных выпадкаў было 400.
15 Паводле апытання 1995 года, з цверджаннем «калі ў Венесуэле будзе справядлівая ўлада і вырашана праблема карупцыі, грошай хопіць усім» былі згодныя 94 % рэспандэнтаў.
16 «Радыкальная справа» была заснаваная ў 1971 г. як адпачкаванне камуністычнай партыі. Яе падтрымлівалі чальцы прафсаюзаў цяжкай прамысловасці ў Сьюдад Гаяне і шэраг меншых студэнцкіх саюзаў у Цэнтральным універсітэце Венесуэлы (Universidad Central de Venezuela) у Каракасе. (Сьюдад Гаяна (Ciudad Guayana) — гарадская агламерацыя на паўночным усходзе Венесуэлы, утвораная зліццём у 1961 г. гарадоў Пуэрта-Ордас, Сан-Фелікс і інш. — Рэд.)
17 Рафаэль Кальдэра атрымаў 30,46 % галасоў пасля таго, як яго выключылі з «Камітэту незалежнага выбарчага палітычнага згуртавання». Яго кандыдатуру падтрымала шырокая кааліцыя былых баевікоў КНВПЗ, «Рух да сацыялізму» (РДС) і пятнаццаць іншых палітычных рухаў і партыяў. Другім быў прадстаўнік прафсаюзаў Андрэс Веласкес, які прадстаўляў «Радыкальную справу» (21,9 %).
18 «Баліварыянскі рэвалюцыйны рух 200» (Movimiento Bolivariano Revolucionario 200) быў заснаваны 17 снежня 1982 г. тагачаснымі капітанамі Уга Чавесам, Хесусам Урданетам (Jesús Urdaneta) і Феліпе Акостам. Падчас глыбокага палітычнага і эканамічнага крызісу арганізацыя ператварылася ў палітычны рух афіцэраў сярэдняга і ніжэйшага звяна.
19 Каб пакласці канец мецяжу, міністар абароны запатрабаваў, каб схоплены Чавес без падрыхтоўкі выступіў у жывым эфіры нацыянальнага тэлебачання. Намякаючы на сваю нязломную рашучасць працягваць барацьбу супраць старога рэжыму, Чавес заявіў: «На вялікі жаль, гэтым разам мы не дасягнулі сваіх мэтаў у сталіцы. Прыйшоў час абдумаць сітуацыю, у якой знаходзіцца краіна, і абраць шлях у лепшую будучыню... Я бяру на сябе адказнасць за Баліварыянскі вайсковы рух».
20 У няўдалым перавароце ўдзельнічалі дзесяць са 100 вайсковых батальёнаў, 5 падпалкоўнікаў, 14 маёраў, 54 капітанаў, 67 малодшых лейтэнантаў, 166 сяржантаў і 2056 шарагоўцаў. Чавес і ягоныя паплечнікі пасля прызналіся, што пра свае планы не папярэджвалі шарагоўцаў, якія проста выконвалі загады сваіх камандзіраў.
21 Паводле апытання 1993 г., каля 59 % рэспандэнтаў падтрымлівала спробу «БРР-200» і Чавеса зрынуць урад.
22 Джардані стаў галоўным архітэктарам рэформаў. Цяпер ён займае пасаду міністра развіцця і планавання.
23 У прэамбуле да канстытуцыі абвяшчаецца, што «асноўная мэта рэспублікі — стварыць дэмакратычнае, прадстаўнічае, мультыэтнічнае грамадства ў федэратыўнай дэцэнтралізавынай прававой дзяржаве, якая падтрымлівае каштоўнасці свабоды, незалежнасці, міру, салідарнасці, агульнага дабрабыту, тэрытарыяльнай непарушнасці, удзелу ў грамадскім жыцці і верхавенства закону для гэтага і будучых пакаленняў».
24 Арт. 62 замацоўвае права на ўдзел, непасрэдны ці праз абраных прадстаўнікоў, у прыняцці грамадскіх рашэнняў.
25 Паводле арт. 67, усе грамадзяне маюць права на бесперашкоднае стварэнне палітычных арганізацыяў, якія паважаюць дэмакратычныя практыкі.
26 Паводле арт. 71, значныя агульнанацыянальныя пытанні могуць быць вынесеныя на рэферэндум. Ініцыятыва правядзення рэферэндуму можа сыходзіць ад прэзідэнта (праз раду міністраў), ад большасці Нацыянальнага сходу ці ад сама меней 10 % выбарцаў (праз адпаведную петыцыю).
27 Паводле арт. 72, усялякі дэпутат можа быць адкліканы на падставе рашэння рэферэндуму, аднак толькі ў другой палове дэпутацкага тэрміну і ў выпадку наяўнасці адпаведнай петыцыі ад 25 % зарэгістраваных выбарцаў. Дэпутата адклікаюць, калі за гэта галасуе большасць выбарцаў, а агульная колькасць галасоў за адкліканне дэпутата перасягне колькасць пададзеных за яго галасоў на выбарах і пры ўмове ўдзелу ў рэферэндуме больш за 25 % ад агульнай колькасці выбарцаў.
28 Паводле арт. 73, законапраект лічыцца прынятым на рэферэндуме, калі за яго прагаласуе дзве траціны дэпутатаў Нацыянальнага Сходу, яўка складзе больш за 25 % і за яго ўхваленне будзе пададзеная простая большасць галасоў.
29 Паводле арт. 74, закон можа быць скасаваны праз рэферэндум, калі 10 % зарэгістраваных выбарцаў пададуць адпаведную петыцыю ці паводле інцыятывы прэзідэнта, зацверджанай радай міністраў і пры ўмове ўдзелу ў рэферэндуме мінімум 40 % выбарцаў.
30 Арт. 88 прызнае хатнюю працу відам эканамічнай дзейнасці, які патрабуе сацыяльных ільготаў. Мала таго, Нацыянальны інстытут правоў жанчын распрацаваў «Праграму роўных правоў жанчын 2004—2009», дзе прапануецца вылучыць гендэрныя праблемы ў якасці адной з сфераў прыняцця палітычных рашэнняў.
31 Арт. 230 замацоўваў правядзенне прэзідэнцкіх выбараў у адзін тур і перамогу абсалютнай большасцю галасоў.
32 Нават нягледзячы на тое, што за часоў Пунта Фіха Кангрэс аспрэчваў толькі 5 адсоткаў прызначэнняў, гэтая працэдура дапамагала пазбегнуць радыкалізацыі войска.
33 Апазіцыя, у тым ліку рэктары універсітэтаў, прыязна сустрэла некаторыя захады, прынятыя адразу па ўхваленні канстытуцыі (напрыклад, стварэнне Баліварыянскага універсітэта).
34 «Цэнтральны саюз рабочых Венесуэлы», ЦСРВ (Central de Trabajadores de Venezuela, CTV) — першы венесуэльскі прафсаюз, заснаваны ў 1936 г. Традыцыйна быў звязаны з партыяй «Дэмакратычнае дзеянне».
35 Апазіцыйны Чавесу Інстытуцыйны вайсковы фронт быў створаны 1 сакавіка 2000 году дзейнымі і адстаўнымі афіцэрамі, якія заклікалі да захавання вайсковых традыцыяў і інстытутаў.
36 Пэдра Кармона быў абраны прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай федэрацыі 1 чэрвеня 2001 г. Да гэтага ён працаваў у нафтахімічнай прамысловасці.
37 Дэманстрацыі і контрдэманстрацыі ладзіліся на працягу студзеня-лютага 2002 г. На апазіцыйныя акцыі 23 студзеня і 27 лютага ўлада адказала контракцыямі параўнальнага маштабу, якія канчаліся палітычнымі мітынгамі з удзелам Чавеса.
38 5 студзеня 2002 г. група праўрадавых пратэстоўцаў перад Нацыянальнай сходам напала на кангрэсмэна Хуана Фарыяса (былы чалец «Руху за пятую рэспубліку», РПР) і Андрэса Васкеса («Радыкальная справа»). 10 студзеня, пасля пагрозаў з боку буйных плантатараў, быў забіты радыкальны прадстаўнік РДУ («Радзіма для ўсіх») Луіс Мора.
39 У дэманстрацыі ўдзельнічала ад 400 тыс. да 600 тыс. чалавек.
40 Былі параненыя дзесяць прыхільнікаў уладаў, восем апазіцыянераў, лёс яшчэ аднаго чалавека застаўся невядомым.
41 Палкоўнік Пэдра Сота, капітан Пэдра Флорэс, генерал Гуакайпура Ламэда і віцэ-адмірал Карлас Маліна патрабавалі адстаўкі прэзідэнта паміж 7 і 18 лютага 2002 г.
42 Віцэ-адмірал Даніэль Каміза, генерал Генры Луга, генерал Віда Рыгабэрта, генерал Клінія Радрыгес.
43 А 17:10 дзесяць высокапастаўленых урадоўцаў зачыталі камюніке, у якім заклікалі Чавеса сысці.
44 Генерал Эфраін Васкес абвесціў, нават хоць ён не прымае палітыкі прэзідэнта, але ніколі не будзе парушаць канстытуцыю дзяржавы.
45 Група Рыё — міжнародная арганізацыя лацінаамерыканскіх дзяржаў, якая была ўтвораная ў 1986 г. у якасці альтэрнатывы Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў, часоў «халоднай вайны», у якой дамінавалі ЗША. У Групы Рыё няма сакратарыяту або пастаяннага каардынацыйнага органа, а замест гэтага штогод адбываюцца саміты кіраўнікоў дзяржаваў-сяброў. — Рэд.
46 Падчас прамовы ў Ла Вега ў студзені 2003 г. Чавес прызнаў, што пераварот стаў зачэпкай для правядзення чыстак у арміі.
47 Пратэсты ўзмацняліся 11 і 13 дня кожнага месяца, калі адзначаліся адхіленне Чавеса ад улады і яго вяртанне.
48 28 снежня 2003 г. ДК заклікаў людзей не плаціць падатку на даданую вартасць ці падатку на даходы і затрымліваць выплаты за камунальныя паслугі для таго, каб абмежаваць уладам поле для манеўру.
|
Сітуацыя склалася на карысць Чавеса, бо ў красавіку, калі цэны на нафту дасягнулі 40 даляраў за барэль, ён ужо кантраляваў «Petrуleos de Venezuela». Чавес пачаў выконваць свае шчодрыя абяцанні, ініцыяваўшы новыя сацыяльныя праграмы і стварыўшы службы, пакліканыя вырашыць галоўныя праблемы ў сферах адукацыі, аховы здароўя, забеспячэння насельніцтва прадуктамі харчавання, працай і жытлом50.
Служба Барыё Адэнтра (Misión Barrio Adentro) забяспечвала бяднейшае вясковае і гарадское насельніцтва мінімальным наборам медыцынскіх паслугаў51. Служба «Рабінзон» адказвала за ліквідацыю непісменнасці. Яе адгалінаванні, «Рабінзон II», «Рыбас» (Ribas) і «Сукрэ» (Sucre), адказвалі адпаведна за пачатковую, сярэднюю і вышэйшую адукацыю. Служба «Мэркал» (Mercal) стварала сетку дзяржаўных супермаркетаў, дзе са зніжкамі прадаваліся базавыя прадукты харчавання, а «Вуэльван Карас» (Vuelvan Caras) адказвала за зніжэнне беспрацоўя праз пашырэнне кааператываў. «Ідэнтыдад» (Identidad) выдавала ідэнтыфікацыйныя карткі, што давалі магчымасць атрымліваць дзяржаўныя выплаты і працаваць у межах сацыяльных праграмаў. Службамі кіравалі прэзідэнцкія камісіі, якія з набліжэннем рэферэндуму выдаткоўвалі ўсё больш сродкаў на іх дзейнасць52. Чавес атрымаў упэўненую перамогу на рэферэндуме. 59 % грамадзян (5 800 629) выказалі давер прэзідэнту. У рэферэндуме прыняло ўдзел каля 70 % насельніцтва. Адмова прызнаць вынікі галасавання, ухваленыя міжнароднымі назіральнікамі, пашкодзіла іміджу апазіцыі, якая ў хуткім часе зазнала яшчэ адну паразу. На мясцовых і федэральных выбарах кандыдаты ўлады сталі губернатарамі ў 20 з 22 федэральных штатаў (амаль палова з іх — былыя вайскоўцы) і занялі 231 з 335 пасадаў мэраў. Апазіцыя страціла і без таго няўстойлівае адзінства, што дало магчымасць Чавесу перайсці ў наступ.
Падрыў дэмакратыіДзяржаўныя інстытуты і паралельныя органы ўладыЧавес, захапіўшы ініцыятыву ўпершыню з 2000 г., не марнаваў часу. У краіну масава пацяклі нафтадаляры, а войска, куды больш адданае прэзідэнту пасля чыстак 2002—2003 гг., хуткімі тэмпамі «баліварызавалася». Сацыяльныя службы хутка пашыралі дзейнасць і даводзілі сваю палітычную эфектыўнасць для ўлады. Напрыканцы 2005 г. Чавес паслаў апазіцыю ў накаўт, устанавіўшы абсалютны кантроль над Нацыянальным сходам, выбары ў які апазіцыя байкатавала. Гэта дазволіла яму распачаць метадычнае знішчэнне сістэмы стрымак і супрацьвагаў.
Судовая сістэма і грамадскі кантрольКалі Чавес прыйшоў да ўлады, судовая сістэма мела надзвычай адыёзную рэпутацыю дзякуючы карупцыі, палітычнай залежнасці і закаснеласці. Нічога не змянілася і па васьмі гадах рэвалюцыі.Судовая рэформа пакінула яе падатлівай да палітычнага ўплыву. Незалежны, паводле канстытуцыі 1999 г., кантроль над грамадянскай уладай хутка палітызаваўся. Заснаваўшы ў снежні 1999 г. Рэжым пераходу да народнай улады53, устаноўчы сход здолеў прадухіліць актыўны ўдзел грамадзянскай супольнасці ў адборы кандыдатаў на пасаду генеральнага пракурора, омбудсмана і старшыні кантрольна-рэвізійнай палаты. У жніўні 1999 г. устаноўчы сход стварыў Надзвычайны юрыдычны камітэт, надзелены паўнамоцтвамі звальняць усякага суддзю без узгаднення свайго рашэння з якімі-кольвек іншымі афіцыйнымі структурамі. Па абвінавачванні ў карупцыі былі адхіленыя ад сваіх абавязкаў больш за 190 суддзяў. У 2005 г. з’явіліся паведамленні, што каля 12 % суддзяў былі знятыя са сваіх пасадаў, а 71 % суддзяў знаходзіўся пад следствам. 26 снежня 2000 г. генеральным пракурорам Венесуэлы быў прызначаны Ісаяс Радрыгес. Яго сяброўства ў РПР і блізкія сувязі з прэзідэнтам Чавесам ад яго прызначэння віцэ-прэзідэнтам краіны ў 1999 г. ставяць пад сумнеў бесстароннасць новага пракурора. Радрыгес вёў гучныя крымінальныя справы супраць апазіцыянераў54, але пакуль не ўзяўся выкарчоўваць карупцыю ва ўрадзе55. Прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў сцвярджаюць, што 9 з 10 пракурораў прыцягваюцца да працы на часовай аснове і паводле асабістага выбару генеральнага пракурора. Паводле Асноўнага закону, ухваленага Вярхоўным трыбуналам юстыцыі ў траўні 2004 г., колькасць суддзяў Трыбуналу павялічылася з дваццаці да трыццаці двух. Дэпутаты Нацыянальнага сходу ўхвалілі гэтае рашэнне простай большасцю, а не дзвюма трацінамі, як патрабуе канстытуцыя. Асноўны закон дазволіў дэпутатам здымаць суддзяў з пасадаў простай большасцю галасоў. Такім чынам, суддзі могуць быць звольненыя за прыняцце рашэння не на карысць уладаў. Апазіцыя сцвярджала, што дванаццаць новых суддзяў былі стаўленікамі Чавеса і што іх прызначэнне дае ўраду значную перавагу ў вярхоўным судовым органе дзяржавы. Саму судовую сістэму працягваюць вінаваціць у карумпаванасці. Луіс Веласкес, былы суддзя Вярхоўнага трыбуналу юстыцыі, звольнены са сваёй пасады ў чэрвені 2006 г. за растрату бюджэтных сродкаў, праз СМІ абвінаваціў віцэ-прэзідэнта Ранхеля ў кіраванні крымінальнай групоўкай. Неўзабаве пасля з’яўлення публікацыяў Луіс Веласкес знік. Кантрольна-рэвізійная палата не выконвае сваіх абавязкаў па наглядзе за дзяржаўнымі фінансамі. Яна вельмі спагадна паставілася да ўлады, калі агромны прыток нафтадаляраў і запуск шчодрых сацыяльных праграмаў патрабавалі строгага кантролю за выдаткамі ўраду. Крыніца ў «Petróleos de Venezuela» называе балансавую справаздачу кампаніі «неадэкватнай» для нафтагазавай кампаніі такога памеру. У справаздачы шмат «шэрых плямаў», якія не дазваляюць дэталёва прааналізаваць дзейнасць кампаніі. 4 сакавіка 2004 г. былы старшыня кантрольна-рэвізійнай палаты Эдуарда Рошэ (Eduardo Roche) абвінаваціў свайго наступніка Клодасбальда Русіяна (Clodosbaldo Russian) у выкарыстанні следства як інструмента запалохвання апізіцыйна настроеных супрацоўнікаў палаты. Адсутнасць неабходнай інфармацыі, няроўная аплата працы супрацоўнікаў службы, нефармальныя дамовы па бюджэтных пытаннях паміж Нацыянальным сходам ды прэзідэнтам і больш гнуткае рэгуляванне правядзення дзяржаўных тэндэраў (ley de licitaciones), — усё гэта фактычна пазбаўляе сэнсу дзейнасць кантрольна-рэвізійнай палаты. Нягледзячы на паспяховую дзейнасць омбудсмана, той не праявіў настойлівасці ў асуджэнні санкцыянаванага на самым высокім узроўні пераследу апазіцыйных грамадскіх арганізацыяў і іншадумцаў. Омбудсман не зрэагаваў на вынясенне прысудаў цывільным асобам у вайсковых судах і не выступіў супраць паправак да крымінальнага кодэксу, якія ставілі пад пагрозу свабоду слова. Омбудсман ніяк не адрэагаваў на справу супраць двух супрацоўнікаў НУА Суматэ (Súmate), абвінавачаных у атрыманні грошай ад амерыканскай фундацыі56. |
49 Гвалт працягваўся цягам колькіх гадоў. Паміж кастрычнікам 2002 і вераснем 2003 гг. адбылося 165 пазасудовых забойстваў. Падчас пратэстаў апазіцыі напрыканцы лютага — пачатку сакавіка 2004 г. у выніку сутыкненняў з паліцыяй загінула чатырнаццаць і быў паранены яшчэ 261 чалавек. Некаторых затрыманых катавалі. Нягледзячы на мноства забітых і параненых, колькасць ахвяраў у параўнанні з ранейшымі двума перыядамі (адпаведна 175 і 241) паменшылася. 50 Падчас семінару ў лістападзе 2004 г. прэзідэнт прызнаў, што заснаваць службы, якія пачаткова зваліся «місіямі ратавання людзей», яго вымусіла падзенне рэйтынгу на пачатку 2003 г. Служба Барыё Адэнтра пачала працу 16 красавіка 2003 г., служба Рабінзон — 1 ліпеня, Сукрэ — 10 ліпеня, Міранда — 19 кастрычніка, Рабінзон ІІ — 28 кастрычніка, Рыбас — 17 лістапада, Мэркал — 10 студзеня 2004 году і Вуэльван Карас — 12 сакавіка 2004 г. 51 Нягледзячы на надзвычайную папулярнасць службы, апазіцыя жорстка крытыкавала яе за прыцягненне завялікай колькасці кубінскіх дактароў, што парушала венесуэльскія нормы сертыфікацыі лекарскай практыкі і прызнання дыпломаў пра вышэйшую адукацыю. 52 Паміж ліпенем і снежнем 2003 г. колькасць лекараў у Службе Барыё Адэнтра павялічылася з 303 да 9179. У чэрвені-ліпені 2004 г. колькасць супермаркетаў Мэркал павялічылася з 3869 да 8299. Колькасць яе ўдзельнікаў павялічылася з 1 025 814 пры канцы 2003 г. да 3 834 600 чалавек у сярэдзіне 2004 г. Паводле апытання, колькасць тых, хто меркаваў, што Чавес дапамагаў бедным, падвысілася з 53 % да 62 % ад траўня да чэрвеня 2004 г. Колькасць нязгодных з гэтым цверджаннем упала з 44 % да 36 %. 53 Рэжым быў заснаваны Устаноўчым Сходам, каб запоўніць палітычны вакуум ва ўмовах адсутнасці законаў для прызначэння чыноўнікаў. Для прызначэння генеральнага пракурора і старшыні кантрольна-рэвізійнай камісіі быў прыняты адмысловы закон. 54 14 жніўня 2004 г. суд вынес вердыкт, паводле якога з чатырох афіцэраў-удзельнікаў перавароту 2002 г. здымаліся ўсе абвінавачанні. Скасаванне Вышэйшым трыбуналам юстыцыі гэтага судовага рашэння пад ціскам прэзідэнта адлюстроўвае палітычны характар усяго працэса. 55 З 1999 г. было выяўлена 6207 выпадкаў карупцыі, аднак генеральная пракуратура афіцыйна мае толькі шаснаццаць пракурораў для вядзення карупцыйных справаў.
|
Давер да дзяржаўных інстытутаў падае. Паводле апытання 2002 г., 56 % насельніцтва не давярала публічным інстытутам у расследаванні падзеяў, якія прывялі да перавароту 2002 г. У 2005 г. дзве траціны грамадзян выказваліся за адстаўку генеральнага пракурора. Больш за палову апытаных не ўхвалялі дзеянняў кіраўніка кантрольна-рэвізійнай палаты, омбудсмана, Нацыянальнага сходу, Нацыянальнай выбарчай рады ці Вярхоўнага трыбунала юстыцыі.
Дзейнасць і склад
Канстытуцыя 1999 г. стварыла Выбарчую ўладу, якую ачольвала Нацыянальная выбарчая рада (НВР). НВР мае гарантаваць бесстароннасць і празрыстасць усіх выбараў. Яе чальцы маюць прадстаўляць усе групы насельніцтва і прызначаюцца на пасаду дзвюма трацінамі галасоў Нацыянальнага сходу57. Аднак напярэдадні рэферэндуму, калі прыхільнікі Чавеса і апазіцыя ў Нацыянальным сходзе не здолелі дамовіцца наконт прызначэння раднікаў, у працэс мусіў умяшацца Вярхоўны трыбунал юстыцыі. Трыбунал двойчы, 25 жніўня 2003 г. і 20 студзеня 2005 г., выступаў у якасці органа, які прызначае чальцоў НВР пасля ўзгаднення з партыямі агульнай працэдуры. Каб суцішыць крытыку, 28 красавіка 2006 г. быў выбраны новы склад НВР, на фармаванне якога аказала ўплыў грамадзянская супольнасць. Нават нягледзячы на тое, што НВР стала больш збалансаванай58, апазіцыя працягвае абскарджваць працэс прызначэння яе чальцоў. |
56 Марыя Карына Мачада і Алехандра Плазо былі абвінавачаныя ў «арганізацыі змовы з мэтай зрынення рэспубліканскага дзяржаўнага ладу». Ім пагражае да шаснаццаці гадоў турмы. Гл. ніжэй па тэксце. 57 Паводле Арт. 294—296 Канстытуцыі 1999 г., у НВР уваходзяць тры прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, яшчэ па адным чальцу высоўваюць факультэты права і паліталогіі універсітэтаў кожнага штату і Грамадзянская ўлада. 58 У 2005 г. Нацыянальная выбарчая рада ўхваліла рэзалюцыю, якая заклікала партыі забяспечыць гендэрную роўнасць партыйных спісаў, што дапамагло падвоіць колькасць жанчын у Нацыянальным сходзе па выбарах 2005 г. 59 Губернатары атрымліваюць фінансаванне ад міністэрства ўнутраных спраў. Памер трансфертаў вызначае дэмаграфічны чыннік, а не праблемы канкрэтнага штату. 60 Прыхільны да Чавеса аналітык заявіў: «На самай справе, стары неаліберальны стыль дэцэнтралізацыі надаваў урадам федэральных штатаў каласальныя паўнамоцтвы. Губернатары ператварыліся ў мясцовых каўдыльё, яны неабмежавана ўладарылі на сваёй тэрыторыі, пры гэтым актыўнасць супольнасцяў была фактычна зведзеная да нуля». 61 Напачатку 2006 г. улады стварылі мясцовыя рады як механізм рэагавання на прыродныя і іншыя катаклізмы. 10 красавіка 2006 г. «Закон пра мясцовыя рады» непасрэдна звязаў іх з выканаўчай уладай у абыход сістэмы рэгіянальнай улады.
|
Пераслед лідэраў апазіцыіЗ’яўленне ў 2003 годзе спісу «Таскона» выклікала хвалю таго, што апазіцыя назвала «баліварыянскім маккартызмам»63. У кастрычніку 2003 г. сам прэзідэнт Чавес паджывіў гэтыя страхі, заявіўшы падчас збору подпісаў у падтрымку правядзення рэферэндуму 2004 г., што
тыя, хто падпісваюцца супраць Чавеса, ставяць свае подпісы супраць краіны і застануцца ў гісторыі, таму што яны пакінуць свае імёны, прозвішчы, ідэнтыфікацыйныя нумары і адбіткі пальцаў.
Актывісты апазіцыі, якія падпісалі петыцыю, скардзіліся на дыскрымінацыю. Іх звальнялі з дзяржаўнай службы, адмаўлялі ў выдачы пашпартоў і доступе да праграмаў сацыяльнай дапамогі. 15 красавіка 2005 г., спрабуючы пазбегнуць далейшага супрацьстаяння, Чавес загадаў «пахаваць» спісы Таскона. Аднак супрацьстаянне працягвалася. З’яўленне гэтак званай «Праграмы Маісанта» (Maisanta Program), якая дазваляла супастаўляць выбарчыя прыхільнасці з месцам іх працы і сацыяльнай інфармацыяй, адрадзіла боязь дыскрымінацыі па палітычных матывах. Больш за 800 былых супрацоўнікаў 42 дзяржаўных арганізацый звярнуліся ў суды, сцвярджаючы, што яны былі звольненыя за падпісанне петыцыі за правядзенне рэферэндуму ў пытанні даверу да прэзідэнта. Незалежная асацыяцыя юрыстаў Венесуэлы склала спіс 400 справаў, заведзеных генеральным пракурорам супраць актывістаў апазіцыі, якія, паводле асацыяцыі, маюць палітычны характар. Страх помсты, расчараванне ў лідэрах апазіцыі і самаўпэўненасць лагеру Чавеса спрычыніліся да таго, што яўка выбарцаў на мясцовых выбарах 7 жніўня 2005 г. склала ўсяго 31 %. Пасля галасавання прэзідэнт заклікаў сваіх прыхільнікаў «правесці з людзьмі тлумачальную працу» напярэдадні выбараў у Нацыянальны сход 4 снежня. Аднак за тыдзень да галасавання, пасля таго, як праверка Арганізацыі амерыканскіх дзяржаваў выявіла, што машыны для ідэнтыфікацыі выбарцаў не гарантавалі тайны галасавання, апазіцыя адмовілася ад удзелу ў выбарах. Партыі, якія падтрымлівалі Чавеса, атрымалі абсалютную перамогу, аднак выбарчая яўка склала 26 %64. |
62 У рэйтынгу «Transparency International» Венесуэла ўпала з 77-га ў 1998 г. на 138-е месца ў 2006 г. 63 «Спіс Таскона» — гэта набор прозвішчаў і нумароў нацыянальнай ідэнтыфікацыйнай карты тых, хто падпісаў петыцыю за правядзенне рэферэндуму 2003 г. Яго склаў і выклаў на сваёй уэб-старонцы чалец РПР Луіс Таскон (Luis Tascón).
|
Праваабаронцы
Хоць улада падкрэслівае сваю павагу да правоў чалавека, яна схільная атаесамляць большасць праваабарончых групаў з апазіцыяй. У сваёй прамове 15 лютага 2004 г. прэзідэнт Чавес назваў шэраг праваабарончых групаў «акторамі ў змрочным спэктаклі антывенесуэльскай змовы». |
64 Чавес раскрытыкаваў ацэнку выбараў, дадзеную Арганізацыяй амерыканскіх дзяржаў і назіральнікамі ад Еўразвязу.
|
Падобныя захады былі прынятыя і ў нафтавым сектары. Трыццаць чатыры дзейныя кантракты, на падставе якіх 22 нафтавыя і газавыя кампаніі распрацоўвалі венесуэльскія радовішчы, былі перааформленыя на карысць сумесных прадпрыемстваў з «Petrуleos de Venezuela», дзе апошняй мусіць належаць 60 % акцыяў. Да таго ж, у 2006 г. урад падвысіў арэндную плату за права распрацоўкі нетраў, якую нафтавыя кампаніі мусяць сплачваць у дзяржаўны бюджэт, з 34 % да сама меней 50 %. Кантраляваны ўладамі ЦСРВ склаў спіс з 807 кампаніяў — патэнцыйных аб’ектаў экспрапрыяцыі.
Мілітарызацыя палітычнага жыццяЗ пяцідзесяці двух венесуэльскіх урадаў ад часоў атрымання незалежнасці трыццаць пяць ачольвалі вайскоўцы ці, прынамсі, людзі блізкія да вайсковых колаў. Дабіцца ўдзелу арміі, гэтага апошняга арбітра ўлады, у рэвалюцыі было крытычны важна для Чавеса. Аднак для прэзідэнта пытанне не абмяжоўвалася гарантаваннем бяспекі свайго рэжыму. Ён цвёрда верыць, што войска мусіць граць актыўную ролю не толькі ў рэвалюцыі, але і ў паўсядзённым жыцці краіны. Паводле аналогіі з тым, як Армія незалежнасці Сімона Балівара стварыла венесуэльскую нацыю, сучасныя Нацыянальныя ўзброеныя сілы пакліканыя ўмацаваць баліварыянскую рэвалюцыю. Неафіцыйным сімвалам рэвалюцыі стаў чырвоны берэт дэсантніка, які тады яшчэ палкоўнік Чавес насіў падчас перавароту 1992 г.Адданая прэзідэнту армія ўжо аднойчы выратавала рэвалюцыю і, як падаецца, зробіць гэта ізноў, калі ўзнікне такая патрэба. Падчас агульнанацыянальнага страйку 2003 г. менавіта армія дазволіла яму выстаяць — не толькі таму, што вайскоўцы выконвалі функцыі паліцыі, але й размяркоўвалі тавараў і аказвалі паслугі, захавалі PDVSA у функцыянальным стане. Нягледзячы на значнае падзенне аб’ёмаў здабычы нафты, армія падтрымала прыхільную да Чавеса меншасць, што засталася ў «Petrуleos de Venezuela» пасля звальнення амаль паловы яе супрацоўнікаў. Да таго ж, у той час вайскоўцы фактычна ўзялі на сябе функцыі паліцыі Каракаса, якая была настроена апазіцыйна. Чавес радыкальна змяніў стасункі паміж грамадствам і арміяй: адначасна з павелічэннем долі вайскоўцаў сярод вышэйшага кіраўніцтва краіны аслабляецца закладзеная канстытуцыяй сістэма стрымак з боку грамадства. Армія стала асноўным палітычным акторам, і яна захавае свой уплыў пасля сыходу Чавеса, які заахвочвае значную прысутнасць афіцэраў у сваім урадзе і сцвярджае, што яны й надалей «будуць паволі пранікаць у палітычную эліту краіны, але не праз партыі». Чавес яшчэ больш абмежаваў і без таго слабы кантроль грамадства за дзейнасцю арміі. Канстытуцыя 1999 г. заклала асновы для ўмяшання ў справы грамадства і развіццё дзяржавы. Арт. 331 перадаў права зацвярджаць вайсковыя прызначэнні ад Нацыянальнага сходу прэзідэнту, які пасля перавароту 2002 г. узнагародзіў шэраг вышэйшых афіцэраў за асабістую адданасць і правёў чысткі ад вайскоўцаў, каго лічыў палітычна ненадзейнымі. Пераварот сапраўды выявіў адсутнасць інстытуцыяналізаванага кантролю грамадства за войскам, на што Чавес адказаў не яго ўвядзеннем, а палітызацыяй войска і ўмацаваннем свайго ўплыву на яго праз асабістае зацверджанне чарговых вайсковых званняў. Маладыя афіцэры праходзяць у вайсковай акадэміі не толькі вайсковую падрыхтоўку, з імі праводзіцца й палітычнае выхаванне. Афіцэрам намаўляюць, што армія сённяшняй Венесуэлы — не тая самая, якая падаўляла паўстанне «Каракасо» 1989 г. Вайскоўцы мусяць памагаць народу, а не прыгнятаць яго. І што іх інстытуцыйная філасофія — быць праваднікамі рэвалюцыі ў грамадстве. План «Балівар 2000», ухвалены праз дзесяць гадоў пасля «Каракасо», стаў сімвалам новага кірунку развіцця краіны і выявіў новую ролю арміі як асноўнага выканаўцы ўрадавых праграмаў. У яго функцыі ўваходзіла разбудова і рамонт дзяржаўнай інфраструктуры, аказанне медычнай дапамогі бяднейшым слаям насельніцтва, раздача харчовых прадуктаў і ліквідацыя непісменнасці ды беспрацоўя. Паветраныя сілы выступалі ў ролі таннага віду мясцовага транспарту. Рэсурсы на вайсковыя патрэбы забіраліся ў губернатараў штатаў і мэраў гарадоў. У той самы час заслона сакрэтнасці дазваляла войску абараніцца ад цікаўных поглядаў і стварала глебу для карупцыі67. |
65 З агульнай плошчы 8490 га уласнік здолее захаваць 1500. 2700 га пойдуць на рэзервовыя патрэбы для плаціны, а астатняе — раздадзена сялянам для арганізацыі прадпрыемстваў сацыялістычнай вытворчасці. 66 Паводле Нацыянальнага інстытуту зямлі, не ўрабляецца 80 % палеткаў. Інстытут прапануе пераразмеркаваць 2,4 млн га.
|
Першым і апошнім прызначаным Чавесам міністрам абароны быў цывільны (Хасэ Вісэнтэ Ранхель, люты 2001 — травень 2002 гг.), аднак агульная тэндэнцыя ўлады і яе апарату скіравалася ў іншым кірунку, з беспрэцэдэнтнай доляй дзейных і адстаўных вайскоўцаў на палітычных і ўрадавых пасадах. У кастрычніку 2000 г. больш за 150 дзейных афіцэраў займалі высокія міністэрскія і адміністрацыйныя пасады, у тым ліку ў PDVSA, філіі амерыканскай нафтавай кампаніі CITGO, паліцыі, падатковай інспекцыі, мытні і нават Вярхоўным судзе. Надзейных дадзеных паводле стану на сённяшні дзень няма, але, як падаюць пэўныя крыніцы, у дзяржаўных органах ужо працуюць тысячы дзейных і былых вайскоўцаў.
Урад прызначыў былога вайсковага афіцэра на пасаду міністра ўнутраных спраў і юстыцыі68. Падобна, усё ідзе да стварэння нацыянальнай паліцыі, бо гэта дазволіць прэзідэнту атрымаць такі ж уплыў на паліцыю, як і на войска. Адной з мэтаў паліцэйскай рэформы ёсць вывядзенне паліцыі з-пад кантролю апазіцыйна настроеных губернатараў і мэраў. Чавес распачаў маштабную, шырока разрэкламаваную ў СМІ кампанію па пераўзбраенні войска, якую Вашынгтон ахарактарызаваў як пачатак гонкі ўзбраенняў. Набыццё ў Расіі баявых самалётаў і 100 000 адзінак сучаснай аўтаматычнай зброі, а таксама некалькіх гішпанскіх баявых караблёў пераследавала дзве мэты. Па-першае, гэта адпавядае вайсковай дактрыне, прынятай у 2005 г., згодна з якой Венесуэла нарошчвае патэнцыял для асіметрычнага адказу на агрэсію звонку, у прыватнасці, на напад ЗША, як непасрэдна, гэтак і праз тэрыторыю іх саюзніцы Калумбіі69. Па-другое, гэта і надалей забяспечвае Чавесу лаяльнасць арміі.
Нацыянальны рэзерв і тэрытарыяльная гвардыяНацыянальны рэзерв і тэрытарыяльная гвардыя, заснаваныя ў верасні 2005 году, — нарожныя камяні дактрыны асіметрычнай вайны. 4 лютага 2006 г., падчас урачыстага шэсця, прысвечанага гадавіне няўдалага перавароту, Чавес пацвердзіў намер ураду вышкаліць і ўзброіць больш за мільён грамадзян у Нацыянальным рэзерве, штаб-кватэра якога месціцца ў Вайсковым музеі, дзе Чавес здаўся ўладам у 1992 г.Абедзве структуры не падпарадкоўваюцца вайсковаму камандаванню і, нягледзячы на тое, што яны фінансуюцца з абароннага бюджэту, нясуць адказнасць непасрэдна перад прэзідэнтам. Іх узначальвае Камандаванне Нацыянальным рэзервам і нацыянальнай мабілізацыяй (Comando General de la Reserva Nacional y Movilización Nacional), а самі структуры складаюць два асобныя рады войска, у дадатак да сухадольных войскаў, флоту, паветраных сілаў і Нацыянальнай гвардыі. Складзеныя з асобаў, якія раней прайшлі службу ў рэгулярнай арміі, а таксама з грамадзянаў, гатовых ахвяраваць дваццаццю суботамі запар для праходжання курсу вайсковай падрыхтоўкі (за 8 даляраў у дзень), яны ўвасабляюць з сябе нацыю, якая ўзялася за зброю, каб супрацьстаяць любой вонкавай агрэсіі. Галоўнай пагрозай абвешчана агрэсія ЗША70, хоць крытыкі рэжыму Чавеса сцвярджаюць, што гэта ўсяго толькі палітычны інструмент для пераследу ўнутранай апазіцыі ці, як найменш, падаўлення і запалохвання выбарцаў. Так, падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 г. чальцы Нацыянальнага рэзерву і тэрытарыяльнай гвардыі ахоўвалі выбрачыя ўчасткі і інструктавалі выбарцаў, як галасаваць. Палітычнае выхаванне займае значную частку іх падрыхтоўкі. Некаторыя з апытаных чальцоў Нацыянальнага рэзерву ведалі больш пра баліварыянскую рэвалюцыю, чым пра тое, як абыходзіцца са зброяй. Вывеўшы Нацыянальны рэзерв і тэрытарыяльную гвардыю за рамкі звычайнага вайсковага камандавання, Чавес стварыў моцную перашкоду для любога перавароту, бо цяпер патэнцыйныя змоўнікі будуць вымушаныя перацягваць на свой бок ці нейкім чынам нейтралізаваць іх.
Небяспека для будучай уладыЧавес, былы вайсковы афіцэр, верыць, што вайсковы дух і дысцыпліна робяць вайскоўцаў больш эфектыўнымі лідэрамі і кіраўнікамі, чым прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Да таго ж яны выконваюць функцыю назіральнікаў у тых міністэрствах, куды яны праніклі. Хоць шэраг аналітыкаў мяркуе, што Чавес стварыў прэтарыянскі рэжым, цалкам залежны ад войска, ён, на самай справе, проста палітызаваў і падпарадкаваў сабе ключавыя вайсковыя структуры.Тым не менш, Чавес аслабіў кантроль любога будучага прэзідэнта над вайсковымі сіламі. Яго рэформы змянілі ментальнасць вайскоўцаў, асабліва маладых афіцэраў, якія вераць у тое, што іх роля не абмяжоўваецца абаронай краіны ад ворагаў звонку. Яны лічаць, што адна з іх місій — абараняць рэвалюцыю ад вонкавых і ўнутраных непрыяцеляў. Канстытуцыя 1999 г. аслабіла грамадскі кантроль над войскам. Любы небаліварыянскі прэзідэнт сутыкнецца з вышэйшым начальствам, якое зрабіла кар’еру дзякуючы палітычнай ангажаванасці, а не асабістым прафесійным здольнасцям, з малодшым афіцэрскім корпусам, ідэалагічна выхаваным у вайсковай акадэміі, ды з дзвюма структурамі, Нацыянальным рэзервам ды тэрытарыяльнай гвардыяй, адданымі канкрэтнай асобе, а не яго пасадзе. Чавес як былы вайсковец добра разумее патрэбы і настроі войска. А вось яго наступніка, хутчэй за ўсё, чакаюць сур’ёзныя праблемы пры адбудове стасункаў з арміяй, не кажучы ўжо пра ўсталяванне над ёй кантролю.
Свабодныя і справядлівыя выбары?Чавес рэгулярна звяртаў увагу сваіх крытыкаў на тое, што ад 1998 г., калі ён прыйшоў да ўлады, у Венесуэле адбылося больш выбараў, чым у якой-колечы краіне рэгіёну. Аднак якасць дэмакратыі залежыць ад таго, наколькі выбары свабодныя і справядлівыя. Снежаньскія выбары 2006 г., якія прынеслі Чавесу трэцюю перамогу, узнялі сур’ёзныя пытанні. Галасаванне 3 снежня праходзіла пад кантролем міжнародных назіральнікаў71, але ўмовы правядзення выбарчай кампаніі ніяк нельга было назваць роўнымі. |
67 У жніўні 2002 г. кантрольна-рэвізійная палата выявіла значныя парушэнні пры фінансаванні плана «Балівар 2000», у тым ліку завышэнне закупных цэнаў, стварэнне фірмаў-аднадзёнак і неналежнае вядзенне бухгалтэрыі. Тым не менш, кантрольна 68 8 студзеня 2007 г. Пэдра Карэнья, былы капітан войска, заняў пасаду міністра ўнутраных спраў і юстыцыі, беручы на сябе адказнасць за ўрадавую кампанію па барацьбе са злачыннасцю і рэфармаванне паліцыі. 69 Галоўнакамандуючы Рауль Бадуэль заявіў, што арміі патрэбныя новыя стратэгіі, каб нейтралізаваць узрастаючыя ўнутраныя і вонкавыя пагрозы дэстабілізацыі. 25 студзеня 2005 г. Мэлвін Лопэс, сакратар Рады нацыяльнай абароны, абвесціў, што прэзідэнт Чавес загадаў падрыхтаваць новую вайсковую стратэгію, якая ўтрымлівала б элементы дактрыны асіметрычнай вайны. 70 «Магчымасць асіметрычнага вайсковага канфлікту з ЗША не знікла. Я хачу, каб мы з годнасцю нейтралізавалі яе. Я не стану на калені, бо прадстаўляю гордую нацыю, — заявіў Чавес на вайсковай канферэнцыі. — Мы хочам міру, але нашыя ворагі мусяць ведаць, што, калі яны паспрабуюць на нас напасці, мы дамо адпор на полі бітвы, і яны дорага заплацяць за гэта».
|
Сярод галоўных прычын няроўнасці выбарчых магчымасцяў апазіцыя называе заканадаўчую забарону на фінансаванне выбарчай кампаніі з дзяржаўнага бюджэту і няздольнасць Нацыянальнай выбарчай рады (НВР) пакрываць выдаткі на кампанію, што зніжае ўзровень палітычнай канкурэнцыі. Пастанова НВР ад 1 жніўня 2006 г. аб агітацыі падчас выбараў затушавала адрозненне паміж афіцыйнымі і выбарчымі выступамі, таму прыхільнікі Чавеса дамінавалі ў электронных СМІ. Міністр камунікацыі і інфармацыі Вільям Лара (William Lara) дазволіў асвятляць дзейнасць улады падчас выбарчай кампаніі, падкрэсліўшы, што яе нельга разглядаць як агітацыю. Чавеса паказвалі па тэлевізіі ў 22 разы часцей, чым яго апанента Разалеса. Апазіцыйныя СМІ асвятлялі кампанію свайго кандыдата, што, аднак, не ішло ні ў якое параўнанне з інфармацыйным ціскам афіцыйных тэлеканалаў. У якасці асноўнага сведчання пабудовы абяцанага «Сацыялізму 21 стагоддзя» рэкламаваліся сацыяльныя праграмы ўраду. Шмат хто ўспрыняў выплату «трынаццатай зарплаты» дзяржаўным службоўцам напрыканцы году як спробу подкупіць выбарцаў.
У лістападзе 2006 г. у электронныя СМІ пратачыўся відэафільм, на якім міністр энергетыкі Рафаэль Рамірэс загадаў супрацоўнікам «Petrуleos de Venezuela» галасаваць за ўладу або шукаць іншую працу. Замест таго, каб асудзіць свайго міністра, Чавес сказаў, што той мусіць паўтараць сваю прамову 100 разоў на дзень і што тое самае датычыць арміі. Тыя, хто хочуць працаваць на дзяржаву, мусяць галасаваць за рэвалюцыю, а ўсім іншым трэба падумаць пра пераезд у Маямі. Пытанне таямніцы галасавання міжволі знеахвоціла галасаваць за Чавеса тых, хто да канца не мог вызначыцца. Таямніца галасавання гарантаваная канстытуцыяй, але назіральнікі ад Еўразвязу прыйшлі да высновы, што праз скандалы са спісамі «Таскона» і «Праграмай Маісанта» («Maisanta») выбарцы не былі ўпэўненыя ў таемнасці галасавання. Прагучалі таксама заявы пра магчымасць супастаўлення адбіткаў пальцаў выбарцаў з інфармацыяй, атрыманай з машынаў для галасавання. На прэзідэнцкіх выбарах у штатах Сулія (Zulia), Міранда (Miranda), Ансаатэгі (Anzoбtegui), Апурэ (Apure), Тачыра (Táchira), Карабоба (Carabobo), Манагас (Monagas) і сталічнай акрузе Каракас (Caracas) было выкарыстана 12 тыс. машын для галасавання. НВР і прадстаўнікі кампаніі-вытворцы праграмнага забеспячэння для машын запэўнілі, што супастаўленне немагчымае, а сеткі перадачы дадзеных будуць «запячатаныя» для прадухілення парушэнняў. Верагоднасць таго, што па адбітку пальцаў можна будзе вызначыць асобу, якая галасавала, вельмі малая, бо ідэнтыфікацыя выбарцаў праходзіла ў вольным парадку, пасля чаго гэтак жа некантралявана людзі ішлі аддаваць свае галасы. Чарговасць выбарцаў паміж зняццем адбітку і машынай для галасавання не падтрымлівалася. Тым не менш, апытанні пацвярджаюць перасцярогі экспертаў наконт таго, што боязь помсты (не важна, наколькі абгрунтаваная) уплывала на пэўную долю выбарцаў. Падчас кампаніі Чавеса непрыхавана выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс, каб пераканаць людзей ісці на выбарчыя ўчасткі і галасаваць за прэзідэнта. Дзе-нідзе Нацыянальны рэзерв і рэгулярныя войскі супрацоўнічалі з мясцовымі актывістамі Чавеса, каб зранку будзіць людзей і пераконваць іх галасаваць Чавеса. Дзяржаўная служба «Ідэнтыдад» таксама працавала на перамогу Чавеса. У некаторых выпадках яе спрацоўнікі заклікалі людзей адначасова атрымаць новую ідэнтыфікацыйную картку і прагаласаваць за прэзідэнта. Кампанія была скіраваная на калумбійцаў, якія жывуць у Венесуэле і маюць венесуэльскія ідэнтыфікацыйныя карткі72. З лютага 2004 г., калі «Ідэнтыдад» пачала сваю дзейнасць, да верасня 2006 г. колькасць зарэгістраваных выбарцаў вырасла з 12,3 млн да 16,08 млн. |
71 Назіральнікаў на выбары даслалі Місія назірання за выбарамі Еўразвязу, Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў, лацінанамерыканскі гандлёвы блок MERCOSUR і Цэнтр Картэра. Акрамя таго, за выбарамі назірала дэлегацыя дэпутатаў Еўрапейскага парламенту і прадстаўнікоў амбасадаў краін ЕЗ. |
Патэнцыял для ўнутраных канфліктаў і нестабільнасціПрэзідэнт Чавес — чалавек, які не ўнікае супярэчнасцяў і канфрантацыі. Ён часта бескампрамісны ў вербальнай рыторыцы супраць сваіх апанентаў. Першым ворагам Чавеса была «дзікая алігархія», г. зн. апазіцыя, аднак у 2004 г. ён пераключыўся на барацьбу з «Містэрам Пагрозай», як Чавес называе прэзідэнта ЗША Джорджа Буша. Нават найбліжэйшыя паплечнікі венесуэльскага прэзідэнта прызнаюць яго патрэбу ў палітычным змаганні. Былы віцэ-прэзідэнт Ранхель так ахарактарызаваў Чавеса: «Ён атрымлівае асалоду ад пастаяннай канфрантацыі. Чавес — экстраверт і выдатны аратар, ён любіць палеміку і дамагаецца яе». Рытарычны стыль Чавеса часам мае вельмі сур’ёзныя наступствы, як, напрыклад, напярэдадні перавароту 2002 г. Так, 11 сакавіка яго прыхільнікі пачалі страляць ва ўдзельнікаў апазіцыйнага мітынгу. Калі ўзнікне пагроза новай рэвалюцыі, прэцэдэнт можа паўтарыцца. Сам прэзідэнт запытаў:
Ці можаце вы ўявіць сабе, што здарыцца, калі адбудзецца яшчэ адзін вайсковы ці дзяржаўны пераварот? Краіна ператворыцца ў зону баявых дзеянняў. Калі ў Калумбіі ёсць раёны, дзе дзейнічаюць партызаны, якія ладзяць дыверсіі на нафтаправодах, дык што ж будзе тут, дзе народ і войска ўважаюць уладу сваёй адзінай надзеяй на добрую будучыню?
Пасля перавароту 2002 г. Чавес папярэдзіў:
Я здаўся 4 лютага 1992 года прыкладна а 10-й гадзіне раніцы. І я здаўся дзесяць год пасля гэтага — 11 красавіка 2002 г. а 3-й гадзіне ночы. Але калі гэта здарыцца трэцім разам, я здавацца не буду, чаго б мне гэта ні каштавала.
Баліварыянскія арганізацыі, нерэгулярныя вайсковыя групоўкі і ўзброеная апазіцыяЗа абарону дасягненняў рэвалюцыі адказвае шырокі спектр структур. З мэтай развіцця ідэі дэмакратыі непасрэднага ўдзелу і пашырэння падтрымкі прэзідэнта знізу было створана некалькі «баліварыянскіх» арганізацыяў. Непрыхаваная задача некаторых з іх, напрыклад, баліварыянскіх гурткоў (БГ) ці Фронту Франсіска дэ Міранды (Francisco de Miranda Front, ФФМ), — абарона рэвалюцыі, прычым, калі неабходна, са зброяй у руках.БГ былі першапачаткова задуманыя для нейтралізацыі ЦСРВ, апазіцыйнага прафсаюзнага руху. Яго стварэнне было абвешчана 7 снежня 2001 г. падчас штотыднёвага тэлевізійнага шоў «Алё, Прэзідэнт», калі Чавес даў народу клятву, часткова вайсковага характару: «Клянуся, што буду няспынна змагацца за рэвалюцыю, нават коштам свайго жыцця». Гільерма Гарсія, тагачасны кіраўнік Палітычнага камандавання рэвалюцыі73, так патлумачыў задачу БГ: |
72 У Каракасе з’явіліся плакаты, дзе ад імя РПР сцвярждалася, што венесуэльскія калумбійцы падтрымліваюць Чавеса.
|
Сфармаваць рэвалюцыйныя брыгады, адданыя працэсу змен, творчых і дзейсных, каб бараніць баліварыянскую рэвалюцыю ад яўных і прыхаваных ворагаў.
У 2002 г. былі выпадкі, калі сябры БГ нападалі на прадстаўнікоў апазіцыі і СМІ. Паралельна з тым, як да БГ падаў інтарэс, паўставалі іншыя нізавыя арганізацыі. Шмат хто з іх падтрымлівае кантакты з былымі партызанскімі групоўкамі, у асноўным Тупамарас74. Апошнія маюць разгалінаваную рэгіянальную сетку структураў, чальцы якіх часцяком маюць зброю і гатовыя выкарыстаць яе, калі рэвалюцыі будуць пагражаць «рэакцыйныя элементы». У Каракасе такіх нерэгулярных узброеных груповак як найменш дваццаць, некаторыя з іх няўзброеныя, іншыя валодаюць дробнай зброяй, а некаторыя маюць на ўзбраенні арсеналы аўтаматаў і гранатамётаў. Нават нягледзячы на тое, што яны падтрымліваюць існую ўладу, паміж гэтымі групамі ўжо здараліся ўзброеныя канфлікты і забойствы. Урад стварыў ФФМ у 2003 годзе ў якасці самаадданай ды ідэалагічна падкаванай баліварыянскай арганізацыі. Яна мае 10 000 чальцоў і прадстаўленая ва ўсіх 24 штатах. Добраахвотнікі ФФМ навучаюцца на Кубе і праходзяць курс палітычнага выхавання. Рух атрымаў імя аднаго з герояў вызваленчай барацьбы Венесуэлы Франсіска дэ Міранды, які ўдзельнічаў у францускай, амерыканскай і гаіцянскай рэвалюцыях і быў паплечнікам Балівара. ФФМ пазіцыянуе сябе як «рэвалюцыйную пяхоту»75 і мае камандаванне, на ўзор вайсковага, якое прызначаецца асабіста Чавесам. Тым часам як ФФМ засяроджваецца на сацыяльнай і адукацыйнай дзейнасці ў сацыяльных службах, асабліва «Рабінзон» і «Ідэнтыдад», прэзідэнт паабяцаў яго чальцам новыя аўтаматы Калашнікава. На трэцюю гадавіну стварэння ФФМ яе кіраўніца Эрыка Фарыяс назвала арганізацыю «сцяной супраціву, якая спыніць імперыялізм» і заявіла пра гатоўнасць абараніць краіну ад любой агрэсіі. Акрамя гэтых сіл, спансараваных уладамі, і не беручы пад увагу калумбійскіх партызанаў, якія дыслакуюцца на тэрыторыі Венесуэлы, у краіне дзейнічае шмат нелегальных нерэгулярных узброеных груповак. Большасць з іх падрыміваюць Чавеса, шмат якія ўзніклі па яго прыходзе да ўлады, аднак толькі адзінкі маюць больш за 100 сяброў. Найбуйнейшай і самай актыўнай ёсць арганізацыя «Баліварыянскія вызвольныя сілы» (Fuerzas Bolivarianas de Liberaciуn, FBL), якая ўжывае тую самую рыторыку, што і Чавес76. Ані ўрад, ані войска не імкнуцца раззброіць БВС, хоць шэсць іх чальцоў былі арыштаваныя ў траўні 2006 г. пасля таго, як узброеная калона партызанаў у складзе 20 чалавек уступіла ў сутычку з паліцыяй штату Тачыра. БВС дзейнічаюць збольшага ў памежных штатах Тачыра і Апурэ (Apure) і разьмешчаным далей ад мяжы штаце Барынас (Barinas), хоць графіці ў падтрымку БВС з’яўляюцца і ў бяднейшых кварталах Каракаса. Арганізацыя распаўсюджвае заявы ў падтрымку Чавеса ў інтэрнэце і праўладнай прэсе. БВС падтрымліваюць сувязі з калумбійскімі партызанамі і на пачатку сваёй дзейнасці супрацоўнічалі з Нацыянальнай вызваленчай арміяй (НВА) у Венесуэле з мэтай выкрадання людзей і рэкету. Аднак нядаўна ў выніку перадзелу сфер уплыву БВС сталі цалкам самастойнай арганізацыяй. Улады сцвярджаюць, што існуе шэраг узброеных апазіцыйных груповак, якія імкнуцца падарваць здабыткі рэвалюцыі пры дапамозе гвалту. У снежні 2006 г., напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, Чавес заявіў, што спецслужбы сарвалі «фашысцкі» план забойства яго апанента з мэтай дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне77. Ён не ўдакладніў свайго цверджання, а пра арышты па гэтай справе не з’явілася ніякай інфармацыі. Групы прыхільнікаў Чавеса, таксама без усякіх доказаў, абвінавацілі вайскоўцаў у змове з экстрэмісцкімі апазіцыйнымі групоўкамі з мэтай забіць прэзідэнта. Яны заявілі, што апазіцыйныя групы вербуюць калумбійскіх паўстанцаў, каб распачаць баявыя дзеянні супраць прэзідэнта і службаў бяспекі. Адзіным сведчаннем гэтага застаюцца падзеі траўня 2004 г., калі 130 чалавек, нібыта калумбійскіх баевікоў, якія быццам планавалі замах на прэзідэнта, былі арыштаваныя на ранча пад Каракасам. Большасць з іх дэпартавалі, аднак 27 чалавек былі асуджаныя на шэсць гадоў зняволення ў траўні 2006 г. Былі паведамленні пра актывізацыю на мяжы былых калумбійскіх баевікоў і партызанаў, але доказаў таго, што яны супрацоўнічаюць з венесуэльскай апазіцыяй, няма. У 2003 і 2004 гг. апазіцыю беспадстаўна абвінавачвалі ў арганізацыі актаў гвалту. У лютым 2003 г., усяго праз некалькі дзён пасля таго, як Чавес асудзіў Гішпанію і Калумбію за ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Венесуэлы, ля амбасадаў гэтых дзяржаў былі закладзеныя бомбы. У абодвух месцах былі знойдзеныя ўлёткі БВС. Аднак БВС катэгарычна запярэчылі супраць свайго дачынення да акцыі, і заявілі, што бомбы былі закладзеныя апазіцыяй. Абвінавачванні ў арганізацыі тэрактаў былі высунутыя супраць трох апазіцыйна настроеных афіцэраў Нацыянальнай гвардыі, якія збеглі з краіны. У лістападзе 2004 г. ад выбуху замінаванай машыны загінуў следчы Даніла Андэрсан (Danilo Anderson), які вёў гэтую справу, а таксама займаўся расследаваннем дзяржаўнага перавароту 2002 г. Улады Венесуэлы сцвярджалі, што гэтая акцыя была спланаваная ў Маямі лідарамі венесуэльскай апазіцыі, але абвінавачванні супраць Андэрсана ў хабарніцтве і карупцыі заблыталі справу. Імклівы рост колькасці узброеных фармаванняў, як падрыманых уладамі, так і ўсякіх іншых, павялічвае верагоднасць гвалту, калі прэзідэнт Чавес пакіне сваю пасаду. Рэвалюцыя зруйнавала сістэму дэмакратычных стрымак праз ператварэнне вайсковых сілаў у палітычны інстурмент і ўзбраенне цывільных групаў. Армія больш не мае манаполіі на агняпальную зброю. Падрыхтоўка Нацыянальнага рэзерву і тэрытарыяльнай гвардыі да вядзення партызанскай барацьбы можа азначаць, што наступны рэжым сутыкнецца з баліварыянскім паўстаннем.
ЗлачыннасцьВыбарчая кампанія 2006 г. выявіла, што выбарцаў больш за ўсё хвалюе праблема злачыннасці, і яны глыбока незадаволеныя дзеяннямі ўлады ў гэтай сферы. Венесуэла перасягнула Калумбію, на тэрыторыі якой вядуцца баявыя дзенні, па колькасці забойстваў. У 2005 г. у Венесуэле на 100 000 жыхароў прыпадала 57 забойстваў, у той час як у Калумбіі — 3878. Гэтыя лічбы — найдакладнейшы даступны паказнік узроўню злачыннасці. Паліцыя фактычна закрыла сваю прэс-службу два гады таму, а міністэрства ўнутраных спраў і юстыцыі вельмі неахвотна дае дакладную інфармацыю. |
73 Заснаванае ў студзені 2002 г., ПКР было пакліканае кіраваць працэсам рэвалюцыі. У яго ўваходзіў 41 прадстаўнік практычна ўсіх прыхільных Чавесу партый і груповак. 74 Тупамарас (афіцыйная назва — Рэвалюцыйны рух Тупамара, Movimiento Revolucionario Tupamaro) быў заснаваны ў 1992 г. пасля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту супраць прэзідэнта Карласа Андрэса Пэрэса. 75 Графіці ў Каракасе. 76 «Мы — баліварыянская марксісцка-ленінская вайскова-палітычная арганізацыя. Наша канчатковая мэта — здабыццё ўлады для пабудовы сацыялізму ў Венесуэле» Гл.: Estamos dispuestos a conversar con el seńor Presidente. Frente Bolivariano de Liberación. Comuniqué. 1 кастрычніка 2004. cedema.org. 77 Заява Уга Чавеса падчас канферэнцыі ў Палацы Мірафлорэс, 30 лістапада 2006 г.
|
Нягледзячы на пагаршэнне крымінагеннай сітуацыі ў краіне, што ў сваю чаргу павышае верагоднасць нестабільнасці і ўзнікнення канфліктаў, барацьба са злачыннасцю не ёсць прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі, а ўлады не маюць адпаведнай стратэгіі дзеянняў. На фінансаванне праваахоўных органаў выдзяляецца толькі ад 3 % да 4 % нацыянальнага бюджэту, а ў міністэрстве ўнутраных спраў і юстыцыі за восем гадоў змянілася дзевяць кіраўнікоў. У Венесуэле няма федэральнай паліцыі — кожны муніцыпалітэт і штат мае свае органы аховы правапарадку, каардынацыя паміж якімі амаль адсутнічае. У адной толькі акрузе Каракаса існуе адзінаццаць розных паліцэйскіх службаў. На незадаволенасць барацьбою са злачыннасцю накладаецца ўсё большая палітызацыя і мілітарызацыя паліцыі.
Нэўтралізацыя незалежных інстытутаў і органаў, створаных для дапамогі паліцыі, сярод іх можна назваць генеральную пракуратуру, кантрольна-рэвізійную палату ды омбудсмана, а таксама адсутнасць дэбатаў у Нацыянальным сходзе — усё гэта спрычынілася да слабасці праваахоўных органаў. У венесуэльскіх турмах высокі ўзровень злачыннасці, праграмаў перавыхавання злачынцаў практычна не існуе. Штодзень у турмах памірае як найменш адзін вязень. Нацыянальную гвардыю, якая ахоўвае турмы, пераследуюць скандалы, звязаныя з перавышэннем службовых паўнамоцтваў. Паводле папярэдніх звестак, у 2006 г. у венесуэльскіх турмах загінула каля 400 вязняў, да 800 чалавек было паранена. Заявы самога Чавеса спрыялі росту злачыннасці. Так, прэзідэнт сказаў, што ў некаторых выпадках, напрыклад, каб прагнаць голад, злачынства можна апраўдаць. Аднак сам ён імкнуўся дыстанцыявацца ад росту злачыннасці, абвінаваціўшы сваіх падначаленых і заявіўшы, што міністр унутраных спраў і юстыцыі Хэсэ Чакона (Jesse Chacón) ды кіраўнікі паліцыі мусяць пакінуць свае пасады, «калі не адчуваюць сваёй адказнасці за барацьбу са злачыннасцю». У студзені 2007 г., у выніку перастановак ва ўрадзе, Чакон быў пераведзены ў міністэрства тэлекамунікацый. Як улада, гэтак і апазіцыя прызнаюць факт недаверу да паліцыі і судовай сістэмы. Усведамленне беспакаранасці злачынцаў і ўсюдыісная карупцыя прымушаюць грамадзян вырашаць праблемы законнасці самастойна. У апошнія гады пашырылася практыка заказных забойстваў (sicariato). Раней гэты феномен сустракаўся толькі ўздоўж калумбійскай мяжы, а такія забойствы былі адзінкавымі. Сёння наёмныя забойцы дзейнічаюць па ўсёй краіне: іх паслугамі карыстаюцца падчас крымінальных разборак і для запалохвання сялян ды мясцовых кіраўнікоў, якія ажыццяўляюць аграрную рэформу. Хоць у 2007 г. колькасць заказных забойстваў крыху паменшылася, у 2006 г. было ўчынена 70 такіх злачынстваў. За апошнія шэсць гадоў колькасць выкраданняў людзей павялічылася ў шэсць разоў79. Выкраданні людзей больш за ўсё хвалююць грамадства, пра што сведчаць вулічныя акцыі пратэсту ў красавіку 2006 г., выкліканыя дзвюма гучнымі справамі. Першай было выкраданне і забойства братоў Фадул (Faddoul) — Джэйсана, Кевіна і Джона (адпаведна па 12, 13 і 17 гадоў) разам з іх кіроўцам Мігелем Рывасам (Miguel Rivas). Сведкі сцвярджалі, што хлопцаў пад руляй пісталетаў выкралі людзі ў паліцэйскай форме. У гэтай справе арыштаваныя тры чалавекі, пад падазрэннем знаходзяцца афіцэры паліцыі. 28 сакавіка 2006 г. стала вядома пра забойства вядомага венесуэльскага бізнэсоўца італьянскага паходжання Філіпа Сіндоні (Filippo Sindoni), якога выкралі за 370 км ад Каракаса ў горадзе Маракай. І ў гэтай справе былі замяшаныя людзі ў форме. У сувязі з двума гучнымі выкраданнямі ў паліцыі былі праведзеныя арышты. Аналітыкі сцвярджаюць, што ў склад бандаў, якія спецыялізуюцца на гэткіх злачынствах, уваходзяць дзейныя і былыя супрацоўнікі службаў бяспекі. |
78 Колькасць забойстваў па гадах: 1994 — 4733; 1995 — 4481; 1996 — 4961; 1997 — 4225; 1998 — 4550; 1999 — 5968; 2000 — 8022; 2001 — 7960; 2002 — 9583; 2003 — 11330; 2004 — 9719; 2005 — 9962. Звесткі паводле НУА «Грамадзянская асацыяцыя за бяспечную Венесуэлу» (Asociación Civil Venezuela Segura).
|
У чатырох з дзесяці выпадкаў выкрадання людзей сваякі ахвяраў не звяртаюцца ў праваахоўныя органы з прычыны страху рэпрэсіяў ці недаверу да паліцыі. Сярэдняя сума выкупу складае каля 200 000 даляраў.
НаркотыкіНаркотыкі таксама жывяць сур’ёзныя злачынствы. Паводле інфармацыі амерыканскіх і калумбійскіх уладаў, праз тэрыторыю Венесуэлы штогод перапраяўляецца 500 тон калумбійскага какаіну, што робіць яе галоўнай рэгіянальнай краінай транзіту наркотыкаў80. Калумбійскі наркагандаль абраў венесуэльскі кірунак з дзвюх асноўных прычынаў. Па-першае, наркабізнэс перажывае праблемы ў самой Калумбіі, звязаныя з ціскам ЗША на ўрад гэтай краіны. Так, пасля абрання Альвара Урыбэ (Álvaro Uribe) прэзідэнтам Калумбіі амаль 500 наркагандляроў былі выданыя ўладам ЗША. Другая прычына палягае ў тым, што пасля адмовы Чавеса супрацоўнічаць з Дэпартаментам па барацьбе з наркотыкамі ЗША (Drug Enforcement Administration) і забаронай манітараваць паветраную прастору Венесуэлы, апошняя стала найпрасцейшым шляхам транзіту наркотыкаў, даючы доступ ня толькі да рынку ЗША (праз Гаіці, Дамініканскую рэспубліку і Мексіку), але і да выгаднага еўрапейскага рынку.Існуе небяспека, што Венесуэла паўторыць шлях Мексікі, якая яшчэ ў 1980-я гг. была толькі транзітнай краінай для паўднёваамерыканскага какаіну, а мясцовыя крымінальныя групоўкі зараблялі на дастаўцы наркотыкаў у ЗША. Аднак пасля знішчэння магутных калумбійскіх наркакартэляў і інвестыцый у гэты прадукт мексіканскія картэлі занялі месца калумбійскіх. Сёння яны валодаюць манаполіяй на пастаўку наркотыкаў на заходняе ўзбярэжжа ЗША і зрабілі частку Мескікі некіраванай тэрыторыяй. Павелічэнне спажывання наркотыкаў у самой Мексіцы справакавала рост вулічнага гвалту і крымінальныя войны за права кантраляваць продаж наркотыкаў. У Венесуэле пакуль няма буйных наркакартэляў ці груповак, якія спецыялізуюцца на транзіце наркотыкаў, часткова таму, што венесуэльскі наркабізнэс пакуль кантралююць калумбійскія «міні-картэлі», складзеныя з былых баевікоў і партызанаў. Іх дзейнасць значна спрашчаецца вялікай колькасцю калумбійцаў у Венесуэле, якія могуць адносна лёгка атрымаць ідэнтыфікацыйныя карткі ў місіі «Ідэнтыдад». Нягледзячы на адсутнасць афіцыйнай статыстыкі, усе эксперты пагаджаюцца, што спажыванне наркотыкаў у Венесуэле расце. Паводле інфармацыі спецслужбаў, праваахоўныя органы ў Багаце і Каракасе нагэтулькі цесна звязаныя з наркагандлярамі, што яны не толькі заплюшчваюць вочы на транспартаванне наркотыкаў, але часам нават забяспечваюць яго паліцэйскае суправаджэнне. Каракаскі аэрапорт Майкетыя (Maiquetia) называюць галоўным перавалачным пунктам калумбійскага какаіну і гераіну. Паводле пэўных крыніцаў, праз яго штомесяц вывозіцца каля тоны наркотыкаў. У красавіку 2006 г. у аэрапорце С’юдад дэль Кармэн (Ciudad del Carmen), што на ўсходзе Мексікі, быў затрыманы самалёт DC-9 з Майкетыі, у якім перавозілася пяць тон какаіну ў 128 валізах. Пагрузка такой колькасці наркотыкаў сведчыць пра дапамогу з боку службоўцаў і супрацоўнікаў службы бяспекі каракаскага аэрапорту. Канфіскацыя тоны какаіну 6 лютага 2007 г. у аэрапорце Мехіка пацвярджае той факт, што наркотыкі стала вывозяць з Майкетыі. Штогод расце колькасць канфіскаваных наркотыкаў і арыштаў наркакур’ераў. У 2005 г. было канфіскавана 58,4 тон какаіну, што на 87 % больш, чым у 2004 г. Чавес абвесціў, што «аніводзін папярэдні ўрад не дабіваўся такіх поспехаў у барацьбе з наркатрафікам». Урад прыводзіць гэтыя дадзеныя ў якасці доказу таго, што ён вядзе сур’ёзны наступ на наркагандаль, пра што таксама сведчыць стварэнне Нацыянальнай службы па барацьбе з наркотыкамі і прыняцце двух адпаведных законаў81. Аднак Служба толькі замяніла Нацыянальную камісію па барацьбе супраць незаконнага распаўсюду наркотыкаў, якой, паводле былога міністра Чакона, кіравалі з Дэпартаменту па барацьбе з наркотыкамі ЗША. Апазіцыя ўважае, што павелічэнне колькасці арыштаў і канфіскацыяў наркотыкаў ёсць непазбежным наступствам росту наркаіндустрыі. |
79 Сярэдняя колькасць выкраданняў людзей узрасла з 55,6 цягам 1994—1999 гг. да 183 у 2000—2005 гг. 80 У 2004—2005 г. патэнцыйная вытворчасць какаіну ў Калумбіі складала 640 метрычных тон.
|
Пасевы ў Венесуэле кокі, сыравіны для вытворчасці какаіну, і маку, з якога робяць гераін, ахапляюць новыя тэрыторыі. Плантацыі маку знаходзяць на венесуэльскай частцы хрыбту Сэрран’я дэ Пэрыя (Serrania de Perija), а кампактныя пасевы кокі былі сфатаграфаваныя спадарожнікам у венесуэльскай Амазонцы. У параўнанні з Калумбіяй, Перу ці Балівіяй, дзе кокай у 2005 г. былі засеяныя адпаведна 86 000, 48 200 і 25 400 га, венесуэльскія пасевы застаюцца малымі (ад 500 да 3000 га). Тым не менш, павелічэнне транзіту калумбійскіх наркотыкаў і іх унутранага спажывання, рост колькасці забойстваў і выкраданняў людзей — усё гэта сведчыць не толькі пра актывізацыю злачыннага свету, але й пра паўстанне крымінальных сындыкатаў. Калумбія і Мексіка ёсць прыкладамі таго, да чаго гэта можа прывесці. Венесуэльскія праваахоўныя сілы, прасякнутыя карупцыяй, не маюць дастатковых ведаў і досведу, каб паспяхова змагацца з новымі праблемамі.
Паскарэнне РэвалюцыіСацыялізм XXI стагоддзя2006-ты год стаў канцом пераходнага перыяду82. Чавес цяпер імкнецца кансалідаваць рэвалюцыю, пабудаваўшы «Сацыялізм XXI стагоддзя». Што гэта значыць дакладна — пакуль невядома, хоць заявы, зробленыя ў студзені 2007 г., сведчаць, што змены будуць адбывацца хутчэй, чым чакалася.Новая дактрына ўпершыню была прадстаўлена на Сацыяльным форуме Порту Алегрэ (Porto Alegre) (Бразілія) 10 студзеня 2005 г., калі Чавес заявіў, што змены першых год яго кіраўніцтва ішлі павольна, але незваротна, але цяпер наступіў час больш рашучых дзеянняў:
Сацыялізм павінен пераўзыйсці капіталізм... Я — рэвалюцыянер, і я штодня станаўлюся ўсё больш палкім рэвалюцыянерам, таму што кожны новы дзень пераконвае мяне — адзіны магчымы шлях, якім мы разбурым капіталістычную гегемонію, панаванне алігархаў, што валадараць на нашых палетках, — гэта шлях рэвалюцыі. Іншага шляху няма83. |
81 27 верасня 2005 г. Нацыянальны сход ухваліў «Асноўны закон пра незаконнае транспартаванне і спажыванне наркотыкаў і псіхатропных прэпаратаў», а 5 кастрычніка — «Закон пра арганізаваную злачыннасць», каб выканаць міжнародныя дамовы. 82 Інтэрв’ю з ключавой асобай кампаніі Чавеса, Каманда Мірандам (Comando Miranda) і чальцамі РПР, 25 кастрычніка 2006 г.
|
Пасля выбараў снежня 2006 г. прэзідэнт пачаў удакладняць, што пацягне за сабой пабудова «Сацыялізму XXI стагоддзя». Пасля прыняцця 31 студзеня 2007 г. законаў пра дадатковыя прэзідэнцкія паўнамоцтвы Чавес займеў адзінаццаць месяцаў амаль неабмежаванай улады для правядзення ператварэнняў. Крызіс 2001 г., які перарос у пераварот, пачаўся пасля прыняцця падобнага пакету законаў і выдання прэзідэнтам 49 дэкрэтаў. Чавес абяцаў, што пасля падрыхтоўкі законаў усе змены і праект канстытуцыйнай рэформы будуць выстаўленыя на рэферэндум. Чавес хоча змяніць артыкул Канстытуцыі 1999 г. датычна пераабрання прэзідэнта84, скасаўшы абмежаванне, якое не дазваляе адной асобе займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны. Чавес ужо выказаў намер застацца прэзідэнтам Венесуэлы да 2021 г.85. Паўстае пытанне адпаведнасці й іншых аспектаў рэформы датычна такіх асноўных элементаў прадстаўнічай дэмакратыі, як рэгулярныя выбары, доступ да судовай сістэмы, існаванне плюралістычных палітычных партыяў і падзел галінаў улады. Падмуркам новага сацыялізму стане нацыяналізацыя ключавых галінаў прамысловасці, пры якой мае ўлічвацца спецыфіка кожнага сектара эканомікі. 1 лютага 2007 г. Чавес абвесціў, што да 1 траўня дзяржава займее кантрольны пакет акцыяў ва ўсіх нафтавых прадпрыемствах басейну ракі Арынока. На той момант ва ўласнасці нацыянальнай нафтавай кампаніі знаходзілася ад 30 % да 49,9 % акцыяў гэтых фірмаў, астатняе падзялялі паміж сабой шэсць транснацыянальных кампаніяў. Дзве мішэні для нацыяналізацыі ў сферах тэлекамунікацыі і электрычнасці на сённяшні дзень — гэта «C. A. Nacional Teléfonos de Venezuela» і «Electricidad de Caracas». Міністр Чакон заявіў, што першая будзе экспрапрыяваная дзяржавай, калі не будзе дасягнутая дамоўленасць пра яе нацыяналізацыю. Іншыя абвешчаныя захады накіраваныя на павелічэнне кантролю дзяржавы над СМІ і НУА. 13 чэрвеня 2006 г. былі прапанаваныя папраўкі да Закону пра міжнароднае супрацоўніцтва. Прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў і амбасадары краін Захаду выказваюць занепакоенасць тым, што перагляд закону можа абмежаваць дзейнасць НУА і не дапусціць нават канструктыўнай крытыкі ўладаў. Законапраект прадугледжвае заснаванне Нацыянальнага фонду міжнароднага супрацоўніцтва і дапамогі з шырокімі паўнамоцтвамі па наглядзе за замежнымі крыніцамі фінансавання арганізацыяў і Сістэмы цэнтралізаванага рэестру, які будзе збіраць поўныя звесткі НУА ў выпадку яе рэгістрацыі. Аналітыкі мяркуюць, што фонд дазволіць блакаваць фінансаванне тых НУА, якія лічацца антырэжымнымі. Напярэдадні выбараў законапраект быў адкладзены, але падобна, што неўзабаве ён будзе разгледжаны. Яшчэ адна прапанаваная ініцыятыва — правядзенне рэферэндума аб праве закрываць тэлевізійныя каналы за антыдзяржаўную дзейнасць. Абмяркоўваецца стварэнне структур паралельнай улады ў выглядзе камунальных радаў (Consejos Comunales)86. Плануецца, што яны будуць незалежнымі ад структур муніцыпалітэтаў і федэральных штатаў і будуць супрацоўнічаць непасрэдна з выканаўчай уладай, атрымліваць бюджэтнае фінансаванне і возьмуць на сябе немалую частку функцыяў мясцовай улады. Стварэнне камунальных радаў абмяжуе ўладу мэраў і губернатараў, надасць прэзідэнту дадатковыя рычагі ўплыву, паралельна абмежаваўшы магчымасці патэнцыйных супернікаў, якія традыцыйна пачынаюць сваю прэзідэнцкую кампанію ў якасці губернатараў ці мэраў. Выказваліся нават меркаванні, што пасады губернатараў і мэраў будуць наогул скасаваныя. |
83 Прамова Чавеса на Сацыяльным форуме 2005 г., даступная на адрасе (link). На XVI Фестывалі моладзі ў Каракасе, які праходзіў у жніўні 2005 г., Чавес заявіў, што трэба рухацца да «посткапіталізму», ці, лепш, «прэсацыялізму». 84 Выступ Уга Чавеса падчас прэс-канферэнцыі ў палацы Мірафлорэс, 30 лістапада 2006 г. 85 Калі Чавес быў абраны прэзідэнтам у 1999 г., ён выказаў пажаданне завершыць сваю місію ў 2021 г., да дзвюхсотгоддзя бітвы пры Карабоба (Carabobo), якая канчаткова аформіла незалежнасць Венесуэлы. З 2005 г. Чавес сцвярджае, што рэвалюцыю можна скончыць толькі да 2030 г.
|
Стварэнне адзінай партыі ўлады, «Аб’яднанай сацыялістычнай партыі Венесуэлы» (Partido Socialista Unido de Venezuela, PSUV, АСПВ) яшчэ больш абмяжуе палітычны дыялог і павялічыць прэзідэнцкую ўладу. Хаця ў «Падэмас» (Podemos), адной з праўрадавых партыяў, чуваць прыглушаныя нараканні наконт стварэння адзінай партыі, маўляў, фармаваць апазіцыю Чавесу ў гэты момант было б палітычным самазабойствам. АСПВ будзе штучным партыйным утварэннем, чыя ідэалагічная стракатасць дазволіць прэзідэнту цалкам падпарадкаваць яго сабе, бо нават найбольшая праўрадавая партыя РПР вядомая размаітасцю поглядаў сваіх сяброў.
Рознагалоссі паміж праўрадавымі партыямі і завялікая колькасць баліварыянскіх народных (grassroots) рухаў маюць усе шанцы стаць галаўным болем улады, асабліва калі прэзідэнт сапраўды імкнецца радыкалізаваць палітычную сітуацыю ў якасці аднаго з крокаў пераходу да сацыялізму. Арэнай канфлікту могуць стаць бюракратычныя квоты. Некаторыя эксперты мяркуюць, што такія партыі, як РПР і РДУ, ужо вядуць барацьбу за тое, каб быць бліжэй да прэзідэнта. Шмат якія сектары грамадства выказваюць сваё незадавальненне слабай эфектыўнасцю ўраду, што прызнае і сам Чавес. Гэта часткова выклікана хуткай ратацыяй «наменклатуры»87. |
86 Паводле закону пра камунальныя рады 2006 г., для стварэння рады неабходна як найменей 200 сем’яў.
|
Існуе магчымасць ідэалагічнай барацьбы паміж радыкальнымі групамі рэвалюцыянераў («los Talibanes») і больш памяркоўнымі прыхільнкамі Чавеса («chavista lites»). РПР застаецца найбольш уплывовым праўрадавым рухам, але, часткова дзякуючы падтрымцы прэзідэнтавага брата Адана Чавеса (Adan Chávez), які займае пасаду міністра адукацыі, набірае папулярнасць Камуністычная партыя. Таксама існуюць асцярогі, што сістэма адукацыі стане часткай рэвалюцыйнай прапагандысцкай машыны.
Развіццё палітычных падзеяў будзе залежаць і ад сілы ды згуртаванасці апазіцыі. Разалес, супернік Чавеса на выбарах 2006 г., здолеў згуртаваць разнашэрсныя апазіцыйныя групоўкі і дамогся добрага выніку — 4,19 млн галасоў. Калі ён зможа захаваць гэты кантроль і забяспечыць згуртаванасць руху88, апазіцыя мае шанцы падарваць дамінаванне чавістаў на рэгіянальных выбарах мэраў і губернатараў штатаў у 2008 г. Пакуль, аднак, перспектывы апанентаў Чавеса падаюцца цьмянымі — у 2007 г. раскалолася найвялікшая апазіцыйная партыя «Primero Justicia», з яе сышоў папулярны мэр горада Чакаа (Chacao) Леапольда Лопэс (Leopoldo López), які стварыў сваю партыю. Яшчэ адзін выклік — пазбавіць прыхільнікаў Чавеса на манаполію на Нацыянальны сход. Аднак наступныя парламенцкія выбары пройдуць толькі ў 2010 г., а гэта значыць, што да гэтага часу не будзе існаваць ані апазіцыі ўрадавым заканадаўчым ініцыятывам, ані форуму для агульнанацыянальнага абмеркавання ўрадавых праектаў. |
87 Цягам 2006 г. змяніліся тры міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі, тры дырэктары інстытуту зямлі, два міністры сувязі і тры міністры народнай эканомікі.
|
Фінансаванне рэвалюцыіРэвалюцыя ў вялікай ступені залежыць ад высокіх цэнаў на нафту і аб’ёмаў яе вытворчасці ў краіне. Першае падаецца гарантаваным, прынамсі, у бліжэйшай перспектыве, дзякуючы нестабільнасці на Блізкім Усходзе. З другім аспектам рэвалюцыі сітуацыя складанейшая. Можа падацца, што калі ў бюджэце закладзеная цана на нафту ў дваццаць дзевяць даляраў за барэль, а яна на самай справе каштуе каля пяцідзесяці, рэжым Чавеса купаецца ў нафатадалярах. Але гэта не зусім так. У бюджэце закладзены афіцыйны прагноз здабычы нафты, які складае 3,4 млн барэляў за дзень. На самай справе дзённая здабыча склала ўсяго толькі каля 2,6 млн барэляў89. Яшчэ адно спрэчнае пытанне ў тым, якія цэны на нафту патрэбныя Чавесу пры існым узроўні здабычы, каб фінансаваць сацыяльныя праграмы і раздзьмутыя бюджэтныя выдаткі90. Аналітыкі мяркуюць, што пункт раўнавагі для рэжыму знаходзіцца недзе паміж 30 і 50 далярамі за барэль. Гэтым, хутчэй за ўсё, тлумачыцца намер уладаў ісці на непапулярныя меры, такія, як падвышэнне цэнаў на бензін. Разглядаецца таксама магчымасць адкрыцця для «Petróleos de Venezuela» новых крэдытных лініяў. |
88 Разалес заклікаў апазіцыйныя партыі стварыць новую структуру ці аб’яднацца.
|
Ключавымі фактарамі для забеспячэння неабходных аб’ёмаў вытворчасці нафты стала падтрыманне нафтавай інфраструктуры і інвестыцыі ў распрацоўку новых радовішчаў. Урад не надзяляе дастатковай увагі аніводнаму з іх. Кошт абслугоўвання нафтавай індустрыі падвысіўся з 7,4 млрд даляраў у 2005 г. да 8,1 млрд у 2006 г. збольшага ў выніку зносу інфраструктуры. Старшыня Цэнтрабанку Венесуэлы Дамінга Маса Савала (Domingo Maza Zavala) пацвердзіў, што цяперашнія аб’ёмы інвестыцый у нацыянальную нафтавую кампанію недастатковыя для захавання існых тэмпаў вытворчасці. Ён таксама заўважыў, што, беручы пад увагу будучыя змены ў правілах для замежных нафтавых кампаніяў, мала хто з іх пагадзіцца інвеставаць вялікія грошы ў распрацоўку новых радовішчаў.
Дагэтуль венесуэльская ўлада не рабіла радыкальных крокаў у кірунку сацыялістычнай эканомікі, але сацыялістычныя памкненні Чавеса леглі ў аснову новай і пакуль не да канца зразумелай эканамічнай мадэлі. Падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміну, ва ўмовах жорсткага эканамічнага крызісу ў Лацінскай Амерыцы і падзення сусветных цэнаў на нафту, Чавес ухваліў артадаксальныя захады па стабілізацыі эканомікі. Ён абмежаваў бюджэтныя расходы і кантраляваў інфляцыю, адначасова праводзячы падатковую рэформу для павелічэння нянафтавай часткі даходаў91. Аднак пачынаючы з другой паловы 2003 г. сітуацыя кардынальным чынам змянілася, што стала вынікам, між іншага, росту цэнаў на нафту, лепшага кантролю над «Petrуleos de Venezuela», паляпшэння падатковай сістэмы, нарошчвання дзяржаўнага доўгу і пераразмеркавання даходаў (utilidades cambiarias) і багацця (patrimonio) ад венесуэльскага Цэнтральнага банка да ўрада. Пасля гэтага Чавес значна падвысіў долю дзяржавы ў эканоміцы, беспрэцэдэнтна ўзняў дзяржаўныя выдаткі шляхам заснавання сацыяльных службаў, адначасова падняўшы заробкі дзяржаўным чыноўнікам92. Высокія цэны на нафту і агульныя пазітыўныя тэндэнцыі сусветнай эканамікі падтрымлівалі рост эканомікі венесуэльскай. Так, валютныя рэзервы падвоіліся ад 2004 г. і склалі 35 млрд даляраў, выдаткі ўраду штогод падвышаюцца на 30 %, без уліку непадкантрольнага паралельнага бюджэту, з якога фінансуюцца праўрадавыя групы і хутка растучыя вайсковыя выдаткі. Фактар эканамічнага дабрабыту стаў важным складнікам перамогі Чавеса на снежанскіх выбарах 2006 г. Аднак рэжым дагэтуль не вырашыў дзвюх праблем: праблемы інфляцыі і беспрацоўя. Сёлета першая прагназуецца ўрадам на ўзроўні 10 %, што ёсць вельмі аптымістычным прагнозам з улікам таго, што ў 2006 г. яна дасягнула 17 % і існуюць аб’ектыўныя прычыны для яе далейшага росту. Другая мэта ўраду — панізіць беспрацоўе з 10 % пры канцы 2006 г. да 7 %. Інфраструктурныя інвестыцыі дасягнулі памеру выдаткаў на сацыяльныя праграмы. У 2006 г. Чавес засяродзіў увагу на такіх праграмах, як пабудова мастоў праз раку Арынока і чыгуначнай сістэмы, якая звяжа Каракас з далінай Туі (Tuy), а таксама ўшырэнні каракаскага метро. Будаўніцтва большасці гэтых аб’ектаў пачалося яшчэ да 1999 г. Эканамічная стратэгія «Сацыялізм XXI стагоддзя» апісваецца як развіццё з апорай на ўласныя рэсурсы (эндагеннае), як альтэрнатыва індустрыялізацыі і залежнасці ад замежных інвестыцыяў. Яе мэта — спрыяць росту знутры мясцовых супольнасцяў, у адрозненне ад палітыкі імпартазамяшчэння 1970-х гг., якая спарадзіла магутныя кангламераты, і нэаліберальнага падыходу, які надае асаблівае значэнне замежнаму капіталу. Увасабляць «Сацыялізм XXI стагоддзя» пакліканы так званыя цэнтры эндагеннага развіцця (Núcleos de Desarrollo Endógeno, NUDE, ЦЭР)93 і прадпрыемствы сацыяльнай вытворчасці (Empresas de Producciуn Social, EPS, ПСВ). ЦЭРы ўводзяцца за грошы ўраду і пры ўзгадненні з мясцовымі супольнасцямі вакол прамысловых, турыстычных і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а таксама інфраструктурных аб’ектаў і цэнтраў аказання паслуг. Падчас першай фазы разгорвтання ЦЭРаў сацыяльная служба «Вуэльван Карас» навучала чальцоў мясцовых супольнасцяў, так званых «lanceros», засноўваць кааператывы, якія маглі б эфектыўна ажыццяўляць супольныя праекты. Гэтыя ініцыятывы фінансуюцца міністэрствам народнай эканомікі і, акрамя гэтага, атрымліваюць вялікія датацыі ад «Petróleos de Venezuela»94. Атрымаўшы прыблізна 863 млн даляраў, служба «Вуэльван Карас» заснавала 130 ЦЭРаў і 6814 кааператываў, на падтрымку якіх было выдаткавана 423 млн даляраў. Тым не менш, застаюцца сумневы ў доўгатэрміновай акупнасці інвестыцыяў. Вышэйшыя службовыя асобы прызналі хібы ў планаванні праектаў. ЦЭРы не заўсёды ствараліся на падставе аналізу патэнцыялу развіцця праекту ці кансультацыяў з мясцовымі супольнасцямі. Кааператывы ствараюцца, каб атрымаць доступ да танных урадавых крэдытаў, але дагэтуль застаецца няясна, як ЦЭРы будуць інкарпараваныя ў эканоміку ў доўгатэрміновай перспектыве. Мала таго, існуе небяспека, што наданне новым праектам прывілеяванага доступу да ўрадавых кантрактаў і субідыяў пашкодзіць іх канкурэнтаздольнасці ў доўгатэрміновай перспектыве. Мясцовы эканаміст спрагназаваў для «Крайсіс груп», што ва ўмовах адкрытай эканомікі шмат якія ЦЭРы не вытрымаюць канкурэнцыі венесуэльскіх і міжнародных кампаніяў. У якасці ўзорна-паказальнага прыводзяць прыклад ЦЭРу «Fabricio Oreja», які знаходзіцца ў каракаскім прыгарадзе Каціа (Catia). Ён мае два кааператывы, заснаваныя пры дапамозе ўрадавых крэдытаў: адзін з іх вырабляе абутак, другі — адзенне. Дырэктар ЦЭРу адразу ж вызнае, што па кошце яго прадукцыя прайграе кітайскаму імпарту, а вытварчасць адзення падтрымліваецца выключна дзякуючы дзяржаўным замовам ды пашыву маек для баліварыянскіх арганізацыяў. Без дзяржаўнай падтымкі кааператывы былі б неканкурэнтаздольнымі. Калі не адбудзецца новага падвышэння цэнаў на нафту, рэвалюцыя запатрабуе новых дзяржаўных выдаткаў. Паскарэнне тэмпаў экспрапрыяцыі зямель можа аказацца пшыкам у доўгатэрміновай перспектыве. Паводле афіцыйных дадзеных, перападзеленыя ўжо 3 млн га сельскагаспадарчых зямель. Аднак вялікія грошы, укладзеныя ў праграмы развіцця сельскай гаспадаркі, прынеслі больш чым сціплыя вынікі. У выніку нерацыянальнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў памер пасяўных плошчаў павялічыўся ўсяго на 9 %, а прадукцыйнасць — на 3 %. Субсідыяванне прадуктаў, якія прадаюцца праз дзяржаўныя супермаркеты «Мэркал», негатыўна адбіваецца на стане сельскай гаспадаркі. Ёсць сведчанні (якія ўрад адкідае), што ў «Мэркал» назірваецца дэфіцыт некаторых базавых прадуктаў харчавання. Танны імпарт не дае развівацца сельскай гаспадарцы Венесуэлы і заахвочвае з’яўленне чорнага рынку, у прыватнасці, на калумбійскія прадукты. Міністр сельскай гаспадаркі і зямлі Эліас Хаўа (Elías Jaua) прызнаў, што ў 2006 г. у гэтым сектары працягвалася стагнацыя, хоць, паводле яго словаў, гэта толькі часовая з’ява. Прэзідэнт заявіў, што экспрапрыяцыя зямлі працягнецца, аднак падкрэсліў, што за яе будзе выплачана рынкавая цана95. У 2005 г. урад экспрапрыяваў заводы фірмаў Parmalat, Heinz і Polar Group, якімі, на яго думку, іх былыя ўласнікі распараджаліся неэфектыўна. Тым не менш, спроба мэра Каракаса ў тым жа годзе нацыяналізаваць два палі для гольфу пад забудову іх жытлом была асуджаная як парушэнне канстытуцыйнага права на недатыкальнасць уласнасці. |
89 Дадзеныя па здачы нафты значна розняцца ў залежнасці ад таго, хто робіць падлікі і ад іх метадалогіі, але найверагоднейшая лічба будзе 2,6 млн барэляў. 90 Колькасць міністэрстваў падвысілася з 13 да 27. Афіцыйных дадзеных па агульнай колькасці дзяржаўных службоўцаў не існуе, але з інтэрв’ю і газетных артыкулаў вынікае, што ў Венесуэле каля двух мільёнаў дзяржаўных службоўцаў пры агульнай колькасці насельніцтва 26 млн чалавек. 91 Чавес успадкаваў бюджэтны дэфіцыт 2,5 % ВУП, выкліканы найперш урадавымі выдаткамі ў памеры 21,2 % ад ВУП і падзеннем нафтавых даходаў, чаго не кампенсавала ўвядзенне падатку на даданую вартасць і падатку на зняцце сродкаў з банкаўскіх рахункаў. У 2001 г. ён быў вымушаны пайсці на далейшыя захады па ўтаймаванні інфляцыі, робячы акцэнт на абслугоўванні дзяржаўнага доўгу. Дзяржаўныя расходы былі ўрэзаныя яшчэ на адзін працэнт ад ВУП і ўдасканаленая сістэма збору ПДВ, мытаў і «рэнты». Гэтыя захады падаліся ўраду недастатковымі, і з-за пагрозы дэвальвацыі балівара ўлады адмовіліся ад сістэмы плаваючага абменнага курсу (banda cambiaria) у лютым 2002 г. Былі скасаваныя ільготы пры выплаце ПДВ, які быў адначасова ўзняты да 15,5 %. Новая стаўка падатку на зняцце сродкаў з банкаўскіх рахункаў склала 1 %. 92 Урадавыя выдаткі ўзраслі з 18,8 % ад ВУП у 1999 да 27,4 у 2005 годзе, дасягнуўшы ў 2003 годзе 28,8 %. Крэдытаванне ўраду Цэнтральным банкам падвысілася з 16,2 % у 1999 да 29,5 % у 2005 годзе, дасягнуўшы ў 2003 годзе 39,3 %. Рэзервы Цэнтральнага банку складаюць 35 мільярдаў даляраў. 93 Заснаванне 12 сакавіка 2004 г. місіі «Вуэльван Карас», якая мела на мэце спрыяць стварэнню эфектыўных мясцовых прамысловых праектаў, заклала падмурак для новай мадэлі ЦЭРаў. 94 ЦЭРы спансавалі Банк эканамічнага і сацыяльнага развіцця (BANDES), Прамысловы банк Венесуэлы (BIV), BANFOANDES, Жаночы банк, Банк жылля і навакольнага асяроддзя, Народны банк, Фонд развіцця мікра-фінансавання (FONDEMI), Нацыянальны кантрольны орган кааператываў (SUNACOOP), Нацыянальны інстытут развіцця сяла (INDER), Адзіны сацыяльны фонд (FUS), Фонд прамысловага крэдытавання (FONCREI), Фонд развіцця сельскай, рыбнай і лясной гаспадаркі (FONDAFA).
|
Каўдыльё Чавес?Што такое баліварыянская рэвалюцыя, апрача як адзінаасобная ўлада Чавеса з дэмакратыяй непасрэднага ўдзелу як фасадам для ўсё больш аўтакратычнага рэжыму? Шматлікія эксперты, асабліва звязаныя з апазіцыяй, разглядаюць Чавеса як чарговую інкарнацыю лацінаамерыканскага каўдыльё, аўтакрата, аднак не абавязкова дыктатара. Шмат хто з прыхільнікаў Чавеса прызнае, што не мае паняцця пра сацыялізм, але ўлады эксплуатуюць іх ідэнтыфікацыю з харызматычным лідэрам.Усе ўрадавыя праграмы распачынаюцца ад імя Чавеса. Праўрадавыя СМІ апісваюць працу сацыяльных службаў так, нібыта сам Чавес раздае ўсё народу, а ўрачыстае адкрыццё баліварыянскіх ці інфраструктурных праектаў або выдзяленне дзяржаўных субсідыяў, крэдытаў пазыкаў і грантаў прадпрыемствам і асобным грамадзянам суправаджецца агучваннем яго праграмных палажэнняў. У сваіх прамовах Чавес увесь час спасылаецца на рэвалюцыю як сродак надзялення рэальнай уладай народных масаў. Ён прызнае адзінаасобны стыль свайго кіравання, але заўсёды дадае, што толькі народ захавае яго ва ўладзе:
Калі я некалі адчую, што стаў нагэтулькі слабым кіраўніком, што гэта паддае небяспецы працэс [рэвалюцыі] і з’явіцца новы лідар, я без усякіх сумневаў падтрымаю гэтага чалавека.
Тым не менш, яго рэгулярныя апеляцыі на Сімона Балівара стварылі новы папулярны міф, які атаесамляе Чавеса са спадчынай найвялікшага вайсковага стратэга і палітыка Венесуэлы96. Вайсковае паходжанне РПР абумовіла іерархічную структуру кіравання гэтай партыяй, якое наўрад ці паставіць пад пытанне лідарства Чавеса. Рэвалюцыйны працэс не спарадзіў новых значных фігур. Тыя, хто мог дасягнуць палітычных вышынь, адхіляліся з актыўнай палітыкі, напрыклад, паплечнік Чавеса па «БРР-200» і ягоны баявы таварыш Франсіска Арыяс Кардэнас (Francisco Arias Cardenas), які высунуў сваю кандыдатуру на выбарах 2000 г. Кардэнаса прызначылі амбасадарам у ААН, што азначала заняпад ягонай палітычнай кар’еры. У лагеры Чавеса існуюць дзве плыні: дэмакратычная, ідэолаг якой — былы віцэ-прэзідэнт Ранхель, і мілітарысцкая, якую ўвасабляе аргентынскі сацыёлаг Нарбэрта Сэрэзоле (Norberto Ceresole)97. Нягледзячы на тое, што Сэрэзоле быў вымушаны пакінуць Венесуэлу ў 1999 г., ён лічыцца творцам канцэпцыі грамадска-вайсковых стасункаў, уласцівых сацыяльным праграмам Чавеса. Аргентынец распрацаваў мадэль, якую назваў «постдэмакратыяй», пры якой адзінства народу і войска ў адзіным руху апраўдвае канцэнтрацыю ўлады ў руках аднаго чалавека — каўдыльё, прычым грамадска-вайсковая партыя ёсць пасярэднікам паміж лідэрам і народнымі масамі. Выглядае, што Чавес верыць у падобны сімбіёз як спосаб нацыянальнага развіцця. |
95 Выступ Уга Чавеса падчас прэс-канферэнцыі ў Палацы Мірафлорэс, 30 лістапада 2006 г.
|
Пасля адхілення Ранхеля, які ўсё сваё палітычнае жыццё прытрымліваўся лявацкіх поглядаў і быў добра вядомы ў рэгіёне, з пасады віцэ-прэзідэнта знік адзін з апошніх незалежных галасоў у кабінетах улады. Ніхто з 27 міністраў новага ўраду ніколі не пярэчыць Чавесу. Прэзідэнт ставіцца да свайго кабінета, як да феадальнага двара, выкарыстоўваючы сваю штотыднёвую тэлевізійную праграму для таго, каб збэсціць іх за правалы ў рабоце. Нікому не дазволена быць вядомым, як Чавес, яго магчымыя наступнікі нават не абмяркоўваюцца. Афіцыйная пазіцыя палягае ў тым, што Чавес павінен застацца прэзідэнтам да 2021 г.
ВысновыПа васьмі гадох ва ўладзе Чавес атрымаў важкую перамогу дзякуючы свайму ашаламляльнаму пераабранню на прэзідэнцкіх выбарах 2006 г. Большасць людзей адчувае, што пры сістэме «дэмакратыі непасрэднага ўдзелу» ўлада стала бліжэйшай да іх. Якімі б ні былі прэтэнзіі простых грамадзян да ўлады, большасць верыць у шчырае жаданне прэзідэнта знізіць узровень галечы і даць людзям шанец быць пачутымі. Тым не менш, баліварыянская рэвалюцыя дагэтуль існуе больш на словах, чым у сапраўднасці. У аграмадных выдатках на сацыяльную сферу за кошт нафтадаляраў няма нічога новага. Нафтавыя бумы часоў Пунта Фіха выклікалі падобны ўздым сацыяльных і інфраструктурных праектаў. Калі й можна вылучыць характэрную рысу рэжыму Чавеса, дык ёй будзе падпарадкаванне ўсіх дзяржаўных інстытутаў прэзідэнту і разбурэнне стрымак прэзідэнцкай улады, што дасягнула кульмінацыі ў абранні на 100 % праўрадавага Нацыянальнага сходу ў 2005 г. і ўхваленні ў студзені 2007 г. законаў пра дадатковыя прэзідэнцкія паўнамоцтвы. На сённяшні дзень адзінай магчымасцю стрымаць Чавеса застаецца скліканне рэферэндуму ў пытанні даверу да прэзідэнта. Чавес стварыў умовы для рэжыму з аўтакратычнымі тэндэнцыямі, падкупіў войска, падпарадкаваў сабе праваахоўную сістэму і выбарчую камісію, ухваліўшы законы, якія дазваляюць запалохваць журналістаў і абмяжоўваць свабоду прэсы. Праз сваю сістэму паралельных інстытутаў ён дабіўся таго, што ўсе ўзроўні ўлады залежаць ад яго і толькі ад яго. У пэўных колах грамадства пануе атмасфера страху, створаная не шырокамаштабнымі рэпрэсіямі, а шэрагам гучных судовых працэсаў, якія прасігналізавалі пра існаванне межаў, якія нельга пераступаць. Прэзідэнт не мае патрэбы выкарыстоўваць усе даступныя яму рэпрэсіўныя інструменты. Яго папулярнасць такая, што ён можа гуляць больш-менш чыста і перамагаць. Даходы ад экспарту нафты дазвалюць яму фінансаваць сацыяльныя праекты, але калі кошт за барэль апусціцца ніжэй за 50 даляраў, Чавес будзе вымушаны ўрэзаць некаторыя праекты ці шукаць альтэрнатыўныя крыніцы даходу. Да таго ж застаецца невядомым, ці здолее прэзідэнт і надалей паспяхова перакладаць віну за відавочныя правалы ў барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй на сваіх міністраў. Тры сцэнары могуць падарваць пазіцыі Чавеса. Самым верагодным, прынамсі, у найбліжэйшыя колькі гадоў, з’яўляецца падзенне цэнаў на нафту да той ступені, калі прэзідэнт не здолее ані падтрымліваць існы ўзровень сацыяльных выдаткаў, ані згладжваць эканамічныя дэфармацыі, выкліканыя рэгуляваннем валютных курсаў ды кантролем над цэнамі, інфляцыяй і ўсё большай залежнасцю ад імпарту. Нягледзячы на антыамерыканскую рыторыку Чавеса, ЗША застаюцца галоўным эканамічным партнёрам краіны. Адмова прадаваць ЗША нафту ніколі сур’ёзна не разглядалася аніводным венесуэльскім урадам. (І наадварот, існуе пэўная практычная мяжа, якую ЗША не будуць пераходзіць падчас ціску на Венесуэлу, адну з галоўных пастаўшчыкоў нафты ў краіну98.) Высокія выдаткі на транзіт нафты на альтэрнатыўныя рынкі, напрыклад, кітайскі, і неабходнасць запуску новых заводаў для перапрацоўкі багатай на серу венесуэльскай нафты звужае магчымыя альтэрнатывы. Калі эканамічная рэцэсія падарве ўрадавыя расходы, унутраны эканамічныя сектар чакае калапс, што справакуе рост беспрацоўя і падарве веру ў рэвалюцыю. Урад будзе вымушаны скараціць свае раздзьмутыя выдаткі, што выкліча пратэсты прэзідэнцкіх прыхільнікаў. |
96 Паплечнікі Чавеса, як, напрыклад, Хесус Урданета, кажуць, што прэзідэнт атаясамляе сябе з Есекілем Саморам (Ezequiel Zamora), радыкальным лідарам часоў Федэральнай вайны (1859—1863), які дабіваўся правядзення аграрнай рэформы на карысць сялян. 97 Сэрэзоле быў выгнаны з Венесуэлы ў 1995 г. з-за сувязяў з Чавесам. Ён быў радыкальным левым актывістам у 1960-я гг. у Аргентыне, дарадцам перуанскага дыктатара Хуана Альварада. Пазней Сэрэзоле супрацоўнічаў з аргентынскай вайсковай хунтай і шматлікімі іншымі рэжымамі Паўднёвай Амерыкі, а таксама з шэрагам урадаў арабскіх дзяржаваў. Чавес сустрэўся з ім у 1994 г. у Аргентыне. Яны падтрымлівалі кантакты да 1999 г., калі прысутнасць аргентынца ў краіне стала Чавесу непажаданай. Аргентынец памёр у 2003 г.
|
Другая небяспека для Чавеса — у палітычным адраджэнні апазіцыі, калі апошняя здолее здабыць большасць у Нацыянальным сходзе і прапанаваць сур’ёзную альтэрнатыву. Гэты варыянт амаль выключаны ў бліжэйшай будучыні, бо адбываецца далейшая фрагментацыя апазіцыі. Аднак калі гэта ўсё ж здарыцца, прэзідэнт можа ўжыць шырокі набор недэмакратычных інструментаў, якія ён назапасіў за восем год, а зацятыя прыхільнікі Чавеса пачнуць бараніць рэжым са зброяй у руках. Зброя і спансараваныя рэжымам нерэгулярныя арганізацыі і ўзброеныя групы пад рукой.
Паводле трэцяга сцэнару, апазіцыя Чавесу паўстане ўнутры яго руху. Сярод яго прыхільнікаў існуюць супярэчнасці наконт таго, у якім кірунку прэзідэнт мусіць весці краіну, і ў той жа час ня выключана, што элементы ў дзяржаўнай адміністрацыі могуць кінуць Чавесу выклік у барацьбе за ўладу. А раз не толькі армія мае зброю, дык у рэвалюцыйным руху можа быць выклікана кровапраліцце. Нявырашаным застаецца пытанне, якую краіну ўспадкуе любы небаліварыянскі прэзідэнт. Калі існыя тэндэнцыі будуць доўжыцца, апазіцыйны прэзідэнт сутыкнецца з узброенымі паўстанцамі, маючы абмежаваныя сродкі, каб кантраляваць іх. Новая ўлада будзе вымушаная схіліць на свой бок ці ачысціць ад прыхільнікаў Чавеса Нацыянальны рэзерв ды тэрытарыяльную гвардыю, судовую сістэму, Нацыянальную выбарчую раду і міністэрскіх чыноўнікаў, перш як на іх можна будзе зноў пакладацца. Дадатковым чыннікам дэстабілізацыі, як і ў Калумбіі і Мексіцы, ёсць злачыннасць, асабліва ў форме наркагандлю. Яна нагэтулькі прасякнула ўсе дзяржаўныя інстытуты, што людзі страцілі ўсялякую надзею на паліцыю і судовую сістэму. Карумпаванасць арміі, відавочная ўжо сёння, таксама можа падарваць бяспеку. Аднак яшчэ больш небяспечным можа быць перараджэнне ўзброеных нерэгулярных праўрадавых груповак у крымінальныя мафіёзныя кланы. Іх значны ўплыў і сувязі з паліцыяй лёгка дазволяць ім выцесніць сабой мясцовыя крымінальныя групоўкі, а супрацьдзеяньне ім будзе вельмі цяжкой справай. Крывавы ўнутраны канфлікт — гэта ўсяго толькі адзін з трох сцэнараў. Аднак калі прэзідэнт Чавес працягне палітыку палярызацыі грамадства і знішчэння дэмакратычнай сістэмы стрымак і супрацьвагаў, распачатую ў першыя восем год свайго кіравання, рызыка гвалту значна падвысіцца.
Багата/Брусэль, 22 лютага 2007 г.
З ангельскай са скарачэннямі пераклаў Алесь Мартынаў паводле crisisgroup.org.
|
98 Шмат якія заводы па перапрацоўцы нафты ў ЗША пабудаваныя адмыслова пад венесуэльскую сыравіну, а прыпыненне паставак нафты з Венесуэлы выкліча рэзкі ўздым цэнаў на сусветных рынках. |
Пачатак Цалкам Форум | ||||
№ 12 (63) - 2007 |
|
Ліст у рэдакцыю.
Майстраваньне [mk].
Абнаўленьне [czyk]. |