A R C H E П а ч а т а к № 12 (63) - 2007
Пачатак  Цалкам Форум


12 — 2007

 



аналітыка • крытыка • палеміка • эсэістыка • гісторыя • рэцэнзіі

 


рэцэнзіі

  Даніла Жукоўскі

Вокладка «ARCHE» №12
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (11’2007)
   ARCHE (10’2007)
   ARCHE (9’2007)
   ARCHE (7-8’2007)
   ARCHE (6’2007)
   ARCHE (5’2007)
   ARCHE (4’2007)
   ARCHE (3’2007)
   ARCHE (1,2’2007)

   ARCHE (12’2006)
   ARCHE (11’2006)
   ARCHE (10’2006)
   ARCHE (9’2006)
   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Даніла Жукоўскі
Нечаканае святло сіценскага наваколля

Севярынец, Павал. Лісты зь лесу. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 314 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»).

Атрымаўшы гэтую кнігу, я нечакана для сябе перачытаў амаль што ўсе нарысы, хоць і раней стараўся не прапускаць іх у «НН». Хочацца вылучыць асаблівасці «Лістоў зь лесу» ў параўнанні з іншымі выданнямі серыі.

Першая — аўтэнтычнасць жыццёвага досведу, выкладзенага шчыра і эмацыйна. Другая — уменне аўтара назіраць, аналізаваць, рабіць высновы. Трэцяя — спеласць і выразная акрэсленасць аўтарскіх перакананняў ды рэдкая здольнасць не змешваць факты жыцця і ўласныя меркаванні пра іх. Някепскае валоданне словам дапамагло аўтару выявіць гэтыя свае якасці яскрава і рэльефна. (Тое ж заўважна ў нарысах Сямёна Печанка пра беларускага хлопца ў беларусім войску, але ў аўтара «Лістоў зь лесу» нашмат большы жыццёвы багаж і, як вынік, дакладней адшліфаваны светапогляд, шырэйшы тэматычны дыяпазон.)

Вядома, Паўлу «дапамаглі» абставіны. Крый Божа кожнага ад гэткай дапамогі, аднак адмаўляць уплыў было б неразумна. Вось толькі адных свежых уражанняў мала, каб з невялікіх самастойных допісаў атрымалася сапраўдная кніга. Акрамя парадку, які прапаноўвала рэчаіснасць, мусіў быць яшчэ парадак у галаве — строгі, але й дастаткова распрацаваны і гнуткі, каб зразумець і асэнсаваць, і парадак у сэрцы — каб, захоўваючы ясны розум, выкласці ўсё на паперы без пагарды й пачуцця вышэйшасці да навакольнага свету. Павал Севярынец давёў, што быў здольны на гэткі высілак на працягу доўгага часу.

«Лісты зь лесу» напісаныя ідэалістам, але гэта, так бы мовіць, ідэаліст-практык. Задача нарысаў — дапамагчы захавацца асобе аўтара ў цяжкай сітуацыі няволі. Звышзадача — зрабіць яшчэ й нешта карыснае для сяброў, чытачоў і Беларусі. Прынамсі адно зрабіць удалося: зафіксаваныя ў «Лістах зь лесу» назіранні і думкі, якія ім спадарожнічалі, сталіся часткаю нашых уяўленняў пра сучасную Беларусь. Але гэта — вынік яшчэ газэтных публікацыяў.

Выданне «Лістоў» кнігаю дазволіла пераканацца ў іхняй незалежнасці ад імгненнай палітычнай кан’юнктуры. Падчас чытання газэты першым было жаданне даведацца, як там пачуваецца Павал Севярынец. Чытаючы кнігу, маем на першым месцы іншае: што Павал Севярынец думае. Пераказваць гэтыя думкі я не буду, але адну асаблівасць адзначыць неабходна: сярод ацэнак і высноваў сп. Севярынца амаль няма спекулятыўных. Усё ўгрунтавана ў фактах, вырастае з канкрэтных назіранняў і абапіраецца на іх, не адлятаючы ў абцягненыя і безасабовыя вышыні, адкуль замест людзей відаць масы, а замест лёсаў — тэндэнцыі. Гэтая заземленасць і дае падставы гаварыць пра ідэаліста-практыка.

Вядома ж, у кнізе заўважныя і некаторыя хібы. Стыль месцамі праз меру рытарычны. Дастаткова згадаць хоць бы аднолькавыя канцоўкі-слоганы артыкулаў, гэтыя «перамагаць» і «нацыянальнае абуджэньне», якія трывожаць вялікія цені з іхнімі «esse delendam» i «stelle». Гэткія, так бы мовіць, гіперспасылкі патрабуюць годнай аправы, абавязваюць да пэўнага маштабу і на сёння могуць разглядацца хіба толькі як заяўкі на будучыню. Што праўда, у кнізе амаль няма месцаў, якія ставілі б гэткія заяўкі пад сумнеў, але гэта ўмова хай неабходная, ды не дастатковая. Некаторыя з Севярынцавых візіяў відавочна наіўныя і не маюць шанцаў на ўвасабленне («у дэмакратычнай Беларусі ніякіх хіміяў ня будзе»). Важна аднак, што калі нейкая канкрэтыка хібіць, асноўная думка захоўвае спеласць і рэалізм — нельга, прыкладам, адмовіць рацыі гуманізацыі адпаведнага заканадаўства.

Падсумоўваючы, я параўнаў бы кнігу «Лісты зь лесу» з люстэркам. Правільна скіраванае рукою аўтара, яно адбіла промень свабоды і на яго самога, і на сіценскае суворае наваколле, і на тамтэйшых людзей, асвятліўшы ўсё нечаканым і прыязным святлом. За гэта Павал Севярынец варты і павагі, і ўдзячнасці.

крытык літаратуры, ляўрэат прэміі ARCHE «За сумленнае слова» ў 2006 г.
Пачатак  Цалкам Форум

№ 12 (63) - 2007

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2008 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2008/04/20