A R C H E П а ч а т а к № 1-2 (64-65) - 2008
Пачатак  Цалкам Форум


1-2 — 2008

 



аналітыка • крытыка • палеміка • гісторыя • допісы

 


аналітыка

  Сяргей Богдан

Вокладка «ARCHE» №1-2
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (12’2007)
   ARCHE (11’2007)
   ARCHE (10’2007)
   ARCHE (9’2007)
   ARCHE (7-8’2007)
   ARCHE (6’2007)
   ARCHE (5’2007)
   ARCHE (4’2007)
   ARCHE (3’2007)
   ARCHE (1,2’2007)

   ARCHE (12’2006)
   ARCHE (11’2006)
   ARCHE (10’2006)
   ARCHE (9’2006)
   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Сяргей Богдан
Фараонавы суд,
фарысэйства і ўлада

Неверагодна жорсткі прысуд былому рэдактару газэты «Згода» за перадрук карыкатураў на Прарока Мухамада выклікаў хвалю справядлівага абурэньня ў грамадзтве. Але, на жаль, у ёй пачуліся і ісламафобскія галасы. Гэта было новай зьявай для Беларусі, краіны, якая мае плённую ўласную мусульманскую традыцыю. Ісламафобія прыйшла ў Беларусь апошнім часам з двух бакоў — усходняга (расейскага) і заходняга.

Правакацыя беларускага народу

У справе публікацыі карыкатураў на Прарока ў газэце «Згода» нельга ўсё зводзіць да супрацьстаяньня свабоды слова і цэнзуры. Ёсьць пытаньне свабоды слова, і ёсьць пытаньне правакацыі. Калі рэдактар «Згоды» прымаў рашэньне аб публікацыі карыкатур, ён разважаў у кантэксьце свабоды слова ці правакацыі і імкненьня нанесьці ўдар па ісламе? Тое, што яму ішлося менавіта пра правакацыю як такую, ускосна пацьвярджаюць і яго пазьнейшыя заявы, кшталту «з намі Бог і хросная сіла».

Гэтая правакацыя была імпартаваным таварам, бо ісламафобія ў Беларусі ёсьць нечым вельмі экзатычным, хоць бы з тае прычыны, што сама мусульманская грамада зьяўляецца досыць маргінальнай і малалікай. А гісторыя Беларусі наагул ня ведае супрацьстаяньня з мусульманскім сьветам. З крымчакамі ВКЛ ваявала, бо тыя былі качэўнікамі, што рабавалі наш край, а не таму, што яны мусульмане.

Сёньня антыісламскія ідэі ідуць да нас як з Захаду зь ягонымі праблемамі мігрантаў, так і з Расеі, якая каторы год ваюе на Каўказе. Але што нам да таго, і ці патрэбна Беларусі варагаваць зь ісламскім сьветам за чужыя інтарэсы і абстрактныя геапалітычныя канцэпты? Праблема палягае ў тым, што беларускія эліты яшчэ ня ўзьняліся да таго ўзроўню, каб самастойна пераасэнсоўваць чужыя ідэі перш як іх пераймаць. Гэтая праблема аб’ектыўная і вырашыцца толькі праз натуральнае высьпяваньне самастойнага мысьленьня.

Пакуль жа ў Беларусі антыісламскія ідэі не сутыкаюцца зь якой-кольвечы крытыкай, бо адказаць з боку мусульманаў няма каму. Нам цьвердзяць пра халіфат, дэмаграфічную экспансію, а Юры Дракахруст кажа пра пагрозу ператварэньня Беларусі ў «Беларусістан»! Нават лібэралам звыкла лаяць францускіх арабаў і нямецкіх туркаў, якія «разбураюць Эўропу». Але асабліва непакоіць тое, што і некаторыя з самых пэрспэктыўных нашых палітыкаў пачынаюць апэраваць абстрактнымі і такімі небясьпечнымі катэгорыямі «сваіх» і «чужых» у гэтым сьвеце, сьледуючы лініі на «сутыкненьне цывілізацыяў». Вось і Павал Севярынец кажа пра «няблізкія нам, нехрысьціянскія краіны».

Толькі заплюшчыўшы вочы на факты, можна разважаць у такіх катэгорыях, як «ісламскі/хрысьціянскі сьвет», пагроза «Халіфату» ды іншыя такія паняткі з арсэналу сучасных кансьпіролягаў. Гэта — пустыя паняткі, за імі няма іншага сэнсу, апроч ідэалягічнай падтасоўкі фактаў. Кансьпіралягічнасьць гэтых паняткаў відавочная, калі проста прааналізаваць тыя факты, якімі апэруюць аматары такіх катэгорыяў. Фактычна, каб прадэманстраваць агрэсіўнасьць і падступнасьць ісламу, зьмешваюцца падзеі (выбіраючы зь іх найбольш брутальныя здарэньні), спрычыненыя трыма рознымі чыньнікамі — ісламам (у самых розных яго напрамках), традыцыйнай культурай народаў, што прынята лічыць ісламскімі, і эпатажнымі ды правакацыйнымі ўчынкамі асобных людзей, якія пазыцыянуюць сябе як мусульмане. Дастаткова проста раскласьці падзеі, зьвязаныя з гэтымі чыньнікамі, паасобку, і становіцца відавочная беспадстаўнасьць цьверджаньняў пра «ісламскую пагрозу».

Ня будзьма абяляць і другі бок. Шаноўны муфтэй Абубакір Шабановіч таксама выказаўся ў інтэрвію «Газэце выборчай» у даволі ваяўнічым духу. Паводле яго,

хуткая рэакцыя дзяржаўных органаў і супраца зь імі рэлігійных дзеячоў захавалі Беларусь ад кровапраліцьця. Мы ўніклі самасуду, бо людзі маглі журналіста пабіць, а рэдакцыю газэты спаліць.

Гэтая праява неталерантнага стаўленьня, праўдападобна, таксама была навеяная чужаземнымі матывамі пагромаў, учыненых з нагоды публікацыі карыкатураў у іншых краінах. Інакш патлумачыць такія словы з боку прадстаўніка звышмірнага карэннага беларускага мусульманскага насельніцтва немагчыма.

Такім чынам, абодва бакі — і мусульманскі, і немусульманскі, — забыўшыся на мудрасьць — людзей слухай, а свой розум май, — ухапіліся за чужую рыторыку і ідэі ды рынуліся ў змаганьне — хто зь «ісламскай навалай», а хто — з ворагамі Прарока. Як мусульманін я таксама лічу змаганьне з ворагамі Прарока сваім абавязкам, але выконваць яго трэба не праз пасаджэньне Аляксандра Здвіжкова ў турму, дзе яго меркаваньне пра іслам толькі пагоршыцца.

Пагатоў, калі мы ведаем, што беларуская ўлада можа інструмэнталізаваць нашыя крыўды дзеля сваіх бязбожных палітычных мэтаў. Беларуская ўлада можа інструмэнталізаваць нашыя крыўды дзеля сваіх бязбожных палітычных мэтаў.Таму муфтэям трэба было дваццаць разоў падумаць, перш чым пагаджацца на такі перасьлед Здвіжкова, асабліва зважаючы на пазыцыю выдаўца газэты, які зрабіў усё магчымае, каб спыніць распаўсюд карыкатураў, ды асаблівасьці судовай сыстэмы Беларусі, якія наўрад ці адпавядаюць нашым уяўленьням пра справядлівасьць.

Урэшце не дзеля ісламу каралі Здвіжкова, але дзеля палітыкі! Зробленае дзеля абароны дыктатуры — ёсьць зробленым дзеля дыктатуры, а таму перасьлед Здвіжкова ў такім фараонавым судзе абаронай сьвятыняў ісламу не зьяўляецца.

Фарысэйства і ўлада

Неразумная правакацыя Аляксандра Здвіжкова сутыкнулася зь непрыхаваным фарысэйствам уладаў. Неразумная правакацыя Аляксандра Здвіжкова сутыкнулася зь непрыхаваным фарысэйствам уладаў.Унутрыпалітычнай патрэбы ў такім жорсткім пакараньні небаракі-рэдактара не магло быць у прынцыпе, бо мусульманская грамада, хоць і мае бліскучую гісторыю, але сёньня вялікае ролі ў грамадзтве не адыгрывае, а дзеяньні «Згоды» былі яўна ізаляваным і недарэчным інцыдэнтам.

Цяжка ўявіць сабе, каб пакараньне за абразу Прарока было разьлічанае на вонкавае спажываньне. І гэта зь дзьвюх прычынаў. Па-першае, ня трэба перабольшваць нашае ролі на міжнароднай арэне. Можа, мы і добрая краіна, каб праз нас перапрадаваць нейкія ракетныя комплексы, але прадаюць іх праз нас ня мы і ня нам, і на тым нашая роля скончаная.

Няма падставаў і лічыць, што беларуская ўлада здольная выкарыстаць мусульманскую супольнасьць Беларусі і выяўляць сымпатыі да антызаходніх ідэяў з мусульманскіх краінаў дзеля таго, каб наладзіць стасункі з гэтымі самымі краінамі. Гэта відаць перадусім па прынамсі праблематычным стаўленьні ўладаў да мусульманаў, пра якое ведаюць у амбасадах мусульманскіх краінаў.

Фарысэйства ўладаў ня толькі ў тым, што яны чыхвосьцяць габрэяў ці палякаў, а пасьля даюць тры гады «ворагу Прарока». Фарысэйства і ў тым, як улада абыходзіцца з мусульманамі. Мусульманская супольнасьць гаворыць, калі муфтэям загадваюць пісаць заявы ў дзяржкамітэтах. А калі пазалетась улада брутальна ўмешвалася ў канфлікт дзьвюх супольнасьцяў вернікаў, дык пра гэта ўсе маўчалі, як і пра тое, што зь нейкіх адміністрацыйных прычынаў шмат месяцаў быў зачынены нават наяўны часовы мячэт у Мусульмане ў Беларусі перасьледуюцца, як любая іншая арганізаваная група, якая можа стварыць зону бяз поўнага дзяржаўнага кантролю.Менску і ўсе магчымыя ўстановы адмаўляліся даваць памяшканьне для правядзеньня намазу. У выніку ў Менску ўвогуле не было месца, дзе маліцца па пятніцах. Той жа год людзі зьбіраліся на Эйд-аль-Адзха ці Эйд-э-Курбан фактычна ў падпольных умовах. Што ўжо казаць пра бясконцую эпапэю з будаўніцтвам мячэта ў Менску, прытым што ў свой час менскі старасьвецкі мячэт быў па-рабаўніцку забраны некалі савецкай уладай. Натуральна, ніхто з мусульманскай грамады і не наважыцца вымагаць за тое цяпер нейкіх кампэнсацыяў. Бо ведаюць — лепш сядзець ціха пры гэтай уладзе.

Асабіста сьведчу, што пасольствы мусульманскіх краінаў мелі інфармацыю пра гэтыя факты. «Прамусульманскую» справу Здвіжкова гэтыя эксцэсы нашмат пераважваюць, а мусульмане ў Беларусі перасьледуюцца гэтаксама, як любая іншая арганізаваная група, якая можа стварыць хоць бы адзін мілімэтар плошчы, на якой ня будзе поўнага дзяржаўнага кантролю.

* * *

Справа газэты «Згода» стала першым выпадкам, калі ў Беларусі бакі грамадзкага канфлікту апэравалі ідэямі і рыторыкай з арсэналу «сутыкненьня цывілізацыяў» і хрысьціянска-мусульманскага супрацьстаяньня. Ідэі гэтыя прыйшлі з-за мяжы і выглядаюць досыць штучнымі ў беларускім кантэксьце. Тым ня менш яны змаглі знайсьці прыхільнікаў у Беларусі дзякуючы сваёй глябальнай дамінацыі ў сродках масавай інфармацыі. Штучнасьць гэтых канфрантацыйных ідэяў для Беларусі не зьмяншае іх патэнцыйнай пагрозы ў пляне стварэньня канфліктаў, як у пляне стварэньня неталерантнага грамадзтва, гэтак і правядзеньня катастрафічнае міжнароднае палітыкі.

У той самы час трэба адрозьніваць рыторыку і фактычныя матывы ўдзельнікаў названага канфлікту. Перш за ўсё з боку дзяржаўных органаў мела месца цынічная інструмэнталізацыя «мусульманскіх крыўдаў», і няма падставаў бачыць у гэтым абарону мусульманскай грамады і веры. У той жа час сама справа публікацыі карыкатураў мае разглядацца і ў кантэксьце матываў яе ініцыятара. Таму справа ня зводзіцца да супрацьстаяньня імкненьня да свабоды слова і намаганьня ўвесьці цэнзуру. У ёй утрымліваюцца прынамсі элемэнты правакацыі, індактрынацыі канфрантацыйнымі ідэямі глябальнай барацьбы культураў, а таксама гучнай рыторыкі.

Укараненьне ісламафобіі, пасьля адмовы ад правоў на габрэйскую спадчыну, стане наступным ударам па мультыкультурнай сутнасьці беларускае нацыі. Праект «Беларусь» становіцца ўсё больш этнічна- ды культурна-эксклюзіўным і ў сваім апазыцыйным варыянце (у афіцыйнай вэрсіі ён ужо даўно ёсьць такім). Працэс гэты, на шчасьце, абарачальны, усё залежыць ад таго, наколькі хутка нацыя (перадусім яе эліты) дасьпее да разуменьня таго, што разнастайнасьць — прадукцыйная і патрэбная якасьць. Падобна таму, як лацінаамэрыканскія нацыі з часам павярталіся да сваёй індзейскай спадчыны і нават абвясьцілі індзейскія мовы дзяржаўнымі, беларусы таксама некалі зразумеюць каштоўнасьць мусульманскай, габрэйскай ды іншай сваёй «нязвыклай» спадчыны. Пакуль жа дыскусія ў дэмакратычных СМІ вакол працэсу над рэдактарам «Згоды» паказвае, што да гэтага, як і да паважнага стаўленьня да веры іншых, нам далёка. Бо разнастайнасьць ня можа існаваць інакш як ва ўмовах узаемнае павагі.

асьпірант Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (спэцыялізуецца ў паліталёгіі). Выпускнік факультэту міжнародных дачыненьняў БДУ, магістар палітычных навук. Даўні аўтар «ARCHE». Аўтарская назва тэксту — «Свабода правакацыі ці правакацыя свабоды».
Пачатак  Цалкам Форум

№ 1-2 (64-65) 2008

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2008 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2008/06/08