A R C H E П а ч а т а к № 3 (66) - 2008
Пачатак  Цалкам Форум


3 — 2008

 



аналітыка • эсэістыка • крытыка • палеміка • гісторыя • рэцэнзіі

 


аналітыка

  Джордж Дура

Вокладка «ARCHE» №3
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (1-2’2008)

   ARCHE (12’2007)
   ARCHE (11’2007)
   ARCHE (10’2007)
   ARCHE (9’2007)
   ARCHE (7-8’2007)
   ARCHE (6’2007)
   ARCHE (5’2007)
   ARCHE (4’2007)
   ARCHE (3’2007)
   ARCHE (1,2’2007)

   ARCHE (12’2006)
   ARCHE (11’2006)
   ARCHE (10’2006)
   ARCHE (9’2006)
   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Джордж Дура
Беларусь і Эўрапейскі Зьвяз: адкладзенае партнэрства

Уводзіны

Дачыненьні паміж Эўразьвязам ды Беларусьсю мала зьмяніліся з таго часу, як прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў 1994 годзе. Нягледзячы на чарговыя хвалі пашырэньня ЭС, найперш у 2004 г., Беларусь сама сябе ўганяла ў палітычную ізаляцыю, у выніку якой Беларусь сталася непасрэднай суседкай ЭЗ, ды распрацоўкі ў 2004 г. Эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва. Двухкірунковы падыход (dual-track approach) ЭЗ увядзеньня санкцыяў і гандлёвых абмежаваньняў адначасова з імкненьнем да дэмакратызацыі на Беларусі пакуль што прынёс мінімальныя вынікі.

У сьнежні 2006 году ЭЗ ізноў зьвярнуўся «да народу Беларусі» з прапановай, выкладзенай ў форме неафіцыйнага дакумэнту аб больш цесным супрацоўніцтве, наўзамен на шэраг захадаў па дэмакратызацыі. Аднак і сёньня ўсё яшчэ не існуе мэханізму для палітычнага дыялёгу на найвышэйшым узроўні паміж ЭЗ і Беларусьсю. Энэргетычная крыза паміж Беларусьсю ды Расеяй ў сьнежні 2006 — студзені 2007 гг. стварыла ўражаньне, што Беларусь хоча рухацца ў бок ЭЗ. Тым ня менш, як здаецца, адным годам пазьней Беларусь палепшыла адносіны з Расеяй ды сьцішыла сваю праэўразьвязаўскую рыторыку.

Таму мэта гэтага артыкула — прааналізаваць тое, ці дынаміка дачыненьняў паміж ЭЗ і Беларусьсю зьмянілася праз адзін год пасьля нафтагазавай крызы, а, калі так, ці ўСёньня ўсё яшчэ не існуе мэханізму для палітычнага дыялёгу на найвышэйшым узроўні паміж ЭЗ і Беларусьсю.далося ЭЗ павялічыць свой уплыў на Беларусь. У першай частцы даецца кароткі агляд палітыкі ЭЗ ў дачыненьні да Беларусі з часу прыходу да ўлады Лукашэнкі. Далей разглядаецца нафтагазавая крыза й закранаецца пытаньне, ці Расея радыкальна зьмяніла палітыку да Беларусі шляхам рэальнага спынення субсыдыяў. Па-трэцяе, мы прааналізуем Лукашэнкавы спробы зьмякчыць наступствы нафтагазавай крызы ды сур’ёзнасьць ягонай праэўрапейскай рыторыкі. У чацьвертай частцы робіцца спроба спраўдзіць, ці адбыліся якія-кольвек фундамэнтальныя зьмены ў дынаміцы дачыненьняў на лініі ЭЗ-Беларусь пасьля нафтагазавай крызы, а таксама асэнсаваць, як ЭЗ можа больш эфэктыўна ўплываць на народ Беларусі. Нарэшце, у артыкуле прапануецца шэраг кароткатэрміновых і доўгатэрміновых захадаў, якія ЭЗ можа прыняць да разгляду, пры ўмове, што Беларусь усур’ёз возьмецца за выкананьне самых асноўных патрабаваньняў у галіне правоў чалавека ды дэмакратызацыі.

1. Ранейшая палітыка ЭЗ у дачыненьні да Беларусі

Дачыненьні паміж ЭЗ і Беларусьсю астылі неўзабаве пасьля прыходу Аляксандра Лукашэнкі да ўлады ў 1994 г. Адносіны яшчэ больш пагоршыліся пасьля правядзеньня Лукашэнкам рэфэрэндуму ў 1996 г., які зьмяніў канстытуцыю, падоўжыўшы яго прэзыдэнцкі мандат да 2001 г. На працягу 1996-1997 гг. прэзыдэнт Лукашэнка ўсё болей ды болей схіляўся да аўтарытарнага стылю кіраваньня. У выніку гэтага Пагадненьне аб партнэрстве ды супрацоўніцтве (ППС), перамовы наконт якога з ЭЗ ішлі ў 1995 г., так ніколі й не ўступіла ў сілу, гэтаксама як і Часовае пагадненьне аб гандлі. У той час у ЭЗ расла заклапочанасьць адсутнасьцю падзелу паміж галінамі ўлады ў Беларусі, адсутнасьцю дыялёгу паміж уладамі ды апазыцыяй, пагаршэньнем сытуацыі ў галіне правоў чалавека й ростам абмежаваньняў на свабоду СМІ ды друку. ЭЗ адмовіўся падтрымаць кандыдатуру Беларусі ў члены Рады Эўропы, і Беларусь па сёньняшні дзень не прынятая туды ў якасьці паўнапраўнага члена.

У той час, калі ЭЗ фармуляваў у 2003-04 гг. сваю палітыку добрасуседзтва1, якая адкрыла дарогу да больш цеснага супрацоўніцтва з усходнімі й паўднёвымі суседзямі, Лукашэнка яшчэ раз зьмяніў канстытуцыю на змадэляваным рэфэрэндуме 2004 г., які забясьпечыў магчымасьць яго пераабраньня ad vitam. Адсутнасьць дэмакратычных рэформаў ды парушэньне асноўных правоў чалавека на Беларусі азначалі, што Беларусь a priori выключалася з Эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва. Гэта пакідала ЭЗ бяз добра прадуманай палітычнай і эканамічнай стратэгіі ажыцьцяўленьня яго дачыненьняў зь Беларусьсю.

  палітычны экспэрт, дасьледчык Цэнтру эўрапейскіх палітычных дасьледаваньняў (Брусэль). Ступень магістра эўрапейскай інтэграцыі і разьвіцьця атрымаў у Свабодным унівэрсытэце Брусэлю (Vrije Universiteit Brussel), а бакаляўра ў эўрапейскай палітыцы — ўва ўнівэрсытэце Кента. Рыхтуе да абароны доктарскую дысэртацыю ў паліталёгіі ў Каталіцкім унівэрсытэце Лювэну. Спэцыялізуецца ў Эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва і ўзаемаадносінах Эўрапейскага Зьвязу з Расеяй, Малдовай, Украінай і Беларусьсю. Аўтарская назва тэксту — «Абмежаваны адказ ЭЗ на псэўдановую зьнешнюю палітыку Беларусі»
   
Болей за дзесяцігодзьдзе ЭЗ пастаянна прымаў дэклярацыі ды рэзалюцыі па Беларусі, заклікаючы да неадкладнага правядзеньня дэмакратычных рэформаў, свабодных выбараў, павагі да асноўных правоў чалавека, свабоды СМІ і друку. Дарма што гандаль у апошнія гады стала ўзрастаў2, ён заставаўся ніжэй свайго патэнцыялу, а фінансавая дапамога ЭЗ за пэрыяд 1991—2005 гг. склала агулам усяго 221 мільён эўра3. ЭЗ перанакіраваў дапамогу пераважна на праекты, якія мелі за мэту прасоўваньне дэмакратызацыі, сацыяльна скіраваныя праекты альбо праекты, накіраваныя на пераадоленьне наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

ЭЗ гэтаксама прыняў супраць Беларусі шэраг карных мераў ды санкцыяў, імкнучыся пры тым пазьбегнуць непасрэднай шкоды для насельніцтва. Яны былі распачатыя рашэньнем замарозіць ППС і Часовага пагадненьня аб гандлі ў 1996 г. ды спыніць палітычныя кантакты на высокім узроўні зь Беларусьсю. Эўрапейскі парлямэнт вырашыў таксама ўстрымацца ад зацьвярджэньня любых двухбаковых пагадненьняў зь Беларусьсю. Пасьля змадэляваных прэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі ў 2001 г. ЭЗ увёў забарону на выдачу візаў беларускаму кіраўніцтву. Гэта забарона перазацьвярджаецца штогод і на сучасны момант тычыцца 35 асобаў уключна з судзьдзямі ды пракурорамі, адказнымі за суровыя прысуды для актывістаў апазыцыі. Наступныя змадэляваныя прэзыдэнцкія выбары, праведзеныя ў 2006 г., прымусілі ЭЗ замарозіць актывы людзей, якія патрапілі ў чорны сьпіс. У чэрвені 2007 г. ЭЗ таксама адмяніў для Беларусі гандлёвыя прэфэрэнцыі з Усеагульнай сыстэмы прэфэрэнцыяў (УСП) пасьля таго, як Міжнародная арганізацыя працы выказала заклапочанасьць абмежаваньнем правоў прафсаюзаў у краіне. Беларусь мае таксама адзін з найбольш суровых гандлёвых рэжымаў з ЭЗ у тэкстыльнай галіне. Іншыя партнэры ЭЗ, такія як ЗША і Канада, сьледам за ЭЗ увялі візавыя абмежаваньні ды таксама замарозілі актывы беларускага кіраўніцтва.

ЭЗ паўторна заклікаў Беларусь да дэмакратызацыі ў сьнежні 2006 г., калі Эўрапейская Камісія апублікавала неафіцыйны дакумэнт4, адрасаваны народу Беларусі (відавочна, збэсьціўшы беларускае кіраўніцтва), у якім абяцаюцца палёгкі ў візавых пытаньнях, павелічэньне гандлю ды інвэстыцыяў, супрацоўніцтва ў шэрагу галінаў (экалёгія, транспарт і энэргетыка), культурныя і адукацыйныя абмены ды г. д. узамен за шэраг мераў па дэмакратызацыі, якія павінны правесьці беларускія ўлады (глядзі дадатак 1). У гэтым дакумэнце ЭЗ тлумачыць насельніцтву Беларусі, што іх краіна ня зможа далучыцца да ЭПС і карыстацца перавагамі цясьнейшых сувязяў з ЭЗ, пакуль іх улады не пакончаць з самаізаляцыяй, перайшоўшы да працэсу дэмакратычных рэформаў. ЭЗ абавязваецца таксама працягваць падтрымку незалежных праграмаў ТБ і радыё для Беларусі ды падтрымліваць студэнтаў, якія вучацца ў ЭЗ.

  1 Глядзі: European Commission, «Neighbourhood: A new framework for relations with our Eastern and Southern Neighbours», 11 March 2003 (PDF), а таксама European Commission, Strategy Paper on the European Neighbourhood Policy, 12 May 2004 (PDF).

2 Паводле дадзеных Эўрастату, двухбаковыя гандлёвыя адносіны з 2004 г., калі агульны аб’ём гандлю складаў 5,2 мільярдаў эўра, скрануліся зь мёртвай кропкі. У 2006 г. агульны аб’ём гандлю дасягнуў 8,7 мільярдаў.

3 Глядзі інтэрнэт-сайт менскай філіі ТАСІС ЭЗ.

   
Неафіцыйны дакумэнт Камісіі азначаў важную маральную падтрымку беларускай апазыцыі, дадаючы элемэнт зьнешняй легітымнасьці ў яе супрацьстаяньні рэжыму Лукашэнкі. Хаця актывісты апазыцыі й агучвалі гэты дакумэнт на мітынгах і шэсьцях, аднак пакуль што, здаецца, гэты дакумэнт застаўся збольшага незаўважаным шырэйшымі коламі беларускага насельніцтва. Акрамя таго, беларускае кіраўніцтва не зьвярнула на яго ніякай увагі, што засьведчылі выбары ў мясцовыя органы ўлады, праведзеныя некалькі тыдняў пасьля публікацыі неафіцыйнага дакумэнта ЭЗ у студзені 2007 г., якія не адпавядалі дэмакратычным стандартам і падчас якіх супраць апазыцыі былі ўжытыя неапраўданыя рэпрэсіі.

На працягу больш як дзесяцігодзьдзя двухкірункавы падыход ЭЗ чаргаваньня санкцыяў і гандлёвых абмежаваньняў з праграмамі дапамогі, накіраванымі пераважна на дэмакратызацыю, казаўся ня ў стане ўплываць на палітычную сытуацыю ў Беларусі: Лукашэнка застаецца пры ўладзе з высокім узроўнем падтрымкі сярод насельніцтва. Мэханізмы палітычнага й эканамічнага ўплыву ЭЗ у дачыненьні да Беларусі застаюцца абмежаванымі; выразная народная падтрымка ідэі членства Беларусі ў ЭЗ адсутнічае (падтрымка вагаецца каля 35%). Хаця неафіцыйны дакумэнт ЭЗ і шпурнуў мяч на поле беларускага кіраўніцтва, Беларусь ня выявіла найменшага інтарэсу ў далучэньні да ЭЗ альбо да яго палітыкі добрасуседзтва. Акрамя адсутнасьці афіцыйнага мэханізму для супрацоўнцтва зь Беларусьсю, мэта ЭЗ яшчэ болей ускладнілася гегеманісцкімі амбіцыямі (overbearing presence) Расеі, чый эксклюзывісцкі падыход да Беларусі не пакідае месца для ménage а trois з ЭЗ. Аднак з канца 2006 г. у палітыцы Расеі адбыліся пэўныя зьмены.

2. Зрухі ў палітыцы Расеі да Беларусі

Шмат гадоў Пуцін заклікаў спыніць расейскія субсыдыі ў беларускую эканоміку, пераважна ў выглядзе паставак газу й нафты па ільготных цэнах. Урэшце, беларускія ўлады паддаліся ціску Расеі/Газпрому і зацьвердзілі 31 сьнежня 2006 г. у апошні момант пратакол (падпісаны 18 траўня 2006 г.) аб пастаўках нафты й газу. Пагадненьне прадугледжвае набыцьцё Газпромам 50% Белтрансгазу, беларускай сеткі трубаправодаў, якія забясьпечваюць патрэбы Эўропы й айчынных спажыўцоў, за 2,5 мільярды амэрыканскіх даляраў. У ім таксама было зафіксаванае паступовае павышэньне цэнаў на газ, які Беларусь будзе атрымліваць ад Газпрому ў наступныя гады, аж да дасягненьня «эўрапейскай цаны» ў 2011 г. Са студзеня 2007 г. цана газу падскочыла з 46,68 $ да 100 $ за 1000 кубамэтраў, і, тым ня менш, застаецца вельмі нізкай у параўнаньні да сярэдняй цаны на эўрапейскім рынку ў 250 даляраў. У першым квартале 2008 года цана на газ узьнялася да 119 даляраў за 1000 кубамэтраў, а пазьней на працягу 2008 года чакаецца яе павышэньне да 150 даляраў. Апрача таго, расейскія нафтавыя кампаніі абавязаныя аплаціць мытную пошліну ў памеры 53 даляраў за тону пры экспарце сырой нафты ў Беларусь, тады як раней гэта рабілася на бяспошліннай падставе. Нарэшце, Беларусь прымушана пераводзіць 70% падатковых збораў за перапрацоўку нафты ў Расею.

Апрача гэтага, Расея адмовілася ад плянаў пабудовы газаправоду Ямал-Эўропа-ІІ, які б злучыў Расею з Эўропай праз Беларусь, нягледзячы на Лукашэнкава абяцаньне вызваліць на пяць гадоў ад аплаты за транзыт, калі Расея адмовіцца да ідэі аб трансбалтыйскім трубаправодзе «Паўночны паток». Да таго ж Газпром, які штогод пастаўляе 20 мільярдаў кубамэтраў прыроднага газу ў Беларусь, у жніўні 2007 году яшчэ раз выступіў з пагрозай зьнізіць пастаўкі газу Беларусі на 45% у сувязі з запазычанасьцю ў памеры 456 мільёнаў даляраў за пастаўкі газу ў першым паўгодзьдзі 2007 г.

Беларуска-расейскія дачыненьні зайшлі ў шмат глыбейшы тупік, чым энэргетычная сварка, і яго вытокаў трэба шукаць таксама ў кардынальна супрацьлеглых уяўленьнях у Лукашэнкі і Пуціна аб расейска-беларускай саюзнай дзяржаве. Пуцін адкрыта выступае за такую інтэграцыю, пры якой Беларусі будзе паглынутая ў саюзе, у якім Расея будзе мець дамінантнае становішча, фактычна ператварыўшы Беларусь у расейскую правінцыю, тым часам Лукашэнка не прымае нічога большага за неакрэсьленую канфэдэрацыю.

Ранейшыя нафтагазавыя субсыдыі Расеі дазвалялі беларускай эканоміцы красаваць, паказваючы ў сярэднім 10-працэнтныя тэмпы росту за тры гады з 2004 па 20065 ды тым самым павялічваючы падтрымку для Лукашэнкі ўнутры краіны. Разьлікі паказваюць, што ільготныя цэны на газ і адсутнасьць экспартных пошлінаў на карысьць Расеі на прадукты перапрацоўкі нафты давалі Беларусь каля 6 мільярдаў дадатковага даходу, ці прыблізна 13,5% гадавога ВНП краіны.

  4 Неафіцыйны дакумэнт Эўрапейскай Камісіі, «Што Эўрапейскі Зьвяз можа прынесьці Беларусі», 5 сьнежня 2006 г., (PDF).

   
Пры новых умовах, прадыктаваных Масквой, «эканамічны цуд» Лукашэнкі можа аказацца пад пытаньнем. Разьлікі паказваюць, што ў 2007 годзе дэфіцыт плацежнага балянсу, выкліканы нафтагазавым шокам, складзе 1,6 мільярдаў даляраў. Беларусь у кароткатэрміновай пэрспэктыве будзе нарошчваць залежнасьць ад тэхнічных крэдытаў, выдаваных (усё болей неахвотна) Расейскай Фэдэрацыяй дзеля пакрыцьця дэфіцыту бюджэту, аднак гэта можа падштурхнуць яе прыступіць да пэўных эканамічных рэформаў, дывэрсыфікаваць пастаўкі энэрганосьбітаў, прыцягнуць замежны капітал і гандлёвых партнэраў з ЭЗ. Падчас нядаўняга візыту ў Славакію намесьнік міністра замежных спраў Валеры Варанецкі заявіў, што беларускі ўрад надае вялікую ўвагу разьвіцьцю спрыяльнага інвэстыцыйнага клімату шляхам лібэралізацыі ды эканамічнага супрацоўніцтва.

Хоць Беларусь была здольная ігнараваць відавочна слабыя гандлёвыя націскі, санкцыі і дэклярацыі аб парушэньнях правоў чалавека, а таксама заклікі да дэмакратызацыі, пагаршэньне яе дачыненьняў з Расеяй напрыканцы 2006 ды на працягу большай часткі 2007 году стварыла ўражаньне, што Беларусь цяпер можа паспрабаваць палепшыць свае дачыненьні з ЭЗ. Скандал з Расеяй з прычыны цэнаў на газ і нафту ў сьнежні 2006 — студзені 2007 гг. прымусіў Лукашэнку сьцішыць сваю антыэўрапейскую рыторыку. Са свайго боку, ЭЗ аказаўся больш схільным, чым раней, распачаць зь Беларусьсю дыялёг аб энэргіі, паколькі ў Брусэлі расьце заклапочанасьць магчымымі перабоямі ў пастаўках расейскіх энэрганосьбітаў, што ідуць у Эўропу транзытам празь Беларусь.

3. Лукашэнкава «новая зьнешняя палітыка»

Да нафтагазавай крызы ў Менску чуліся галасы, што стратэгічна ЭЗ ня можа прапанаваць Беларусі таго, што ёй можа прапанаваць яе ўсходняя суседка ў пляне цэнаў на газ, рынкаў, крэдытаў ды г. д. Са студзеня 2007 г. такі стан рэчаў адыйшоў у мінулае. Яшчэ зарана дакладна ацэньваць сацыяльныя і эканамічныя наступствы новай палітыкі Расеі да Беларусі, але краіна пачала як мага загадзя прымаць захады з мэтай прадухіленьня ўзьдзеяньня наступстваў энэргетычнай крызы. Беларусь увяла канцэпцыю «новай зьнешняй палітыкі» як спосаб пазначыць сваю незалежнасьць ад Расеі, якая ў існасьці грунтуецца на двух вымярэньнях: дывэрсыфікацыі паставак энэрганосьбітаў шляхам разьвіцьця больш цесных сувязяў з краінамі, багатымі на вуглевадародныя натуральныя рэсурсаы, ды заняцьцем выразна праэўразьвязаўскай пазыцыі ў афіцыйных заявах, дамагаючыся больш цеснага супрацоўніцтва з ЭЗ у некалькіх узаемавыгадных галінах, у прыватнасьці ў энэргетыцы.

Беларусь мае намер зьнізіць сваю энэргетычную залежнасьць ад Расеі. Яе кантакты на высокім узроўні на працягу 2007 г. з Вэнэсуэлай, Іранам, Азэрбайджанам, Нігерыяй, а таксама Нарвэгіяй (усе яны — найбуйнейшыя здабытчыкі нафты ці газу) можна разглядаць як спробу супрацьстаяць высакамернай энэргетычнай палітыцы Расеі, а таксама як жаданьне зьменшыць татальную залежнасьць Беларусі ад імпарту расейскіх энэрганосьбітаў. Каб дывэрсыфікаваць пастаўкі энэрганосьбітаў, Беларусь разглядае магчымасьць пабудовы ядзернай электрастанцыі, дарма што значная частка яе насельніцтва ўсё яшчэ церпіць ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

Што датычыць гандлю, то беларуская эканоміка была традыцыйна зарыентаваная на выраб гатовай прадукцыі для былога савецкага рынку. Расея зьяўляецца першым па значнасьці гандлёвым партнэрам Беларусі, двухбаковы гандлёвы абарот дасягае 18 мільярдаў даляраў. Беларускія вырабы больш канкурэнтныя на рынках Расеі ды іншых краінаў СНД, чым на рынку ЭЗ. Мытны зьвяз паміж Расеяй і Беларусьсю — гэта дадатковая перашкода на шляху да пагадненьня аб вольным гандлі з ЭЗ, але ЭЗ-27 пераўзыходзіць Расею па аб’ёме беларускага экспарту (у 2006 г. 45,6% у ЭЗ у параўнаньні з 34,7% у Расею). Нягледзячы на гандлёвыя санкцыі ЭЗ й выключэньне Беларусі з АСП (Усеагульнай сыстэмы прэфэрэнцыяў), што цягне за сабой для Беларусі страту прыблізна ў памеры 400 мільёнаў эўра ў год, гандаль паміж Беларусьсю ды ЭЗ стабільна ўзрастае6.

  5 Паводле МВФ і афіцыйнай беларускай статыстыкі, тэмпы росту складалі
11,4% у 2004 г.,
9,3% у 2005 г.
і 10% у 2006 г.

   
У якасьці часткі сваёй заяўленай «новай зьнешняй палітыкі» беларускае кіраўніцтва пачало шукаць паразуменьня з ЭЗ. У студзені 2007 г. Лукашэнка зрабіў экстравагантную заяву аб тым, што ён хутчэй увядзе эўра ды будзе намагацца ўступіць у ЭЗ, чым увядзе расейскі рубель ды ўвойдзе ў зьвяз з Расеяй на ўмовах, прадыктаваных Крамлём. Ён цалкам сур’ёзна выказаў пажаданьне, каб ЭЗ адкрыла свой унутраны рынак для беларускіх тавараў. Выступаючы ў абарону адкрытага й сумленнага дыялёгу з Захадам, ён адзначыў, што бягучы момант спрыяльны для паляпшэньня адносінаў ды прапанаваў распачаць супрацоўніцтва з ЭЗ у такіх узаемавыгадных сфэрах, як энэргетыка, транспарт, нелегальная міграцыя й г. д. Афіцыйныя асобы Беларусі заявілі таксама аб плянах лібэралізацыі візавага рэжыму краіны для грамадзянаў ЭЗ і выказалі надзею, што двухбаковыя дачыненьні могуць узьняцца з узроўню проста гандлёвых адносінаў да больш прасунутых формаў эканамічнага супрацоўніцтва.

Апрача таго, Беларусь зацікаўлена ў атрыманьні інвэстыцыяў з ЭЗ. Шмат якія дзяржаўныя кампаніі ды актывы могуць быць прыватызаваныя ў найбліжэйшай будучыні, прычым дзяржаўныя актывы ацэньваюцца ў 132 мільярды даляраў. Прыцягненьне замежных, у прыватнасьці, эўразьвязаўскіх інвэстыцыяў тым самым служыць і гарантыяй супраць будучай агрэсіўнай тактыкі Расеі. Сам Лукашэнка пасьля энэргетычнай крызы з Расеяй заявіў, што «калі б заходнія энэргетычныя канцэрны мелі долю ў беларускіх энэргатранспартных сыстэмах, Расея не была б у дачыненьні да нас настолькі жорсткай», ды дадаў, што «ў Расеі загараюцца вочы, калі гаворка заходзіць пра будучую прыватызацыю беларускай прамысловасьці» .

Аднак Лукашэнкава «новая зьнешняя палітыка» ня здолела спакусіць ЭЗ і не спрычынілася да дэмакратызацыі ўнутры краіны. Замест гэтага праэўрапейская рыторыка ўспрымаецца як раздражняльнік Масквы. Страхі перад сацыяльным і эканамічным каляпсам пасьля ўвядзеньня менш выгадных варункаў імпарту энэрганосьбітаў з Расеі не матэрыялізаваліся, а ўладныя пазыцыі Лукашэнкі не пахіснуліся. Ён захоўвае шырокую папулярнасьць і можа разьлічваць на ступень падтрымкі каля 50-60%, тым часам як антылукашэнкаўскі электарат складае крыху болей за 30% насельніцтва7.

  6 Гандлёвы абарот у 2006 г. склаў 8,7 мільярдаў эўра, узросшы ў параўнаньні з 2005 г. амаль на 25%. Глядзі trade.ec.europa (PDF).

   
Так ці іначай расейскі фактар застаецца ключавым для замежнай палітыкі Беларусі. Нягледзячы на эканамічныя выдаткі, абумоўленыя ростам цэнаў на расейскія энэрганосьбіты, дачыненьні з Расеяй, выглядае, ідуць на папраўку, аб чым сьведчыў двухдзённы візыт Пуціна ў Менск у сярэдзіне сьнежня 2007 г. Падчас яго Лукашэнка пажадаў прадэманстраваць міжнароднай супольнасьці адзіны расейска-беларускі фронт ды падкрэсьліў, што Беларусь і Расея «робяць вялізны ўнёсак у эканамічную, сацыяльна-палітычную стабільнасьць эўрапейскага кантынэнту і Эўрасаюзу» ды што «мы чакаем такіх жа адэкватных дзеяньняў з боку Эўропы».

Аднак спэкуляцыям аб паскарэньні стварэньня расейска-беларускай саюзнай дзяржавы ў аглядным часе не наканавана матэрыялізавацца. «Атручаныя» ўзаемадаадносіны патрабуюць працяглай адбудовы. Беларусь працягвае плаціць больш высокую цану за газ і нафту (гэта было падчас сустрэчы ізноў пацьверджана). У адказ беларускі ўрад узьняў з 1 лютага 2008 г. на 16% транзытныя тарыфы на расейскую нафту, якая перапампоўваецца на захад па трубаправодзе «Дружба», што дасьць дадатковы даход у дзяржбюджэт у памеры 31 мільён даляраў. Гэта супярэчыць лёгіцы пабудовы гэтак званай «саюзнай дзяржавы», у якой нафта й газ былі б аднолькава таннымі ў Беларусі, як у Расеі. Лукашэнкаў давер да Пуціна, як здаецца, пахіснуўся падчас энэргетычнай крызы, а ён сам хістаецца паміж пабудовай саюзнай дзяржавы з Расеяй і блякаваньнем гэтага працэсу. З 1996 г. не спыняюцца спрэчкі аб канчатковай форме саюзнай дзяржавы, нягледзячы на існаваньне праекту яе канстытуцыйнага акту.

Падчас апошняга візыту Пуціна ў Менск, калі ізноў усплыло пытаньне аб саюзнай дзяржаве пасьля энэргетычнай крызы, нішто не паказвала, што гэтым разам Лукашэнка будзе дзейнічаць іначай. Лукашэнка атрымаў крэдыт у памеры $ 1,5 мільярда, нібыта спэцыяльна падагнаны для таго, каб пакрыць страты беларускага бюджэту ў 2007 г. у памеры $ 1,6 мільярда, панесеных у выніку энэргетычнай крызы. Узамен Расея атрымала ад Лукашэнкі запэўненьні ў жаданьні разьмясьціць на тэрыторыі сваёй краіны расейскую тактычную ядзерную зброю ў адказ на разьмяшчэньне ва Ўсходняй Эўропе амэрыканскай супрацьракетнай абароны (US missile defence shield). Нягледзячы на зьнешні антураж падчас візыту Пуціна, ніякага істотнага прарыву ў пабудове саюзнай дзяржавы не адыбылося. Выглядае, што замест гэтага дачыненьні з Расеяй амаль вярнуліся назад у рэчышча «чыстага бізнэсу».

4. Пазыцыя ЭЗ да Беларусі пасьля энэргетычнай крызы

У апошнія чатыры гады замежная палітыка ЭЗ у дачыненьні да сваіх суседзяў перажыла істотную эвалюцыю, а менавіта была сфармулявана ЭПС, а таксама ў ЭЗ увайшлі суседзі Беларусі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Гэта стварыла новыя магчымасьці для дачыненьняў паміж ЭЗ ды Беларусьсю. Ці зьмяніла расейска-беларуская энэргетычная крыза дынаміку дачыненьняў ЭЗ-Беларусь? На цяперашнім этапе ЭЗ схільны прытрымлівацца сваёй ранейшай пазыцыі: ЭЗ складзе Беларусі прапанову па ЭПС, калі Менск пачне выконваць неафіцыйны дакумэнт Камісіі ад сьнежня 2006 г. зь яго пералікам мераў па дэмакратызацыі. Аднак некаторыя дзяржавы-члены ЭЗ, здаецца, ужо цяпер гатовыя працаваць зь Беларусяй яшчэ глыбей. Апрача таго, Эўрапейская камісія дала зразумець, што можа разгледзець пэўныя формы дыялёгу збольшага на тэхнічным узроўні.

На сучасны момант Беларусь не зацікаўлена ў далучэньні да ЭПС, таму што цана, якую палітычная эліта мае заплаціць за ўзмацненьне сувязяў з ЭЗ, занадта высокая. У пляне дапамогі ЭПС можа ў найлепшым выпадку прынесьці нейкую суму паміж тымі, што зараз павінны атрымаць Малдова і Ўкраіна: Малдова атрымае 210 мільёнаў эўра на пэрыяд 2007-2010 гг., Беларусь не зацікаўлена ў Эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва, таму што цана, якую палітычная эліта мае заплаціць за ўзмацненьне сувязяў з ЭЗ, занадта высокая.тады як Украіна атрымае за той самы пэрыяд 647 мільёнаў эўра. У дадатак да прамой фінансавай дапамогі Беларусь магла б скарыстацца з крэдытаў ад Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку ды Эўрапейскага банку рэканструкцыі й разьвіцьця. Рост узаемнага гандлю праз доступ да рынку ЭЗ таксама быў бы выгадным для беларускай эканомікі. Аднак эканамічныя выгады, зьвязаныя з ростам супрацоўніцтва з ЭЗ, блякнуць у параўнаньні з субсыдыямі ды эканамічным супрацоўніцтвам з Расеяй нават пасьля нафтагазавай крызы. У дадатак Лукашэнку давялося б дэмакратызаваць беларускую палітыку й грамадзтва, тым самым сур’ёзна паставіўшы пад пагрозу сваю будучыню ў якасьці прэзыдэнта Беларусі. Ён таксама быў бы вымушаны аслабіць кантроль над дзяржаўнай эканомікай, якая атрымлівала на працягу болей як дзесяцігодзьдзя шчодрыя датацыі з мэтай расшырэньня ягонай уладнай базы, задобрываньня яго прыхільнікаў і ўзбагачэньня найбліжэйшых хаўрусьнікаў.

Замест гэтага Беларусь выказала інтарэс да разьвіцьця прагматычных адносінаў з Эканамічныя выгады для Беларусі, зьвязаныя з ростам супрацоўніцтва з ЭЗ, блякнуць у параўнаньні з субсыдыямі з Расеі нават пасьля нафтагазавай крызы.ЭЗ, якія канцэнтраваліся б вакол супрацоўніцтва ў пэўных узаемавыгадных галінах ды засноўваліся на неўмяшальніцтве ў яе нутраныя справы. У верасьні 2007 г. намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валеры Варанецкі ізноў заклікаў да супрацоўніцтва на канфэрэнцыі ЭЗ «Працуйма разам — мацуйма эўрапейскую палітыку добрасуседзтва», заявіўшы, што «мы (Беларусь) прапануем ажыцьцявіць сур’ёзныя сумесныя эўрапейскія праекты для павышэньня бясьпекі транзыту, уключаючы фізычную бясьпеку нафта- і газатрубаправодаў».

Сапраўды, ролю Беларусі ў якасьці ключавой краіны для транзыту расейскай нафты й газу цяжка ня ўбачыць з Брусэлю, асабліва ў сувязі з ростам залежнасьці ЭЗ ад расейскай энэргіі. Агулам 46,7 мільярдаў кубамэтраў расейскага газу мелася прайсьці транзытам у ЭЗ празь Беларусь у 2007 г., з чаго 15,7 мільярдаў было пракачана праз трубаправод Белтрансгазу, а рэшта (каля 30 мільярдаў кубамэтраў) — празь беларускі ўчастак трубаправоду Ямал-Эўропа, які належыць расейцам. Каля 20% імпартаванага ЭЗ з Расеі газу праходзіць празь Беларусь, ідучы, галоўным чынам, у Польшчу, Нямеччыну ды Літву. У ЭЗ з асьцярогай пазіраюць на тое, як пад моцным расейскім ціскам Газпром вырывае 50% акцый Белтрансгазу. Гэтая ўгода адбываецца акурат тады, калі Эўрапейскі Зьвяз імкнецца сфармуляваць кагерэнтную зьнешнюю энэргетычную палітыку8.

  7 Вынікі ўзятыя з дасьледаваньня грамадзкай думкі, праведзенага НІСЭПД у траўні 2007 г. «Тэндэнцыі зьменаў ў беларускай грамадзкай думцы наконт некаторых сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаньняў».

   
19 верасьня 2007 Камісія гэтаксама выставіла на парадак дня прапанову наконт трэцяга пакету пагадненьняў наконт лібэралізацыі ў энэргетыцы, у якім

мяркуецца замацаваць патрабаваньне аб тым, што трэція краіны ды іх грамадзяне ня могуць набываць кантролю над разьмеркавальнай сыстэмай [Эўрапейскай] Супольнасьці (…), калі толькі гэта не дазволена пагадненьнем паміж ЭЗ і такой трэцяй краінай.

Таму няма чаго зьдзіўляцца, што энэргетыка — гэта адна з Ролю Беларусі ў якасьці ключавой краіны для транзыту расейскай нафты й газу цяжка ня ўбачыць з Брусэлю.тых сфэраў, у якой ЭЗ і Беларусь маюць дачыненьне з даволі падобнымі клопатамі ды пастанавілі зрабіць папярэднія захады ў кірунку супрацоўніцтва. Двухбаковая дэлегацыя экспэртаў па энэргетыцы сустрэлася ў мінулым чэрвені, аднак наступныя сустрэчы былі адкладзеныя на няпэўны тэрмін Эўразьвязам пасьля шэрагу арыштаў маладых актывістаў апазыцыі. Тым ня менш, у галіне энэргетыкі чакаецца, што ЭЗ распачне зь Беларусьсю сур’ёзны дыялёг па энэргетычным супрацоўніцтве і ўвядзе ў дзеяньне мэханізм раньняга папярэджваньня.

Ня будучы ў стане падахвоціць афіцыйны Менск далучыцца да ЭПС, ЭЗ павінен апрабоўваць іншыя інструмэнты замежнай палітыкі. ЭЗ імкнецца працягваць і ўзмацняць сваю палітыку ў дачыненьні да беларускіх нізавых (grass-roots) арганізацыяў і грамадзтва ў цэлым. Нягледзячы на ўсю антыэўрапейскую прапаганду ў беларускіх дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, дасьледаваньні грамадзкай думкі паказваюць, што болей як 50% беларусаў падтрымлівае больш цеснае супрацоўніцтва з ЭЗ, а 36% прагаласавала У Брусэлі з асьцярогай пазіраюць на тое, як Газпром вырывае 50% акцый Белтрансгазу.б на рэфэрэндуме за ўступленьне сваёй краіны ў ЭЗ. Такі ўзровень падтрымкі ЭЗ ўнутры краіны больш чым дастатковы, каб апраўдаць больш актыўную палітыку ЭЗ да Беларусі.

У галіне дэмакратызацыі ды падтрымкі вольнай і дэмакратычнай грамадзянскай супольнасьці ЭЗ сутыкаецца з заканадаўчымі перашкодамі пры аказаньні фінансавай дапамогі арганізацыям грамадзкай супольнасьці, паколькі шмат якім НДА не дазваляюць зарэгістравацца альбо закрываюць іх пасьля рэгістрацыі. Падтрымка ЭЗ апазыцыйных рухаў застаецца таксама дэкляратыўнай і сымбалічнай. ЭЗ працягвае выдзяляць гранты НДА на пераважна апалітычныя й сацыяльна арыентаваныя праекты. Апрача таго, ЭЗ працягваць выдзяляць стыпэндыі студэнтам. Напрыклад, ЭЗ аказвае шчодрую фінансавую дапамогу Эўрапейскаму гуманітарнаму ўнівэрсытэту, які функцыянуе на выгнаньні ў Вільні. Аднак узьдзеяньне ЭЗ застанецца абмежаваным, пакуль беларускія ўлады будуць працягваць перасьлед НДА ды індывідуальна зацьвярджаць выдзяленьне ЭЗ стыпэндыяў для студэнтаў.

У галіне падтрымкі незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў ЭЗ, здаецца, больш разьвязаныя рукі. У цяперашні час Эўрапейская Камісія фінансуе ў памеры 2 мільёнаў эўра падрыхтоўку праграм незалежнага тэлебачаньня і радыё, што вяшчаюць на Беларусь пры дапамозе міжнароднай спадарожнікавай тэлестанцыі RTVі ды радыёстанцыі «Эўрапейскае радыё для Беларусі», якая вядзе свае перадачы з Польшчы. Мэта Камісіі — забясьпечыць аб’ектыўную інфармацыю аб ЭЗ і яго палітыцы, а таксама аб міжнародных падзеях ды беларускай палітыцы. Яна таксама мае намер запусьціць у найбліжэйшыя месяцы праект па разьвіцьцю электроннага кантэнту на тэму Эўрапейскага Зьвязу й падзеяў на Беларусі. Падтрымка ЭЗ апазыцыйных рухаў застаецца дэкляратыўнай і сымбалічнай. ЭЗ працягвае выдзяляць гранты на пераважна апалітычныя й сацыяльна арыентаваныя праекты.Беларусь таксама скарыстаецца з агульнага праекту ЭЗ па падтрымцы СМІ, які скіраваны да ўсіх партнэраў па ЭПС. Аднак узьдзеяньне інфармацыйнай кампаніі ЭЗ застаецца абмежаваным. Нядаўняе дасьледаваньне грамадзкай думкі паказала, што толькі невялікая доля насельніцтва Беларусі глядзела RTVі (6,9%) альбо слухала радыёстанцыі, якія вяшчаюць з краінаў ЭЗ. Акрамя таго, амаль дзьве трэція (58,3%) беларусаў ня маюць доступу да інтэрнэту. Нарэшце, ЭЗ ня здолеў аказаць у Беларусі істотнай падтрымкі незалежнаму друку. Застаецца ўсё менш ды менш незалежных газэт, якія да таго ж выключаныя зь дзяржаўнай сеткі дыстрыбуцыі. У дадатак журналістаў, якія адмаўляюць самацэнзуру, надта часта перасьледуюць за паклёп на афіцыйных асобаў.

Эўрапейская палітыка да Беларусі стала прадметам больш ажыўленых дэбатаў паміж дзяржавамі-членамі ЭЗ пасьля пашырэньня ў 2004 г. Новыя дзяржавы-суседкі Беларусі, якія ўвайшлі ў ЭЗ, выступаюць за аднаўленьне палітычнага дыялёгу ды ўмацаваньне гандлёвых адносінаў. Нягледзячы на публікацыю свайго неафіцыйнага дакумэнта, у якім адлюстраваны прынцыповы бескампрамісны падыход, Камісія запрасіла таксама беларускіх другарадных афіцыйных асобаў (г. зн. намесьніка міністра замежных спраў) у Брусэль і арганізавала пасьля энэргетычнай крызы перамовы па энэргетычным супрацоўніцтве. Да таго ж цяпер, калі такія суседкі Беларусі, як Польшча, Літва і Латвія, ўступілі ў ЭЗ ды пачалі выказваць сваю зацікаўленасьць Беларусьсю на ўзроўні ЭЗ, выглядае, утварыўся пэўны вакуўм у каардынацыі. Напрыклад, ЭЗ у сьнежні 2006 г. сьпярша ня мог выключыць Беларусь з УСП дзеля супраціву з боку Польшчы й Літвы, якія баяліся, што гэта прынясе шкоду іх эканомікам. Кансэнсус быў нарэшце дасягнуты праз шэсьць месяцаў у чэрвені 2007 г.

Існуе таксама пытаньне аб тым, як палітыку ЭЗ да Беларусі ўспрымаюць усходнія дзяржавы-ўдзельніцы ЭПС. Дзяржавы ЭПС схільныя успрымаць свае адносіны з ЭЗ як чыста двухбаковыя ды не зьмяшчаюць іх у шырэйшы рэгіянальны кантэкст, прадугледжаны ЭПС. У выніку дзяржавы ЭПС не заўсёды падтрымліваюць палітыку ЭЗ да Беларусі. З прычыны зразумелых культурна-гістарычных сувязяў ды, перш за ўсё, гандлёвых дачыненьняў Украіна, Малдова й Грузія не заўсёды салідарызуюцца з заявамі Супольнай замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі (Common Foreign & Security Policy) ЭЗ па Беларусі; яны не падпісаліся пад забаронай на выдачу віз, уведзенай ЭЗ, і, напэўна, ня маюць намеру ўводзіць гандлёвых санкцыяў.

Калі дачыненьні паміж ЭЗ і Ўкраінай ператворацца ў «гісторыю посьпеху» ЭПС, то гэта зможа зрабіць пэўны ўплыў на Лукашэнку. Найбольш кідаецца ў вочы тое, што на працягу лета 2007 г. Украіна й ЭЗ дасягнулі дамоўленасьці аб аслабленьні шэнгенскіх візавых абмежаваньняў да ўкраінцаў, якая ўвайшла ў сілу ў студзені 2008 г. А вось для беларусаў у той самы час кошт шэнгенскіх віз вырас (да 60 эўра). Гэта тым больш ускладніла жыцьцё народу Беларусі, бо краіна мяжуе з трыма новымі дзяржавамі-членамі ЭЗ, Польшчай, Літвой і Латвіяй, якія сталі часткай шэнгенскай зоны 21 сьнежня 2007 г. Падобна, ЭЗ і Ўкраіна рыхтуюцца да перамоваў пра паглыбленае пагадненьне аб свабодным гандлі, якое істотна палепшыла б доступ абодвух бакоў да рынкаў, тады як Беларусь сутыкаецца з гандлёвымі санкцыямі.

5. Высновы і рэкамэндацыі

ЭЗ мае ў сваіх руках няшмат эфэктыўных мэханізмаў узьдзеяньня на беларускі рэжым. Яго дасягненьні ў дэмакратызацыі па сягоньняшні дзень застаюцца досыць сьціплымі, паколькі ЭЗ можа мала зрабіць без супрацоўніцтва з боку беларускіх уладаў. Аднак беларускія ўлады жадаюць распачаць супрацоўніцтва з ЭЗ па шэрагу канкрэтных галіновых пытаньняў. Палітычныя рэжымы Цэнтральнай Азіі маюць шмат супольнага зь Беларусьсю.У дадатак Менск, здаецца, не выступае супраць наладжваньня нейкага палітычнага дыялёгу з ЭЗ, бо гэта можа таксама на пэўны час выбіць козыры з рук апазыцыі. ЭЗ у 2007 г. рабіў таксама спробы распрацаваць стратэгію па Цэнтральнай Азіі, з краінамі, чые палітычныя рэжымы маюць шмат супольнага зь Беларусьсю. Таму ЭЗ можа разгледзець шэраг дадатковых захадаў у дачыненьні да Беларусі, як, напрыклад:

  • Прапанаваць пачаць дыялёг па правох чалавека (асабліва па ўвядзеньні маратора на сьмяротнае пакараньне, якое ў апошнія гады выкарыстоўвалася радзей, вызваленьні палітычных вязьняў ды спыненьні перасьледу НДА і палітычных актывістаў).
  • Прапанаваць пачаць дыялёг аб аказаньні дапамогі ЭЗ арганізацыям беларускай грамадзкай супольнасьці й студэнтам (з мэтай зьняцьця перашкодаў, якія не даюць дапамозе ЭЗ эфэктыўна даходзіць да НДА й студэнтаў).
  • Прапанаваць прамую дапамогу — у адрозьненьне ад проста фінансаваньня замежнага вяшчаньня — вольнаму друку й СМІ ў Беларусі для асьвятленьня падзеяў у ЭЗ пры дапамозе моўных курсаў, навучальных праграм ды паездак у Брусэль. Такая прамая падтрымка можа палягаць на фінансаваньні ў Брусэлі шэрагу беларускіх «карэспандэнтаў у ЭЗ», якія б друкавалі свае рэпартажы па эўразьвязаўскай тэматыцы ў сваіх мясцовых газэтах.
  • Зьнізіць кошт за візу з 60 да 35 эўра для пэўных катэгорыяў людзей (не прапануючы пры гэтым поўнага зьмякчэньня візавага рэжыму), напрыклад, студэнтам, навукоўцам, бізнэсоўцам, праваабаронцам, прадстаўнікам грамадзянскай супольнасьці, журналістам ды г. д.
  • Працягваць тэхнічныя кансультацыі па супрацоўніцтве ў сфэры энэргетыкі ды дэкляраваць гатоўнасьць ЭЗ да інвэстыцый у энэргетычную інфраструктуру Беларусі.
  • Іншымі захадамі, якія б можна было разглядаць на больш аддаленую пэрспэктыву, пры ўмове, што прыведзеныя вышэй меры будуць выкананыя пасьпяхова, зьяўляюцца:

  • Распрацаваць у аднабаковым парадку Плян дзеяньняў ЭЗ-Беларусь, які б дапоўніў неафіцыйны дакумэнт Эўрапейскай Камісіі ад сьнежня 2006 г. ды канкрэтызаваў прапанову па ЭПС.
  • Далучыць Беларусь да адпаведных рэгіянальныя ініцыятывы па супрацоўніцтву, напрыклад, да «Паўночнага вымярэньня» (дзе б Беларусь заахвочвалася да ўдзелу ў супрацоўніцтве на ўзроўні экспэртаў). А таксама, магчыма, да «Сынэргіі Чорнага мора», якая ахопіць усходняе вымярэньне ЭПС ды дапоўніць галіновыя праграмы ЭЗ ў такіх сфэрах, як міграцыя, памежная ахова, барацьба з арганізаванай злачыннасьцю, бясьпека, энэргетыка, транспарт, экалёгія, каб падрыхтавацца да магчымага ўключэньня Беларусі ў ЭПС.
  • Гарантаваць падтрымку ўключэньню Беларусі ў Раду Эўропы ў якасьці паўнапраўнага члена пры ўмове вырашэньня праблемаў з правамі чалавека.
  • Гарантаваць падтрымку інтэграцыі Беларусі ў СГА.
  • У адказ беларускія ўлады маглі б пачаць рабіць невялікую колькасьць сымбалічных крокаў з малой палітычнай цаной са сьпісу ЭЗ захадаў па дэмакратызацыі, як напрыклад:

  • Вызваліць усіх палітычных вязьняў. Гэта быў бы надзвычай сымбалічны жэст для ЭЗ ды беларускай апазыцыі, які не выглядае палітычна рызыкоўным для Лукашэнкі, чыя папулярнасьць застаецца высокай.
  • Увесьці маратор на сьмяротнае пакараньне.
  • Устрымлівацца ад абструкцыі працэсу рэгістрацыі і эфэктыўнага правядзеньня кампаніі кандыдатамі ад апазыцыі на надыходзячых парлямэнцкіх выбарах у 2008 г.
  • Дазволіць рэгістрацыю беларускіх НДА, што забясьпечыла б большую празрыстасьць у дзейнасьці арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці, а таксама дазволіла б НДА дзейнічаць свабодна і адкрыта.
  • Палепшыць умовы для прафсаюзаў, каб рухацца ў накірунку зьняцьця гандлёвых санкцыяў ЭЗ (беларускія ўлады разглядалі крокі ў дадзеным напрамку).
  • Энэргетычная крыза ў студзені 2007 г. паміж Расеяй і Беларусьсю магла зрабіць Лукашэнкаў рэжым больш насьцярожаным да Расеі ды, магчыма, больш схільным да пошуку шляхоў паразуменьня з ЭЗ. Энэргетычнай бясьпекай заклапочаныя як Беларусь, так і ЭЗ. Калі тэхнічнае супрацоўніцтва ў гэтай галіне акажацца пасьпяховым, яно зможа падмуркам для супрацоўніцтва ў іншых сфэрах9.

      8 Глядзі, напрыклад, the Conclusions of the European Council of 8—9 March 2007, а таксама the European Council’s Action Plan (2007—2009) for an Energy Policy for Europe (PDF).

       
    Галоўная перашкода на шляху дачыненьняў паміж ЭЗ і Беларусьсю палягае ў тым, што ў стратэгічным пляне Беларусь перад сабой, у адрозьненьне ад Украіны, Малдовы й Грузіі, не паставіла задачу ўступленьня ў ЭЗ.

    З ангельскай пераклаў Алесь Картэль
    паводле http://www.ceps.eu

    Дадатак 1.

    Меры па дэмакратызацыі, якіх дамагаецца ЭЗ

  • Павага да права народу Беларусі дэмакратычна выбіраць сваё кіраўніцтва — да яго права азнаямляцца з усімі паглядамі і бачыць усіх кандыдатаў падчас выбараў; да права кандыдатаў ад апазыцыі і іх прыхільнікаў праводзіць выбарчую кампанію безь перашкод, перасьледу й зьняволеньня; да незалежнага назіраньня за выбарамі, у тым ліку з удзелам беларускіх недзяржаўных арганізацыяў; да іх свабоды выражэньня сваёй волі й справядлівага падліку галасоў.
  • Павага да права народу Беларусі на незалежную інфармацыю ды на свабоду самавыражэньня, напрыклад, дазваляючы журналістам працаваць безь перашкод і перасьледу, не закрываючы газэтаў або перашкаджаючы іх дыстрыбуцыі.
  • Павага да правоў няўрадавых арганізацыяў як важнай часткі здаровай дэмакратыі — не дапускаючы перашкодаў іх легальнаму статусу, перасьледу і нападак на членаў НДА, а таксама дазваляючы ім атрымліваць міжнародную дапамогу.
  • Вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў — членаў дэмакратычных апазыцыйных партыяў, членаў НДА ды звычайных грамадзянаў, арыштаваных падчас мірных дэманстрацыяў ці сходаў.
  • Правядзеньне скрупулёзнага і незалежнага расьсьледаваньня ці перагляду справаў зьніклых людзей (маюцца на ўвазе справы А. Красоўскага, В. Ганчара і інш. — Рэд.)
  • Забясьпечыць права народу Беларусі на незалежную і непрадузятую судовую сыстэму, пры якой судзьдзі ня будуць падлягаць палітычнаму ціску, адвольнаму ды неабгрунтаванаму крымінальнаму перасьледу або палітычна матываваным прысудам, як зьняволеньне грамадзянаў за мірнае выражэньне сваіх паглядаў.
  • Спыненьне практыкі адвольных арыштаў і затрыманьняў, а таксама кепскага абыходжаньня зь вязьнямі.
  • Павага да правоў і свабод тых беларускіх грамадзянаў, якія належаць да нацыянальных меншасьцяў.
  • Павага да правоў працоўнага народу Беларусі, да яго права аб’ядноўвацца ў прафсаюзы ды да права прафсаюзаў змагацца ў абарону правоў народу.
  • Павага да правоў прадпрымальнікаў Беларусі працаваць бязь лішняга ўмяшальніцтва з боку ўладаў.
  • Далучэньне да іншых краінаў Эўропы, якія скасавалі сьмяротнае пакараньне.
  • Разблякаваньне ліній падтрымкі, якую АБСЭ, ЭЗ ды іншыя арганізацыі прапануюць Беларусі, каб памагчы ёй паважаць правы свайго народу.
  • Крыніца: Неафіцыйны дакумэнт Эўрапейскай камісіі «Што Эўрапейскі Зьвяз можа прынесьці Беларусі», 5 сьнежня 2006 г.

    9 Эўрапейская Камісія фактычна толькі што заявіла (28 студзеня 2008 г.) аб тым, што далейшыя тэхнічныя сустрэчы па энэргетыцы, транспарту й экалёгіі будуць мець месца пасьля вызваленьня Беларусьсю трох палітычных вязьняў (А. Казуліна, А. Клінава і А. Здвіжкова. — Рэд.).

    Пачатак  Цалкам Форум

    № 1-2 (64-65) 2008

    да Зьместу

    Праект ARCHE

    да Пачатку СТАРОНКІ


    Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
    Copyright © 1998-2008 ARCHE "Пачатак" magazine
    Апошняе абнаўленьне: 2008/06/15