A R C H E | П а ч а т а к | № 3 (66) - 2008 |
Пачатак Цалкам Форум |
|
|
||||||||||||||||||||
Майкл Урбан | |||||||||||||||||||||
Майкл Урбан Алгебра савецкай улады Цыркуляцыя эліт у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы (1966—1986)
Прысвячаецца Змест
1.Метад, мадэль і гістарычныя падваліны ПрадмоваЗадума гэтай кнігі зарадзілася ў Маскве каля васьмі гадоў таму. Непасрэднай нагодай стаў прыступ бяссонніцы, выкліканы ў той раз не маімі звычайнымі мітрэнгамі — болем у галаве ці спіне, грашовымі стратамі — а адным пытаннем, якое ўзнікала і ўзнікала і якога мне ніяк не ўдавалася пазбегнуць: як жа гэтая сістэма працуе? Мімалётныя ўражанні на вуліцы, у канторы, у кавярні далі мне веды пра тое, чаго я не навучыўся ў аўдыторыі і бібліятэцы. Я ўцяміў, што, ведаўшы датуль нямала пра Савецкі Саюз, пра асноўныя законы яго функцыянавання я не ведаў нічога. У мяне проста не было паняццяў, каб асэнсаваць разнастайнасць супярэчлівых феноменаў, з якімі сутыкаўся, і не хапала метаду, які адпавядаў бы задачы. Гэтая кніга ні ў якім разе не ахоплівае падваліны савецкага ладу, аднак ёсць спробай у гэтым кірунку. Таму адной з яе мэтаў з’яўляецца наданне належнай увагі метаду. Пад «метадам» я маю на ўвазе не больш чым асаблівы сродак пагляду на свет, які загадзя тлумачыць, як мы можам сістэматызаваць набор фактаў і ідэй, што ў іншым выпадку засталіся б цьмянай для пазнання сумессю. Мы заўсёды абапіраемся на метад — ці то калі чытаем газету, ці то калі пішам кнігу пра савецкія эліты. Мая асноўная думка заключаецца ў тым, каб прызнаць залежнасць даследчыка ад метаду і (паўтаруся) надаць яму належнае, успрымаць яго ўсур’ёз. Гэткая арыентацыя на метад не азначае, на мой одум, ні знікнення аб’екта даследавання за нейкімі «чыстымі абстракцыямі», ні таго, што аб’ект ператвараецца ў сасуд, які можа запаўняцца і спусташацца дзеля чыста метадалагічных практыкаванняў. Я б сцвярджаў хутчэй адваротнае: метад можна разглядаць як сасуд і карысць ад яго — менавіта ў тым, ці здольны ён утрымаць цікавы для нас аб’ект. Больш за тое, мы не можам адасабляць аб’ект ад метаду, які яго «змяшчае», гэтаксама як не адасабляем успрыманне ад успрымальніка. Метад — сродак прывязаць аб’ект нашай зацікаўленасці да нашай зацікаўленасці аб’ектам. Праз яго мы арганізуем здабытыя звесткі паводле выбраных намі для іх катэгорый. Метад — гэта нашыя вочы. Гэтая кніга — структурнае даследаванне цыркуляцыі эліт у БССР 1960—1980-х гг. Паняцце структуры, ужыванае тут, не павінна блытацца з паняццем фармальных арганізацыйных адносін, хоць падчас яны могуць супадаць. Заміж гэтага, ідэя структуры палягае ў адыходзе ад сцвярджэння магчымасці рэдукавання фундаментальных рысаў грамадства да індывідуальных паводзін, у бачанні адносін паміж індывідамі перадусім у якасці ўпарадкаваных ці «структураваных» адпаведным чынам. Таму гэтае даследаванне, аб’ектам якога сталася беларуская палітычная эліта, мала засяроджваецца на апісанні індывідаў-носьбітаў улады. Да дабра ці да ліха, але чытач не знойдзе тут звестак, звыклых для студыяў савецкіх эліт, — асабовых характарыстык чыноўнікаў і г. д. Больш за тое, гэтая кніга пра эліту адной з нацыянальных рэспублік СССР не ўключае дадзеных аб нацыянальнай прыналежнасці чальцоў эліты. Прычына гэткіх прагалаў даволі простая. Мэта даследавання — у апісанні структураванай сістэмы як набору ўладных дачыненняў, а не чыноўнікаў, якія яе складаюць. У выніку, чыннікі, што ўплываюць на сістэму, вызначаныя ў шматлікіх працах аб савецкіх элітах (цэнтральны кантроль, рэгіянальныя ўплывы, патранажныя адносіны), паўстаюць тут у нязвыклым святле. Разглядаецца іх уздзеянне не на індывідаў пры ўладзе, а на набор адносін, якія звязваюць актараў у сістэму. Тым не менш, задумка майго наратыва — перайсці з макра- на мікраўзровень. Таму паступова ў тэксце з’яўляюцца індывіды — у кантэксце адносін, у які ўплецены іх дзеянні. У раздзеле 1 даволі дэталёва апісваецца метадалогія кнігі і разгортваецца мадэль аналізу эліты, сумяшчальная з маім падыходам. Яна процістаўляецца мадэлі, звычайна ўжыванай у падобных работах. У канцы раздзела змяшчаецца кароткае апісанне поля даследавання, Беларускай рэспублікі, дзе называюцца тыя гістарычныя фактары, што маюць дачыненне да аналізу беларускай эліты сучаснага перыяду. Раздзел 2 з’яўляецца практыкаваннем у стратыфікацыі эліт. У ім уводзіцца паняцце адносін, выбудоўваецца іерархія пасадаў, патрэбная для наступных этапаў аналізу. Адносіны паміж пасадамі выяўляюцца, у прыватнасці, у мабільнасці дзейных асоб, што рухаюцца з адной пасады на іншую. Самі пасады ранжыруюцца згодна з іх адлегласцю ад найвышэйшай пасады, якую маюць шанц дасягнуць службоўцы. Калі ёсць ясная верагоднасць, што носьбіт пасады можа заняць іншае месца ў вышэйшым пласце наменклатуры, то яго пасада ранжыруецца на адну прыступку (адзін пласт) ніжэй ад таго пласта, у які ён мае патрапіць. Пасля апісання іерархіі пасад ідуць раздзелы, у якіх сабраная і прааналізаваная большая частка эмпірычных звестак, а менавіта: уплыў цэнтралізацыі, рэгіяналізму і патранажных адносін на цыркуляцыю эліт у сістэме. У раздзеле 3, дзе вывучаецца эфект цэнтралізацыі, у «саветалагічнае элітазнаўства» ўводзіцца метад аналізу ланцужка вакансій. Ён заключаецца ў абстрагаванні ад індывідаў, іх якасцяў і канкрэтнай працы на карысць высвятлення, ці мае месца сістэмнае прадвызначэнне мабільнасці актараў пад уплывам цэнтралізаванай наменклатуры. У той самы час у названым раздзеле праводзіцца дыферэнцыяцыя паміж намінальным рангам пасады і фактычнай яе вартасцю, абумоўленай магчымасцямі шляху наверх. Таксама праводзіцца адрозненне паміж намінальнай (механізм афіцыйных прызначэнняў) і практычнай цэнтралізацыяй. Згодна з маім падыходам атрымліваецца, што апошняя аказвае вельмі малы ўплыў на працэс цыркуляцыі эліт. У раздзеле 4 схема іерархічна выбудаваных пластоў пераносіцца ў рэгіянальны кантэкст і аналіз паўтараецца. Выяўляецца, што ў рамках «рэгіянальнай» мадэлі мабільнасці можна з вялікай доляй імавернасці прадказаць рух чыноўнікаў унутры сістэмы. Аднак некаторыя характарыстыкі сістэмы на рэгіянальным узроўні не могуць быць вытлумачаны без звароту да мадэлі стратыфікаваных пасад і асабістых дачыненняў паміж актарамі, якія звязваюць апошніх у кліенцкія групы. Патранажныя адносіны — тэма раздзела 5. У выніку аналізу «ланцужкоў вакансій» на макраўзроўні, абмеркаванне на гэтым этапе пераходзіць да мікраўзроўню і засяроджваецца на індывідах, чыя мабільнасць дэманструе іх яўную ўзаемасувязь/узаемападтрымку (што дапускае наяўнасць кліентэлісцкіх адносін). Мы скарыстоўваем два спосабы, каб знайсці кліентэлізм у адносінах, а патранажныя групоўкі, вызначаныя такім чынам, становяцца прадметам даследавання на мікраўзроўні ў раздзелах, якія ідуць далей. У раздзеле 6 разглядаецца ўплыў патранажных сувязяў на тры тыпы падзей у сістэме. Па-першае, высвятляецца, ці ўплывае датычнасць да пэўнай патранажнай групоўкі на ступень мабільнасці ў сістэме для тых, хто патрапіў у яе праз разнастайныя каналы. Па-другое, ацэньваюцца шанцы на кар’ерны рост падгрупы актараў (жанчын) дзеля высвятлення, наколькі жанчыны залежаць ад патранажных груповак. Урэшце, вывучаецца значнасць «негатыўных санкцый» — афіцыйнай крытыкі, вымоў і публічна абвешчаных звальненняў, ставіцца пытанне, у якой ступені прыналежнасць да патранажнай групоўкі забяспечвае ад «негатыўных санкцый» і правакаваных імі наступстваў. У раздзеле 7 абмяркоўваюцца кадравыя змены, што адбыліся ў БССР у апошнія гады. Фракцыйная прыналежнасць, заснаваная на патранажных сувязях, здаецца найбольш важным фактарам, што абумоўлівае як працэс барацьбы за пасады, так і яе вынік. Больш за тое, паколькі працэс «змены кіраўнікоў» пачаўся ў БССР прыкладна за 2 гады да аналагічнага працэсу ў Маскве, ён шмат у якіх аспектах з’яўляецца прадвеснікам падзей, што мелі месца пасля смерці Брэжнева. Хоць брэжнеўскія наступнікі ў чымсьці вызначалі змену кіраўнікоў у Беларусі, наш аналіз паказвае, што кадравая палітыка ў рэспубліцы не можа разглядацца як сукупнасць простых эфектаў крамлёўскіх інтрыг. Хутчэй працэс цыркуляцыі эліт у Беларусі, пад якім у дадзеным выпадку разумеецца змена лідэраў, мае ўласную структуру і развіваецца паводле ўласных рытмаў. Урэшце ўнутрыбеларускія фактары выяўляюцца вырашальнымі, калі ідзецца пра пераход улады ад адной групоўкі да другой. Альбо, прынамсі, так выходзіць, калі мы бачым «за дрэвамі лес», калі прытрымліваемся метаду, што дазваляе бачыць актараў у іх адносінах міжсобку і вывучаем гэтыя адносіны паводле іх уласных законаў.
ПадзякіМне вельмі пашанцавала, што ў час працы над кнігай выпадала пачуць шмат канструктыўнай крытыкі, парад і заахвочванняў ад многіх вельмі здольных людзей. Канцэпцыя праекту выйграла ад дыскусій з Дэйвам Вілерам, Бобам Антоніа, Джэры Хафам, Гарысанам Уайтам і Дэнам Нэльсанам. Асабліва я ўдзячны тым, хто чытаў і каментаваў мой рукапіс па меры таго, як ён фармаваўся. Гэта, у прыватнасці, Рон Гіл, Стывэн Уайт, Джаэль Моўзэс, Джордж Брэслаўэр, Дэвід Лэйн, Аластар Макоўлі, Джын Хаскі, Нік Ламперт, Лэры О’Тул, Джон Хэйлман і Рэйчл Уокер. Дапамогу іншага кшталту аказвала другая група асоб. Брус Рыд забяспечыў мне не толькі карыстанне вельмі разумнай камп’ютэрнай праграмай для аналізу «ланцужкоў вакансій», але і даў нямала каштоўных парад у іншых пытаннях. Улад Туманаф, Лі Сігельман і Майкл Голдсуорт падтрымлівалі мяне ў тыя часы, калі гэта патрабавалася найбольш. Вітаўт і Зора Кіпелі знаёмілі мяне з Беларуссю і беларускімі матэрыяламі. Вірджынія Прыкет набірала чарнавыя варыянты рукапісу з пільнасцю, якую цэняць тыя, хто яе ведае. Я ўдзячны за фінансаванне праекту Нацыянальнаму Савету саветалагічных і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў і Нацыянальнаму фонду навукі (грант SES-8618055). Я хацеў бы падзякаваць Джэральду Джонсану і Робэрту Мантджою, кожны з якіх, як і дэкан майго факультэта ў Обэрнскім універсітэце, змагаліся з бюракратычнымі монстрамі ад майго імя. За дазвол перадрукаваць раней апублікаваныя ўрыўкі з маёй працы дзякую Эдварду Эльгару, а таксама рэдактарам «Slavic Review» і «British Journal of Political Science». Назвы работ, пра якія ідзе гаворка: Elite Stratification and Mobility in a Soviet Republic // David Lane (ed.) Elites and Political Power in the USSR. Aldershot: Edward Elgar, 1988; Regionalism in a Systems Perspective: Explaining Elite Circulation in a Soviet Republic // Slavic Review, Vol. 48 (Fall, 1989); Centralization and Elite Circulation in a Soviet Republic // British Journal of Political Science, Vol. 19 (Jan. 1989).
1. Метад, мадэль і гістарычныя падваліныМэтай гэтага раздзела з’яўляецца вылучэнне метада, мадэлі і аб’екта даследавання. Першы падраздзел прысвечаны асноўным тэарэтычным пытанням: менавіта, з дапамогай якой канцэпцыі мы можам прааналізаваць соцыяпалітычныя адносіны ў СССР? Як выбраць такую канцэпцыю, якая вызначала эліту (эліты) у сістэме і адначасова структуравала яе дзейнасць? Тут наш клопат — зандаванне характарыстык савецкай формы кіравання і новая пастаноўка пытанняў аб аналізе эліт у савецкім выпадку. У другім падраздзеле той самы матэрыял разбіраецца з метадалагічнай перспектывы. Тут даецца кароткі нарыс метадалогіі і выбару мадэляў у вывучэнні савецкіх эліт дагэтуль; паказваецца, што звычайны падыход, які пераносіць акцэнт на індывідуальных актараў і іх атрыбуты, мае істотныя абмежаванні — як на ўзроўні пытанняў, так і на ўзроўні высноў. Каб пераадолець гэтыя недахопы, уводзіцца метад, які непасрэдна ўключае ў аналіз сістэмныя адносіны паміж актарамі ў перыяд, калі гэтыя актары цыркулююць ва ўладнай сферы. Гэты метад, «аналіз ланцужка вакансій», і перагледжаная мадэль даследавання савецкіх эліт, вытлумачаны ў падраздзеле даволі падрабязна. Нарэшце, у трэцім падраздзеле аб’ект нашага даследавання, палітычныя эліты БССР, змяшчаюцца ў гістарычны кантэкст. Бяруцца тыя этнічныя, соцыяэканамічныя і палітычныя рысы развіцця Беларусі, якія маюць дачыненне да эмпірычнага аналізу эліт у позняй БССР.
Бюракратыя, кадры і савецкая форма арганізацыіБюракратыя, як слушна заўважыў Макс Вебер, з’яўляецца добра адладжанай і вельмі эфектыўнай сістэмай улады. У адрозненне ад многіх сучасных навукоўцаў, якія занадта вузка інтэрпрэтуюць канцэпт бюракратычнай улады, бачачы ў ёй адно залішні ўплыў фармальных арганізацый на палітычнае жыццё той ці іншай дзяржавы-нацыі, Вебер імкнуўся зразумець бюракратыю як жыццёвую праяву, што схіляецца да ажыццяўлення рацыяналізаванага сацыяльнага кантролю праз безасабовы механізм1. Слова «безасабовы» мае асаблівую важнасць для апісання бюракратычнай улады — такой, якой яе бачыў Вебер. З аднаго боку, эмпірычныя характарыстыкі сучаснай бюракратыі — наданне ўлады перадусім пасадам, а не людзям, арганізацыя і ранжыраванне такой улады ў адпаведнасці з пісанымі правіламі і г. д. — выраслі з глыбокіх зменаў у структуры сацыяльных адносін, што суправаджалі распад традыцыйнага грамадства2. Галоўнай зменай сярод іх сталася ўвядзенне таварных адносін, уласцівых капіталістычнай рынкавай эканоміцы3. Як заўважыў Маркс, стасункі гэтага тыпу маюць грамадскі характар, хоць і выступаюць як адносіны паміж рэчамі4. Але менавіта Вебер распрацаваў тэорыю, што тлумачыць месца арганізацый у сучасным свеце згодна з гэтым падыходам. У сучаснай бюракратыі, дзе індывідуальнае дзеянне праходзіць скрозь дэперсаналізаваную, звязаную правіламі структуру ўлады, ён адкрыў чалавечае ўвасабленне рэчавых адносін. Індывіды, якія працуюць у бюракратычнай сістэме, бачаць, што іх дзейнасць заўсёды абмежаваная чымсьці, што знаходзіцца па-за іхняй воляй: службовай інструкцыяй, раскладам працы. Найлепшым аналагам такога абмежавання можа служыць баланс капіталістычнай фірмы і знакамітае «падвядзенне рахункаў». Адносіны гэтага кшталту дазваляюць «думаючай» частцы бюракратычнай сістэмы мысліць на бюракратычны манер, падлічваць кошты і прыбыткі арганізацыі (а не індывідаў, якія яе складаюць) і дасканаліць яе (але не абавязкова паляпшаць індывідаў) шляхам рацыяналізацыі існага набору адносін і правілаў5.З другога боку, безасабовая форма кіравання забяспечвае прынамсі бачнасць таго, што права аддаваць каманды і іхні змест не з’яўляюцца вынікам індывідуальнай волі. Хутчэй здаецца, што ўлада і каманды, праз якія яна праяўляецца, выцякаюць з аб’ектыўнай логікі сітуацыі (і такое насамрэч здараецца). Праблема, аднак, у тым, што «аб’ектыўная логіка сітуацыі» сама будуецца на дачыненнях улады, якія працуюць тым лепш, чым лепш яны прэзентуюць сябе ў дэперсаналізаваных, «натуральных» формах, што не залежаць ад кантролю індывідаў-носьбітаў улады6. Праз механізмы кантролю, неад’емныя ад сучаснай бюракратыі, — патэнцыяльную здатнасць кожнага службоўца да падвышэння ў рангу, ролю рэкамендацыйных лістоў пры пераходзе ў іншую арганізацыю, абяцанне добрай пенсіі па выхадзе ў адстаўку і г. д. — індывідуальныя матывацыі прыводзяцца ў адпаведнасць з мэтамі арганізацыі, ствараючы такім чынам адносіны дамінацыі, ідэалам якіх служыць становішча, калі каманда начальніка ўспрымаецца падначаленым, як быццам «ён ператварае змест каманды ў правіла ўласных паводзін для ўласных патрэб»7. Фармуляванне паняцця бюракратыі ў плане вебераўскага «ідэальнага тыпа» і ўдакладненне яго сацыяльнага базісу дазваляе нам накрэсліць некаторыя важныя адрозненні «ідэальнай» бюракратычнай арганізацыі ад савецкай. Гэтыя адрозненні могуць быць паказаны і на эмпірычным узроўні. Мусім сказаць, што, бадай, занадта часта заходнія аналітыкі ўжывалі слова «бюракратыя» што да савецкай сістэмы — толькі таму, што ім кідалася ў вочы «абалонка» савецкіх арганізацый. Сапраўды, знешне яны падобныя на сучасныя бюракратычныя ўстановы (выглядае, маюць пэўную іерархію, працуюць згодна з пісьмовымі інструкцыямі і г. д.), аднак, калі мы зірнем на іх унутраную структуру і дынаміку, то ўбачым адсутнасць шэрагу элементаў, ключавых для бюракратычнага феномену ў капіталістычных дзяржавах. Разлік і рацыянальнасць, якімі славіцца бюракратыя, залежаць ад наяўнасці таварных (у прыватнасці, грашовых) адносін рынкавай эканомікі, а ў савецкім кантэксце яны або адсутнічаюць, або захоўваюцца ў сурагатным выглядзе8. Адпаведна, як паказвае вядомая работа 20-гадовай даўніны аўтарства Джэры Хафа, савецкія арганізацыі не дэманструюць адданасці прынцыпам права і рацыянальнасці ў пабудове ўладных дачыненняў — прынцыпам, якія мы назіраем у развітых капіталістычных сістэмах9. Савецкі афіцыёз, падобна, будуецца вакол некаторых небюракратычных або нават антыбюракратычных норм10 і выяўляе арыентацыі, маргінальныя для вядомых нам мадэрных бюракратычных сістэм, — такія, як тэндэнцыю да асабістай «прыватызацыі» грамадскай пасады11. Ведаючы пра ўсё гэта, некаторыя навукоўцы пачалі трактаваць савецкія арганізацыі як варыянты вебераўскай дамадэрнай патрыярхальнай бюракратыі12. Аднак нас менш цікавяць тэрміналагічныя нюансы, чым пытанне, як савецкія арганізацыі структуруюць дзейнасць сваіх членаў. У ранейшым даследаванні я зрабіў выснову, што савецкі апарат заснаваны на «слабых структурах», якім адносна кепска ўдаецца падтрымліваць дамінаванне ў вебераўскім сэнсе. Уваходзячы ў рэзкі кантраст з безасабовымі бюракратычнымі адносінамі, сукупнасць персаналізаваных адносін у савецкай форме арганізацыі ўлады спрыяе структураванню індывідуальных дзеянняў вакол непасрэдных і агульнапрынятых заахвочванняў, якія маюць малое дачыненне (калі ўвогуле маюць) да выканання каманд намінальных начальнікаў13. Карыстаючыся мовай сучаснай сацыялогіі, з аднаго боку мы можам вылучыць моцныя (безасабовыя) структуры і слабыя (міжасабовыя) узаемасувязі14, якія асацыююцца з бюракратыяй у развітых заходніх дзяржавах, а з другога, у савецкіх арганізацыях — слабыя структуры і моцную залежнасць ад асабістых узаемасувязяў. Такім чынам, у савецкім кіраўнічым апараце выяўляецца магутны асабовы элемент, што ў рамках дадзенага даследавання вядзе да двух істотных вывадаў. Па-першае, адносная слабасць фармальных структур у СССР у вызначэнні канкрэтных дзеянняў сваіх членаў перасцерагае нас ад паспешлівых высноў адносна ўзаемадачыненняў паміж актарамі, што граюць у сістэме розныя арганізацыйныя ролі. Адрозна ад заходніх бюракратычных сістэм, дзе названыя ролі часцей за ўсё даволі добра вызначаны і стасуюцца міжсобку, той, хто мае справу з савецкімі ўстановамі, не ўступае ў гатовыя дачыненні бюракратычнага тыпу. Ролі і дачыненні ў такіх установах маюць моцны дамешак асабовасці, які адкрывае шлях да частых дыскусій адносна зместу роляў і стасункаў актараў15. Таму даследчык савецкіх арганізацый мусіць перадусім вывучаць іх кадры, бо менавіта на гэтым узроўні, а не на ўзроўні фармальных адносін падпарадкавання, будуюцца асновы арганізаванай дзейнасці. Па-другое, даследчык кадраў непазбежна ўцягваецца ў праект, які выходзіць за рамкі праблем, звязаных з дзейнасцю работнікаў у бюракратычнай адзінцы. Даследаванні персаналу ў савецкай сістэме належаць да сферы ўладных дачыненняў значна ў большай ступені, чым у «прасунутых» капіталістычных грамадствах. Калі мы разглядаем пытанне аб тым, як улада пабудавана ў СССР, як палітычнаму механізму ўдаецца (ці не ўдаецца) забяспечыць выкананне сваіх рашэнняў падначаленымі, становіцца відавочным, што асноўным рухавіком гэтага механізму з’яўляецца размеркаванне пасад сярод службоўцаў. Начальнікі ў савецкіх установах няздольныя прапанаваць пазітыўныя стымулы для работнікаў (павышэнне заробкаў, удзел у бізнесе, прапанова партнёрства і г. д.), але не могуць і ўжыць санкцыі, прынятыя на Захадзе — савецкім работнікам не пагражае беспрацоўе. Таму савецкія начальнікі ўскладаюць спадзяванні перадусім на абмен прызначэннямі і павышэннямі па службе, чакаючы ад падначаленых адданасці духу сваіх дырэктыў. Такім чынам, вывучаючы мабільнасць эліт у савецкім кантэксце, мы ў той самы час вывучаем канкрэтную працу гэтага найважнейшага інструмента ўлады. Агляд літаратуры аб савецкіх элітах дазваляе нам сцвярджаць, што яе аўтары часта трапляюць пад уплыў дапушчэнняў адносна бюракратычнай сістэмы, якія не працуюць у савецкім кантэксце. Метадалогія дадзенага даследавання можа быць патлумачана і паводле кантрасту з: а) асноўнай мадэллю, якая наклала адбітак на пераважную большасць заходніх даследаванняў у гэтай галіне; б) адмысловай метадалогіяй, якой карысталіся заходнія саветолагі.
Мадэлі і метадыАсноўная мадэль, на якую абапіраліся заходнія саветолагі — даследчыкі эліт, можа быць названа мадэллю16 «сышоў-прыйшоў». У ёй выкарыстоўваліся звесткі пра пасады тых ці іншых індывідаў, іх «кругабег» (г. зн. колькасць пасад, якія перайшлі «з рук у рукі», нярэдка на нейкі перыяд часу), старыя і новыя носьбіты пасад вывучаліся з пункту гледжання ўзросту, нацыянальнасці, адукацыі, полу, вопыту працы і г. д.17. Мадэль мабільнасці «сышоў-прыйшоў» была распрацаваная, каб даць нам: 1) паказнік «цякучасці кадраў»; 2) агульны партрэт носьбітаў пасад; 3) інфармацыю пра якасці, патрэбныя прэтэндэнтам на пасады. Даследаванні гэтага тыпу дазволілі стварыць серыю карцінак, якія час ад часу мяняюцца і дазваляюць аналітыкам рабіць пэўныя заявы пра склад эліт, а таксама прадказваць тэндэнцыі, сыходзячы са зменаў у гэтым складзе. Аднак, як адзначыў Багдан Гарасыміў, «мы яшчэ не патлумачылі з’яву, уціснутую ў класічнае паняцце «цыркуляцыі эліт»… так і не адказалі на пытанне «як яны цыркулююць?»18.Прычына захавання гэтага прагалу ў вывучэнні савецкага лідэрства дастаткова простая: у мадэлі «сышоў-прыйшоў» няма ні тэорыі, ні эмпірычнага рэферэнта цыркуляцыі. Фактычна гэтая мадэль мае справу не з працэсам цыркуляцыі эліт, а з нечым зусім іншым: з асабістымі характарыстыкамі службоўцаў. Засяроджваючыся на змене індывідаў на пасадах і аналізуючы ў першую чаргу іх асабістыя рысы, аналітыкі абмяжоўваюць свае асноўныя пытанні і часам абыходзяць галоўнае, на маю думку, пытанне: што цыркуляцыя эліт можа расказаць нам пра палітычную ўладу ў СССР? Даследаванні тыпу «сышоў-прыйшоў»19 вядуць хутчэй да пастаноўкі пытанняў, выражаных у схеме 1.120:
Згодна з гэтым падыходам персанальныя характарыстыкі індывідаў, прызначаных на высокія пасады ў СССР, трактуюцца як фактары, вызначальныя для стану эліты ў дадзены момант. Такім чынам эліта разглядаецца з перспектывы асабістых якасцяў яе чальцоў, і гэтыя якасці, змены якіх фіксуюцца ў лангіцюдных даследаваннях, разглядаюцца як вызначальнікі палітычнага кірунку або як індыкатары зменаў савецкай палітычнай сістэмы. Тут назіраецца негалосны ўплыў «бюракратычнай» мадэлі. Часам для ацэнкі палітычнага кірунку скарыстоўваюцца атрыбуты чальцоў эліт, часам — публічныя заявы кіраўнікоў21. Падобныя заявы лічацца важнымі самі праз сябе, бо дапускаецца, што савецкая «бюракратыя» можа ці будзе ўвасабляць іх на практыцы. Што да другога адрознення, якое мы тут абмяркоўваем, было слушна зазначана (В. Банс), што даследчыкі савецкіх эліт ускладалі свае спадзевы выключна на «метадалагічны індывідуалізм» як прынцып эмпірычнага аналізу22. Як мы бачылі пры разглядзе мадэлі «сышоў-прыйшоў», гэты падыход разглядае індывідаў і іх атрыбуты ў якасці базавай адзінкі аналізу і спрабуе вытлумачыць праз іх палітыку або змены ў сістэме. Логіка гэтага метаду цягне за сабою пэўны скачок ад складзеных разам характарыстык індывідаў да характарыстыкі сістэмы, да якой індывіды належаць. Тут адсутнічае метад, арыентаваны на ўзровень самой сістэмы (хоць мы маглі б вызначыць яе ў пэўны момант), метад, пры якім адзінкай аналізу з’яўляюцца адносіны паміж індывідамі, а не самі індывіды. Калі метадалагічны індывідуалізм можа ўбачыць цыркуляцыю эліт толькі як вынік індывідуальных выбараў або інтэнцый23, з дапамогай метаду, што аддае перавагу сістэмным адносінам, можна ўбачыць цыркуляцыю як інтэрактыўны набор магчымасцяў і абмежаванняў, на які індывіды як такія рэагуюць, але які не кантралююць24. Зразумела, што «звыклыя» даследаванні мабільнасці эліт істотна пашырылі нашы веды пра індывідаў, якія ў той ці іншы момант належалі да эліт(ы) у СССР. Больш за тое, перамены ў характарыстыках элітных службоўцаў нейкім чынам адбіваюцца на паводзінах кіраўніцтва. Напрыклад, біяграфіі новага пакалення кіраўнікоў, рост іх адукацыйнага ўзроўню, не могуць не ўплываць на іх погляды і з’яўляюцца важным фактарам для ацэнкі сучаснай эліты. Але, дарма што засяроджанасць на індывідах можа многае сказаць нам аб арыентацыях чальцоў эліты ў дадзены момант часу, яна не вельмі пасуе да вывучэння набору адносін, што парадкуюць дзейнасць гэтых індывідаў. Не адказвае яна і на пытанне, як самі гэтыя адносіны могуць быць зменены. Мы можам запоўніць прагал у метадалогіі, прызнаўшы, што індывід — не выключны аб’ект аналізу. Паколькі мы маем намер прааналізаваць адносіны паміж індывідамі, якія структуруюць сваю канкрэтную дзейнасць, нам патрэбны метад, які б улучаў у сябе паняцце адносінаў. Мы маем таксама перафармуляваць канцэптуальную мадэль, што абрамляе наш эмпірычны аналіз савецкіх эліт. Метад ланцужка вакансій, распрацаваны Гарысанам Уайтам25, здаецца асабліва прыдатным для нашых мэтаў. Ён заключаецца ў абстрагаванні ад індывідаў і ў звяртанні ўвагі на пасады, асабліва на тыя, якія аказаліся вакантнымі. Як толькі вакансія з’явілася, яна можа цыркуляваць у сістэме пасадаў і сфармаваць ланцуг. Гэта значыць, калі вакансія запаўняецца якім-небудзь «чалавекам сістэмы», ён вызваляе сваю пасаду і стварае іншую вакансію, якую, у сваю чаргу, займае іншы «чалавек сістэмы» і г. д., пакуль ланцуг не выходзіць за межы сістэмы (наймаецца аўтсайдэр). Гэты працэс можа быць разгледжаны таксама як ланцуг актараў, чый рух у сістэме супрацьлеглы руху вакансій. Схема 1.2 ілюструе гэты працэс пры дапамозе гіпатэтычнага прыкладу. Вакансія з’явілася на пасадзе 1 пасля адстаўкі актара А. Паколькі В закрывае вакансію на пасадзе 1, сыходзячы з пасады 2, вакансія «мігруе». Урэшце, пасаду 5 займае пазасістэмны актар F, і ланцужок спыняецца.
У наступных раздзелах мы пакажам некаторыя канцэптуальныя і матэматычныя аспекты мадэлі вакансій, ужываючы іх для аналізу нашых дадзеных. Мы бачым істотныя перавагі гэтай мадэлі для мэтаў даследавання савецкіх эліт26. Па-першае, яна запаўняе прабел, вызначаны намі ў мадэлі «сышоў-прыйшоў» — у тым, што тычыцца праблемы цыркуляцыі. Мадэль вакансій аналітычна ўключае паняцце цыркуляцыі і прапануе непасрэдную эмпірычную інтэрпрэтацыю: вакансіі цыркулююць у ланцугу. Па-другое, цыркуляцыя вакансій бярэцца ў вымярэнні адносін, ланцуг цыркуляцыі сведчыць аб падзеях у сістэме, якія эмпірычна звязаныя. Гэта ілюстравана ў схеме 1.2, дзе актар F уваходзіць у сістэму дзякуючы магчымасці, якая адкрылася пасля падзей, што мелі мала дачынення (калі ўвогуле мелі) да яго/яе інтэнцый і рашэнняў. Схема паказвае, што адстаўка A і наём F звязаныя, аднак, калі б мы засяроджваліся на індывідах і іх атрыбутах, мы б гэтага не заўважылі. Гэткае бачанне цыркуляцыі эліт дазваляе нам таксама ўнесці пэўныя змены ў звыклую мадэль даследавання савецкіх эліт. Мадэль, паказаная на схеме 1.3, звязвае мабільнасць эліт з пытаннем палітычных дасягненняў у кантэксце пераменных, што ўплываюць на працэс цыркуляцыі27: цэнтралізацыя, рэгіяналізм і патранаж.
Хоць просты аналіз палітычных дасягненняў у БССР выходзіць за рамкі дадзенага даследавання, у гэтай мадэлі падкрэсліваецца той факт, што, аналізуючы мабільнасць эліт, мы адначасова вывучаем адносную вагу фактараў, якія ўплываюць на такія дасягненні. Успамінаючы наша абмеркаванне «бюракратыі» ў савецкім кантэксце, мы можам разглядаць прысутнасць эфектыўнай цэнтралізацыі ў працэсе цыркуляцыі эліт як прыкмету структурнай моцы ў разгортванні палітычнай улады. У гэтым плане палітычны цэнтр, ці то на саюзным, ці то на рэспубліканскім узроўні, будзе разглядацца як непасрэдны рухавік мабільнасці эліт і, такім чынам, размеркавальнік дабротаў (пасад, кар’ернага росту), якія ён можа абмяняць на выкананне абавязкаў. Што да рэгіяналізму і патранажу, яны ўплываюць на цыркуляцыю эліт у адваротным кірунку, спрыяючы персаналізацыі адносін у афіцыйных установах Беларусі, раздрабняючы кантроль над працэсам падбору кадраў і, як вынік, над палітычным працэсам увогуле. Нарэшце, метад, ужываны ў гэтым даследаванні, дазваляе разглядаць мабільнасць актараў у сістэме як у дыяхранічным, так і ў сінхранічным плане. Звычайна мабільнасць разглядаецца ў дыяхранічным ключы: як серыя імгненных фотаздымкаў, якія, будучы параўнанымі, дэманструюць пэўныя змены ў складзе эліты. Дыяхранічны падыход з’яўляецца асноўным, калі ідзецца аб зменах, і, адпаведна, даволі часта ўжываецца ў гэтым даследаванні. Аднак, гэтаксама як метад ланцужка вакансій дазваляе нам убачыць сувязь паміж, здавалася б, незвязанымі падзеямі ўнутры сістэмы, ён адкрывае іншую перспектыву, якая вядзе да сінхранічнай ацэнкі мабільнасці і яе эфектаў. З гэтай перспектывы мы бачым падзеі так, як быццам яны адбываюцца адначасова. Калі мабільнасць разглядаецца ў сінхроннай перспектыве, яна можа быць скарыстана па-новаму: для вылучэння спецыфічных рыс усёй сістэмы. У наступных раздзелах для вызначэння іерархічнай структуры сістэмы, маштабу ўздзеяння цэнтралізацыі, рэгіянальных уплываў і патранажу на цыркуляцыю ўнутрысістэмных эліт ужываецца сінхранічнае бачанне мабільнасці. Аднак, перш чым пераходзіць да эмпірычнага аналізу ўплыву гэтых фактараў на цыркуляцыю эліт у БССР, трэба сказаць некалькі слоў пра гісторыю краіны — месца разгортвання падзей.
Гістарычны нарысПры абмеркаванні гісторыі любога ўсходнееўрапейскага народа наратыў непазбежна трапляе ў семантычнае поле, адзначанае такімі словамі, як «цяжкі», «пакутны», «трагічны». Да гісторыі Беларусі яны асабліва пасуюць. Сам назоў, «Белая Русь» (Беларусь), служыць ілюстрацыяй сказанага. Упершыню ён з’явіўся як палітычна-адміністрацыйнае найменне рускіх земляў, свабодных ад даніны захопнікам-татарам. Яго першае афіцыйнае ўжыванне ў дакументах датуецца 1667 г. — «Белай Руссю» расійскі ўрад называў заходнія землі, забраныя ў літоўска-польскай дзяржавы. Аднак да XIX ст. гэтая назва не ўвайшла ў народную мову. У тым самым XIX ст. яна была, зрэшты, забаронена для афіцыйнага ўжывання, бо лічылася носьбітам «нацыяналістычных», сепаратысцкіх адценняў28. Гістарычна Беларусі выпала быць скрыжаваннем, адносна «адсталым» краем, дамінаваным і эксплуатаваным суседзямі.Доўгая эпоха прыгону была ў Беларусі асабліва жорсткай, яна затрымлівала і нават кіравала ў адваротны бок развіццё шырокіх мас насельніцтва. Цяжар тых, хто мусіў працаваць на беларускай зямлі, быў яшчэ цяжэйшым з-за таго, што паноў ад прыгонных аддзялялі не толькі эканамічныя і сацыяльныя адрозненні: дадаваліся нацыянальныя, моўныя і рэлігійныя, бо землямі валодалі пераважна палякі і рускія. У выніку прыгонныя беларусы знаходзіліся ва ўмовах, калі дадатныя рысы феадальнага патэрналізму сціраліся, а жорсткая эксплуатацыя ў той самай меры ўзрастала. Прыкметай таго, як гэты своеасаблівы тып феадалізму замарозіў развіццё беларускага народа, можа служыць той факт, што паганскія традыцыі і прымхі, падобныя да апісаных Машэ Левіным у Расіі29, захоўваліся ў Беларусі даўжэй, чым дзе-небудзь яшчэ ў славянскім свеце30. Эканамічныя і дэмаграфічныя змены, якія сігналізуюць прыход таго, што мы прывыклі называць «мадэрным грамадствам», адбыліся ў Беларусі пазней, чым у іншых еўрапейскіх частках Расійскай імперыі. Калі яны і прыходзілі, то этнічныя беларусы зазвычай «выпадалі» з іх. Ва ўсёй Расійскай імперыі ў 1897 г. індустрыяльныя рабочыя складалі прыкладна 1,43 % насельніцтва. У Беларусі ж гэты паказнік сягаў толькі 0,5 %, і сярод рабочых было шмат тых, хто быў прыехаў з іншых частак імперыі31 ў пошуках працы на новых індустрыяльных прадпрыемствах, заснаваных пераважна дбаннем «замежнага» (г. зн. польскага або расійскага) капіталу32. Уяўляецца, што развіццё нацыянальнай свядомасці ў народаў Усходняй Еўропы было абумоўлена пэўным этапам сацыяльных і дэмаграфічных зменаў. Гэты этап пачынаўся з канцэнтрацыі крытычнай масы тубыльцаў у гарадах, прычым сацыяльная дыферэнцыяцыя насельніцтва набывала маштабы, дастатковыя, каб спарадзіць нацыянальную інтэлігенцыю, якая, у сваю чаргу, спараджала нацыянальную ідэю. Ідэя, што пашыралася праз нацыянальную літаратуру, уцягвала шырэйшыя масы насельніцтва ў атаясамленне з нацыяй па меры таго, як пісьменнасць распаўсюджвалася ў грамадстве33. Усе гэтыя ўмовы адсутнічалі ў Беларусі. Так, паводле перапісу насельніцтва 1897 г., толькі малая доля жыхароў найбуйнейшых беларускіх гарадоў (7,3 %) гаварыла па-беларуску34. Гарады былі апанаваныя палякамі, рускімі, літоўцамі і яўрэямі, і менавіта гэтыя групы фармавалі прафесійныя і дзелавыя асяродкі. Беларускамоўныя жыхары гарадоў наймаліся пераважна як простыя рабочыя і прыслуга35. Як мы бачым, масы беларускага насельніцтва заставаліся прывязаныя да зямлі і ў пераважнай большасці былі ізаляваныя ад уплываў, што абуджалі нацыянальную свядомасць у народаў Усходняй Еўропы. У Беларусі не толькі назіраўся найменшы адсотак пісьменных людзей у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі, але і беларускі фальклор быў пазбаўлены якой бы там ні было нацыянальнай ідэі, а засяроджваўся на ідэі чалавека і яго (няшчаснага) лёсу36. Такім чынам, у адрозненне ад іншых народаў Усходняй Еўропы, у беларусаў адсутнічала і паняцце нацыі, якое перадавалася б з вуснаў у вусны, і нацыянальная інтэлігенцыя, якая магла б скарыстаць гэтае народнае разуменне нацыі як матэрыял для напісання вершаў, прозы і п’ес, што складаюць «літаратурны вымер» нацыяналізму ў мадэрны перыяд. Насамрэч, першыя літаратурныя творы, апублікаваныя па-беларуску, былі створаны не беларусамі, а рускімі, палякамі і літоўцамі. Яны часта характарызаваліся высмейваннем беларускага характару, а не яго шанаваннем37. Нягледзячы на гэткія значныя перашкоды, нацыянальная беларуская літаратура пачала развівацца з канца XIX ст. Аднак, як ні дзіўна, палітычнае выражэнне нацыянальнай свядомасці ў той перыяд развівалася па расійскім сцэнарыі, задуманым, каб прывязаць беларускіх нацыяналістаў да галоўнага руху таго часу, удзельнікаў будучай расійскай рэвалюцыі38. Улічваючы вышэйсказанае і беручы пад увагу вельмі неспрыяльныя ўмовы для развіцця нацыянальнай свядомасці ў Беларусі, наўрад ці можна здзіўляцца таму, што нацыянальны рух, які стартаваў у пачатку XX ст., застаўся абмежаваным і меў маргінальны ўплыў на падзеі, якія ўзрушылі і ў рэшце рэшт знішчылі імперыю39. З расійскай рэвалюцыі, грамадзянскай і расійска-польскай войн нарадзілася першая беларуская дзяржава, Беларуская Cавецкая Cацыялістычная Рэспубліка (БССР). Паводле Рыжскай дамовы 1921 г., ад Беларусі была адарваная і далучаная да Польшчы заходняя частка тэрыторыі (каля 80 000 кв. км, на якіх жылі прыкладна 3 460 900 беларусаў)40. У міжваенны перыяд Беларусь раздвойвалася на «заходнія тэрыторыі» пад польскай уладай і БССР, якая да 1926 г. пашырылася за кошт тэрыторый Магілёўшчыны, Віцебшчыны, Гомельшчыны. Насельніцтва БССР сягала ў той час прыкладна 5 мільёнаў. У 1920-я гады савецкая палітыка палягала ў аднаўленні і развіцці нацыянальных культур. Гэты кароткі перыяд, з яго кампаніяй па ліквідацыі непісьменнасці, падтрымкай беларускай літаратуры і іншых форм культуры, даверам нацыянальных эліт да ўрада і адміністрацыі, не мае аналагаў у нацыянальным развіцці БССР41. Аднак ужо ў канцы 1920-х гг. палітыка зрабілася радыкальна іншай, нацыянальныя эліты — як камуністы, так і некамуністы — сталі мішэнямі рэпрэсій у Беларусі, як і ва ўсім Савецкім Саюзе, і развіццё беларускай нацыянальнай свядомасці было гвалтоўна затрымана. На заходніх тэрыторыях сітуацыя была яшчэ горшай: к 1927 г. польскія ўлады распачалі інтэнсіўную кампанію паланізацыі, свядома выкараняючы ўсе беларускія культурныя, рэлігійныя і адукацыйныя інстытуцыі. Іронія лёсу: найбольш актыўна беларускі нацыяналізм у той час выяўляўся ў дзейнасці падпольнай Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, уплыў якой рос па меры ўціску з боку польскіх улад. У самой Беларусі нацыянальная разбудова запаволілася, аднак у той самы час закладаліся неабходныя (але недастатковыя) умовы для яе будучага прагрэсу. Індустрыялізацыя, урбанізацыя давалі свой плён у галінах адукацыі і культуры. Нават калі знешнія праявы беларускага нацыяналізму ўсё больш і больш урэзваліся, яго сацыяльныя і эканамічныя падмуркі (а ў канцавым выніку і культурныя) мацаваліся ў беспрэцэдэнтных маштабах42. Аблічча беларускай прамысловасці змянілася; яна істотна пашырылася ў 1930-я гады. Паўсталі машынабудаўнічыя, металаапрацоўчыя і тэкстыльныя заводы43. Вядома, навабуды ў гарадах прыцягнулі ў горад рабочых з сельскай мясцовасці. У гэты перыяд доля гарадскога насельніцтва ўзрасла прыкладна на 50 % і к 1940 г. склала больш за 20 % насельніцтва Беларусі44. Другая сусветная вайна спляжыла Беларусь, разбурыўшы яе гарады і адабраўшы жыцці ў кожнага чацвёртага жыхара45. У час нямецкай акупацыі цывільнае жыццё і адміністрацыя існавалі хіба ў найбуйнейшых гарадах. Большасць беларусаў-земляробаў жыла сваім замкнёным жыццём, абараняючыся і ад акупантаў, і ад разнастайных бандыцкіх хеўраў, што здзяйснялі набегі на вёскі. Фактычна вярнуліся старажытная форма сялянскай самаарганізацыі (мір) і натуральная гаспадарка46. Саветы арганізавалі супраціўленне з першых дзён нямецкай акупацыі47, аднак іх партызанскі рух не быў масавым датуль, пакуль немцы сваімі акцыямі запалохвання не выціснулі масы людзей у лясы, дзе тыя далучаліся да партызанскіх атрадаў48. Два аспекты партызанскага руху з’яўляюцца асабліва важнымі для нашага доследу беларускай палітыкі. Па-першае, будучыя палітычныя лідэры БССР былі загартаваныя ў полымі партызанскай барацьбы. Ваюючы за лініяй фронту, нячаста кантактуючы з савецкімі ўладамі, партызаны набывалі істотную аўтаномію ва ўсіх аспектах сваёй дзейнасці і арганізацыі49. З досведу змагання і кіравання ў раёнах, вызваленых партызанамі, выраслі вельмі згуртаваныя кадры, чые прадстаўнікі хутка ўзнімаліся па палітычнай лесвіцы ў пасляваенны час і да сярэдзіны 1950-х гг. апанавалі кіраўніцтва партыйных ды савецкіх органаў50. Верагодны лідэр гэтай групоўкі, Кірыл Мазураў, стаў першым намеснікам старшыні Савета міністраў СССР і паўнапраўным членам Палітбюро ЦК КПСС у 1965 г. Падобна, што ён прабіў дарогу для іншых беларускіх партызанаў у вышэйшыя органы ўлады ў Маскве, ператварыўшы такім чынам «беларускую групоўку» ў важны фактар савецкай палітыкі51. У наступных раздзелах мы яшчэ не раз звернемся да месца, якое займала гэтая «партызанская групоўка» ў сузор’і беларускай палітыкі52. Па-другое, у час першых пасляваенных гадоў, перыяд, калі праявы палітычнага нацыяналізму моцна падаўляліся ў СССР, беларускім партызанам удалося выбудаваць своеасаблівы нацыянальны міф53, які ўпісваў ідэалы гераічнага беларускага нацыянальнага руху супраціўлення ў шырэйшыя рамкі гераічных высілкаў ахвяр савецкага народу. Адпаведна, вызваленне Беларусі разглядалася як вынік сумесных намаганняў беларускіх партызанаў і Чырвонай арміі54, і ў афіцыйных рытуалах ды помніках падкрэслівалася ідэя супольнага подзвігу. Такім чынам, стваралася адзіна магчымая ў савецкіх умовах нацыянальная міфалогія, у якой асобная беларуская ідэнтычнасць магла пашырацца без адкрытага антаганізму з савецкімі сімваламі, не раздражняючы Маскву. Палітычная сімволіка партызанскага міфу пасавала да кантэксту, у якім дзейнічала гэтая групоўка, і, відавочна, была добрым інструментам, які даводзіў яе членам і іншым людзям «вартасць» (каб не сказаць «легітымнасць») партызан як нацыянальных лідэраў у пасляваенны час. Паводле нацыянальнага міфу, іх здольнасці да кіравання вынікалі з доўгага выпрабавання агнём і незвычайных цяжкасцяў, якія яны перанеслі ў бітве за волю. Такім чынам, і ахвяры, і трываласць гаварылі за тое, што гэтая група магла кіраваць нацыяй55. Безумоўна, пытанне «вартасці» ніколі не выносілася на адкрытае галасаванне і яе прызнанне насельніцтвам заўсёды магло быць пастаўлена пад сумнеў56. Аднак у савецкіх умовах такі міф уяўляў з сябе прымальную форму нацыянальнага самавызначэння, яго сімволіка служыла палітычным амбіцыям членаў групоўкі і артыкуляцыі агульнага досведу, які вызначаў групавую ідэнтычнасць і забяспечваў згуртаванасць групы. Досвед «партызанскай групоўкі» мусіць нагадаць нам відавочны факт, што занадта часта ігнаруецца даследчыкамі савецкай эліты: менавіта, ролю нацыянальных, часта «безаблічных» сіл у афармленні кантэксту, у якім эліты з’яўляюцца, арганізуюць і вядуць палітычную дзейнасць. Гэтаксама як партызанскае супраціўленне спарадзіла групоўку, якая ўсталявалася ў беларускіх органах улады прыкладна праз 12 гадоў пасля заканчэння вайны, з’явіліся і іншыя палітычныя групы, якія ў барацьбе з «партызанамі» за ўладу развілі ўласныя сілы. Дзейнасць гэтых груповак таксама не можа быць адэкватна зразумета без звароту да экстэнсіўных зменаў, што адбыліся ў пасляваеннай Беларусі. Індустрыялізацыя мусіць быць згаданая першай. Сталіца БССР Мінск сталася таксама галоўным прамысловым вузлом, і прамысловасць Мінска была пабудавана пераважна ў пасляваенны перыяд. Экспансія машынабудаўнічых, металаапрацоўчых і прыборабудаўнічых прадпрыемстваў пасля Другой сусветнай вайны, дапоўненая такімі волатамі індустрыі, як Мінскі трактарны завод і Мінскі завод аўтаматычных ліній, ператварылі Мінск у адзін з вядучых індустрыяльных гарадоў Савецкага Саюза. На яго прыпадала 25 % прамысловай вытворчасці ў БССР57, але буйныя металургічныя і машынабудаўнічыя прадпрыемствы з’явіліся і ў іншых месцах58. Важнымі сферай зрабілася вытворчасць абсталявання59, цяжкіх грузавых аўтамабіляў60, сельскагаспадарчай тэхнікі61, а здабыча калійных соляў склала блізу паловы агульнасаюзнай62. Беларуская прамысловасць таксама праславілася штучнымі валокнамі63, тэкстылем64 і іншымі таварамі шырокага спажывання65. Індустрыялізацыя ў БССР радыкальна змяніла дэмаграфічны профіль рэспублікі. Калі нават у 1970 г. у гарадах жыла толькі прыблізна насельніцтва Беларусі66, то ўжо ў 1985 г. — 62 % з дзесяцімільённага насельніцтва67. Гэтыя змены неадкладна адбіліся на палітычнай сферы: на колькасным росце і прафесійным складзе Кампартыі Беларусі (КПБ). Так, з 1945 г. да 1978 г. колькасць членаў КПБ вырасла з 19787 да 520283, у той самы час доля людзей «рабочых спецыяльнасцяў» сярод партыйцаў вырасла з 11,6 % да 57,1 %68. Як зазначалі самі савецкія аўтары, рост прыёму ў партыю «рабочага класу» адлюстроўваў нацыянальную палітыку, зацверджаную ў 1965 г., нацэленую на прыцягненне большай колькасці рабочых у КПСС69. Але ў беларускім выпадку ўплыў гэтай палітыкі можна праінтэрпрэтаваць толькі як каталізатар працэсу, які на той час ужо ішоў поўнай хадою70. У наступных раздзелах мы звернемся да палітычных наступстваў пасляваеннай індустрыялізацыі ў Беларусі, разглядаючы палітычную групоўку, што ўзнікла на базе прамысловых гігантаў у сталіцы. Яе члены звычайна караскаліся з шэрагаў кваліфікаваных рабочых на вышэйшыя пасады ў дырэкцыях прадпрыемстваў, партыйных і прафсаюзных органах, потым пераходзілі на працу ў сталічны гаркам ці кіравалі прамысловасцю на ўзроўні горада, а потым атрымлівалі кіроўныя пасады ў рэспубліцы і на ўсесаюзным узроўні. Больш за тое, мы ўбачым, як унутраная пабудова гэтай групы, у адпаведнасці з прафесійным паходжаннем і ролямі яе членаў, істотна адрознівалася ад пабудовы «партызанскай групоўкі», якую «прамыславікі» змянілі ля стырна ўлады. Нарэшце, соцыяэканамічныя змены, што адбыліся ў пасляваеннай Беларусі, шмат у чым аслабілі падмуркі нацыянальнай ідэнтычнасці. Адпаведна, цьмянае пачуццё нацыянальнай прыналежнасці, характэрнае для выхадцаў з буйных мінскіх прадпрыемстваў, даволі моцна кантраставала з сімволікай, якую ўжывалі іх папярэднікі, былыя партызаны. Рабіць абагульненні, якія тычыліся б аслаблення нацыяналістычных пачуццяў у савецкім кантэксце, справа даволі рызыкоўная. Аднак у многіх даследаваннях позняй БССР такая выснова рабілася. Так, сфера ўжывання беларускай мовы ў гады паміж перапісамі 1959 і 1970 гг. істотна скарацілася71, і сярод носьбітаў нацыянальных моў у рэспубліках СССР беларусы займалі апошняе месца па колькасці людзей, якія карысталіся перадусім роднай мовай. Адпаведна, беларусы займалі першае месца паводле працэнту рускамоўных72. Безумоўна, гэтыя лічбы дэманструюць зніжэнне ролі беларускай мовы і адначасовае павышэнне рускай (у т. л. рускамоўных публікацый)73, і гэтая тэндэнцыя ў свой час выклікала жывы публічны пратэст выбітных прадстаўнікоў беларускай культурнай эліты74. Аднак яны могуць вынікаць і з менш відавочнага працэсу культурнай асіміляцыі, які суправаджаў пасляваенную індустрыялізацыю і індустрыялізацыю ў БССР75. Доўгі перыяд небеларускага дамінавання ў гарадах у 1980-х гг. прывёў да таго, што Мінск стаў найбольш русіфікаваным горадам Беларусі. Другое пакаленне гарадскіх жыхароў адчула прыцягальнасць рускай мовы і культуры па меры таго, як паступала ў ВНУ і рабіла прафесійную кар’еру. Аналагам у ЗША былі паводзіны чорных эліт, якія, імкнучыся зрабіць кар’еру, спяшаліся пакінуць субкультурны дыялект на карысць «агульнапрынятай» мовы белага грамадства. Адносна слабое пачуццё нацыянальнай прыналежнасці ў позняй БССР, між іншае, дае нам пэўную перавагу для вывучэння савецкіх эліт, бо ў такім выпадку цыркуляцыя эліт у рэспубліцы менш залежыць ад мясцовага нацыяналізму або рэакцыі на яго з Масквы. Таму вынікі вывучэння эліт у БССР могуць нешта сказаць і пра эліты ў РСФСР ці ў іншых рэспубліках, дзе нацыяналізм не з’яўляецца істотным фактарам пры падборы кадраў. Сітуацыя ў БССР можа служыць крытэрам вымярэння адноснага ўплыву нацыяналізму на кадравую палітыку ў іншых рэспубліках для параўнальных даследаванняў.
2.Іерархія, мабільнасць і мадэль стратыфікацыі
|
нарадзіўся 28 траўня 1947 г. у Лос-Анджэлесе. Бакаляўр унівэрсытэту Сіэтла, магістар унівэрсытэту Альбэрта (Канада). Працаваў ва ўнівэрсытэце штату Мантана, дзяржаўным унівэрсытэце Нью-Ёрку ў Асвэга, у Обэрнскім унівэрсытэце ў Алабаме. З 1991 г. — прафэсар Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Санта-Круз.
Майкл Урбан чытаў курсы паліталёгіі ў Эўрапейскім унівэрсытэце ў Санкт-
Майкл Урбан — сталы аўтар часопісаў «The British Journal of Political Science», «The Journal of Politics», «Europe-Asia Studies», «Comparative Politics», «Slavic Review», «The Russian Review», «Polis». Апрача кнігі, якая ніжэй прадстаўлена на суд чытачоў, ён зьяўляецца аўтарам альбо рэдактарам наступных кніг: «The Ideology of Administration: American and Soviet Cases» (Albany, State University of New York Press, 1982), «More Power to the Soviets: The Democratic Revolution in the U.S.S.R.» (Harts, England: Edward Elgar, 1990), «Ideology and System Change in the USSR and East Europe» (University of California Santa Cruz, 1992), «The Rebirth of Politics in Russia» (With Vyacheslav Igrunov and Sergei Mitrokhin. Cambridge and New York: Cambridge University Press, 1997), і «Russia Gets the Blues: Music, Culture, and Community in Unsettled Times» (Ithaca, NY: Cornell University Press, 2004).
Прафэсар Урбан жанаты з Вэронікай Мак-Гіл, мае дваіх дзяцей — Эмілі і Джорджа.
1 Weber, Max. Economy and Society. Guenther Roth and Claus Wittich (eds.). New York: Bedminster Press, 1968. Р. 53—80, 130—153, 217—226, 941—983.
2 Дэталёвы гістарычны нарыс гэтага працэсу гл. у: Braudel, Fernard. The Structures of Everyday Life. New York: Harper and Row, 1981; The Wheels of Commerce. New York: Harper and Row, 1982.
3 Weber, Max. Ibidem. P. 224—225, 1394—1395.
4 Marx, Karl. Capital. Vol. 1. Chicago: Charles H. Kerr, 1906. Асабліва падраздзел пра «фетышызм выгод» у раздзеле 1.
5 Гэтыя пытанні дэталёва абмяркоўваюцца ў: Braverman, Harry. Labor and Monopoly Capital. New York: Monthly Review Press, 1974; Edwards, Richard. Contested Terrain. New York: Basic Books, 1979; Graeme Salaman and Thompson Kenneth (eds.). Control and Ideology in Organizations. Cambridge, MA: The MIT Press, 1980; Zey-Ferrell Mary and Aiken Michael (eds.). Complex Organizations. Glenwill, IL: Scott Foresman, 1981.
6 Urban, Michael E. The Ideology of Adminstration: American and Soviet Cases. Albany, NY: State University of New York Press, 1982; Fruge, Gerald E. The Ideology of Bureaucracy in American Law // Harward Law Review. Vol. 97 (April, 1984). Р. 1276—1388.
7 Weber, Max. Ibidem. P. 946.
8 Pakulski, Jan. Bureaucracy and the Soviet System // Studies in Comparative Communism. Vol. 19 (Spring, 1986). P. 3—24; Atta, Don Van. Why There Is No Taylorism in the Soviet Union // Comparative Politics. Vol. 18 (April, 1986). P. 327—337; Arnot, Bob. Soviet Labour Productivity and the Failure of the Shchekino Experiment // Critique. No. 15 (1981). P. 31—56; Filtzer, Donald. Soviet Workers and Stalinist Industrialization. Armonk, NY: M. E. Sharpe, 1986; Siegelbaum, Lewis H. Soviet Norm Determination in Theory and Practice, 1917—1941 // Soviet Studies. Vol. 36 (Jan. 1984). P. 45—68.
9 Hough, Jerry F. The Soviet Prefects. Cambridge, MA: Harvard University Press, 1969. Нядаўна Пітэр Соламан малодшы адзначыў, што практыка правапрымянення ў СССР цягам апошніх 45 гадоў не была ні «легальнай», ні «рацыянальнай». Хутчэй яна была простым прадуктам інтарэсаў шэрагу арганізацый — міліцыі, пракуратуры, партыйных чыноўнікаў і суддзяў — уцягнутых у гэтую сферу. Улічваючы, што ніхто з іх, як правіла, не меў асабістай зацікаўленасці ў апраўданні бязвінных, апраўдальныя выракі амаль зніклі з савецкай юрыспрудэнцыі, нягледзячы на рэгулярныя намаганні з боку цэнтральных улад узмацніць правапарадак, забяспечыўшы правы абвінавачванага. Гл.: Soloman, Jr. Peter H. Тhe Case of Vanishing Acquittal: Informal Norms and the Practice of Soviet Criminal Justice // Soviet Studies. Vol. 39 (Oct., 1987). P. 531—555.
10 Bauman, Zygmunt. Officialdom and Class: Bases of Inequality in Socialist Society // Frank Parkin (ed.). The Social Analysis of Class Structure. London: Tavistock, 1974. Р. 129—148; Jowitt, Ken. Soviet Neotraditionalism: The Political Corruption of a Leninist Regime // Soviet Studies. Vol. 35 (July, 1983). P. 275—297.
11 Urban, Michael E. Conceptualizing Political Power in the USSR: Patterns of Binding and Bonding // Studies in Comparative Communism. Vol. 18 (Winter, 1985). Р. 207—226; Millar, James R. The Little Deal: Brezhnev’s Contribution to Acquisitive Socialism // Slavic Review. Vol. 44 (Winter, 1985). P. 694—706; DiFranceisco, William; Gitelman, Zvi. Soviet Political Culture and «Covert Participation» in Policy Implementation // American Political Science Review. Vol. 78 (Sept., 1984). P. 603—621.
12 Bauman; Jowitt; Willer, David E. Max Weber’s Missing Authority Type // Sociological Inquiry. Vol. 37 (Spring, 1967). P. 231—240.
13 Urban, Michael. Conceptualizing Political Power in the USSR…
14 Willer, David and Anderson, Bo (eds.). Networks, Exchange and Coercion. New York: Elsevier, 1981; Willer, David. Theory, Experimentation and Historical Interpretation // Berger J. and Zelditch M. (eds.). Sociological Theories in Progress. Vol. III. Pittsburgh: University of Pittsburgh Press, 1985; Granovetter, Mark. The Strength of Weak Ties // American Journal of Sociology. Vol. 78 (May, 1973). P. 1360—1380; The Strength of Weak Ties: A Network Theory Revisited // Mardsen Peter and Lin Nan (eds.). Social Structure and Network Analysis. Beverly Hills: Sage Publications, 1982. P. 105—130; Lin Nan et al. Analyzing the Instrumental Use of Relations in the Context of Social Structure // Bart R. S. and Minor M. J. (eds.). Applied Network Analysis. Beverly Hills: Sage Publications, 1983. Р. 119—132.
15 Мне даводзілася мець справу з адным такім выпадкам, калі намінальны штат адной арганізацыі функцыянаваў ад імя іншых органаў. Гл. мой артыкул: Technical Assistance and Political Control: A Research Note on the Organization-
16 Сярод прыкладаў: Harasymiw, Bohdan. Political Elite Recruitment in the Soviet Union. New York: St. Martin’s Press, 1984; Hill, Ronald J. Soviet Political Elites: The Case of Tiraspol. New York: St. Martin’s Press, 1977; Rigby, T. H. Communist Party Membership in the USSR, 1917—1967. Princeton: Princeton University Press, 1968; Soviet Communist Party Membership under Brezhnev // Soviet Studies. Vol. 28 (July, 1976). P. 317—337; Moses, Joel C. Regional Party Leadership and Policy-
17 Крытыку некаторых гэтых даследаванняў дзеля некарэктнага ўжывання статыстычнага аналізу гл. у: McAuley, Mary. Hunting the Hierarchy: RSFSR Obkom First Secretaries and the Central Committee // Soviet Studies. Vol. 26 (Oct., 1974). P. 473—501, асабліва с. 473—475.
18 Harasymiw, Bohdan. Political Elite Recruitment in the Soviet Union. P. 2.
19 Гэтая мэта даследчыкаў больш ці менш выяўляецца ў працах, названых у заўвазе 16. Яна даволі падрабязна абмяркоўваецца ў: Welsh, William A. Introduction: The Comparative Study of Political Leadership in Communist Systems // Beck et al. Political Change in the Soviet Union: The Political Leadership System // Comparative Politics. Vol. 1 (Jan., 1969). P. 228—244.
20 Хоць адносіны, паказаныя на схеме 1.1, з’яўляюцца маёй фармулёўкай мадэлі аналізу ў гэтых даследаваннях, падобную — і больш дасканалую — рэпрэзентацыю можна знайсці ў артыкуле: Bunce, Valerie. Of Power, Policy and Paradigms: The Logic of Elite Studies // Linden R. H. and Rockman B. A. (eds.). Elite Studies and Communist Politics: Essays in Memory of Carl Beck. Pittsburgh: University Center for International Studies, University of Pittsburgh, 1984. Р. 21—48, асабліва с. 26.
21 Напрыклад: Stewart, Philip D. et al. Soviet Regions and Economic Priorities: A Study of Politburo Perceptions // Soviet Union. Vol. 2 (Part 1, 1984). P. 1—30; Beissinger, Mark R. In Search of generations…
22 Bunce, Valerie. Ibidem. P. 22.
23 Гарасыміў, напрыклад, з гэтай перспектывы падсумоўвае базісныя фактары палітычнай мабільнасці як «амбіцыі, тэрмін навучання і атрыбуты», да якіх ён таксама дадае «палітыку». Гл.: Harasymiw, Bohdan. Political Mobility in Soviet Ukraine // Canadian Slavonic Papers. Vol. 26 (June-Sept., 1984). P. 161.
24 Гл.: Wilden, Anthony. System and Structure. 2nd edn. London, Tavistock, 1980.
25 White, Harrison C. Chains of Opportunity. Cambridge, MA: Harvard University Press, 1970. Гл. таксама: Bartholomew, D. J. Stochastic Models for Social Processes. 3rd edn. New York: John Wiley and Sons, 1982. Р. 244—247.
26 Прыклады выкарыстання аналізу ланцужка вакансій у разнастайных формах арганізацый гл. у: Stewman, Shelby. Two Markov Models of Open System Occupational Mobility: Underlying Conceptualizations and Empirical Tests // American Sociological Review. Vol. 40 (June, 1975). P. 298—321; Konda, Suresh L.; Stewman, Shelby. An Opportunity Labor Demand Model and Markovian Labor Supply Models: Comparative Tests in an Organization // American Sociological Review. Vol. 45 (April, 1980). P. 276—301; Careers and Organizational Labor Markets: Demographic Models of Organizational Behaviour // American Journal of Sociology. Vol. 88 (Jan., 1983). P. 637—685; Marullo, Sam. Housing Opportunities and Vacancy Chains // Urban Affairs Quarterly. Vol. 20 (March, 1985). P. 364—388. Іншы прыклад выкарыстання мадэляў маркаўскага тыпу ў прадказанні мабільнасці гл. у: Rosenbaum, James E. Organizational Career Mobility: Promotion Chances in a Corporation During Periods of Growth and Contraction // American Journal of Sociology. Vol. 85 (July, 1979). P. 21—48.
27 Хоць мадэль, апісаная на схеме 1.3, сфармулявана мною, яна ўключыла некаторыя рысы, нядаўна вылучаныя Уільямам Уэлшам у: Welsh, William A. Political Elites and Public Policy // Linden and Rockman (eds.). P. 49—101.
28 Vakar, Nicholas P. Belorussia: The Making of a Nation. Cambridge, MA: Harvard University Press, 1956. Р. 1—4.
29 Lewin, Moshe. The Making of the Soviet System. New York: Pantheon, 1985. Р. 49—87.
30 Vakar, Nicholas P. Ibidem. P. 20—27.
31 Ibidem. P. 34—35.
32 Lubashko, Ivan S. Belorussia Under Soviet Rule, 1917—1957. Lexington, KY: University of Kentucky Press, 1972. Р. 11.
33 Hammond, Thomas T. Nationalism and National Minorities in Eastern Europe // Journal of International Affairs. Vol. 20 (No. 1, 1966). P. 9—31.
34 Guthier, Steven L. The Belorussians: National Identification and Assimilation, 1897—1970 (Part 1) // Soviet Studies. Vol. 29 (Jan., 1977). P. 43.
35 Vakar, Nicholas P. Ibidem. P. 34.
36 Ibidem. P. 36, 219.
37 Ibidem. P. 74—79.
38 Ibidem. P. 84—85.
39 Ibidem. P. 84—98; Guthier, Steven L. Р. 49—52.
40 Lubachko, p. 129.
41 Vakar, Nicholas P. Ibidem. Р. 139—145; d’Encausse, Helene Carrere. Decline of an Empire. New York: Newsweek Books, 1979. Р. 24—28.
42 Hosking, Geoffrey. The First Socialist Society. Cambridge, MA: Harvard University Press, 1985. P. 245—246.
43 Белорусская Советская Социалистическая Республика. Минск: Главная редакция Белорусской Советской энциклопедии, 1978. Асабліва с. 135, 264—265.
44 Народное хозяйство Белорусской ССР в 1981 г. Минск: Беларусь, 1982. С. 3.
45 Zaprudnik, Jan. Belorussia and the Belorussians // Zeev Katz et al. (eds.). Handbook of Major Soviet Nationalities. New York: The Free Press, 1975. P. 52.
46 Vakar, Nicholas P. Ibidem. Р. 180—181.
47 Мазуров, К. Т. Незабываемое. Минск: Беларусь, 1984. Раздзел 1.
48 Vakar, Nicholas P. Ibidem. Р. 193—203.
49 Мазуров, К. Т. Тамсама. Асабліва с. 72.
50 Игнатенко, И. М. и др. История Белорусской ССР. Минск: Наука и техника, 1977. С. 145.
51 Беларускія партызаны, якія занялі высокія пасады ў Маскве: М. В. Зімянін, рэдактар «Правды» з 1965 г. і сакратар ЦК КПСС з 1976 г.; В. Ф. Шаура, прызначаны загадчыкам аддзела культуры ЦК КПСС у 1965 г.
52 На гэтую тэму гл. працы агульнага характару: Knight, Amy W. Pyotr Masherov and the Soviet Leadership: A Study in Kremlinology // Survey. Vol. 26 (Winter, 1982). Р. 151—168; McGrath, W. J. The Politics of Soviet Federalism (неапублікаваная доктарская дысертацыя; Атава, Антарыо, Карлетонскі універсітэт, 1981).
53 Слова «міф» у гэтым кантэксце не павінна быць інтэрпрэтавана як фантазія або падман. Хутчэй яно азначае гісторыю, што расказваецца ў розных варыянтах, якія ўзнімаюць некаторыя падзеі (рэальныя ці не) на ўзровень, вышэйшы ад побытавага, надаючы ім у дадзеным выпадку вялікую нацыянальную, сацыяльную і палітычную значнасць.
54 Пра ваенны бок партызанскай дзейнасці ў Другую сусветную вайну гл.: Armstrong, John A. Soviet Partisans in World War II. Madison, WI: University of Wisconsin Press, 1964.
55 Некаторыя ілюстрацыі міфічнага аспекту ў савецкіх міжасабовых камунікацыях, якія ставяць пытанне аб тым, як герой асобнага наратыву малюецца і ўспрымаецца тымі, ад чыйго імя ён дзейнічае, гл. у: Urban, Michael E.; McClure, John. The Folklore of State Socialism: Semiotics and the Study of the Soviet State // Soviet Studies. Vol. 35 (Oct., 1983). Р. 471—486, Urban, Michael E. From Chernenko to Gorbachev: A Repoliticization of Official Soviet Discourse? // Soviet Union. Vol. 13 (No. 2, 1986). Р. 131—161.
56 Цікава ў гэтай сувязі адзначыць даволі станоўчыя ацэнкі, якія беларускія эмігранты не схільныя даваць лідэрам «партызанскай групоўкі». Хоць беларусы-
57 Белорусская Советская Социалистическая Республика. Минск: Главная редакция Белорусской Советской энциклопедии, 1978. С. 587—588.
58 Borodina, V. P. et al. Soviet Byelorussia. Moscow: Progress, 1972. Р. 85; Воробьева, В. П. и др. Витебск. Минск: Наука и техника, 1974. С. 196—202.
59 Белорусская Советская Социалистическая Республика. Минск: Главная редакция Белорусской Советской энциклопедии, 1978. С. 266—268; Барабанов, Л. М. и др. Могилев. Минск: Наука и техника, 1971. С. 203—209.
60 Borodina, V. P. et al. Soviet Byelorussia. Moscow: Progress, 1972. Р. 82—85; Беларусь. Мінск: Беларусь, 1977. С. 62—69.
61 Белорусская Советская Социалистическая Республика. Минск: Главная редакция Белорусской Советской энциклопедии, 1978. С. 269.
62 Borodina, V. P. et al. Soviet Byelorussia. Moscow: Progress, 1972. Р. 88, 134—135.
63 Белорусская Советская Социалистическая Республика. Минск: Главная редакция Белорусской Советской энциклопедии, 1978. С. 272; Барабанов, Л. М. и др. Могилев. Минск: Наука и техника, 1971. С. 204—207.
64 Воробьева, В. П. и др. Витебск. Минск: Наука и техника, 1974. С. 197—198; Borodina, V. P. et al. Soviet Byelorussia. Moscow: Progress, 1972. Р. 93—95.
65 Белорусская Советская Социалистическая Республика. Минск: Главная редакция Белорусской Советской энциклопедии, 1978. С. 271—280; Науменко, В. Я. Брест. Минск: Наука и техника, 1977. С. 123—135.
66 Borodina, V. P. et al. Soviet Byelorussia. Moscow: Progress, 1972. Р. 70.
67 Известия. 1985. 16 снежня.
68 Коммунистическая партия Белоруссии в цифрах, 1918—1978. Минск: Беларусь, 1978. С. 35—36, 53—54.
69 Бобков, В. А. Качественный рост партии и организация партийных сил. Минск: Беларусь, 1977. С. 57—90.
70 Лічбы прынятых у КПБ дэманструюць амаль лінейную штогадовую тэндэнцыю. У 1965-м, калі гэтая палітыка была распачата, рабочых сярод новых партыйцаў было 40,7 %. Гл.: Коммунистическая партия Белоруссии в цифрах… С. 53—54.
71 Guthier, Steven L. The Belorussians: National Identification and Assimilation, 1897—1970 (Part 2) // Soviet Studies. Vol. 29 (Apr., 1977). Р. 272—274.
72 Connolly, Brian. Fifty Years of Soviet Federalism in Belorussia // R. S. Clem (ed.). The Soviet West. New York: Praeger, 1975. Р. 114—115.
73 Ibidem. Р. 115; Guthier, Steven L. Ibidem. (Part 2). Р. 281; Szporluk, Roman. West Ukraine and West Belorussia // Soviet Studies. Vol. 31 (Jan., 1979). Р. 76—77.
74 Гл., напрыклад: Letters to Gorbachev: New Documents from Soviet Byelorussia. 2nd edn. London: The Association of Byelorussians in Great Britain, 1987; A Letter to Gorbachev: Belorussian Intellectuals on the Language Question. Munich: Radio Liberty, 1987. April 20. Я складаю падзяку Вітаўту і Зоры Кіпелям за гэтыя спасылкі. Гл. таксама асвятленне «неафіцыйных» патрыятычных дэманстрацый у Мінску ў лістападзе 1987 г.: Советская Белоруссия. 1987. 17 і 18 лістапада; Nahaylo, Bohdan. Political Demonstration in Minsk Attests to Belorussian National Assertiveness // Radio Liberty Research 481/87. 1987. Nov. 26.
75 Guthier, Steven L. Ibidem. (Part 2). P. 275.
|
Пачатак Цалкам Форум | ||||
№ 1-2 (64-65) 2008 |
|
Ліст у рэдакцыю.
Майстраваньне [mk].
Абнаўленьне [czyk]. |