A R C H E П а ч а т а к № 4 (67) - 2008
Пачатак  Цалкам Форум


4 — 2008

 



аналітыка • эсэістыка • крытыка • палеміка • гісторыя • літаратура

 


аналітыка

  Пётра Рудкоўскі

Вокладка «ARCHE» №4
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (3’2008)
   ARCHE (1-2’2008)

   ARCHE (12’2007)
   ARCHE (11’2007)
   ARCHE (10’2007)
   ARCHE (9’2007)
   ARCHE (7-8’2007)
   ARCHE (6’2007)
   ARCHE (5’2007)
   ARCHE (4’2007)
   ARCHE (3’2007)
   ARCHE (1,2’2007)

   ARCHE (12’2006)
   ARCHE (11’2006)
   ARCHE (10’2006)
   ARCHE (9’2006)
   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Пётра Рудкоўскі
Новыя абліччы ненавіснай апазыцыі
Публікацыі, якія згадваюцца ў артыкуле:

Максимов, Андрей. Дима Железниченко как зеркало несостоявшейся «васильковой революции» //
Белорусская военная газета. 2008. 30 января.

Адкрыты ліст старшыні Партыі БНФ да галоўнага рэдактара «Белорусской военной газеты» //
Белорусская военная газета. 2008. 6 февраля.

Кому же подражает БНФ? //
Белорусская военная газета. 2008. 6 февраля.

Brzeziecki, Andrzej, Nocuń, Małgorzata. Ograbiony naród. Rozmowy z intelektualistami białoruskimi.
Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej, 2008.

Шевцов, Юрий. Гуманитарная опп. корпорация как структурный аналог исламистов 80-х // http://guralyuk.livejournal.com

90-я ўгодкі свайго сымбалічнага нараджэньня Беларусь адзначыла драматургічна. У конадзень Дня Волі «Советская Белоруссия» заінтрыгавала даволі станоўчай ацэнкай Беларускай Народнай Рэспублікі і міралюбным пасылам: «Не следует „приватизировать“ идеи БНР». А на наступны дзень надышла разьвязка інтрыгі: дзясяткі зьбітых, сотня арыштаваных і асуджаных, тысячы брутальна разагнаных — вось так міліцыя з спэцназам баранілі «ідэю БНР» ад «прыватызацыі». Інакш кажучы, дыскусія дыскусіяй, а дубінка — па распарадку.

Але апроч «дубінкі Паўлічэнкі» існуе іншая дубінка, прызначэньне якой — атакаваць душу. Прапаганда. Інфармацыйныя маніпуляцыі. Чорныя легенды.

Гэтыя легенды і будуць аб’ектам гэтага артыкулу.

1

У студзені гэтага году з Гомельскага ўнівэрсытэту быў адлічаны студэнт-выдатнік Зьміцер Жалезьнічэнка. Казус Жалезьнічэнкі — першы выпадак, калі беларускай вайсковай сыстэме кінуты такі сур’ёзны выклікАмаль адразу яго прызвалі ў войска. Зьміцер адмовіўся прымаць прысягу і заявіў, што ня будзе выконваць загадаў, калі яны будуць давацца не па-беларуску. Гэта, здаецца, першы выпадак, калі беларускай вайсковай сыстэме кінуты такі сур’ёзны выклік.

Казус Жалезьнічэнкі стварыў нагоду афіцыйным ідэолягам яшчэ раз прадставіць сваю нарацыю пра «фашыстоўскую сутнасьць» беларускага адраджэнскага руху, «мудрасьць народу», якая адкінула яе, і бездакорную палітыку Першага Прэзыдэнта, гаранта ісьціны і парадку. Гэта нарацыя да болю ўжо знаёмая, яна сотні разоў пракручвалася прапагандысцкай машынай і паводле свайго зьместу, стылістычных прыёмаў ды рытарычных фігураў характарызуецца бэтоннай стабільнасьцю. Але на гэты раз здарылася нешта яшчэ: вось, прадстаўніку «фашыстоўскай сутнасьці», Лявону Баршчэўскаму, дазволілі загаварыць на старонках «Белорусской военной газеты».

Тое, што «Белорусская военная газета» не пашкадавала першай паласы (з працягам на апошняй) на тое, каб адрэагаваць на казус Жалезьнічэнкі, а пазьней, пасьля публікацыі адкрытага ліста Лявона Баршчэўскага, узмацніла прапагандысцкі наступ на беларускі нацыянальны рух, сьведчыць, бадай, пра тое, што гэты казус атрымаў немалы рэзананс унутры беларускага войска, прычым рэзананс гэты быў яўна не на карысьць паноўнай ідэалёгіі. Ня выключана, што паводзіны Зьмітра, які не пабаяўся кінуць выклік, — прычым ідэйны выклік аднаму з наймагутнейшых дзяржаўных інстытутаў, выклікалі зацікаўленьне і, магчыма, прыхаваныя аплядысмэнты ў шэрагах узброеных сілаў. Вось чаму рэжымныя рупары пасьпяшаліся адразу ляпіць вобраз хлопчыка, які «закапризничал», «пачаў свае парадкі ўводзіць» і выявіўся «ахвярай гульняў нацыяналістычных сілаў».

«Гульням нацыяналістычных сілаў» адведзена асобнае месца ў гэтым прапагандысцкім наступе. Нагадаем (знаёмыя нам ужо з часу «Дзяцей хлусьні») яго тыповыя прыёмы:

1) Для белорусской оппозиции главными героями и, собственно, духовными предтечами были и остаются коллаборационисты...  — і гэтак далей.

2) В июне 1942 года генеральный комиссар Беларуси  В. Кубе сказал, что немецкие власти постановили разрешить белорусам организовать корпус самообороны для борьбы с партизанщиной. Белорусы должны занять видное место в этой войне и показать, что они готовы бороться за новую Европу, — цытуе аўтар (Андрэй Максімаў) Ф. Кушаля. І ад сябе дадае: Беларусь — в Европу... — любимый лозунг оппозиции и сегодня, пасьля чаго рытарычна пытае: Какие здесь нужны ещё комментарии?

3) А тем временем, — узрушана працягвае Максімаў, — из 9 миллионов жителей наша страна потеряла каждого третьего... Гитлеровцы уничтожили 2 миллиона 220 тысяч человек, 380 тысяч угнали в рабство, более 800 тысяч бойцов и командиров Красной Армии — белорусов погибли на фронтах Рыторыка, пры дапамозе якой атаясамліваецца гітлераўская і сучасная Эўропа, — гэта вяршыня прымітывізму.Великой Отечественной войны, — і дадае: — Мы ничего не забыли...

А ўсё ж такі вы нешта забылі, спадару Максімаў! Адносна (3) вы забыліся паставіць пытаньне, які працэнт спасярод гэтых 2 220 000 быў зьнішчаны хвалёнымі вамі партызанамі, забылі згадаць, колькі вёсак было спаленых фашыстамі ў выніку партызанскіх акцый, гэтаксама як забыліся падумаць, чаму беларускія салдаты гінулі ў Берасьцейскай крэпасьці пры поўным бязьдзеяньні тагачаснага «бацькі» — Ёсіфа Сталіна.

Што тычыцца (2), то тут і сапраўды ніякіх камэнтароў ня трэба. Стасаваньне рытарычных прыёмаў, пры дапамозе якіх імплянтуецца атаясамліваньне гітлераўскай Эўропы і сучаснай Эўропы, — гэта вяршыня (дакладней, нізасьць) прымітывізму.

У выпадку (1) камэнтар усё ж такі патрэбны. Перадусім трэба было б разабрацца, што ў гэтым выпадку значаць словы «коллаборационист», «духовная предтеча» і «белорусская оппозиция».

Інтэрпрэтацыя слова «калябарацыянізм» залежыць ад інтэрпрэтацыі паняцьця «сталінскія рэпрэсіі 1930-х гг.», у выніку якіх Беларусь страціла найлепшых сваіх пісьменьнікаў, навукоўцаў, грамадзкіх і дзяржаўных дзеячаў. Хоць, магчыма, Сталін не дацягнуў да паказчыка «1 : 4» (пэўна, калі б не вайна, то лёгка дацягнуў бы, а то й перагнаў бы), але затое ў вынішчэньні беларускага народу дасягнуў лепшых посьпехаў, чым Гітлер, бо зьнішчыў менавіта эліту. Сутнасная дыскусія над «калябарацыянізмам» 1940-х можа пачацца толькі і толькі тады, калі Максімаў (і ягоны рэдактар) адкажа на пытаньне: як ён ацэньвае сталінскую палітыку 1930-х гг. у дачыненьні да Беларусі? Калі гэтая ацэнка адназначна станоўчая, то тут трэба спыніць дыскусію, бо яна ня мела б сэнсу. Сталінская эпоха — гэта сэрыя брутальных злачынстваў супраць чалавецтва, таму кожны, хто падтрымлівае сталінізм, павінен несьці крымінальную адказнасьць, як тое дзеецца на Захадзе ў дачыненьні да гітлерызму.

Калі ж Максімаў прызнае злачыннасьць сталінізму і ведае пра генацыдную палітыку Сталіна 1930-х гг. у дачыненьні да Беларусі, то тады дыскусію можна прадоўжыць. Што ж, уявім цяпер беларусаў-патрыётаў, якіх не пасьпеў яшчэ зьнішчыць Сталін, якія апынаюцца ў агні Другой сусьветнай вайны і бачаць, з аднаго боку, Карычневага тырана, а з другога боку — Чырвонага тырана. І што б вы зрабілі, спадар Максімаў? Пайшлі б ваяваць «За Беларусь» пад камандаваньнем Сталіна? Таго самага Сталіна, якому напляваць было на беларусаў амаль цэлы тыдзень пасьля 22 чэрвеня, калі гітлераўцы імгненна акупавалі адзін за другім абшары нашай зямлі? Таго Сталіна, чые рукі яшчэ ня высахлі ад крыві нашых слаўных продкаў? А можа, вам напляваць на беларускую зямлю і на нашых продкаў?

Спадзяюся, што не. А калі так, то давайце прадоўжым узнаўленьне рэаліяў таго часу. Калі ты бачыш з двух бакоў аднолькавых паводле сваёй «велічы» тыранаў, то якая думка можа да цябе прыйсьці? У такой сытуацыі натуральна будзе паставіць наступнае пытаньне: а ці ня ўдасца нейкім чынам выкарыстаць гэтую сытуацыю, каб зрабіць нешта карыснае сваёй зямлі? Выкарыстаць антыбальшавізм немцаў і антынацызм саветаў? Прыняць некаторыя правілы ворага, для таго, каб у зручны момант вызваліцца ад іх? Пачытайце трохі гісторыю і пераканайцеся, што такімі прыкладамі пазначаны лёс кожнага, бадай, народу. Змагаючыся супраць бабілёнскага ярма, ізраільцяне супрацоўнічалі з пэрсамі, змагаючыся супраць пэрскай няволі, супрацоўнічалі з грэкамі, змагаючыся з сэлеўкідамі, якія праводзілі палітыку элінізацыі, супрацоўнічалі з рымлянамі, каб празь нейкі час кінуць выклік таксама й Рымскай імпэрыі...

Можна, канечне, дыскутаваць і спрачацца, наколькі апраўданым было такое рашэньне тых беларусаў, якія вырашылі пайсьці на супрацоўніцтва зь немцамі, гэтаксама як і разважаць, ці не задалёка яны пасунуліся ў гэтым. Неабходна таксама дасьледаваць ідэалягічную скіраванасьць тых ці іншых дзеячаў ваеннай пары і высьветліць, ці былі ў іх сапраўды нацысцкія погляды. Калі былі, то трэба разабрацца, якія асобы ці якія арганізацыі былі правадніком нацызму ў беларускай вэрсіі. Ясна, што дзейнасьць тых беларусаў, якія сапраўды кіраваліся нацысцкімі ідэямі і якія зьдзяйсьнялі альбо бралі ўдзел у забойствах, Максімаў, як і большасьць прапагандыстаў, паводзіць сябе як тыповы сэктант-інтэрпрэтатар.матываваных такімі ідэямі, павінна быць асуджаная.

Максімаў, як і большасьць прапагандыстаў, паводзіць сябе як тыповы сэктант-інтэрпрэтатар. Хочучы даказаць якуюсь «ісьціну», ён цытуе, скажам, Біблію, вырываючы пры гэтым фразу з кантэксту і надаючы ёй якую заўгодна інтэрпрэтацыю. І калі чытач не абазнаны ў тэме, то можа «клюнуць» на довады сэктанта-дэмагога. Публіцыст, а ўсьлед за ім і рэдактар «Белорусской военной газеты», вырываюць пэўныя падзеі гісторыі з шырэйшага кантэксту, безь якога немагчымая іх адэкватная інтэрпрэтацыя.

Вось жа «калябарацыянізм» неабходна прачытваць у кантэксьце сталінскага тэрору і палітыкі Сталіна ў часе вайны. Неабходна таксама высьветліць намеры і ідэйную скіраванасьць тых ці іншых «калябарантаў», а ўжо потым выносіць вэрдыкт, хто здраднік, а хто патрыёт.

Пасьля гэтых заўвагаў наконт «калябарацыянізму» можна перайсьці да пытаньняў наконт інтэрпрэтацыі выразаў «духовная предтеча» і «белорусская оппозиция». Як Максімаў, так і рэдактар «БВГ» трактуюць «апазыцыю» як групу духоўных насьледнікаў «фашыстоўскіх калябарацыяністаў». У іхных тэкстах я знайшоў толькі два «доказы» таго, што паміж апазыцыяй і «калябарацыяністамі» існуе сутнасная повязь. Першы: апазыцыя выкарыстоўвае бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» і другі: апазыцыя выступае зь лёзунгам «У Эўропу!». Пачаткова здавалася, што існуе яшчэ трэці доказ: выкарыстоўваньне беларускай мовы. Лявон Баршчэўскі ў сваім допісе таксама выказаў такое ўражаньне, але рэдактар «БВГ» пасьпяшаўся запярэчыць і назваў гэта выдумкай Баршчэўскага. Ну, што ж, хай так будзе, значыць, застаюцца толькі два «доказы».

Прыкра, канечне, усьведамляць, што прадстаўнікі такой ключавой для Беларусі інстытуцыі, як сыстэма абароны, Прадстаўнікі беларускай сыстэмы абароны характарызуюцца дылетантызмам.характарызуюцца такім узроўнем дылетантызму. Няўжо ж Максімаў са сваім рэдактарам нідзе не чыталі, што бел-чырвона-белы сьцяг з «Пагоняй» зьявіліся як сымбалі беларускага адраджэньня тады, калі ніякага фашызму яшчэ не было? Нават калі і прыняць крайне радыкальны тэзіс, што ўсе «калябарацыяністы» былі сапраўды здраднікамі і «отпетыми» нацыстамі, то і ў гэтым выпадку застаецца незразумелым, якая тут віна беларускіх нацыянальных сымбаляў, што паўсталі безь якога-кольвечы ўдзелу фашыстаў? Можа, давайце забаронім нямецкую мову як сымбаль фашызму? Чаму менавіта нейкі адзін адрэзак часу (1941-1945) узяты публіцыстамі «БВГ» пад увагу для вызначэньня сэмантыкі згаданых сымбаляў? Тут адно з двух: альбо маем дачыненьне з гістарычным дылетантызмам, альбо атрафіяй лягічнага мысьленьня. Альбо, цалкам магчыма, і тым і тым.

2

Нядаўна ўнутры ідэалягічнага істэблішмэнту зьявілася іншая вэрсія генэалёгіі беларускай апазыцыі. Павал Якубовіч, шэф «Советской Белоруссии», у інтэрвію журналістам польскага «Tygodnika Powszechnego» назваў беларускіх апазыцыянэраў... нэасталіністамі! Толькі тут ужо не было спасылак ані на сымболіку, ані на лёзунгі, былі толькі згадкі пра тое, што ў шэрагах апазыцыі ёсьць апэтыты на Беласточчыну... Ну што ж, тут адразу дзьве тэзы падлягаюць лягічнаму аналізу:

1) апазыцыя мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі да суседніх дзяржаваў (у прыватнасьці — да Польшчы);

2) кожны, хто мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі да суседніх дзяржаваў, зьяўляецца нэасталіністам.

У той час, як (1) зьяўляецца сафізматам індукцыі (лягічнай заганай, што палягае ў нацягненым абагульненьні), то (2) — гэта нешта на мяжы прастацкай аўтаэкспрэсіі. Паміж тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі і быцьцём нэасталіністам няма аніякай лягічнай сувязі.

Рэч, аднак, у тым, што за гэтай прастацкасьцю Якубовіча хаваецца далёка пасунутая сафістыка. Якубовіч нездарма ў размове з палякамі выкарыстоўвае кляймо «нэасталіністаў» (а не, як прынята «дома», «фашыстаў» альбо «нацыстаў») у дачыненьні да апазыцыі і нездарма пазыцыянуе сябе як ахвяру камуністычнага рэжыму. Клеймаваньне апазыцыі то «фашыстамі», то «нэасталіністамі» маскіруе рэальную прысутнасьць як фашызму, так і нэасталінізму ўнутры беларускага істэблішмэнту.Клеймаваньне апазыцыі як «нэасталіністаў» мае на мэце стварыць уражаньне, што лукашэнкаўскі рэжым, які рэпрэзэнтуе Якубовіч, дыстанцыюецца ад камуністычнай мінуўшчыны. Для палякаў, якія прывыклі лічыць Лукашэнку пераапранутым камуністам, гэта і сапраўды будзе на мяжы сэнсацыі.

Што ж, трэба прызнаць, што гэта быў неблагі прапагандысцкі ход, хоць тут Якубовіч трохі перастараўся. У той час, як ягоны аповед пра сваё гаротнае жыцьцё ў савецкі час месцамі выглядае даволі пераканаўча, вельмі кідаецца ў вочы яго нарцысізм і прапагандысцкі запал. Празьмернае і неаднаразовае акцэнтаваньне таго, што «каліноўцы», якіх Польшча спансуе, быццам бы носяцца з ідэяй забраць Беласточчыну, вельмі яскрава дае адчуць, што суразмоўца выступае тут у ролі бессаромнага дыскрэдытатара. Такія прыёмы маглі б спрацаваць у выпадку праварадыкальнай аўдыторыі, але ня той аўдыторыі, якая станецца спажыўцом кнігі «Rozmowy z białoruskimi intelektualistami» Малгажаты Ноцунь і Анджэя Бжазецкага, дзе і зьявілася гэтае інтэрвію зь Якубовічам.

3

Як бачым, вобраз «фашыста», пры дапамозе якога зьдзяйсьняецца дэмаралізацыя апазыцыі, ужо не адзіны ў дзяржпрапагандзе. Цяпер можна называць апазыцыянэраў «нэасталіністамі», «камуністамі» альбо проста «саветамі». Вось такі ў нас забаўны плюралізм. Застаецца, аднак жа, нязьменнай вярхоўная догма дзяржаўнага веравучэньня:

Якубовіч (у інтэрвію з Ноцунь і Бжазецкім): Лукашэнка — гэта збаўца Беларусі;

Максімаў (у цытаваным артыкуле): Белорусский народ сделал свой выбор в 1994 году. С избранием Президентом Республики Беларусь  А. Г. Лукашенко возвращены символы и смыслы самого яркого события ХХ века — Победы советского народа в Великой Отечественной войне.

Такім чынам, калі апазыцыя ўмудрылася быць «фашысцкай» і адначасова «нэасталінісцкай», то Аляксандар Лукашэнка, трэба меркаваць, умудрыўся быць вялікім антыфашыстам і адначасова вялікім антысталіністам. Вось якая цікавая канфігурацыя ідэалёгіяў...

Абсурдныя спаборніцтвы ў клеймаваньні апазыцыі то «фашыстамі», то «нэасталіністамі» маскіруюць рэальную прысутнасьць элемэнтаў як фашызму, так і нэасталінізму ўнутры беларускага істэблішмэнту. Беларусь зьяўляецца, бадай, адзінай краінай, дзе ёсьць нешта такое, як «Лінія Сталіна», і адзінай, дзе забаранілі паказ брытанскага фільму «Гітлер: узыход д’ябла». У Беларусі каторы год дзейнічае расейская фашыстоўская арганізацыя «Русское национальнае единство», добра вядомая сваімі сэрыйнымі злачынствамі, раскрыцьцё якіх аказваецца не па зубах праваахоўным органам. Дзейнічае таксама шэраг іншых рухаў антысэміцкага і панславісцкага характару (усе пагалоўна выступаюць ад імя расейскай нацыі) — як, напрыклад, «Славянские соколы». Дзесьці ад 1997 г. назіраецца нарастаньне антысэміцкай прапаганды ў дзяржаўнай прэсе, радыё і тэлебачаньні. Згадаць хаця б публіцыстыку А. Малашка і У. Акулава, якія на старонках «Славянского набата» (27 лістапада — 3 сьнежня 1997 г.) апантана выкрывалі «реакционную сущность сионистского капитализма», атаясамліваючы яго з... фашызмам.

Ваяўнічым антысэмітам свае старонкі ласкава даюць выданьні «Белорусская нива», «Личность», «Знамя юности». Апошнюю газэту, дарэчы, адмыслова пахваліў за «патрыятызм» вядомы ў Беларусі антысэміт і ксэнафоб, дэпутат Нацыянальнага сходу, член Камісіі па міжнародных справах Сяргей Касьцян. Часам брудныя антысэміцкія міты зьяўляліся ў тэлепраграме «Сущность», а 8 сакавіка мінулага году слухачы беларускага радыё змаглі даведацца, што «сионские мудрецы стремятся уничтожить православие» ды ўвогуле ўсю славянскую цывілізацыю¹.

  філёзаф, багаслоў, ляўрэат прэміі «ARCHE» «За сумленнае слова» (2005). Апошняя кніжка — «Паўстаньне Беларусі» (Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007). Аўтарская назва тэксту — «Старыя і новыя легенды пра «беларускі нацызм».
   
Адно шчасьце, што на чале найбольшай беларускай газэты «Советская Белоруссия» стаіць чалавек, дзякуючы якому яна ня стала антысэміцкай. Хоць дасьледнікі заўважаюць, што антысэміцкія тэксты праточваліся і на яе старонкі. А як жа не праточвацца, калі сам прэзыдэнт, прамаўляючы ў Бабруйску, прыкмеціў:

Если вы были в Бобруйске, вы видели, в каком состоянии город? Страшно было зайти, свинушник был. Это в основном еврейский был город, вы знаете, как евреи относятся к месту, где они живут. Посмотрите в Израиле, я вот был... Я ни в коем случае не хочу их обидеть, но они не очень заботятся, чтобы подстрижена трава была, как в Москве, у россиян, белорусов.

«Нельга, канечне, назваць гэта выказваньне вяршыняй аратарства», — пракамэнтаваў яго Павал Якубовіч, спрабуючы ўлагодзіць скандал. Так, спадару Якубовіч, Павал Якубовіч ублытаўся ў сыстэму, унутры якой квітнеюць ксэнафобія, славянафашызм і антысэмітызм.нельга гэтага назваць вяршыняй аратарства, гэтаксама як нельга запярэчыць, што вы, рэалізуючы свае амбіцыі, ублыталіся ў сыстэму, унутры якой квітнеюць ксэнафобія, славянафашызм і антысэмітызм. Тут рэч зусім не ў аратарстве...

Вось так, панове, існуюць, з аднаго боку, легенды пра «беларускі нацызм», а з другога боку — факты пранікненьня ў беларускую дзяржаўную сфэру элемэнтаў расейскага славянафашызму.

4

Варта ўвагі тое, што легенды пра «беларускі нацызм» карыстаюцца попытам таксама па-за сфэрай беларускай дзяржаўнай ідэалёгіі. Напрыклад, вядомы камэнтатар Юры Шаўцоў у сваім Live Journal любіць часам «выкінуць» пропаведзь вось такога, напрыклад, зьместу:

Когда такое, как наша опп-корпорация, выстроенное на ложных основаниях сообщество начинает влиять на политику — что это? Это новый вид «нацизма» — политические и культурные движения, развившие антиобщественную идеологию в дозволенных обществом социальных формах, с перспективой легально взять кое-где и власть?

Нягледзячы на тое, што слова «нацызм» тут узятае ў двукосьсе, а сказ канчаецца пытальнікам, з кантэксту вынікае, Юры Шаўцоў успрымае апазыцыю як нацысцкую структуру.што Шаўцоў і сапраўды ўспрымае «нашу опп-корпорацию» (гэта значыць, апазыцыю) як нацысцкую структуру. У гэтай «опп-корпорации» камэнтатар выкрывае «игровую идентичность плюс сектантскую нетерпимость к иному мнению». Тым часам беларускі «рэжым» (слова «рэжым» ён зноў чамусьці бярэ ў двукосьсе) характарызуецца «неигровой идентичностью» і заключае хаўрусы толькі зь «неигровыми идентичностями» (ці не інтрыгуе вас сэмантыка словаў «неигровая» versus «игровая» ідэнтычнасьць?). А што тычыцца тых «игровых», дык гэта

даже не коррупционная система. Это не просто «секта» и не просто «игра». Это — своего рода язва внутри самого европейского социального организма.

А зь якой прычыны беларуская апазыцыя — гэта «язва»? Чытайма:

Это сообщество атакует под прикрытием борьбы с режимом или точнее в ходе борьбы с режимом саму основу европейской идентичности — принцип рационального анализа, гуманизм, проверямость вывода фактом, универсальную мораль, систему европейской безопасности, право личности на частную жизнь и т. д. Все, что попадает в сферу внимания и влияния этой антисистемы, атакуется на уровне самого отношения к реальности и к жизни.

Тут амаль кожная фраза па-свойму вартая ўвагі, але мяне, як чалавека, які займаецца мэтадалёгіяй навук, найбольш заінтрыгавала вось гэтая:

Это сообщество (беларуская апазыцыя. — П. Р.) атакует (...) проверяемость вывода фактом.

З-за гэтай фразы, прызнаюся вам, я нават трапіў у крыху няёмкую сытуацыю. Я чытаў гэты допіс Шаўцова, седзячы ў бібліятэцы. Калі пачаў аналізаваць у думках сэнс прыведзенай тут фразы, дык у пэўны момант папросту не стрымаўся ад сьмеху, і людзі пачалі на мяне азірацца. Якім чынам можна заатакаваць «проверяемость вывода фактом»? У прыватнасьці, як палітыкі могуць гэта заатакаваць???

«Правяральнасьць вываду фактам», інакш, прынцып вэрыфікацыянізму/фальсыфікацыянізму, палягае ў тым, што калі існуе 1) дэдукцыйна кагерэнтная сыстэма, зь якой можна лягічна вывесьці 2) вывад сьцьвярджальнага характару, то павінна існаваць 3) мноства фактаў, эмпірычна даступных, якія б уяўлялі стан рэчаў, апісваны гэтым вывадам. Прыступ сьмеху найшоў на мяне, калі я паспрабаваў уявіць, якім чынам беларускія апазыцыянэры атакуюць «прынцып правяральнасьці вываду фактам». Ну, зьбіраюцца, скажам, Лябедзька, Калякін, Вячорка і іншыя «язьвеньнікі» і прымаюць рашэньне... пісаць навуковы трактат, у якім будзе аспрэчаны прынцып вэрыфікацыянізму/фальсыфікацыянізму. Пускаюць пыл у вочы заходнім донарам, выбіваць грошы і сядаюць за працу. Напісаўшы трактат, апазыцыянэры выяжджаюць у Эўропу і пачынаюць яго там распаўсюджваць, умудраючыся пры гэтым зрабіць выгляд, што «змагаюцца з рэжымам». Увесь гэты працэс «вайны з прынцыпам правяральнасьці» старанна назірае Шаўцоў, каб урэшце зрабіць у ЖЖ сэнсацыйную заяву: беларуская апазыцыя атакуе прынцып правяральнасьці фактаў! Магчымы і іншы варыянт. Паколькі галоўнымі прыхільнікамі прынцыпу правяральнасьці былі нэапазытывісты і Карл Попэр, то беларускія апазыцыянэры, езьдзячы па Эўропе і пускаючы пыл у вочы эўрапейцам, зьбіраюць кнігі нэапазытывістаў і Карла Попэра, а потым вяртаюцца ў Беларусь і гэтыя кнігі паляць...

Абсурдныя вобразы? Можа і так, але я, прабачце, больш ня ведаю, як яшчэ можа заатакаваць «правяральнасьць вываду фактам» беларуская апазыцыя. У любым выпадку, гатовы паабяцаць Шаўцову куфаль добрага піва, калі ён мне раскажа, якім чынам можна эмпірычна праверыць ягоныя вывады. Давайце іх па пунктах тут пералічым:

беларуская апазыцыя

1) атакует саму основу европейской идентичности;

2) атакует принцип рационального анализа;

3) атакует гуманизм;

4) атакует проверяемость вывода фактом (самае цікавае!);

5) атакует универсальную мораль;

6) атакует систему европейской безопасности;

7) атакует право личности на частную жизнь и т. д.;

8) все, что попадает в сферу внимания и влияния этой антисистемы, атакуется на уровне самого отношения к реальности и к жизни.

Што ж, спадару Шаўцоў, чакаем ад вас «проверяемости вывода фактом»!

* * *

Сёлетні сакавік яшчэ раз паказаў, наколькі глыбокі і сур’ёзны раскол у грамадзтве. Паказаў таксама, што не БНР зьяўляецца ідэйным прататыпам лукашэнкаўскай дзяржавы. Крыніцай дзяржаўнасьці РБ зьяўляецца СССР, безь якога-кольвечы «Б». Сёньняшняя Рэспубліка Беларусь — гэта мініятурная савецкая дзяржава, арыентаваная на савецкі народ і ўфармаваная савецкімі ідэаламі. Ну і крыху адаптаваная да новых умоваў.

Гэтак, як і ў выпадку савецкай дзяржавы, асновай унутранай еднасьці беларускага рэжыму зьяўляюцца Асновай унутранай еднасьці беларускага рэжыму зьяўляюцца чорныя легенды і чорна-белы сьветапогляд.чорныя легенды і чорна-белы сьветапогляд. Культ лідэра становіцца элемэнтам самазахаваньня, дэманізацыя апанэнтаў — найвышэйшым маральным абавязкам, гвалт над сумленьнем — прыкрай неабходнасьцю. Жыве Беларусь! — гэта фашызм, слава Сталину! — гэта пік дэмакратыі.

Чорныя легенды, як паказвае гісторыя, раней ці пазьней зьнішчаюць сваіх стваральнікаў. Нянавісьць і хлусьня спараджаюць масу ўнутраных супярэчнасьцяў, з-за якіх легенды сыходзяць у нябыт, а іхныя прапагандысты адыходзяць у цень гісторыі.

¹ Болей пра антысэмітызм у Беларусі можна даведацца з артыкулу: Мельцер Давид. Будет ли конец юдофобству в Беларуси?
Пачатак  Цалкам Форум

№ 4 (67) 2008

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2008 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2008/11/18