№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Гары Кларк

Гары Кларк
Ірландскі ілюстратар і аўтар вітражоў, адзін з лідараў ірландскага Руху мастацтваў і рамёстваў (Arts and Crafts Movement). Маляваў Кларк з дзяцінства, а з 16 гадоў вучыўся ў свайго бацькі мастацтву вітражу. У 1910—1913 гады Кларк вучыўся ў Дублінскай мастацкай школе, дзе атрымаў 3 залатыя медалі і 2 стыпендыі.

Адукацыю Гары Кларк завяршыў у Лондане, дзе пачаў шукаць працу ілюстратара. З падачы выдаўца Гарапа ён распачаў працу над дзвюма кнігамі, праца над якімі не была скончаная: “Паэма пра старога марака” С. Т. Колрыджа і “Выкраданне пасмы” А. Поўпа.

Першай надрукаванай кнігай, да якой Кларк намаляваў ілюстрацыі, былі казкі Ханса Крысціяна Андэрсэна (1916): выйшла 16 каляровых малюнкаў і 24 чорна-белыя. У хуткім часе была надрукаваная яшчэ адна кніга, ілюстратарам якой выступіў Гары Кларк, — “Гісторыі таямніцаў і фантазій” (Tales of Mystery and Imagination) Эдгара По. Першае яе выданне змяшчала толькі чорна-белыя ілюстрацыі, у другім з’явіліся каляровыя. Гэта і зрабіла Кларку рэпутацыю адметнага кніжнага ілюстратара. Сярод іншых праілюстраваных ім кніг — казкі Шарля Перо, “Фаўст” Ё. В. Гётэ і іншыя кнігі.

На творчасць Кларка паўплывалі такія мастацкія кірункі, як ар-нуво і ар-дэко.

Чытайце таксама

Эма Лазарус

Эма Лазарус

Амерыканская пісьменніца.

Пэтра Дваржакава

Пэтра Дваржакава

Чэшская пісьменніца, публіцыст, медык

Ян Бжэхва

Ян Бжэхва

Польскі паэт габрэйскага паходжання, аўтар вершаў і казак для дзяцей, перакладчык.

Вацлаў Гавал

Вацлаў Гавал

Чэшскі драматург, эсэіст, дысідэнт, першы прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі

470