№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Эдмунд Дзюлак

Эдмунд Дзюлак

Адзін з найбуйнейшых французскіх і ангельскіх мастакоў-ілюстратараў. Нарадзіўся ў Тулузе (Францыя). Акадэмічную адукацыю пачаў з вывучэння права ў Тулузскім універсітэце, тады ж слухаў лекцыі ў Тулузскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Стаміўшыся ад юрыспрудэнцыі і атрымаўшы некалькі мастацкіх прэміяў за 1900 год, ён вырашае цалкам прысвяціць сябе навучанню ў Акадэміі.

У 1905 годзе пасля некалькіх гадоў навучання ў Парыжы малады француз пераязджае ў Лондан, у 1912 годзе атрымлівае брытанскае грамадзянства. Першай працай Дзюлака ў Лондане стала серыя з 60 ілюстрацый да поўнага збору твораў сёстраў Бронтэ на замову выдаўца Джозэфа Дэнта. Гэтая праца зацікавіла Галерэю Лестэра, якая замовіла яму ілюстрацыі да зборніка “Тысяча і адна ноч”, які выйшаў у 1907 годзе. За гэтай кнігай былі ілюстрацыі да “Буры” Ўільяма Шэкспіра (1908), “Рубаят” Амара Хаяма (1909), “Прыгажуні ў сонным лесе” (1910), казак Ханса Крысціяна Андэрсэна (1911), “Званоў і іншых вершаў” Эдгара По (1912).

Пасля Першай сусветная вайны цікавасць да падарункавых ілюстраваных выданняў зменшылася, і пасля выхаду яшчэ некалькіх кніг кар’ера Дзюлака як ілюстратара скончылася, і ён пачаў займацца мастацтвам у іншых сферах: газетныя карыкатуры, партрэты, тэатральныя касцюмы і дэкарацыі, шакаладныя скрынкі. Вельмі актыўна мастак праявіў сябе ў паштовай графіцы. Ён быў аўтарам эскізаў шматлікіх стандартных серыяў марак і банкнотаў Вялікабрытаніі і Францыі.
 

партрэт Owen Schumacher

Чытайце таксама

Хорхе Луіс Борхес

Хорхе Луіс Борхес

Аргентынскі празаік, паэт і публіцыст. У 1920-я гады зрабіўся адным з заснавальнікаў авангардызму ў гішпанамоўнай лацінаамерыканскай паэзіі.

Мішэль Луё

Мішэль Луё

Французскі пісьменнік

Амбраз Бірс

Амбраз Бірс

Амерыканскі пісьменнік і журналіст, выбітны публіцыст-сатырык свайго часу.

Франк Варжак

Франк Варжак

Французскі пісьменнік.

672