№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ён Баўэр

Ён Баўэр
Шведскі мастак і ілюстратар. Нарадзіўся і вырас у горадзе Ёнчопінг на поўдні Швецыі разам з сястрой і двума братамі. Ранняя смерць сястры зрабіла моцнае ўражанне на Ёна і яго братоў. З дзяцінства хлопчык маляваў. У 16-гадовым узросце ён пераехаў у Стакгольм і праз два гады паступіў у Шведскую каралеўскую акадэмію мастацтваў. Першая важная кніга, да якой ён выканаў ілюстрацыі, выйшла ў 1904 годзе.

Знакамітым Баўэра зрабілі ілюстрацыі да штогадовых зборнікаў казак “Сярод томтэ і троляў” (Bland tomtar och troll), якія працягваюць выдавацца і цяпер.

У лістападзе 1918 году сям’я Баўэраў перасякала на пароме возера Ветэрн: яны перасяляліся ў новы дом у Стакгольме. Раптам пачаўся шторм, паром перавярнула, і ўсе, хто быў на ім, патанулі. Так загінулі Ён Баўэр, яго жонка Эстэр і іх трохгадовы сын Бенгт.

Чытайце таксама

Італа Звева

Італа Звева

Італьянскі пісьменнік габрэйскага паходжання.

Жузэ Эдуарду Агуалуза

Жузэ Эдуарду Агуалуза

Ангольскі партугальскамоўны пісьменнік, журналіст, выдавец

Роналд Нокс

Роналд Нокс

Ангельскі рэлігійны дзеяч і пісьменнік, аўтар дэтэктываў

Вірджынія Вулф

Вірджынія Вулф

Ангельская раманістка і эсэістка, адна з самых яркіх фігураў ангельскага мадэрнізму XX ст.

718